Синило - Библия как феномен

Галина Синило - Библия как феномен культуры и литературы
Книги "Библия как феномен культуры" заведующей кафедры культурологии гуманитарного факультета Белорусского Государственного Университета Галины Синило. Книги на белорусском языке.
 

Синило Г. В. Библия как феномен культуры и литературы. Часть 1. Духовный и художественный мир Торы. Книга Бытие

Книга посвещена одному из первоисточников европейской и мировой цивилизации - Библии, которая объединила три монотеистических религии - иудаизм, христианство и ислам. В первой части задуманной серии впервые в Беларуси рассматриваются в оригинале и исследуются с филологическогй, философской, культурологической, религиоведческой точек зрения тексты Торы, или Пятикнижие Моисеево - первой книги библейского канона - Книги Бытия.
 

Сініла Г. В. Біблія як феномен культуры і літаратуры. Ч. I. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Быцця

Г. В. Сініла. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 451 с. ISBN 985-08-0578-1.
Кніга прысвечаная адной з першакрыніцаў еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі — Бібліі, якая з'яднала тры монатэістычныя рэлігіі — іудаізм, хрысціянства, іслам. У першай частцы задуманай серыі ўпершыню ў Беларусі разглядаюцца ў арыгінале і даследуюцца з філалагічнага, філасофскага, культуралагічнага, рэлігіязнаўчага пунктаў гледжання тэксты Торы, або Пяцікніжжа Майсеева, і перадусім — першая кніга біблейнага канону — Кніга У-Пачатку (Кніга Быцця).
 
 

Сініла Г. В. Біблія як феномен культуры і літаратуры. Ч. I. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Быцця - СВЯТЛО БІБЛІІ

 

Кніга, роўная Сусвету

 
О Книга Книг! Кто не изведал В своей изменчивой судьбе, Как ты целишь того, кто предал Свой утомленный дух тебе.
В. Я. Брусаў. Біблія
 
Лацінская прымаўка гаворыць: «Habent sua fata ІіЬеІІі» («Кнігі маюць свой лёс»).
 
Гэта так, але ёсць кнігі, якія не толькі маюць свой асаблівы лёс, але і самі становяцца лесам, вызначаюць шляхі цывілізацыі і культуры.
 
Да такіх найвялікшых кніг у гісторыі чалавецтва належыць Біблія — Першакніга еўрапейскай цывілізацыі. Дакладней, яна з'яднала многія культуры, і значэнне яе больш шырокае, чым толькі быць падмуркам культуры Еўропы. Біблія нездарма атрымала вызначэнне «Кніга кніг». I гэта не толькі прамое указание на тое, што ў яе склад увайшло шмат розных кніг (грэчаскае слова Ві(Шсс — бібліа — і значыць, як вядома, «кнігі»), але і падкрэсліванне асаблівага яе статусу, асаблівай ролі ў жыцці мільёнаў людзей розных часоў і народаў: Кніга над усімі кнігамі, найвышэйшая Кніга, найслыннейшая Кніга.
 
Сам выраз «Кніга кні» склаўся, несумненна, пад уплывам біблейнага стылю, адпаведна якому такое злучэнне-паўтор двух назоўнікаў альбо прыметнікаў, адзін з якіх стаіць у адзіночным, а другі — у множным ліку, азначае найвышэйшую ступень якасці («раб рабоў», «нябёсы нябёсаў», «цар цароў», «Святая Святых», «Песня Песняў», «марнасць марнасцяў» і г. д.).
 
Няма іншай кнігі, якую б столькі разоў перакладалі, так часта выдавалі і так шмат чыталі на працягу стагоддзяў і нават тысячагоддзяў. Біблія перакладзеная амаль што на дзве тысячы моваў свету. Паводле статыстыкі, кожны год з'яўляюцца два-тры новыя пераклады, і кожны раз гэта сур'ёзнае выпрабаванне для той ці іншай мовы: як здолее яна перадаць духоўнае, мастацкае і — адпаведна — моўнае багацце біблейнага тэксту. Для многіх моваў і культураў пераклад Бібліі быў пачаткам станаўлення і ста-лення літаратурнай мовы, традыцыі прыгожага пісьменства.
 
