Евангелия - белорусский язык

Евангелия - перевод Владислава Завальнюка
Евангелия - перевод на белорусский язык группы ксендза Владислава Завальнюка для внутренних нужд общины костела святых Сымона и Алёны в Минске.
 

Евангелле - пераклад на беларускую мову - Уладыслаў Завальнюк

 
Адказны рэдактар Ксёндз-магістр Тэалогіі Біблійна-Пастаральнай Кандыдат гістарычных навук Уладыслаў Завальнюк
Студыйная праца перакладу паводле:
«BIBLII TYSIĄCLECIA»  W PRZEKŁADZIE Z JĘZYKÓW ORYGINALNYCH PALLOTTINUM POZNAŃ-WARSZAWA 1991
Студыйны тэкст для ўнутраных патрэб парафіі касцёла св. Сымона і св. Алены
 
Выданне другое
(першаевыданне- 1997 г.)
Мінск 2007
 

Евангелия - перевод на русский язык - предисловие к Евангелию от Матфея

 
Матфей - адзін з 12-ці Апосталаў, аўтар першага кананічнага Евангелля, сын Алфея і брат Апостала Іакава, другое імя яго Левій. Жыў у горадзе Капер­науме, быў чалавекам заможным, меў свой дом, працаваў мытнікам, г. зн. зборшчыкам падаткаў на карысць Рыма.
 
У Капернауме пасяліўся і Гасподзь Ісус. Матфей неаднаразова быў сведкам цудаў, якія здзяйсняў Ісус Христос, і шчыра паверыў у прыход Месіі.
 
Хрыстос заўважыў адкрытую душу мытніка і прызваў яго на апостальскую службу. Так Матфей і застаўся верным вучнем Христа. Пакінуўшы ўсё сваё багацце, ён пайшоў за Сынам Божым і не адлучаўся ад Яго. Хутка быў залічаны ў склад 12-ці Апосталаў і разам з іншымі вучнямі суправаджаў Яго ў падарожжах, прысутнічаў пры многіх цудатворных дзеяннях Госпада, а таксама при пакутніцкай смерці Збаўцы і Яго Узнясенні на неба.
Сваё Евангелле Апостал Матфей адрасаваў увераваўшым яўрэям.
 
Асноўная мэта напісання -паказаць, што Ісус Хрыстос - Месія, абяцаны праайцамі яўрэйскага народа, што суайчыннікі не пазналі Яго і ўкрыжавалі. Для гэтага аўтар суадносіць розныя факты з жыцця Сына Божага са старазапаветнымі прадказаннямі, напрыклад: Нараджэнне Ісуса Хрыста ад Дзевы і прароцтва Ісаіі (Мф 1, 22-23), Нараджэнне Хрыста ў Віфлееме і прароцтва Міхея (Мф 2, 5-6), уцёкі ў Егіпет, вяртан-не адтуль і прароцтва Осіі (Мф 2,15), пропаведзь lcyca Христа ў Галілеі і прароцтва Ісаіі (Мф 4,14) і інш. Для гэтага ж з гісторыі жыцця Госпада вы-біраюцца факты вельмі важныя і патрэбныя для іудзеяў, напрыклад: аб паходжанні Ісуса з роду Давіда і Аўраама, забіццё немаўлят і інш.
 
У адпаведнасці з адрасатам Евангелля, па свед-чанні даследчыкаў, мова напісання была яўрэйскай, а дакладней -халдзейскі дыялект. Потым кніга бы­ла перакладзена на грэчаскую люву, якая на той час шырока ўжывалася. Паводле некоторых меркаванняў, грэчаскі пераклад зрабіў сам Матфей.
 
Месцам напісання Евангелля некаторыя гісторыкі лічаць Іерусалім, хоць могуць быць іншыя месцы ў Іудзеі, дзе доўгі час прапаведаваў Апостал перад адыходам у іншыя краіны, пры гэтым адзначаюць, што дакладных звестак не захавалася.
 
Пра час напісання меркаванні ў даследчыкаў ра-зыходзяцца. Адны лічаць, што гэта вызначыць даволі складана, другія адзначаюць дакладна: Евангелле было напісана праз восем гадоў пасля Узнясення Гасподняга.
У цэлым неабходна адзначыць, што некаторыя разыходжанні даследчыкаў не вельмі важныя. Галоўнае для Царквы, для ўсіх хрысціян свету тое, што Апостал Матфей змог першым па часе пераканаўча паведаміць суайчыннікам пра Госпада Ісуса Хрыста як Збаўцу і пра мэту Яго прышэсця на зямлю.
 

01/06/2014 - Файл книги - Модуль Цитата из Библии - BibleQuote 

 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (1 vote)
Аватар пользователя salavejka