Дайліда - Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі

Алёхна Дайліда - Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі
Кніга ѐсць зборнікам артыкулаў мовазнаўцы Алѐхны Дайліды, у якіх аўтар праз разгледжанне канкрэтных гістарычных фактаў і падзей рэканструе палітычную і рэлігійную гісторыю Вялікага княства Літоўскага 13–14 стагоддзяў.
 
На грунце чысленых гістарычных матэрыялаў паказана, што літоўская шляхта з этнічнага паходжання была не балцкаю, а ўсходнегерманскаю. Гэты германскі элемент утварыў разам з славянамі Панямоння канфесійную супольнасць ―літвінаў богумільскага характару, якая існавала да Крэўскай уніі 1385 году. Гэтыя працэсы спрычынілі само стварэнне Вялікага княства Літоўскага на землях беларускіх княстваў і далейшае існаванне народу літвінаў у якасці славянамоўнага хрысціянскага народу.
 

Алёхна Дайліда - Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі

Зборнік артыкулаў з дадаткамі
аўтарскае выданне
Менск, 2019
 

Алёхна Дайліда - Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі - Змест

Перадмова
Частка І - Артыкулы
  • Германскі суперстрат у старажытнай Літве 8 Літоўскі народ 14 стагоддзя
  • Эпічны вобраз літвы ў айчыннай і замежных эпічных традыцыях
  • Літва і Орда ў 13-15 стагоддзях 
  • Літоўскі герб "Пагоня" ў 13-14 стагоддзях
  • Літоўскае права ў 13-15 стагоддзях
  • Крэўская рэлігійная рэформа і яе наступствы
Частка ІІ - Помнікі сярэднявечнае літоўскае (беларускае) евангеліцкае літаратуры
  1. Богумільскія апокрыфы 227
  2. "Разумнік" ("Люцыдар") (14-15 ст.) 230
  3. "О умученьи Пана нашего Есус Крыста" (сярэдзіна 15 ст.) 236
Бібліяграфічныя спасылкі да часткі ІІ
Дадаткі
  • 1. Грамата князя Гердзеня, 1264 г.
  • 2. Грамата полацкага князя Ізяслава, 1265 г.
  • 3. Аповед літоўскага летапісу аб князю Лаўрышу-Рымунце (1282-1294 гг.).
  • 4. Грамата рызскае рады да віцебскага князя Міхайлы Канстантынавіча, каля 1286 г.
  • 5. Дарчая грамата галіцкага князя Льва літоўскім баярам Мантсеку і Тутэнію, да 1301 г.
  • 6. Грамата полацкага біскупа Якава, між 1298 і 1307 гг.
  • 7. Аповеды літоўскіх летапісаў аб бітве на Зяміле 1319 г.
  • 8. Аповед літоўскага летапісу аб авалоданні вялікім князем Гедымінам Кіевам (1322 г.).
  • 9. Грамата князя Дзмітрыя-Любарта, 1322 г.
  • 10. З ліставання вялікага князя Гедыміна з заходнімі краямі, 1323 г. (урыўкі ў перакладзе).
  • 11. Наваградскі ўкладны запіс, пасля 1329 г.
  • 12. Дамова полацкага князя Глеба-Нарымонта з Рыгаю, 1338 г.
  • 13. Літоўскі летапіс аб падзелах удзелаў Вялікага княства Літоўскага ў 1340 г.
  • 14. Літоўскія летапісы аб пачатку княжання вялікага князя Альгерда.
  • 15. Дамова князёў Яўнута, Кейстута, Любарта з польскім каралём Казімірам, 1352 г.
  • 16. Грамата князёў Кейстута і Любарта, 1355 г.
  • 17. Грамата вялікага князя Альгерда, 1359 г.
  • 18. Вырак Канстантынопальскага патрыярха Каліста аб межах Літоўскае мітраполіі, 1361 г. (урывак у перакладзе).
  • 19. Дамова вялікага князя Альгерда з польскім каралём Казімірам, 1366 г.
  • 20. Аповеды літоўскіх летапісаў аб паходзе вялікага князя Альгерда на Маскву ў 1370 г.
  • 21. Ліст вялікага князя Альгерда да Канстантынопальскага патрыярха Філафея, 1371 г. (у перакладзе).
  • 22. Дамова вялікага князя Альгерда з маскоўскім вялікім князем Дзмітрыем, 1372 г.
  • 23. Дарчы ліст князя Аляксандра Карыятавіча, 1375 г.