Так, напрыклад, адбылося з нямецкім перакладам Марціна Лютэра ці з англійскім так званым каралеўскім перакладам — «перакладам караля Якава (Джэймса)», што быў зроблены англійскімі святарамі і навукоўцамі ў XVII ст. па загаду караля. Вялікае значэнне ў фарміраванні нацыянальнай культуры мелі пераклады і выданні кніг Бібліі, зробленыя Францыскам Скарынам. Біблія нязменна ўзначальвае ў «Кнізе рэкордаў Гінэса» спіс самых высокатыражных кніг, пакідаючы далека за сабою найпапулярнейшыя прыгодніцкія раманы і славутыя бестсэлеры, а таксама творы ўсялякіх «класікаў» розных палітычных «ізмаў».
 
I гэта вельмі суцяшальна, бо ёсць надзея, што чалавецтва не зойдзе канчаткова ў тупік, знойдзе выйсце ў самай цяжкай сітуацыі, калі будзе вызначаць і выпраўляць свой шлях ў адпаведнасці з вялікімі ідэаламі, што дадзеныя ў Адвечнай Кнізе. Няма больш такой кнігі, да якой звярталіся б так часта людзі ў пошуках суцяшэння і маральнай апоры, як няма болыи такой кнігі, якая б на працягу такога доўгага часу натхняла паэтаў, музыкантаў, мастакоў. Нездарма вялікі Гётэ некалі казаў, што мастаку ў гэтым жыцці патрэбныя толькі дзве кнігі — Прырода і Біблія.
 
Рускі паэт Валерый Брусаў, звяртаючыся да Бібліі, пісаў: «Какой поэт, какой художник // к тебе не приходил любя? // Еврей, христианин, безбожник — // все, все учились у тебя...»

 

Синило Г. В. Библия как феномен культуры и литературы. Часть 2. Духовный и художественный мир Торы. Книга Исход

Γ. Β. Сініла. БiБЛIЯ ЯК ΦΕΗΟΜΕΗ КУЛЬТУРЫ Ι ЛІТАРАТУРЫ
Частка ІІ
ДУХОЎНЫ I МАСТАЦКІ СВЕТ ТОРЫ
Кніга Зыходу
Мінск «Беларуская навука» 2004

У гэтай кнізе будзе працягнута гаворка пра кнігу, якая стала падмуркам і апірышчам еўрапейскай цывілізацыі і якую часта вызначаюць, карыстаючыся асабліваю моваю самой гэтай кнігі, як Кнігу кніг — Біблію. Дакладней, Біблія з'яўляецца фундаментам не толькі еўрапейскай, пераважна хрысціянскай, цывілізацыі і культуры, але і культуры яўрэйскай, або іудзейскай.

 
У гэтай якасці Кніга кніг і пачала свой шлях у гісторыі культуры — спачатку ў вуснай традыцыі яўрэйскага  народа (прыблізна з пачатку 2-га тыс. да н. э.), а потым і ў форме пісьмовай (першыя запісы — на мяжы XIII—XII стст. да н. э.). Канон яўрэйскай Бібліі, або Танаха (зычныя літары — ТНХ — адсылаюць да назваў трох частак канона: Τόρά — «Закон», Нэвіім — «Прарокі», KemyeiM — «Пісанні»), быў зафіксаваны на пісьме паміж XIII і II стагоддзямі да н. э., а канчаткова  кананізаваны ў II ст. н. э. (так званая Масарэцкая Біблія, або Масора).
 

История файлов

26/01/2013 - расположена вторая часть книги

18/05/2014 - добавлена первая часть книги


 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (4 votes)
Аватар пользователя salavejka