Олизаревич - Аспекты Божьего Царства на земле

Олизаревич - Аспекты Божьего Царства на земле
В журнал Славяно-Балтийской Экуменической семинарии святого Креста - на белорусском языке и авторизованный перевод на русский

 

Мікалай Алізарэвіч – Аспекты Царства Бога на зямлі

 
На беларуском языке – на беларускай мове
 

Аннотация

 
В работе “Аспекты Божьего Царства на земле” автор рассматривает основные положения доктрины Царства Божьего и особое внимание уделяет дуализму Царства, которое пришло на землю в личности Иисуса, присутствует в веке нынешнем и ожидает своего могущественного развития в эсхатологическом будущем.
 
Подвергается критике фундаменталистская доктрина диспенсационализма (источник которой – американские правые круги) по установлению на земле временного 1000-летнего Царства с восстанием против Бога в конце его.
 
Автор считает, что будущее новое творение в определённом смысле будет включать и теперешний мир, но обновленный и избавленный, и этот новый мир станет кульминацией спасительного действия Иисуса.
 
Эсхатология – это не устрашающие апокалиптические картинки ядерного противостояния и конца света, а радостная весть о торжестве Божьей справедливости и восстановления Божьего творения во всей полноте.
 
Эсхатологическая вера может придать импульс уверенности в будущем в союзе со всеми науками. Современное богословие на стыке с философией и космологией может только предположительно рассматривать этот великий новый мир.
 
«Та же связь, что объединяет будущее тело с нынешним, соединяет новый, незапятнанный Божий мир и тот мир, который мы знаем, — мир, чья красота, пусть и бренная, все равно приводит нас в восхищение, мир, чья жизнедеятельность, хотя и не вечна, все равно свидетельствует о Том, Кто однажды сказал: «Хорошо!» и вновь скажет «Хорошо!» произведению рук Своих».
 
***
 
Царства Божае (ЦБ) з'яўляецца адным з галоўных вучэнняў Новага Запавету. Царства Божае прыйшло на зямлю, праявіліся ў Ісусе. Ян Хрысціцель прапаведаваў пра набліжэнне Царства, Ісус адкрыўся ўсяму свету праз пропаведзь аб Царстве: «прыйшоў час і наблізілася Царства Божае: пакайцеся і веруйце ў Дабравесьце» (Мк 1:15).[1]
 
Існуе мноства канцэпцый пра ажыццяўленне Божага царства, галоўнымі з якіх з’яўляюцца:
  • ажыццяўленне Божага царства ў эсхаталагічнай будучыні;
  • ажыццяўленне Божага царства цяпер, у жыцці Царквы:
  • падзел Божага валадарства на стадыі:
    • зямного Тысячагадовага Царства (далей – ТЦ) на зямлі для габрэяў;
    • Царства Нябеснага для Царквы.[2]
Усё астатняя багаслоўе распрацоўваецца ў залежнасці ад таго, якой канцэпцыі прытрымліваецца багаслоў.
 
Аўтар не падзяляе палажэнняў канцэпцый аб ажыццяўленні Божага Царства толькі ў эсхаталагічнай будучыні або толькі ў сучаснасці, бо вучэнне Хрыста і апосталаў дазваляюць казаць аб дуалізме Царства, якое прыйшло на зямлю ў асобе Ісуса, прысутнічае ў стагоддзі цяперашнім і чакае свайго ўвасаблення ў сіле і славе ў Другое Прышэсце Ісуса Хрыста. Дэталёва дадзеная канцэпцыя, прыхільнікам якой з'яўляецца і аўтар, прадстаўлена ў працах Джорджа Элдана Лэдда, на рускай мове выдадзены пераклад яго «Тэалогіі Новага Запавету». Лэдда сцвярджае, што «гэты век, які працягваецца з моманту стварэння да Дня Господу, які вызначаны ў евангеллях як парусія Хрыста, уваскрэсеньне і суд, з'яўляецца векам смяротнага і слабога чалавечага існавання, зла, смерці і граху. Будучы век прынясе выкананне ўсяго, што значыць Царства Божае; гэта будзе стагоддзе ўваскрэсення ў вечнае жыццё ў Царстве Божым.
 
Усё ў евангеллях паказвае на тое, што жыццё ў Царстве Божым у Будучыні будзе жыццём на зямлі - але пераўтворанай царскім праўленнем Бога, калі народ Яго ў поўнай меры атрымае боскія благаслаўленні (Мц 19:28)».[3]
 
Чаму аўтарам падкрэслена, што будучы век жыцця чалавецтва ў Царстве Божым будзе на зямлі?   Таму што гэта не ўсім зразумела. Асноўная частка вернікаў евангельскіх царквоў верыць у гэтак званы хіліязм. Вучэнне гэта не новае, яшчэ ад айцоў Царквы… У наш час яно падрабязна распрацавана прадстаўнікамі дыспенсацыяналізму. Калі вельмі коратка, то сутнасць гэтага вучэнння – у раздзяленнні Божага народу на дзве асобныя групы выратавання – Царкву (хрысціян) і Ізраіль (габрэяў).
 
Для гэтых групаў, як яны вучаць, Бог прадугледзеў розныя шляхі выратавання. Ізраіль, які не прыняў вучэнне Хрыста, у апошнія часы Вялікага Смутку будзе наказаны судамі Бога, і ягоны астатак, які будзе ачышчаны ў выпрабаваннях, будзе валадарыць у зямным ТЦ.
 
А дзе ж у гэты час Царква? О, яна будзе у гэты час валадарыць на небе, зямное царства не для яе! Для гэтага дыспенсацыяналісты у падмурак свайго вучэння залажылі такія камяні як Тайны прыход Хрыста за Царквой і Узнясенне Царквы у нябесныя прасторы. Зямля будзе знішчацца напалмам божых судоў, а нябесная галубіца будзе нежыцца у Царстве Нябесным.
 
Недарэчнасць гэтага вучэння аўтар показаў у сваёй працы,[4] таму падрабязна няма сэнсу на гэтым затрымлівацца.
 
Асноўныя багаслоўскія труды дыспенсацыяналістаў напісаны у ЗША, у 1900 – 1960 гады, яны вельмі крытыкуюцца, але ж і ў наш час з’яўляюцца усё новыя. Так, у 2015 годзе з друку вышла кніга пастара баптыстскай царквы з Самары Аляксея Пракапенка “Веснікі Царства”.[5] Спачатку здавалася, што у ёй аўтар распавядае пра ЦБ, але, прачытаўшы яе, разумеш, што гэта апалагетыка дыспенсаціяналізму. Аўтар кнігі тлумачыць біблейскія тэксты, зыходзячы з грамытыкі ды гістарычнага кантэксту. Але эсхаталагічныя прароцтвы ён тлумачыць, апуская гістарычны кантэкст, бо, на яго погляд, такі кантэкст яшчэ не сфарміраваны.
 
Герменэўтыка аўтара кнігі надта спрошчаная, падаецца, што ён не чытаў на гэтую тэму значных трудоў сучасных багасловаў. Але ж не гэта самое галоўнае. А. Пракапенка ці не палову сваёй кнігі аддаў апісанню ТЦ па прароцтвах Старога Запавету. Але ж гэтыя прароцтвы у большай частцы адносяцца да ЦБ.[6]
 
Ведаючы, што час ветхазаветнага служэння закончыўся прынясеннем дасканалай Ахвяры Iсуса Хрыста, Пракапенка, між тым, абгрунтоўвае прыняенне ахвяр у храме ТЦ: “У храме будуць прыносіць ахвяры за грэх, цэласпалення ды падзячныя ахвяры”.[7]
Гэта вельмі дзіўна, бо нават дыспенсацыяналісты разумеюць, што ахвяры у храме ТЦ не маюць места пасля смерці і ўваскрасення Ісуса.[8]
 
Не ўдаючыся ў палеміку аб дактрыне ТЦ, адзначым, што гэта зусім розныя пункты гледжання на прыроду Царства. ТЦ - часовае, яму прыходзіць канец, калі народы ТЦ ствараюць паўстанне супраць Бога! Як гэта магчыма?
 
Біблія у прароцтвах кнігі Данііла паказвае густорыю чалавецтва і надыход ЦБ:
 
“31 Табе, цару, была такая ўява: вось, нейкі вялікі ідал; вялізарны быў гэты ідал, у нязвычайным бляску стаяў ён перад табою, і страшны быў выгляд у яго.
32 У гэтага ідала галава была з чыстага золата, грудзі ў яго і рукі ў яго - з срэбра, чэрава ў яго і клубы ў яго - медныя,
33 галені ў яго жалезныя, часткова гліняныя.
34 Ты бачыў яго, пакуль не адарваўся камень ад гары, сам бяз рук, ударыў ідала, у жалезныя і гліняныя ногі яго, і раструшчыў іх.
35 Тады ўсё разам раструшчылася: жалеза, гліна, медзь, срэбра і золата зрабіліся як пыл на летніх гумнах, і вецер разьвеяў іх, што і сьледу не засталося ад іх; а камень, які разьбіў ідала, зрабіўся вялікаю гарою і напоўніў усю зямлю.
36 Вось той сон! Скажам перад царом і разгадку яго.
37 Ты, цару, цар над царамі, якому Бог Нябесны даў царства, уладу і славу,
38 і ўсіх сыноў чалавечых, дзе б яны ні жылі, зьвярыну зямную і птушак нябесных Ён аддаў у твае рукі і паставіў цябе Ўладаром над усімі імі; ты - гэтая залатая галава!
 
39 Пасьля цябе паўстане другое царства, ніжэйшае за тваё, і яшчэ трэцяе царства, меднае, якое будзе панаваць над усёю зямлёю.
40 А чацьвёртае царства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза разьбівае і трушчыць усё, так і яно падобна да жалеза, якое ўсё зьнішчае, будзе трушчыць і нішчыць.
41 А што ты бачыў ногі і пальцы на нагах часткова з гліны ганчарнай, а часткова з жалеза, то будзе падзеленае царства, і ў ім застанецца крыху жалезнае моцы, бо ты бачыў жалеза, зьмяшанае з ганчарнаю глінаю.
42 І як пальцы ног былі часткова з жалеза, а часткова з гліны, так і царства будзе часткова моцнае, часткова крохкае.
43 А што ты бачыў жалеза, зьмяшанае з ганчарнаю глінаю, гэта азначае, што яны зьмяшаюцца празь семя чалавечае, але ня зьліпнуцца адно з адным, як жалеза ня зьмешваецца з глінаю.
44 І ў дні тых царстваў Бог Нябесны паставіць царства, якое вавек ня зруйнуецца, і царства гэтае ня будзе перададзена другому народу; яно струшчыць і разбурыць усе царствы, а самое будзе стаяць вечна,
45 бо ты бачыў, што камень адарваўся ад гары сам, не рукамі, і струшчыў жалеза, медзь, гліну, срэбра і золата. Вялікі Бог даў знак цару, што станецца пасьля гэтага. І гэты сон пэўны, і разгадка яго правільная!" (Дан 2:31-45)”.
 
Мы бачым, што Царства Божае не мае канца. І камень, што разбіў гэтага страшэннага ідала, стаўся вялікай гарою і напоўніў сабою ўсю зямлю!
 
У прароцтвах Данііла сцвярджаецца, што паганскія царствы кіравалі на зямлі да прыходу Сына Чалавечага, але з Яго прыходам страцілі сваю ўладу, якая перайшла да Месіі. Месія аднавіў на зямлі Сваё Царства, і «Яму дадзена ўлада, слава і царства, каб усе народы, плямёны і роды служылі Яму; валадарства Ягонае - валадарства вечнае, яно ня мінецца, і царства Ягонае не разбурыцца.»(Дан 7:14). Гэта ўсталёўвае часавыя і прасторавыя рамкі месіянскаму Царству.
 
  • 12 І ў астатніх зьвяроў адабрана ўлада іхняя, і абсяг жыцьця дадзены ім толькі на час і на гадзіны.
  • 13 Бачыў я ў начных уявах, вось, з аблокамі нябеснымі ішоў як бы Сын Чалавечы, дайшоў да Спрадвечнага днямі і падведзены быў да Яго.
  • 14 І Яму дадзена ўлада, слава і царства, каб усе народы, плямёны і роды служылі Яму; валадарства Ягонае - валадарства вечнае, яно ня мінецца, і царства Ягонае не разбурыцца.
  • 17 "гэтыя вялікія зьвяры, якіх чатыры, азначаюць, што чатыры царствы паўстануць зь зямлі.
  • 18 Потым прымуць царства сьвятыя Ўсявышняга і будуць валодаць царствам вавек і вавекі вякоў" (Дан.7:1-27).
 
Гэтыя вельмі важныя прароцты з кнігі Данііла пераклікаюцца з прароцтвамі кнігі Адкрыцьцё.
 
Але ж якім чынам ЦБ будзе ўсталявана на зямлі? Якім чынам гэта можа быць, калі по сведчанню Святого Пісання
 
“Прыйдзе ж дзень Гасподні, як злодзей ноччу, і тады нябёсы з грукатам мінуцца, а стыхіі, распаленыя, разбурацца ўшчэнт, зямля і ўсе дзеі на ёй згараць” (2 Пет.3:10).
 
Такі страшэнны апакаліпсіс – зямля згарыць у агні! Пра якое тут царства можна гаварыць? Тут патрэбна падкрэсліць, што дыспенсацыяналісты біблейскія прароцтвы трактуюць буквальна. Але ж ці можна гэтак рабіць?
 
Як паказаў Л.Куканаў, гэты эсхаталагічны тэкст на самай справе гаворыць не аб разбурэнні зямлі, але ж аб яе пераўтварэнні, тым больш, што дакладны пераклад гэтага верша сведчыць, што справы на зямлі з’явяцца і выявяцца, а не згараць.[9]
 
Цікавымі на гэты сэнс з’яўляюцца словы Мартына Лютэра: “Калі мне скажуць, што заўтра наступіць канец свету, то яшчэ сёння я пасадзіў бы дрэва”. А таксама розныя падобныя на гэта выказванні. Напрыклад, рабі Йоханан бен Заккай "Калі ты трымаеш высадак ў руках, а табе раптам кажуць, што зьявіўся Машиах, спачатку пасадзі высадак, а затым толькі ідзі і сустракай Машыаха". [10]
 
Таксама і ў Т.Н. Райта чытаем: “Я не ведаю, на якіх музычных інструментах мы будзем гуляць Баха ў новым Божым свеце, хоць упэўнены, што музыка Баха там будзе гучаць. Я не ведаю, якім чынам пасаджанае мной дрэва звязана з дзіўнымі дрэвамі адроджанага  свету, хоць памятаю словы Марціна Лютэра: калі мне скажуць, што царства Божае наступіць заўтра, я пайшоў бы і пасадзіў дрэва. Я не ведаю, якім чынам ўвойдзе ў новы Божы свет карціна,якую сёння, мудра і з малітвай, малюе мастак”.[11]
 
Аўтар лічыць, што будучае новае тварэнне ў пэўным сэнсе будзе ўключаць і цяперашняе тварэнне і стане кульмінацыяй збаўчай дзеі Хрыста. Бесперапынная сувязь паміж новым тварэннем і цяпер існуючым добра бачная ў грэчаскіх тэрмінах, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння паняцця «новы». Слова, якое перакладаецца як «новы» [грэч. καινοσ] ў 2 Пет 3:13 і Адкр 21:1, звычайна азначае новае па прыродзе ці якасці - у адрозненне ад іншага грэцкага слова νεοσ, якое, як правіла, паказвае на нешта якое з'явілася і раней не існавала.
Бог стварыў свет добрым. Створаны свет, адкупленьне якога Бог пачаў з ўваскрасення Ісуса, - гэта свет, дзе неба і зямля створаны не для таго, каб існаваць незалежна, але каб злучыцца.
 
У гэтым яднанні першапачатковае тварэнне не можа быць знішчана,  але стане больш выдатным. Новы Запавет ніякім чынам не дазваляе нам думаць, што пасля з'яўлення новага неба і новай зямлі Бог зруйнуе першае тварэнне. Хутчэй за ўсё, Новы Запавет паказвае свет, у якім цяперашняе тварэнне стане дасканалей, яно ўпісваецца ў вялікі задумак Бога, але Бог ад яго не адракаецца.[12]
 
«Тая ж сувязь, што аб'ядноўвае будучыню цела з цяперашнім, злучае новы, чысты Божы свет і той свет, які мы ведаем, - свет, чыя прыгажосць, хай і тленная, усё роўна прыводзіць нас у захапленне, свет, чыя жизнедеятель-насць, хоць і не вечная, усё роўна сведчыць пра Таго, Хто аднойчы сказаў: «Добра!» і зноў скажа «Добра!» твору рук Сваіх»[13].
 
Будучыня ствараецца цяпер!
 
Навука, якая вывучае божы свет і дадзеныя Богам законы, і багаслоўе да цяперашняга часу знаходзіліся ў варожым становішчы. Але ў апошнія часы намеціліся агульныя падыходы да збліжэння пунктаў гледжання на прыроду светабудовы. Вельмі добра адзначыў Юрген Мольтман,[14] што хрысціянскае багаслоўе, якое існуе ўжо не адно стагоддзе, праводзіла рэзкую мяжу паміж светам, якія мае патрэбу ў падтрыманні і ўпарадкаваньні, і ўласным царствам выратавання. Але цяпер нельга дапусціць такога размежвання, бо выратаванне, на якое спадзяецца багаслоўе – “гэта збаўленне ўсяго існага ў свеце, які з цягам часу аказваецца ва ўсё большай залежнасці ад гісторыі развіцця чалавечага грамадства”.[15]
 
“Усвядоміўшы гэта, тэалогія павінна пашырыць сваю дзейнасць на тую вобласць, якая ахоплівае сабой як падтрыманне і захаванне міру, так і яго найвышэйшае прызначэнне. Багаслоўю неабходна знайсці кропкі судакранання паміж чаканнем будучага крызісу і выратавання, з аднаго боку, і рашэннем тых канкрэтных гістарычных задач, якія стаяць перад чалавецтвам, з другога. Толькі так можна пазнаваць і пераўтвараць гэты свет у святле будучага, абяцанага чалавецтву Богам”.
 
Гэта вышэйшае прызначэнне багаслоў’я – выратаванне Божага свету.
 
“Выратаванне ў будучыні, роўна як і катастрофа, ніколі не паўстае перад намі ў выглядзе загадзя вызначанага факту, які не патрабуе для сваёй актуалізацыі якіх-небудзь перадумоваў, таму мы не павінны ставіцца да яго фаталістычна і проста чакаць яго з бесклапотнай упэўненасцю. Яно ўжо паступова набывае сваю форму ў канкрэтных гістарычных працэсах, якія адбываюцца вакол нас. Такім чынам, мы знойдзем сваю будучыню толькі ў тым выпадку, калі самі будзем шукаць яе”.[16]
 
Эсхаталагічная вера можа надаць імпульс упэўненасці у будучыні ў саюзе з усімі навукамі.
 

Бібліяграфія

 
1. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету.Кананічныя. У беларускім перакладзе. // Перакладчык Васіль Сёмуха. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1535 с.
2. Кроссан, Джон Доминик. Библия. Ужас и надежда главных тем священной книги. – Москва: Эксмо, 2015. – 352 с.
3. Куканов, Л.Н. Погубить губящих землю. Бог и экология в книге Откровения : дис. магистра богословия. – Санкт-Петербург, 2015. – 67 с.
4. Куйвенховен, Э. День Господень. – Санкт-Петербург: Мирт, 2006. – 218 с.
5. Лэдд, Джордж Элдон. Теология Нового Завета. – СПб.: Христианское общество “Библия для всех”,       2003. – 800 с.
6. Мольтман, Ю. Наука и мудрость: К диалогу естественных наук и богословия. - М., Библейско- богословский институт св. апостола Андрея, 2005. - 204 с.
7. Олизаревич, Н. Доктрина о восхищении Церкви в контексте эсхатологии фундаментализма. - Saarbrucken, Deutschland: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2016 – 129 с.
8. Олизаревич, Н. О некоторых аспектах Царства Божьего. - Режим доступа: http://esxatos.com/article/tsarstvo. – Дата доступа: 11.02.2016.
9. Прокопенко, Алексей. Вестники Царства. – Тверь: ТПК, 2015. – 411 с.
10. Райт, Т. Главная тайна Библии: Смерть и жизнь после смерти в христианстве. - М.: Эксмо, 2009. - 384 с.
11. Францманн, Мартин. Толкование Послания к Римлянам. - М.:Евангелическое Лютеранское Служение, 2003.- 429 с.
 
Мікалай Алізарэвіч, г. Мінск, Беларусь.
Магістр тэалогіі, дактарант Slavic and Baltic Holy Cross Ecumenical Seminаry (Славяна-Балтыйскай экуменічнай семінарыі святога Крыжа).
2016-03-06
 

[1] Цытаты Святога Пісання у гэтым артыкуле прыводзяцца па выданні: Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету.Кананічныя. У беларускім перакладзе. // Перакладчык Васіль Сёмуха. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1535 с.
[2] Олизаревич, Н. О некоторых аспектах Царства Божьего. - Режим доступа: http://esxatos.com/article/tsarstvo. – Дата доступа: 11.02.2016.
[3] Лэдд, Джордж Элдон. Теология Нового Завета. – СПб.: Христианское общество “Библия для всех”, 2003. – С. 60.
[4] Олизаревич, Н. Доктрина о восхищении Церкви в контексте эсхатологии фундаментализма. - Saarbrucken, Deutschland: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2016 – 129 с.
[5] Прокопенко, Алексей. Вестники Царства. – Тверь: ТПК, 2015. – 411 с.
[6] Кроссан, Джон Доминик. Библия. Ужас и надежда главных тем священной книги. – Москва: Эксмо, 2015. – С. 184.
[7] Прокопенко, Алексей. Вестники Царства. – С.273.
[8] Куйвенховен, Эндрю. День Господень. – Санкт-Петербург: Мирт, 2006. – С. 160.
[9] Куканов, Л.Н. Погубить губящих землю. Бог и экология в книге Откровения: дис. магистра богословия. – Санкт-Петербург, 2015. – С. 10.
[10] Лютер, Мартин. Цитата про конец света. -  - Режим доступа: https://www.facebook.com/nikolay.eshatos/posts/934984926598596. – Дата доступа: 11.02.2016.
[11] Райт, Т. Главная тайна Библии: Смерть и жизнь после смерти в христианстве. - М.: Эксмо, 2009. – С. 253.
[12] Райт, Т. Главная тайна Библии: Смерть и жизнь после смерти в христианстве. – С. 308.
[13] Францманн, Мартин. Толкование Послания к Римлянам. - М.:Евангелическое Лютеранское Служение, 2003.- С. 391.
[14] Мольтман, Ю. Наука и мудрость: К диалогу естественных наук и богословия. - М., Библейско- богословский институт св. апостола Андрея, 2005. - 204 с.
[15] Там же, с. 31.
[16] Там же.
 

Царство на земле
Авторизованный перевод на русский язык с небольшими изменениями
 

Николай Олизаревич – Аспекты Божьего Царства на земле

 
Аннотация
 
В работе «Аспекты Божьего Царства на земле» автор рассматривает основные положения доктины Царства Божьего и особое внимание уделяет дуализму Царства, которое пришло на землю в личности Иисуса, присутствует в веке нынешнем и ожидает своего могущественного развития в эсхатологическом будущем.
 
Подвергается критике фундаменталистская доктрина диспенсационализма (источник которой – американские правые круги) по установлению на земле временного 1000-летнего Царства с восстанием против Бога в конце его.
 
Автор считает, что будущее новое творение в определённом смысле будет включать и теперешний мир, но обновленный и избавленный, и этот новый мир станет кульминацией спасительного действия Иисуса.
 
Эсхатология – это не устрашающие апокалиптические картинки ядерного противостояния и конца света, а радостная весть о торжестве Божьей справедливости и восстановления Божьего творения во всей полноте.
 
Эсхатологическая вера может придать импульс уверенности в будущем в союзе со всеми науками. Современное богословие на стыке с философией и космологией может только предположительно рассматривать этот великий новый мир.
 
«Та же связь, что объединяет будущее тело с нынешним, соединяет новый, незапятнанный Божий мир и тот мир, который мы знаем, — мир, чья красота, пусть и бренная, все равно приводит нас в восхищение, мир, чья жизнедеятельность, хотя и не вечна, все равно свидетельствует о Том, Кто однажды сказал: «Хорошо!» и вновь скажет «Хорошо!» произведению рук Своих».
 
***
 
Царство Божие (ЦБ) является одним из основных учений Нового Завета. Царство Божие пришло на землю, проявились в Иисусе. Иоанн Креститель проповедовал о приближении Царства, Иисус открылся всему миру через проповедь о Царстве:
 
«Настал час! Царство Бога близко! Покайтесь и верьте Радостной Вести!» (Мк 1:15).[1]
 
Существует множество концепций об осуществление Царства Божьего, главными из которых являются:
 
• осуществление Царства Божьего в эсхатологической перспективе;
• осуществление Царства Божьего сейчас, в жизни Церкви;
• разделение Божьего Царства на стадии:
§  земного тысячелетнего царства (далее - ТЦ) на земле для евреев;
§  Царства Небесного для Церкви.[2]
 
Все остальное богословие разрабатывается в зависимости от того, какой из указанных концепций придерживается богослов.
 
Автор не разделяет положений концепций об осуществлении Божьего Царства только в эсхатологической будущем или только в настоящем, так как учение Христа и апостолов позволяют говорить о дуализме Царства, которое пришло на землю в лице Иисуса, присутствует в веке нынешнем и ждет своего воплощения в силе и славе во второе пришествие Иисуса Христа. Детально данная концепция, сторонником которой является и автор, представлена работах Джорджа Элдона Лэдда, на русском языке издан перевод его «Теологии Нового Завета».
 
Лэдд утверждает, что «этот век, простирающийся от сотворения мира до Дня Господня и предполагающий пришествие Христа, воскресение и суд, - век человеческого существования, которому присущи бренность и смертность, зло, грех и смерть. Грядущий век предполагает осуществление всего того, что характерно для Божьего правления, и станет веком воскресения в вечную жизнь в Божьем Царстве. В Евангелиях все указывает на идею, согласно которой жизнь в Божьем Царстве будущего века будет жизнью на земле, но жизнью, преображенной царским правлением Бога, во время которого Его народ вступит в полноту Его благословений (Мф 19:28)».[3]
 
Почему автором подчеркнуто, что будущий век жизни человечества в Царствии Божием будет на земле? Потому, что это не всем понятно. Основная часть верующих евангельской церкви верит в так называемый хилиазм. Учение это не ново, идет еще от отцов Церкви. В наше время оно подробно разработана представителями богословия диспенсационализма. Если очень коротко, то суть этого учения - в разделении народа Божьего на две отдельные группы спасения - Церковь (христиан) и Израиль (евреев).
Для этих групп, как они учат, Бог предусмотрел различные пути спасения. Израиль, который не принял учение Христа, в последние времена Великой скорби будет наказан судами Бога, и его остаток, который будет очищен в испытаниях, будет царствовать в земном тысячелетнем царстве (ТЦ).
 
А где же в это время Церковь? О, она будет в это время царствовать на небе, земного царсто Бога не для нее! Для подтверждение этого диспенсационалисты в основание своего учения заложили такие камни как Тайный приход Христа за Церковью и вознесение Церкви в космические дали. Земля будет уничтожаться напалмом божьих судов, а небесная голубица будет нежиться в Царстве Небесном.
 
Нелепость этого учения автор показал в своей работе,[4] поэтому подробно нет смысла на этом задерживаться.
 
Основные богословские труды диспенсационалистов изданы в США, в 1900 - 1960 годы, они очень критикуются, но и в наше время являются все новые. Так, в 2015 году из печати вышла книга пастора баптистской церкви из Самары Алексея Прокопенко «Вестники Царства»[5]. Сначала казалось, что в ней автор рассказывает о ЦБ, но, прочитав ее, понимаешь, что это апологетика диспенсационализма. Автор книги объясняет библейские тексты, исходя из грамматики и исторического контекста. Но эсхатологические пророчества он объясняет, игнорируя исторический контекст, так как, на его взгляд, такой контекст еще не сформирован.
 
Герменевтика автора книги очень упрощенная, складывается впечатление, что он не читал на эту тему значительных трудов современных богословов. Но ведь даже не это самое главное. А. Прокопенко чуть ли не половину своей книги отвёл описанию ТЦ по пророчествам Ветхого Завета. Но эти пророчества в большей части относятся к ЦБ.[6]
 
Зная, что время ветхазаветнега служения закончилось принесением совершенной Жертвы Иисуса Христа, Прокопенко, между тем, обосновывает необходимость прынесения жертв в храме ТЦ: «В храме будут приноситься жертвы за грех, всесожжения и благодарственные жертвы».[7]
 
Это очень странно, ведь даже диспенсационалисты понимают, что жертвы в храме ТЦ не имеют места после смерти и воскресения Иисуса. Интересны на этот счет рассуждения реформатского богослова Эндрю Куйвенховена.[8]
Не вдаваясь в полемику о доктрине ТЦ, отметим, что это совершенно разные точки зрения на природу Царства. ТЦ - временное, ему приходит конец, когда народы ТЦ создают восстание против Бога! Как это возможно?
 
Библия в пророчествах книги Даниила показывает историю человечества и наступление ЦБ:
 
«31 Вот что ты видел, царь: стоит перед тобой истукан — огромный истукан, он ярко сияет, и вид его наводит ужас.
32 Голова у этого истукана — из чистого золота, грудь и руки — из серебра, живот и бедра — из меди.
33 Голени — из железа, а ступни — частью из железа, частью из глины.
34 Потом ты видел: откуда-то сам собой, без помощи рук человеческих, откололся камень и упал на истукана, на его ступни из железа и глины, и раздробил их.
35 Тут железо, глина, медь, серебро и золото разом рассыпались и стали как мякина на току летом; ветер унес их, и даже следа не осталось. А камень, который упал на истукана, стал великой горой и занял всю землю.
36 Таков сон. А теперь мы расскажем царю, что он означает.
37 Ты, царь, — царь царей, тебе Бог Небесный дал царство, могущество, силу и славу,
38 тебе Он отдал во власть и подчинил людей, зверей земных и птиц небесных, где бы они ни жили. Золотая голова — это ты.
39 После тебя настанет другое царство, не столь великое, как твое. Потом третье царство, медное, будет властвовать над всей землей.
40 А четвертое царство будет крепкое, как железо. Подобно тому как железо все дробит и разбивает, как железо все сокрушает — так и оно разобьет и сокрушит всех.
41 Еще ты видел ноги и ступни, частью вылепленные из гончарной глины, частью железные, — значит, царство разделится. Будет в нем доля твердости железной, поэтому ты и видел железо пополам с глиной.
42 Ступни ног частью железные, а частью глиняные — значит, царство в чем-то будет крепким, а в чем-то непрочным.
43 Железо, что ты видел, было смешано с глиной — так смешается одно с другим в потомстве человеческом, но не станут они единым целым, как железу не сплавиться с глиной.
44 Во дни этих царствований Бог Небесный воздвигнет царство вечное, нерушимое, неприступное для других народов. Оно сокрушит и разрушит все эти царства, а само будет стоять вечно.
45 Поэтому ты видел, как от горы сам собой, без помощи рук человеческих, откололся камень и разбил железо, медь, глину, серебро и золото.
Так великий Бог показал царю будущее. Сон правдив, и толкование верно» (Дан 2:31-45).
 
Мы видим, что Царство Божие не имеет конца. И камень, что разбил этого страшного идола, стал большой горою и наполнил всю землю!
В пророчествах Даниила говорится, что языческие царства правили на земле до прихода Сына Человеческого, но с Его приходом потеряли свою власть, которая перешла к Мессии. Мессия установил на земле Свое Царство, и «даны ему были власть, честь и царство, и все народы, племена и народности ему покорились. Власть его — власть вечная, непреходящая, и царство его нерушимо.» (Дан 7:14). Это устанавливает временные и пространственные рамки мессианского Царства.
 
«12 У остальных зверей была отнята власть, но им оставили жизнь — до срока.
13 И видел я в моем ночном видении: С облаками небесными приближается некто — словно бы человек. Он приблизился — и подвели его к Древнему Днями.
14 И даны ему были власть, честь и царство, и все народы, племена и народности ему покорились. Власть его — власть вечная, непреходящая, и царство его нерушимо.
15 Я, Даниил, пришел в смятение — эти видения ужаснули меня.
16 Я подошел к одному из стоящих и спросил у него, что все это означает. Он объяснил и растолковал мне увиденное:
17 «Эти четыре огромных зверя — четыре царя, что будут на земле.
18 Но потом царство будет передано святым Всевышнего, и они воцарятся навек и на веки веков» (Дан 7:12-18).
 
Эти очень важные пророчества из книги Даниила перекликаются с пророчествами книги Откровение.
 
Но каким образом ЦБ будет установлено на земле? Каким образом это может быть, если по свидетельству Священного Писания «День Господа придет внезапно, словно вор. В тот день исчезнут с громовым раскатом небеса, разрушатся и сгорят небесные тела и земля с ее делами будет признана виновной» (2 Пет 3:10)[9]. Или, как в Синодальном переводе:
 
«Придет же день Господень, как тать ночью, и тогда небеса с шумом прейдут, стихии же, разгоревшись, разрушатся, земля и все дела на ней сгорят».
 
Такой страшный апокалипсис - земля сгорит в огне! О каком царстве здесь можно говорить? Нужно особо подчеркнуть, что диспенсационалисты библейские пророчества трактуют буквально. Но можно ли так делать?
Как показал Л.Куканов, этот эсхатологический текст на самом деле говорит, не о разрушении земли, но о ее преобразования, тем более, что точный перевод этого стиха говорит о том, что дела на земле появятся и проявятся, а не сгорят.[10]
 
Интересными в этом смысле являются слова Мартина Лютера: «Если мне скажут, что завтра наступит конец света, то еще сегодня я посадил бы дерево». А также различные похожие на это высказывания, например, равви Йоханана бен Заккая «Если ты держишь саженец в руках, а тебе вдруг говорят, что явился Машиах, сначала посади саженец, а затем только иди и встречай Машиаха».[11]
 
Также и у Н.Т. Райта читаем:
 
«Я не знаю, на каких музыкальных инструментах мы будем играть Баха в новом Божьем мире, хотя уверен, что музыка Баха там будет звучать. Я не знаю, каким образом посаженное мной дерево связано с удивительными деревьями воссозданного мира, хотя помню слова Мартина Лютера: если мне скажут, что царство Божье наступит завтра, я пошел бы и посадил дерево. Я не знаю, каким образом войдет в новый Божий мир картина, которую сегодня, мудро и с молитвой, рисует художник. Я не знаю, что там произойдет с нашей борьбой за справедливость для бедных или за аннуляцию глобальных долгов. Но я знаю, что новый Божий мир справедливости и радости, надежда всей земли, уже появился утром Пасхи, когда Иисус вышел из гробницы, и я знаю, что Он призывает последователей жить в Нем и силою Его Духа, чтобы мы уже здесь и сейчас стали «людьми нового творения» и чтобы через нас знаки и символы Царства появлялись и на земле, как на небесах».[12]
 
Автор считает, что будущее новое творение в определенном смысле будет включать и нынешнее творение и станет кульминацией спасительного деяния Христа. Непрерывная связь между новым творением и ныне существующим хорошо видна в греческих терминах, используемых для обозначения понятия «новый». Слово, которое переводится как «новый» [греч. καινοσ] в 2 Пет 3:13 и Откр 21: 1, обычно означает новое по природе или качестве - в отличие от другого греческого слова νεοσ, которое, как правило, указывает на то появившееся, что раньше не существовало.
 
Бог создал мир хорошим. Созданный мир, искупление которого Бог начал с воскресения Иисуса, - это мир, где небо и земля созданы не для того, чтобы существовать независимо, но чтобы соединиться. В этом единении первоначальное творение не может быть уничтожена, но станет более прекрасным. Новый Завет никоим образом не позволяет нам думать, что после появления нового неба и новой земли Бог сокрушит первое творение. Скорее всего, Новый Завет показывает мир, в котором нынешнее творение станет совершеннее, оно вписывается в большой замысел Бога, но Бог от него не отрекается.[13]
 
«Та же связь, что объединяет будущее тело с нынешним, соединяет новый, незапятнанный Божий мир и тот мир, который мы знаем, — мир, чья красота, пусть и бренная, все равно приводит нас в восхищение, мир, чья жизнедеятельность, хотя и не вечна, все равно свидетельствует о Том, Кто однажды сказал: «Хорошо!» и вновь скажет «Хорошо!» произведению рук Своих».[14]
 
Будущее создается сейчас!
 
Наука, изучающая свет божий и данные Богом законы, и богословие до настоящего времени находились во враждебном противостоянии. Но в последнее время наметились общие подходы к сближению точек зрения на природу мироздания. Очень хорошо отметил Юрген Мольтман,[15] что христианское богословие, которое существует уже не одно столетие, проводило резкую границу между миром, который нуждается в поддержании и упорядочению, и собственным царством спасения. Но сейчас нельзя допустить такого размежевання, ведь спасение, на которое надеется богословие – «это спасение всего сущего в мире, который с течением времени оказывается во все большей зависимости от истории развития человеческого общества».[16]
 
«Осознав это, богословие должно расширить свою деятельность на ту область, которая охватывает собой как поддержание и сохранение мира, так и его высшее предназначение. Богословию необходимо найти точки соприкосновения между ожиданием грядущего кризиса и спасения, с одной стороны, и решением тех конкретных исторических задач, которые стоят перед человечеством, с другой. Только так можно познавать и преобразовывать этот мир в свете будущего, обещанного человечеству Богом».[17]
 
Это высшее предназначение богословия - спасение Божьего мира.
 
«Будущее спасение, равно как и катастрофа, никогда не предстает перед нами в виде заранее предопределенного факта, не нуждающегося для своей актуализации в каких-либо предпосылках, поэтому мы не должны относиться к нему фаталистически и просто ожидать его с беззаботной уверенностью. Оно уже постепенно обретает свою форму в конкретных исторических процессах, происходящих вокруг нас. Таким образом, мы найдем свое будущее только в том случае, если сами будем искать его».[18]
 
Эсхатологическая вера может придать импульс уверенности в будущем в союзе со всеми науками.
 

Библиография

 
1.  Библия: Современный русский перевод [Пер. с дневнеевр., арам. и древнегреч.] – М.: Российское Библейское общество, 2015. – 2-е изд. – 1408 с.
2.  Кроссан, Джон Доминик. Библия. Ужас и надежда главных тем священной книги. – Москва: Эксмо, 2015. – 352 с.
3.  Куканов, Л.Н. Погубить губящих землю. Бог и экология в книге Откровения : дис. магистра богословия. – Санкт-Петербург, 2015. – 67 с.
4.  Куйвенховен, Э. День Господень. – Санкт-Петербург: Мирт, 2006. – 218 с.
5.  Лэдд, Джордж Элдон. Теология Нового Завета. – СПб.: Христианское общество «Библия для всех»,      2003. – 800 с.
6.  Мольтман, Ю. Наука и мудрость: К диалогу естественных наук и богословия. - М., Библейско- богословский институт св. апостола Андрея, 2005. - 204 с.
7.  Олизаревич, Н. Доктрина о восхищении Церкви в контексте эсхатологии фундаментализма. - Saarbrucken, Deutschland: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2016 – 129 с.
8.  Олизаревич, Н. О некоторых аспектах Царства Божьего. - Режим доступа: http://esxatos.com/article/tsarstvo. – Дата доступа: 11.02.2016.
9.  Прокопенко, Алексей. Вестники Царства. – Тверь: ТПК, 2015. – 411 с.
10. Райт, Т. Главная тайна Библии: Смерть и жизнь после смерти в христианстве. - М.: Эксмо, 2009. - 384 с.
11. Францманн, Мартин. Толкование Послания к Римлянам. - М.:Евангелическое Лютеранское Служение, 2003.- 429 с.
 
Николай Олизаревич, г. Минск, Беларусь.
Магистр теологии, докторант Slavic and Baltic Holy Cross Ecumenical Seminаry (Славяно-Балтийской экуменической семинарии святого Креста).
 



[1] Библейские цитаты в этой статье приводятся по изданию: Библия: Современный русский перевод [Пер. с дневнеевр., арам. и древнегреч.] – М.: Российское Библейское общество, 2015. – 2-е изд. – 1408 с.
[2] Олизаревич, Н. О некоторых аспектах Царства Божьего. - Режим доступа: http://esxatos.com/article/tsarstvo. – Дата доступа: 11.02.2016.
[3] Лэдд, Джордж Элдон. Теология Нового Завета. – СПб.: Христианское общество «Библия для всех», 2003. – С. 60.
[4] Олизаревич, Н. Доктрина о восхищении Церкви в контексте эсхатологии фундаментализма. - Saarbrucken, Deutschland: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2016 – 129 с.
[5] Прокопенко, Алексей. Вестники Царства. – Тверь: ТПК, 2015. – 411 с.
[6] Кроссан, Джон Доминик. Библия. Ужас и надежда главных тем священной книги. – Москва: Эксмо, 2015. – С. 184.
[7] Прокопенко, Алексей. Вестники Царства. – С.273.
[8] Куйвенховен, Эндрю. День Господень. – Санкт-Петербург: Мирт, 2006. – С. 160.
[9] В рукописях много разночтений: «не будет обнаружена», «окажется разрушенной», «сгорит», «исчезнет».
[10] Куканов, Л.Н. Погубить губящих землю. Бог и экология в книге Откровения: дис. магистра богословия. – Санкт-Петербург, 2015. – С. 10.
[11] Лютер, Мартин. Цитата про конец света. -  - Режим доступа: https://www.facebook.com/nikolay.eshatos/posts/934984926598596. – Дата доступа: 11.02.2016.
[12] Райт, Т. Главная тайна Библии: Смерть и жизнь после смерти в христианстве. - М.: Эксмо, 2009. – С. 253.
[13] Райт, Т. Главная тайна Библии: Смерть и жизнь после смерти в христианстве. – С. 308.
[14] Францманн, Мартин. Толкование Послания к Римлянам. - М.:Евангелическое Лютеранское Служение, 2003.- С. 391.
[15] Мольтман, Ю. Наука и мудрость: К диалогу естественных наук и богословия. - М., Библейско- богословский институт св. апостола Андрея, 2005. - 204 с.
[16] Там же, с. 31.
[17] Там же.
[18] Там же.
 
 

Категории статьи: 

Оцените статью: от 1 балла до 10 баллов: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (5 votes)
Аватар пользователя esxatos