Францыск Скарына і яго час - Энцыклапедычны даведнік

Францыск Скарына і яго час - Энцыклапедычны даведнік
БЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ

РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГIЯ:
I. П. Шамякін (галоўны рэдактар), Г. Я. Галенчанка, А. I. Жураўскі, С. В. Кузьмін, Я. В. Малашэвіч (адказны сакратар — намеснік галоўнага рэдактара), Я. Л. Неміроўскі, С. А. Падокшын, А.. Л. Петрашкевіч (намеснік галоўнага рэдактара), М. А. Савіцкі, С. П. Самуэль, I. П. Хаўратовіч (намеснік галоўнага рэдактара), В. Ф. Шматаў, I. А. Юхо.
НАВУКОВЫЯ КАНСУЛЬТАНТЫ:
У. В. Анічэнка, Г. У. Грушавы, А. П. