Канстанцін Каліноўскі пражыў усяго 26 гадоў, паспеўшы ператварыць сваё імя ў сапраўдны сімвал, да якога, як да гаючай крыніцы, беларусы прыкладаюцца ў самыя цяжкія часіны ўласнай гісторыі.
Яго свядомасць гартавалася ў складаны, насычаны падзеямі перыяд ад “Вясны народаў” да грамадзянскай вайны ў ЗША – час, багаты на разнастайныя новыя тэорыі. Менавіта на хвалі падтрымкі паўстання 1863–1864 гадоў у Лондане было ўтворана Міжнароднае таварыства працоўных (Інтэрнацыянал) на чале з Карлам Марксам, сярод кіраўнікоў якога быў паплечнік Каліноўскага Валерый Урублеўскі. Нездарма ў вачах сучаснікаў Канстанцін Каліноўскі прадстае асобай выключнай, прыхільнікам новых, нават “камуністычных” ідэй, сярод якіх важнейшай было імкненне да сацыяльнай справядлівасці і абарона простага “мужыцкага” народа, інтарэсамі якога грэбавалі як “белыя”, так і “чырвоныя”.
Моцны ўплыў на Каліноўскага зрабіў асабісты досвед праз выхаванне ва ўмовах кантактаў з беларускім сялянствам, дапамогу бацьку падчас працы ў маёнтку ў Якушоўцы, а таксама “хаджэнне ў народ” у 1861–1862 гадах. Да гэтага дадаваўся адбітак ідэй польскіх і рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, у першую чаргу федэратыўная тэорыя А. Герцэна і “ўсяўладства ўсіх” Станіслава Ворцэля. Таксама яму былі блізкія ідэі панславізма, шырока распаўсюджаныя ў таемнай вайсковай арганізацыі Серакоўскага-Дамброўскага, у якую ўваходзілі браты Каліноўскія.
Пад уплывам старэйшага брата Віктара Канстанцін зацікавіўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага (“Літвы”), стаў усведамляць яго адрознасць ад Кароны Польскай і бачыць асаблівасці яго жыхароў, у тым ліку ў наяўнасці “крывіцкай (беларускай) мовы”. Пры гэтым ён ні ў якім разе не быў праціўнікам аднаўлення Рэчы Паспалітай, баючыся толькі прыходу да ўлады ў ёй арыстакратаў-эмігрантаў. Менавіта гэтым было выклікана яго першапачатковае імкненне стварыць у Беларусі і Літве асобны цэнтр паўстання, які нават у выпадку перамогі ў Кароне Польскай “контррэвалюцыянераў” павінен быў працягнуць справу сапраўднай рэвалюцыі, пад якой разумелася стварэнне дэмакратычнай дзяржавы з ліквідацыяй сацыяльнай няроўнасці і падзелу грамадства на саслоўі.
У вачах сучаснікаў ён атаясамліваўся з “фанатыкам рэвалюцыйнай ідэі”, які імкнецца дасягнуць мэты любымі сродкамі, у тым ліку за кошт ажыццяўлення тэрарыстычных дзеянняў у адносінах праціўнікаў. У выніку ў асяродку мясцовых памешчыкаў і шляхты, якіх ён прымушаў дзейнічаць у адпаведнасці з узятай на сябе адказнасцю пасля здзейсненага “белага” перавароту, яго баяліся і называлі “пачварай”. У спалучэнні з абаронай “мужыкоў” і “літоўскім сепаратызмам” гэта стала перашкодай для ўпісання Канстанціна Каліноўскага ў польскі пантэон герояў паўстання 1863–1864 гадоў. А ў 1916 годзе яго ў якасці напалову міфічнага “Справядлівага” ўключыў у беларускую гісторыю Вацлаў Ластоўскі.
Васіль Герасімчык - Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда
Гродна : ТАА «ЮрСаПрынт», 2018. – 229 с.
ISBN 978-985-7134-35-9.
ISBN 978-985-7134-35-9.
Васіль Герасімчык - Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Змест
-
Каліноўскі – двухаблічны Янус
-
Глава 1. Мастаўлянскі перыяд
-
Сям’я Каліноўскіх
-
Шляхецкі прадпрымальнік і фабрыкант Сымон Каліноўскі
-
Маёнтак Мастаўляны
-
Пачатак фарміравання светапогляду Канстанціна Каліноўскага
-
-
Глава 2. Якушоўскі перыяд
-
Якушоўка – маёнтак Каліноўскіх
-
Свіслач у першай палове ХІХ стагоддзя
-
Свіслацкая гімназія
-
Фарміраванне светапогляду Канстанціна Каліноўскага ў час навучання ў Свіслацкай гімназіі
-
-
Глава 3. Студэнцкія гады
-
Віктар Каліноўскі ў Маскве
-
Канстанцін Каліноўскі ў Маскве. Прычыны пераезду ў Пецярбург
-
У Пецярбургскім універсітэце
-
Навуковая дзейнасць Віктара Каліноўскага
-
Удзел братоў Каліноўскіх у тайных арганізацыях
-
Дапамога ад універсітэта
-
Апошнія месяцы студэнцтва Канстанціна Каліноўскага
-
Фарміраванне светапогляду Канстанціна Каліноўскага ў час навучання ў Пецярбургскім універсітэце
-
-
Глава 4. 1861: год карэннага пералому
-
Пачатак маніфестацыйнага руху
-
Вяртанне Канстанціна Каліноўскага на радзіму
-
Беластоцкае “Кола”
-
Заснаванне Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі
-
У пошуках сацыяльнай базы: сялянскі рух
-
Разгортванне маніфестацыйнага руху
-
“Гутарка старога дзеда”
-
-
Глава 5. 1862: год вялікіх спадзяванняў
-
Падзеі ў Варшаве ў канцы 1861 – першай палове 1862 года
-
Канфлікт Каліноўскага і Шварцэ
-
Спрэчкі ў Літоўскім камітэце
-
“Апошняя мазурка ў Літве”
-
Вяртанне Віктара Каліноўскага ў Якушоўку
-
“Рух”
-
Каліноўскі ў Слоніме
-
Утварэнне Літоўскага правінцыяльнага камітэта
-
Інструкцыі да павятовых і акруговых начальнікаў
-
Пад пагрозай арышту
-
Погляды Каліноўскага на нацыянальнае пытанне
-
Перамовы з ЦНК
-
-
Глава 6. “Мужыцкая праўда”
-
Сялянскі рух у 1862 годзе
-
Месца выдання “Мужыцкай праўды”
-
Яська-гаспадар з-пад Вільні
-
Першы нумар (канец чэрвеня – пачатак ліпеня 1862 г.)
