Янка Станкевич

Янка Станкевич

Модуль для BibleQuote - Новый Завет на белорусском языке - перевод Янки Станкевича

Вялiкi дзякуй сайту Часасловец.


Станкевіч Ян (Янка) (псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак) (26.11.1891-16.11.1976)

Беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага павета. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й Пражскі ўнівэрсытэт. Доктар філасофіі (1926). Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім і Віленскім унівэрсытэтах.

Пасол Сейма (1928-30). Пад час нямецкай акупацыі кантактаваў з польскім антыфашысцкім падпольлем і быў лідэрам канспіранцыйнай Партыі Беларускіх Нацыяналістаў. Быў чальцом Беларускай народнай самапомачы і навуковага аддзелу БЦР. Адзін з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. З 1949 г. жыў у ЗША і займаўся навуковай і грамадскай дзейнасьцю. Пахаваны ў Саус-Рывэры, Нью-Джэрсі.

Выданьні:

 
- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста. – Нью– Ёрк, 1959. (Пераклад з грэцкай Я.Станкевіча).
- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста | З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены. – Нью– Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. – 260 с. (Пераклад Я.Станкевіча).
- Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону | З мовы габрэйскае а грэцкае. – Нью Ёрк, 1973. – 840 + 260 с. (Пераклад Я. Станкевіча і М.Гітліна).
 
Дадатковая інфармацыя пра пераклад і перакладчыкаў:
- Зьміцер Шыла - «Гісторыя перакладу Сьвятога Пісаньня на беларускую мову ў ХХ стагодзьдзі
- Біяграфія Яна Станкевіча (Вікіпедыя)
 
Библия Янка СтанкевичНовый Завет  - Янка Станкевич
 

 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (4 votes)
Аватар пользователя salavejka