Літвінскае гаспадарства Сярэднявечча як шматрэлігійная супольнасць

С книгами, рекламируемыми на сайте, можно лично ознакомитьсявступив в клуб Эсхатос, или оформив заявку по целевой программе.
Літва
 
У гэтым зборніку, які складаецца з сямі артыкулаў і многіх дадаткаў, у якіх агулам больш за паўтары тысячы спасылак і цытат з гістарычных крыніц, на шырокім гістарычным матэрыяле выяўлена палітычнае, рэлігійнае і грамадскае жыццё народу літвінаў у 13–14 стагоддзях. Паказана, што літоўская шляхта з этнічнага паходжання была ўсходнегерманскаю і да балтаў не мела ніякага дачынення; гэты германскі элемент утварыў разам з славянскім жыхарствам Панямоння канфесійную супольнасць “літвінаў” і паступова цалкам славянізаваўся.
 
На матэрыяле гістарычных крыніц аб рэлігійным жыцці Вялікага княства Літоўскага насветлены дачыненні супольнасцей “літвінаў” і “русінаў” у Вялікім княстве: паказана, што ў 13–14 ст. гэта былі азначэнні не розных этнасаў (як у мадэрнавай гістарыяграфіі) – а розных канфесійных супольнасцей.
 
Калі да Крэўскай уніі існавала розніца між літвінамі і русінамі ў рэлігійным, канфесійным плане – то па Крэўскай уніі назоў “літвіны” зрабіўся нацыянальным назовам усяго жыхарства (як каталіцкага, так і праваслаўнага) уласна Вялікага княства Літоўскага, а назоў “русіны” працягваў быць перадусім праваслаўным канфесіёнімам.
 
Па Крэўскай уніі літвіны маглі быць і католікамі, і праваслаўнымі (“літвіны рускае веры”), і евангелікамі, галоўнае што яны заставаліся тытульнай нацыяй свайго гаспадарства – Вялікага княства Літоўскага.
 
Насвятленне рэлігійнае гісторыі ранняга ВКЛ паказуе, што Вялікае княства Літоўскае належала да таго шэрагу еўрапейскіх гаспадарстваў (Баўгарыя, Боснія, Чэхія, Нямеччына, Францыя), у якіх яшчэ ў часы сярэднявечча былі моцнымі евангеліцкія (протапратэстанцкія) рухі, – дзеля чаго ВКЛ у 15 стагоддзі моцна падтрымала чэскіх гусітаў, а ў 16 стагоддзі натуральна далучылася да еўрапейскай Рэфармацыі. Шырокі і разнастайны матэрыял нашага зборніку, спадзяемся, будзе здольны паказаць гісторыю Вялікага княства Літоўскага 13–14 стагоддзяў у сапраўднай гістарычнай перспектыве і пакласці канец знітаваным з ранняю гісторыяй ВКЛ спекуляцыям і містыфікацыям, якія заўсёды заснаваны на ігнараванні элементарнага гістарычнага матэрыялу. 
 

Категории статьи: 

Оцените статью: от 1 балла до 10 баллов: 

Average: 10 (1 vote)
Аватар пользователя esxatos