-
Другі нумар (канец жніўня 1862 года)
-
Трэці нумар (верасень 1862 года)
-
Чацвёрты нумар (кастрычнік 1862 года)
-
Пяты нумар (лістапад 1862 года)
-
Ненадрукаваны нумар
-
Шосты нумар (снежань 1862 года)
-
Сёмы нумар (чэрвень 1863 года)
-
Моўныя сродкі “Мужыцкай праўды”
-
Распаўсюджванне “Мужыцкай праўды”
-
-
Глава 7. Паўстанне
-
Напярэдадні
-
Газета “Сцяг свабоды”
-
“Чырвоныя” і “белыя”
-
10 дзён разгубленасці
-
Пачатак паўстання ў Беларусі і Літве
-
Пераварот і захоп улады “белымі”
-
Камісар Гродзенскага ваяводства
-
Гродзенская ваяводская арганізацыя
-
Крызіс “белых”
-
Выправа ў Мілавідскі лагер
-
Вяртанне ў Вільню
-
Дыктатар паўстання ў Беларусі і Літве
-
Апошнія месяцы
-
Арышт
-
У турме
-
Лісты з-пад шыбеніцы
-
Пакаранне
-
-
Заключэнне
-
Дадатак
-
Мужыцкая праўда № 6 (ненадрукаваны нумар)
-
Васіль Герасімчык - Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Пакаранне
10 (22) сакавіка ў 9 гадзін раніцы Канстанціна Каліноўскага ў суправаджэнні канвоя з ліку жандараў, казакоў і салдат вывелі з віленскага дамініканскага кляштара. Па горадзе пачалі разносіцца гукі барабанаў і вайсковых труб. За пачаткам гэтага відовішча з бацькоўскай кватэры па вуліцы Дамініканскай назіраў Юзаф Каліноўскі, які стаў на калені і звярнуўся да Багародзіцы, каб тая “ўзяла пад сваю апеку душу Канстанціна”. Хутчэй за ўсё, затым Каліноўскага пасадзілі на так званую “калясніцу”, як называлі спецыяльную турэмную карэту для вязняў. На ёй паўстанца давезлі да Лукішскай плошчы, дзе ўжо сабраўся вялізны натоўп.
Каліноўскі ўзняўся на эшафот шыбеніцы, да якой стаў тварам. Тут яго ўжо чакалі віленскі паліцмайстар Саранчоў і прафесійны кат. Апісваючы пакаранне, сакратар М. Мураўёва А. Масолаў адзначаў, што Каліноўскі каментаваў прысуд (канфірмацыю), які зачытваў Саранчоў. Так, пасля таго, як паўстанец быў названы “Дваранін Вікенцій Канстанцін Каліноўскі”, ён дадаў: “У нас няма дваран; усе роўныя!”. Гэты вокліч увайшоў у гісторыю – пэўны час яго прыводзілі ўвогуле як адзіную фразу, вымаўленую паўстанцам на эшафоце. На жаль, іншых слоў Каліноўскага Масолаў не згадаў, спасылаючыся на эмацыйны фон атмасферы акту пакарання: “Не стану апісваць падрабязнасцей гэтага сумнага відовішча, падобных якому не дай Бог калі-небудзь яшчэ ўбачыць”. Успрыманне мемуарыстам павешанага паўстанца ўвасобілася ў словах, выкрасленых на пачатку 1880-х цэнзураю: “З самых апошніх воклічаў Каліноўскага было бачна, што ён не толькі быў польскім мяцежнікам, але дзіцём усясветнай сацыяльнай рэвалюцыі”.
Апісваючы сцэну пакарання, Усевалад Крастоўскі, які назваў Каліноўскага “фанатыкам рэвалюцыйнай ідэі” і “апошнім з магікан”, дадаў: “Ён ведаў заранёў, куды ідзе і што яго чакае… Ці не таму і памёр ён з такой цвёрдасцю і спакоем, як могуць паміраць толькі глыбока ўпэўненыя людзі…”.
Пакаранне Канстанціна Каліноўскага было праведзена 10 сакавіка ў 10.30 на Лукішскай плошчы ў Вільні. Цела было перавезена на Замкавую гару на тэрыторыі цытадэлі – чым далей ад доступу людзей, каб не даць магчымасць ператварыць месца пахавання “круля Літвы”, як яго называлі віленчукі, у мемарыял.
Категории статьи:
Оцените статью: от 1 балла до 10 баллов:
Скачать файлы в форматах: