Кніга ѐсць зборнікам артыкулаў мовазнаўцы Алѐхны Дайліды, у якіх аўтар праз разгледжанне канкрэтных гістарычных фактаў і падзей рэканструе палітычную і рэлігійную гісторыю Вялікага княства Літоўскага 13–14 стагоддзяў.
На грунце чысленых гістарычных матэрыялаў паказана, што літоўская шляхта з этнічнага паходжання была не балцкаю, а ўсходнегерманскаю. Гэты германскі элемент утварыў разам з славянамі Панямоння канфесійную супольнасць ―літвінаў богумільскага характару, якая існавала да Крэўскай уніі 1385 году. Гэтыя працэсы спрычынілі само стварэнне Вялікага княства Літоўскага на землях беларускіх княстваў і далейшае існаванне народу літвінаў у якасці славянамоўнага хрысціянскага народу.
Алёхна Дайліда - Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі
Зборнік артыкулаў з дадаткамі
аўтарскае выданне
Менск, 2019
Алёхна Дайліда - Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі - Змест
Перадмова
Частка І - Артыкулы
Германскі суперстрат у старажытнай Літве 8 Літоўскі народ 14 стагоддзя
Эпічны вобраз літвы ў айчыннай і замежных эпічных традыцыях
Літва і Орда ў 13-15 стагоддзях
Літоўскі герб "Пагоня" ў 13-14 стагоддзях
Літоўскае права ў 13-15 стагоддзях
Крэўская рэлігійная рэформа і яе наступствы
Частка ІІ - Помнікі сярэднявечнае літоўскае (беларускае) евангеліцкае літаратуры
Богумільскія апокрыфы 227
"Разумнік" ("Люцыдар") (14-15 ст.) 230
"О умученьи Пана нашего Есус Крыста" (сярэдзіна 15 ст.) 236
Бібліяграфічныя спасылкі да часткі ІІ
Дадаткі
1. Грамата князя Гердзеня, 1264 г.
2. Грамата полацкага князя Ізяслава, 1265 г.
3. Аповед літоўскага летапісу аб князю Лаўрышу-Рымунце (1282-1294 гг.).
4. Грамата рызскае рады да віцебскага князя Міхайлы Канстантынавіча, каля 1286 г.
5. Дарчая грамата галіцкага князя Льва літоўскім баярам Мантсеку і Тутэнію, да 1301 г.
6. Грамата полацкага біскупа Якава, між 1298 і 1307 гг.
7. Аповеды літоўскіх летапісаў аб бітве на Зяміле 1319 г.
8. Аповед літоўскага летапісу аб авалоданні вялікім князем Гедымінам Кіевам (1322 г.).
9. Грамата князя Дзмітрыя-Любарта, 1322 г.
10. З ліставання вялікага князя Гедыміна з заходнімі краямі, 1323 г. (урыўкі ў перакладзе).
11. Наваградскі ўкладны запіс, пасля 1329 г.
12. Дамова полацкага князя Глеба-Нарымонта з Рыгаю, 1338 г.
13. Літоўскі летапіс аб падзелах удзелаў Вялікага княства Літоўскага ў 1340 г.
14. Літоўскія летапісы аб пачатку княжання вялікага князя Альгерда.
15. Дамова князёў Яўнута, Кейстута, Любарта з польскім каралём Казімірам, 1352 г.
16. Грамата князёў Кейстута і Любарта, 1355 г.
17. Грамата вялікага князя Альгерда, 1359 г.
18. Вырак Канстантынопальскага патрыярха Каліста аб межах Літоўскае мітраполіі, 1361 г. (урывак у перакладзе).
19. Дамова вялікага князя Альгерда з польскім каралём Казімірам, 1366 г.
20. Аповеды літоўскіх летапісаў аб паходзе вялікага князя Альгерда на Маскву ў 1370 г.
21. Ліст вялікага князя Альгерда да Канстантынопальскага патрыярха Філафея, 1371 г. (у перакладзе).
22. Дамова вялікага князя Альгерда з маскоўскім вялікім князем Дзмітрыем, 1372 г.
23. Дарчы ліст князя Аляксандра Карыятавіча, 1375 г.
24. Аповед літоўскага летапісу аб закалоце князёў Ягайлы і Кейстута ў 1382 г.
25. Грамата князя Вітаўта, 1383 г.
26. Грамата князя Вітаўта троцкаму манастыру Ражства Прачыстае, 1384 г.
27. Аповед літоўскага летапісу аб Крэўскай уніі 1385 г.
28. Прывілей караля Валадыслава-Ягайлы, 20 лютага 1 387 г. (урывак у перакладзе).
29. Грамата караля Валадыслава-Ягайлы князю Скіргайлу, 1387 г.
30. Прысяжная грамата князя Дзмітрыя Альгердавіча, 1388 г.
31. Граматы караля Валадыслава-Ягайлы аб упасажанні касцёлаў у Літве, 1389 г. (рэканструкцыя).
32. Грамата князя Вітаўта князю Свідрыгайлу, 1390 г.
33. Грамата вялікага князя Вітаўта аб хросце літвы, каля 1392 г. (рэканструкцыя).
34. Ярлык ордскага цара Тактамыша каралю Валадыславу-Ягайлу, 1393 г.
35. Грамата мсціслаўскага князя Сямёна-Лінгвена Альгердавіча, 1393 г.
36. Літоўскія гарады ў "Имена всем градом руским", каля 1394 г.
37. Грамата вялікага князя Вітаўта віленскаму ваяводзе Манівіду, 1396 г.
38. Грамата вялікага князя Вітаўта віленскаму біскупу, 1398 г.
39. Грамата вялікага князя Вітаўта рызскаму бурмістру, 1399 г.
40. Прысяжная грамата князя Івана Гальшанскага, 1401 г.
42. Аповеды літоўскіх летапісаў аб Грунвальцкай бітве 1410 г.
43. Пасланне вялікага князя Вітаўта на збору Літоўска-Кіеўскае мітраполіі 1415 г.
44. Грамата вялікага князя Вітаўта баярам Пуні і Бірштанаў, 1420 г.
45. Аповед літоўскага летапісу аб сватанні княжны Соф'і Гальшанскае за караля Валадыслава-Ягайлу (1422 г.).
46. Артыкулы з Варцка-Вісліцкага статуту караля Валадыслава-Ягайлы, 1423 г.
47. Грамата намесніка наваградскага Петраша Мантыгердавіча, 1424 г.
48. Грамата вялікага князя Вітаўта віленскаму біскупу і князём Гедройцкім.
49. "Похвала о великом князи Витовте" (каля 1431 г.).
50. Прывілей вялікага князя Жыгімонта на майтборскае права Вільні, 1432 г.
51. Ліст вялікага князя Свідрыгайлы да вялікага майстра Тэўтонскага ордэну Паўла Русдарфа, 1433 г.
52. Ліст вялікага князя Жыгімонта да караля Валадыслава-Ягайлы, 1433 г.
53. Прывілей вялікага князя Казіміра Наваградскай зямлі, 1440 г. (урыўкі).
54. Прывілей вялікага князя Казіміра месцічам Вільні, 1440 г.
55. Земскі прывілей Жамойці 1441 г.
56. Грамата віленскага ваяводы Міхайлы Кязгайлавіча, 1445 г.
57. Агульназемскі прывілей вялікага князя Казіміра, 1447 г. (урыўкі).
58. Грамата вялікага князя Казіміра мітрапаліту Кіеўскаму, 1451 г.
59. Дарчы ліст вялікага князя Казіміра віленскай катэдральнай школе, 1452 г.
60. Ярлык ордскага цара Ачжы-Гірэя каралю Казіміру, 1461 г.
61. Прывілей вялікага князя Казіміра на майтборскае права Коўні, 1463 г.
З замежных крыніц
Урыўкі з працы кардынала Пятра д'Альі "De Municheis Agapianis in Russia et Lithuania..." (1418 г.)
З замежных хронік і лістоў (паведамленні за 1241-1386 гг.)
Жывот віленскіх пакутнікаў, 15 ст. (урыўкі ў перакладзе)
Лісты мітрапаліта Кіпрыяна, 1378 г. (урыўкі ў перакладзе)
З дзённіка Конрада Кібурга аб наведванні Вільні ў 1397 г.
З дзённікаў Гільбера дэ Лануа аб вандроўках у Літву ў 1412 і 1421 гг.
Энэй Сільвій Пікаламіні, "De Lituania" (1440-я гг.) (урыўкі)
Мапа: Вялікае княства Літоўскае ў 1264 г.
Мапа: Вялікае княства Літоўскае і Рускае ў 1384 г.
Храналогія галоўных падзей у Вялікім княстве Літоўскім ад часу вялікага князя Міндоўга да часу вялікага князя Вітаўта (1236-1430 гг.)
Алёхна Дайліда - Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі - Германскі суперстрат у старажытнай Літве - Урывак
Галоўнай ідэяй сённяшняе літуаністыкі ёсць пастулат аб балцкай этнічнасці сярэднявечнага народу літвінаў. Гэты пастулат можна назваць галоўнаю аксіёмаю мадэрнавае гістарыяграфіі Літвы: незалежна ад якіх-кольвечы праяў славянізацыі літоўскае шляхты, славянскага характару гаспадарства і права Вялікага княства Літоўскага - пастулат "балцкае этнічнасці" літвінаў застаецца ў якасці адзінага падмурку ўсіх рэканструкцый гісторыі Літвы (што выклікае справядлівыя пытанні наконт адэкватнасці ўжывання "балцкае" канцэпцыі для тлумачэння стварэння і развіцця ВКЛ [1]). Праўда, у грамадскім і культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага цяжка знайсці нейкія праявы "этнічнае балцкасці" літоўскае шляхты - таму ейныя неславянскія імёны ёсць абсалютным аргументам сённяшняе гістарыяграфіі. "Балцкія" імёны літоўскае шляхты (дарма што любыя праявы славянізацыі) ёсць дастатковым сведчаннем "захавання каранёў" аўтахтоннага балцкага жыхарства, якое стварыла літоўскае гаспадарства з цэнтрам на сваёй этнічна балцкай тэрыторыі, - а значыць сведчаннем існавання балцкае нацыянальнае свядомасці, якая і была адзіным вырочным матывам стварэння і існавання гэтага гаспадарства. Прыблізна так разважае сённяшняя гістарыяграфія. Але - у мэтах навуковае грунтоўнасці - разгледзім імёны сярэднявечных літоўскіх князёў і шляхты, каб высветліць, ці сапраўды яны ёсць балцкімі. Аналіз гэтага пытання пакажа, якую сапраўдную вартасць мае тэорыя аб "этнічнай балцкасці" як першасным чынніку стварэння Вялікага княства Літоўскага.
Яшчэ ў 19 стагоддзі было адзначана: "Гістарычныя імёны літоўскіх князёў і частка прозвішчаў карэннае шляхты на Літве ўтвараюць цалкам апрычоную лінгвістычную групу, прыкметы і паходжанне якой не тлумачацца ўласна з летувіскае мовы. Рэзка вылучаючыся з масы звычайных сялянскіх прозвішчаў і сваім словаўтварэннем, і сваімі фармантамі і часткамі, яны збольшага самі праз сябе незразумелы" [2]. Як вядома, імёны сярэднявечных літоўскіх князёў і шляхты не тлумачацца з летувіскае (жамойцкае) мовы і наогул з балцкіх моў, што прызналі самі летувісы (гэтак, паводле энцыклапедыі "Літва" 1989 году, сэнс двохфармантных імёнаў сярэднявечнае літоўскае шляхты "цяжка патлумачыць" [3]). Спробы прыдумаць балцкую этымалогію гэтых імёнаў ёсць яўна нятрапнымі. Яшчэ ў 19 стагоддзі летувіскія даследнікі спрабавалі тлумачыць імя Ягайла ад летувіскіх слоў з сэнсам "калі" і "шкада" або ад слоў "добры вершнік", імя Кейстут - ад слоў "пераменлівы" або "той, хто разагравае", імя Гедымін - ад слоў "той, хто топча сорам" або "дасканалы спявак" [4]. Згодна з сённяшнімі летувіскімі даследнікамі, імя Гедымін нібыта мусіць тлумачыцца ад слоў "журыцца" і "думка", імя Даўспронг - ад слоў "шмат" і "душыцца"; шырока вядомае германскае імя Любарт летувіскія даследнікі тлумачаць ад балцкіх слоў з сэнсам "спыняць" і "лаяць", імя Гедыгоўд - ад слоў "журыцца" і "лавіць", імя Скіргайла - ад слоў "вылучаць" і "шкадаваць". Да таго ж, летувіскія даследнікі перакручваюць імёны для такіх тлумачэнняў. Гэтак, паводле іх, імя Ягайла мусіць тлумачыцца ад слоў joti ("ехаць конна") і galia ("моц"); у такім разе імя князя мусіла б гучаць як "Ёгаля" - але яго імя Ягайла. Імя Явойша летувісы перарабляюць у "Ёвайша" - каб тлумачыць яго з сваіх слоў з сэнсам "ехаць конна" і "гасцінны". Апрача тузіну няўдалых спроб, тлумачэнняў іншых чысленых імёнаў старажытнае літоўскае шляхты летувісы прапанаваць проста не здольны.
Гэтыя імёны не тлумачацца з балцкіх моў, бо яны не ёсць балцкімі. Яшчэ гісторыкі 19 стагоддзя пісалі аб германскім паходжанні сярэднявечнае літоўскае шляхты. Ейныя імёны паводле пашыраных у іх фармантаў (-віт-, -скір-, -гайл-, -мунт-, -таўт- і інш.) ёсць яўна ўсходнегерманскімі, а не балцкімі - у чым можна пераканацца, пагартаўшы любы даведнік па старажытных германскіх імёнах. Хаця аб германскім паходжанні літоўскае шляхты пісаў шэраг гісторыкаў [5], афіцыёзная мадэрнавая гістарыяграфія ігнаравала гэтае пытанне і збудавала сваю хісткую тэорыю на тэзе аб "этнічнай балцкасці" паноўнага элементу сярэднявечнае Літвы. Нежаданне мадэрнавае гістарыяграфіі разглядаць пытанне германскага паходжання літоўскае шляхты цалкам зразумела: калі літоўская шляхта не была аўтахтонным элементам у Панямонні, то яна не мела патрэбы збліжацца з мясцовымі балтамі (якія стаялі ў культурным і ваенным планах нашмат ніжэй за яе), пераймаць мову і культуру балтаў ды будаваць нейкую "балцкую свядомасць" і этнічнасць - яна магла пераймаць мову і культуру славянаў ды нарэшце злучыцца з славянамі ў адзін народ (што, відавочна, і адбылося). Такім парадкам, з разгледжаннем сапраўднага этнічнага паходжання літоўскае шляхты (якое было, як убачым ніжэй, усходнегерманскім) развальваецца "балцкая" тэорыя мадэрнавае гістарыяграфіі - а разам з ёю ўсе ўласцівыя для мадэрнавай гістарыяграфіі спробы ігнараваць сапраўдны нацыянальна-палітычны характар Вялікага княства Літоўскага.
Комментарии
Пока нет комментариев. Будьте первым!