  • 24. Аповед літоўскага летапісу аб закалоце князёў Ягайлы і Кейстута ў 1382 г.
  • 25. Грамата князя Вітаўта, 1383 г.
  • 26. Грамата князя Вітаўта троцкаму манастыру Ражства Прачыстае, 1384 г.
  • 27. Аповед літоўскага летапісу аб Крэўскай уніі 1385 г.
  • 28. Прывілей караля Валадыслава-Ягайлы, 20 лютага 1 387 г. (урывак у перакладзе).
  • 29. Грамата караля Валадыслава-Ягайлы князю Скіргайлу, 1387 г.
  • 30. Прысяжная грамата князя Дзмітрыя Альгердавіча, 1388 г.
  • 31. Граматы караля Валадыслава-Ягайлы аб упасажанні касцёлаў у Літве, 1389 г. (рэканструкцыя).
  • 32. Грамата князя Вітаўта князю Свідрыгайлу, 1390 г.
  • 33. Грамата вялікага князя Вітаўта аб хросце літвы, каля 1392 г. (рэканструкцыя).
  • 34. Ярлык ордскага цара Тактамыша каралю Валадыславу-Ягайлу, 1393 г.
  • 35. Грамата мсціслаўскага князя Сямёна-Лінгвена Альгердавіча, 1393 г.
  • 36. Літоўскія гарады ў "Имена всем градом руским", каля 1394 г.
  • 37. Грамата вялікага князя Вітаўта віленскаму ваяводзе Манівіду, 1396 г.
  • 38. Грамата вялікага князя Вітаўта віленскаму біскупу, 1398 г.
  • 39. Грамата вялікага князя Вітаўта рызскаму бурмістру, 1399 г.
  • 40. Прысяжная грамата князя Івана Гальшанскага, 1401 г.
  • 42. Аповеды літоўскіх летапісаў аб Грунвальцкай бітве 1410 г.
  • 43. Пасланне вялікага князя Вітаўта на збору Літоўска-Кіеўскае мітраполіі 1415 г.
  • 44. Грамата вялікага князя Вітаўта баярам Пуні і Бірштанаў, 1420 г.
  • 45. Аповед літоўскага летапісу аб сватанні княжны Соф'і Гальшанскае за караля Валадыслава-Ягайлу (1422 г.).
  • 46. Артыкулы з Варцка-Вісліцкага статуту караля Валадыслава-Ягайлы, 1423 г.
  • 47. Грамата намесніка наваградскага Петраша Мантыгердавіча, 1424 г.
  • 48. Грамата вялікага князя Вітаўта віленскаму біскупу і князём Гедройцкім.
  • 49. "Похвала о великом князи Витовте" (каля 1431 г.).
  • 50. Прывілей вялікага князя Жыгімонта на майтборскае права Вільні, 1432 г.
  • 51. Ліст вялікага князя Свідрыгайлы да вялікага майстра Тэўтонскага ордэну Паўла Русдарфа, 1433 г.
  • 52. Ліст вялікага князя Жыгімонта да караля Валадыслава-Ягайлы, 1433 г.
  • 53. Прывілей вялікага князя Казіміра Наваградскай зямлі, 1440 г. (урыўкі).
  • 54. Прывілей вялікага князя Казіміра месцічам Вільні, 1440 г.
  • 55. Земскі прывілей Жамойці 1441 г.
  • 56. Грамата віленскага ваяводы Міхайлы Кязгайлавіча, 1445 г.
  • 57. Агульназемскі прывілей вялікага князя Казіміра, 1447 г. (урыўкі).
  • 58. Грамата вялікага князя Казіміра мітрапаліту Кіеўскаму, 1451 г.
  • 59. Дарчы ліст вялікага князя Казіміра віленскай катэдральнай школе, 1452 г.
  • 60. Ярлык ордскага цара Ачжы-Гірэя каралю Казіміру, 1461 г.
  • 61. Прывілей вялікага князя Казіміра на майтборскае права Коўні, 1463 г.
З замежных крыніц
  • Урыўкі з працы кардынала Пятра д'Альі "De Municheis Agapianis in Russia et Lithuania..." (1418 г.) 
  • З замежных хронік і лістоў (паведамленні за 1241-1386 гг.) 
  • Жывот віленскіх пакутнікаў, 15 ст. (урыўкі ў перакладзе) 
  • Лісты мітрапаліта Кіпрыяна, 1378 г. (урыўкі ў перакладзе)
  • З дзённіка Конрада Кібурга аб наведванні Вільні ў 1397 г. 
  • З дзённікаў Гільбера дэ Лануа аб вандроўках у Літву ў 1412 і 1421 гг.
  • Энэй Сільвій Пікаламіні, "De Lituania" (1440-я гг.) (урыўкі) 
Мапа: Вялікае княства Літоўскае ў 1264 г. 
Мапа: Вялікае княства Літоўскае і Рускае ў 1384 г. 

