Трацяк - Біблія ў кантэксце беларускай культуры

Трацяк Іван Іванавіч - Біблія ў кантэксце беларускай культуры
Вытокі фармавання і працэсы развіцця беларускай культуры непарыўныя з культурнымі архетыпамі-універсаліямі.
 
Іх уплывы з'яўляюцца найбольш дзейснымі, натхняючымі і культурастваральнымі фактарамі на працягу культурна-гістарычнага працэсу існавання этнасу і народу.
 
Курс «Біблія ў кантэксце беларускай культуры» як дапаможны да курса «Гісторыя беларускай культуры» уведзены для студэнтаў філалагічнага факультэта (беларускае аддзяленне) стацыянарнага і завочнага навучання.
 
Вывучэнне такога курса дазваляе студэнтам больш грунтоўна азнаёміцца з помнікам сусветнай культуры, вызначыць ролю і ўплывы Бібліі ў фармаванні, развіцці і станаўленні беларускай культуры, пазнаць многія культурна-гістарычныя працэсы, асэнсаваць змест шматлікіх твораў выяўленчага мастацтва, літаратуры, архетэктуры, народнай культуры. 
 
Адсутнасць адпаведнага сістэматычнага выдання, у якім канкрэ-тызавалася б увага на ўвасабленні і трансфармацыі біблейска-рэлігійнай тэматыкі ў беларускай культуры, ставіць студэнтаў перад пэўнымі цяжкасцямі пры вывучэнні згаданага курса.
 
Для частковага вырашэння праблемы прапануецца дадзены дапаможнік. Прапанаваныя тэмы не з'яўляюцца вычарпальнымі паводле зместу.
 
Галоўная мэта - увесці студэнтаў у курс праблемы з далейшым разлікам на самастойную распрацоўку тэматыкі. У якасці неабходнай інфармацыі падаецца даведачны блок, які змяшчае спіс літаратуры да кожнай тэмы і невялікі слоўнік біблейскіх тэрмінаў этымалагічнага і тлумачальнага характару.
 

Трацяк Іван Іванавіч - Біблія ў кантэксце беларускай культуры

 
Вучэб. дапам. - Гродна: ГрДУ, 2003. - 100 с.
ISBN 985-417-454-9
 
Дапаможнік па адпаведным спецкурсе для студэнтаў спецыяльнасці Г02.01.00 -Беларуская мова і літаратура
 
Вучэбны дапаможнік па адпаведным спецкурсе для студэнтаў спецыяльнасці Г02.01.00 -Беларуская мова і літаратура
Надрукавана на тэхніцы выдавецкага аддзела Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы». ЛП №111 ад 29.12.2002. Вул. Пушкіна, 39, 230012, Гродна.
 

Трацяк Іван Іванавіч - Біблія ў кантэксце беларускай культуры - Змест

 
Ад аўтара
Раздзел 1. Біблія - кніга кніг
Раздзел 2. Рукапісныя кнігі Бібліі ў ХІІ - ХУІІІ стст
Раздзел 3. Друкаваныя кнігі Бібліі ў ХУІ - ХУІІІ стст.
Раздзел 4. Шлях да беларускамоўнай Бібліі
Раздзел 5. Біблейска-хрысціянскі культ
Раздзел 6. Біблія і народная культура
Раздзел 7. Біблія і літаратура
Кароткі тэрміналагічны слоўнік
 

Трацяк Іван Іванавіч - Біблія ў кантэксце беларускай культуры - Біблія - Святая Кніга

 
Да святых кніг адносяцца кнігі, якія асвечаныя канонам. Яны сістэматызаваны, знаходзяцца пад строгім кантролем, перапісва-юцца, перавыдаюцца, вывучаюцца. Апрача рэлігійнай і культавай тэматыкі, яны вылучаюцца багатым і змястоўным матэрыялам пра гісторыю старажытных народаў, іх звычаі, мастацтва, мараль, светапогляд. Святыя кнігі з'яўляюцца крыніцай духоўнасці і веры: уплываюць на сацыякультурныя працэсы многіх народаў і чала-вецтва ў цэлым. Да святых кніг адносяцца: Веды (індуізм), Аве-ста (зараастрызм), Тыпітакі (будызм), Каран (іслам), Біблія (іудаізм, хрысціянства).
 
Біблія - збор кніг, якія напісаныя з натхнення і адкрыцця Святога Духа праз абраных ад Бога людзей: прарокаў і апосталаў (Боганатхнёнасць). Біблія з'яўляецца найбольш вядомай, папулярнай і чытабельнай святой кнігай. Напрыканцы ХХ ст. Біблія перакладзена (поўнасцю ці часткова) на 1 978 моў свету. Тыраж складае больш за 1,5 млрд. кніг.
 

З гісторыі Бібліі

 
Кнігі Старога Запавету ствараліся на працягу тысячагоддзяў: ад ХІV-ХIII стст. да Н.Хр. па ІІІ-ІІ стст. ад Н.Хр. Старазапаветныя паданні перадаваліся ў вуснай форме ад пакалення да пакалення. Першыя запісы адносяцца прыкладна да VІІ-VІІІ стст. да Н.Хр. Падзеі біблейскай гісторыі падаюцца праз рэлігійную прызму - як гісторыя дачыненняў габрэйскага народу з Богам Яхвэ. У канцы І ст. да Н. Хр. было абвешчана аб завяршэнні ТаНаХа (Старога Запавету). Канчатковая кананізацыя кніг Старога Запавету адбылася ў ІХ ст. ад Н. Хр.
Кнігі Новага Запавету запісваліся ад сярэдзіны І ст. ад Н.Хр. і канчаткова аформіліся ў канцы ІІ ст. ад Н.Хр. У І ст. былі напісаны 4 Евангеллі: найбольш старажытнае - Евангелле ад Марка (паводле паданняў - вучня апостала Пятра).
 
«Дзеі Апосталаў» багасловамі прыпісваюцца евангелісту Луку і датуюцца 63 годам; гісторыкі ж лічаць аўтарства ананімным і адносяць іх час напісання да канца ІІ ст. ад Н. Хр. У другой палове І ст. былі напісаныя Пасланні Апосталаў. Апакаліпсіс Яна Багаслова датуецца 68 г.
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (3 votes)
Аватар пользователя esxatos