Чаропка - Старажытная Літва

Віталь Чаропка
Цяпер мы ведаем, што Літва гэта этнічная і гістарычная вобласць Беларусі. Пераканаўча гэта давёў у кнізе «Старажытная Беларусь» Мікола Ермаловіч. Прааналізаваўшы дадзеныя летапісаў, дакументаў і тапанімікі, даследчык прыйшоў да высновы, што старажытная Літва «пакінула свае «аўтографы» ў выглядзе назваў вёсак «Літва», якія мы знаходзім і зараз у Слонімскім, Ляхавіцкім, Уздзенскім, Стаўбцоўскім і Маладзечанскім раёнах. Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з’яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».
 

Вітаўт Чаропка - Старажытная Літва

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1995
Выдавец: Полымя
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопісу "Маладосць"
 
На землях Заходняй Беларусі захавалася шэраг тапонімаў, якія сведчаць пра знаходжанне тут старажытнай Літвы. Літвінкі (Гродзенскі р-н), Літвіца (Воранаўскі р-н), Літаўка (Наваградскі р-н), Лідвяны (Астравецкі р-н), Літвінкі (Кобрынскі р-н), Літвіны (Брэсцкі р-н), Літоўск (Драгічынскі р-н), Ліцвінак (Лунінецкі р-н), Ліцвяны (Уздзенскі р-н), Ліцвінкі (Вілейскі р-н), Высока-Літоўск (Камянецкі р-н), Ліцвінкава (Лагойскі р-н), Літвічы (Лагойскі р-н), нагадаю і лес, названы Літвой, у Слонімскім раёне і возера Ліцвін у Калінкавіцкім раёне. Можна дапусціць, што межы старажытнай Літвы былі куды шырэйшымі, чым тыя, якія вызначыў М. Ермаловіч. На поўдні літвінская мяжа, пэўна, сягала да Ясельды і нават пераходзіла яе. «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», распавядаючы пра паход Данілы і Васількі Раманавічаў на Літву, кажа: «места и все их волости огнем и мечом аж за Ясолдаю и Нарвою реками выплендровали» . Усходне-паўднёвая мяжа пралягала каля Слуцка і Менска, пра што ўказвае Магілёўская хроніка. Абагнуўшы Менск, літвінская мяжа на ўсходзе ішла, пэўна, да Барысава і пралягала па Бярэзіне. Невыпадкова, што супадаюць сведчанні «Хронікі Літоўскай і Жамойцкай", дзе гаворыцца, што князь Барыс заснаваў горад Барысаў: «...знак вечной границы умоцнити межи Литвою и князством Полотцким і заява ў XVI ст. маскоўскіх паслоў, якія патрабавалі полацкія гарады: «...а рубеж был тем городом с Литовской землею по Березине».
 
назва «Літва» адносілася ў мінулым да старажытных беларускіх земляў.На поўначы Літва ў раёне Крэва межавала з Нальшчанскай зямлёю. На захадзе па лініі Слонім — Наваградак — р. Нёман праходзіла мяжа з яцвяжскімі землямі. Тут у старажытнай Літве знаходзілася і так званая «Литва Миндовга», якая ляжала паміж Наваградкам і Пінскам. У «Хроніцы» Стрыйкоўскага дакладна ўказваецца: «...а самыя (галіцка-валынскія дружыны. — В. Ч.) ад Наваградка пусціліся да Здзітава, бурачы і спусташаючы краіну Мендогаву, і шмат замкаў Літоўскіх пабраўшы. Істотна, што побач са Здзітавам у Пружанскім раёне ёсдь вёска Таўтвелы, што можа ўказваць на пражыванне тут князя Таўцівіла. I яшчэ адна істотная акалічнасць — наяунасць у мінулым у Пінску кургана' і вуліцы Мендога'". Магчыма, Міндоўг нейкі час знаходзіўся ў Пінску, праўданадобна, як найміт пінскіх князёў. А ягоным уладаннем, пэўна, быў град Рута. У адрозненне ад Іпацьеўскага летапісу, дзе пішацца «Ворута», у Хлебнікаўскім і Пагодзінскіх спісах пішацца «въ Роута". Некалькі населеных пунктаў з назвамі «Рута" ёсць паблізу Наваградка, там працякае і рака Рута.
 
Яшчэ адна Літва, як устанавіў рускі гісторык А. Сабалеўскі, існавала «па другі, усходні бок Полацкага княства, г. зн. у межах сучасных Віцебскай і Смаленскай губерняў». На думку Сабалеўскага, гэтая Літва «пачыналася на паўночным захадзе каля Усвяты, на паўночным беразе Заходняй Дзвіны, якая ад упадзення Мяжы і ледзь ці не да самага свайго вытоку была ў літоўскіх руках. На паўночным усходзе мяжою была Волга і Вазуза ці не ўся была таксама ў літоўскіх руках»IJ. Падмацрўваецца меркаванне Сабалеўскага і летапіснымі дадзенымі.
 
Першы Наўгародскі летапіс паведамляе пра літвінскія «селищи в Торопьчьской волости на рацэ Дуброўна, а пад 1268 год кажа пра паход наўгародцаў на Літву «яко быша на Дубровне. Таму і называецца ў летапісе тарапецкі князь Уладзімір, сын Мсціслава Удалога — літоўскім. Значыць, на усходняй частцы Полаччыны і Віцебшчыны ўжо ў XIII стагоддзі бытавала назва «Літва».
 
Гэтак, прыкладам, летапіс указвае пра паход Яраслава Суздальскага ў 1239 годзе: «Иде Ярослав к Смоленску на Литву, и Литву победи и князя их изыма». Гэтым літоўскім князем быў полацкі князь Святаслаў Мсціславіч, а значыць, палачане, якія пасадзілі яго на смаленскі пасад, для рускіх летапісцаў былі Літвой.
 
Ужо ў XII — XIII стст. Верхнянёманская Літва была каланізавана крывічамі і дрыгавічамі. Тут узнікалі крывіцка-дрыгавіцкія гарады: Ізяслаў, Гарадок, Менск, Наваградак. У летапісах сустракаем славянскія імёны літвінаў: Жывінбуд, Вілікаіл, Вішымут, Боўтавіт, Хвал, Лугвеній, Лоў, Алехна, Данута, Буйвід, Слаўка, Нямір, Нялюб, Лялюш, Борза, Лесь, Jleсій, Тройдзень, Віцень, Воін, Няжыла, Кумец, Круглец, Гольша, Воўчка, Лісіца, Казлейка і інш.
 
Славянскі характар Літвы адзначыў каталіцкі біскуп пры Міндоўгу Хрысціян: «Літва або Літванія — гэта славянская краіна». А Геранім Пражскі, які прыехаў у Літву ў 1419 годзе, пісаў: «Мова народа ёсць славянская». Другі сучаснік Гераніма Эней Сільвій (будучи папа Пій II) таксама пісаў: «Гаворка ў Літве славянская». У 1493 годзе выйшла «Сусветная хроніка» Гартмана Шэдэля, у якой ён указваў: «Літвіны — славянскі народ» і «Мова літвінаў — славянская». Тое, што літвінская мова «перайшла ў славянскую мову», указваў Длугаш. Пра славянскую мову літвінаў знаходзім і пазнейшыя сведчанні ў «Дэкастыхоне» (1511) Яна Коклеса Норыка, у «Звычаях усіх народаў» (1538), у «Гісторыі Масковіі» (1549) Жыгімонта Гербэрштэйна, у «Хроніцы еўрапейскай Сарматыі» (1578) Аляксандра Гваніні, у «Хроніцы...» (1582) Мацея Стрыйкоўскага. Як вынікае, літвінаў з XIII ст. лічылі славянамі. I самі літвіны лічылі сябе за славянаў і, напрыклад, заяўлялі маскавітам, што яны з імі «люди одное веры хрестьянское, одного языка и народу Словенского».
 
Сучасная Летува першапачаткова называлася Жамойція (паўночная частка) і Аўкштайція (паўднёвы захад). 3 утварэннем Вялікага княства Літоўскага, калі гэтыя землі ўвайшлі ў склад літвінскай дзяржавы, назва «Літва» пашырылася і на іх.
 
Але тое, што гэтая назва тычылася перш за ўсё старажытных беларускіх земляў, ясна паказваюць летапісы. Калі ў 1345 годзе з Вялікага княства вылучылася Троцкае княства, «Хроніка Быхаўца» адзначала: «I ў той час княжыў на Літве і ў Русі вялікі князь Альгерд», а пра вялікага князя Кейстута, які ўладарыў у Аўкштайціі і Жамойціі, «Хроніка» кажа, што ён правіў «у Троках і землі Жамойцкай». «Впавши до «Литвы» называв Трокі пасля іх заваёвы Ягайлам «Хроніка Літоўская і Жамойцкая». Ды і ў нямецкіх хроніках беларускія землі паміж Нёманам і Бугам признавался як вобласць першапачатковай Літвы «Малой Літвой» са сталідай Гародняй. У самы разгар спрэчак з-за Жамойціі паміж Княствам і Ордэнам Вітаўт напісаў імператару Жыгімонту Люксембурскаму ліст, у якім даводзіў, што «земля жамойтаў... заўжды складала адно з зямлёю Літоўскаю, бо тая ж мова і тыя ж людзі. Не будзем забывацца пра палітычны характар гэтага ліста, але, калі даводзілася пераконваць, што Жамойція «складала адно з зямлёю Літоўскай», дык, пэўна, суседзі Літвы так не лічылі. I тым не менш Вітаўт прызнаў, што «жамойты называюць Літву Аўкштайціяй, тым самым абвергнуў сам сябе; ясна, што назва «Літва не была першапачатковай для Аўкштайціі, бо ў адваротным выпадку жамойты называлі б яе Літвой.
 
Палітычнымі меркаваннямі тлумачыцца і наступная заява Вітаўта: «жамойты са старажытных часоў называюцца літоўцамі і ніколі не называюць сябе жамойтамі». Каб гэта было так, але жамойты аж да XX ст. не лічылі сябе і адрознівалі сябе ад літвінаў. У сваіх песнях яны радаваліся, што пасля смерці іх не будзе прыгнятаць літвін. Жамойцкі друкар Мажвідас у прадмове да выдадзенага ім «Катэхізіса* звяртаўся да жамойтаў і літвінаў, як да двух асобных народаў.
 
Перапіс насельніцтва ў 1897 годзе якраз і выявіў існаванне жамойтаў як асобнага народа. Гэтак, у Ковенскай губерні, якую складала Жамойція, 40 % насельніцтва лічылі сябе жамойтамі і 29,9 % летувісамі. Дадзеныя мовазнаўства, этнаграфіі і археалогіі паказваюць на адрозненне жамойтаў ад аўкштайтаў. Аднак Аўкштайція ў складзе Вялікага княства Літоўскага страціла палітычную самастойнасць, а з ёю і сваю назву і пачала называцца Літвой, а яе жыхары літоўцамі.
 
Адным словам, мы можам падкрэсліць, што назва «Літва» адносілася ў мінулым да старажытных беларускіх земляў.
 
 

Категории статьи: 

Оцените статью: от 1 балла до 10 баллов: 

Average: 9 (2 votes)
Аватар пользователя esxatos