Храналогія галоўных падзей у Вялікім княстве Літоўскім ад часу вялікага князя Міндоўга да часу вялікага князя Вітаўта (1236-1430 гг.) 

 

Алёхна Дайліда - Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі - Германскі суперстрат у старажытнай Літве - Урывак

 
Галоўнай ідэяй сённяшняе літуаністыкі ёсць пастулат аб балцкай этнічнасці сярэднявечнага народу літвінаў. Гэты пастулат можна назваць галоўнаю аксіёмаю мадэрнавае гістарыяграфіі Літвы: незалежна ад якіх-кольвечы праяў славянізацыі літоўскае шляхты, славянскага характару гаспадарства і права Вялікага княства Літоўскага - пастулат "балцкае этнічнасці" літвінаў застаецца ў якасці адзінага падмурку ўсіх рэканструкцый гісторыі Літвы (што выклікае справядлівыя пытанні наконт адэкватнасці ўжывання "балцкае" канцэпцыі для тлумачэння стварэння і развіцця ВКЛ [1]). Праўда, у грамадскім і культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага цяжка знайсці нейкія праявы "этнічнае балцкасці" літоўскае шляхты - таму ейныя неславянскія імёны ёсць абсалютным аргументам сённяшняе гістарыяграфіі. "Балцкія" імёны літоўскае шляхты (дарма што любыя праявы славянізацыі) ёсць дастатковым сведчаннем "захавання каранёў" аўтахтоннага балцкага жыхарства, якое стварыла літоўскае гаспадарства з цэнтрам на сваёй этнічна балцкай тэрыторыі, - а значыць сведчаннем існавання балцкае нацыянальнае свядомасці, якая і была адзіным вырочным матывам стварэння і існавання гэтага гаспадарства. Прыблізна так разважае сённяшняя гістарыяграфія. Але - у мэтах навуковае грунтоўнасці - разгледзім імёны сярэднявечных літоўскіх князёў і шляхты, каб высветліць, ці сапраўды яны ёсць балцкімі. Аналіз гэтага пытання пакажа, якую сапраўдную вартасць мае тэорыя аб "этнічнай балцкасці" як першасным чынніку стварэння Вялікага княства Літоўскага.
 
Яшчэ ў 19 стагоддзі было адзначана: "Гістарычныя імёны літоўскіх князёў і частка прозвішчаў карэннае шляхты на Літве ўтвараюць цалкам апрычоную лінгвістычную групу, прыкметы і паходжанне якой не тлумачацца ўласна з летувіскае мовы. Рэзка вылучаючыся з масы звычайных сялянскіх прозвішчаў і сваім словаўтварэннем, і сваімі фармантамі і часткамі, яны збольшага самі праз сябе незразумелы" [2]. Як вядома, імёны сярэднявечных літоўскіх князёў і шляхты не тлумачацца з летувіскае (жамойцкае) мовы і наогул з балцкіх моў, што прызналі самі летувісы (гэтак, паводле энцыклапедыі "Літва" 1989 году, сэнс двохфармантных імёнаў сярэднявечнае літоўскае шляхты "цяжка патлумачыць" [3]). Спробы прыдумаць балцкую этымалогію гэтых імёнаў ёсць яўна нятрапнымі. Яшчэ ў 19 стагоддзі летувіскія даследнікі спрабавалі тлумачыць імя Ягайла ад летувіскіх слоў з сэнсам "калі" і "шкада" або ад слоў "добры вершнік", імя Кейстут - ад слоў "пераменлівы" або "той, хто разагравае", імя Гедымін - ад слоў "той, хто топча сорам" або "дасканалы спявак" [4]. Згодна з сённяшнімі летувіскімі даследнікамі, імя Гедымін нібыта мусіць тлумачыцца ад слоў "журыцца" і "думка", імя Даўспронг - ад слоў "шмат" і "душыцца"; шырока вядомае германскае імя Любарт летувіскія даследнікі тлумачаць ад балцкіх слоў з сэнсам "спыняць" і "лаяць", імя Гедыгоўд - ад слоў "журыцца" і "лавіць", імя Скіргайла - ад слоў "вылучаць" і "шкадаваць". Да таго ж, летувіскія даследнікі перакручваюць імёны для такіх тлумачэнняў. Гэтак, паводле іх, імя Ягайла мусіць тлумачыцца ад слоў joti ("ехаць конна") і galia ("моц"); у такім разе імя князя мусіла б гучаць як "Ёгаля" - але яго імя Ягайла. Імя Явойша летувісы перарабляюць у "Ёвайша" - каб тлумачыць яго з сваіх слоў з сэнсам "ехаць конна" і "гасцінны". Апрача тузіну няўдалых спроб, тлумачэнняў іншых чысленых імёнаў старажытнае літоўскае шляхты летувісы прапанаваць проста не здольны.
 
Гэтыя імёны не тлумачацца з балцкіх моў, бо яны не ёсць балцкімі. Яшчэ гісторыкі 19 стагоддзя пісалі аб германскім паходжанні сярэднявечнае літоўскае шляхты. Ейныя імёны паводле пашыраных у іх фармантаў (-віт-, -скір-, -гайл-, -мунт-, -таўт- і інш.) ёсць яўна ўсходнегерманскімі, а не балцкімі - у чым можна пераканацца, пагартаўшы любы даведнік па старажытных германскіх імёнах. Хаця аб германскім паходжанні літоўскае шляхты пісаў шэраг гісторыкаў [5], афіцыёзная мадэрнавая гістарыяграфія ігнаравала гэтае пытанне і збудавала сваю хісткую тэорыю на тэзе аб "этнічнай балцкасці" паноўнага элементу сярэднявечнае Літвы. Нежаданне мадэрнавае гістарыяграфіі разглядаць пытанне германскага паходжання літоўскае шляхты цалкам зразумела: калі літоўская шляхта не была аўтахтонным элементам у Панямонні, то яна не мела патрэбы збліжацца з мясцовымі балтамі (якія стаялі ў культурным і ваенным планах нашмат ніжэй за яе), пераймаць мову і культуру балтаў ды будаваць нейкую "балцкую свядомасць" і этнічнасць - яна магла пераймаць мову і культуру славянаў ды нарэшце злучыцца з славянамі ў адзін народ (што, відавочна, і адбылося). Такім парадкам, з разгледжаннем сапраўднага этнічнага паходжання літоўскае шляхты (якое было, як убачым ніжэй, усходнегерманскім) развальваецца "балцкая" тэорыя мадэрнавае гістарыяграфіі - а разам з ёю ўсе ўласцівыя для мадэрнавай гістарыяграфіі спробы ігнараваць сапраўдны нацыянальна-палітычны характар Вялікага княства Літоўскага.
 

Категории статьи: 

Оцените статью: от 1 балла до 10 баллов: 

Average: 5.5 (2 votes)
Аватар пользователя Гость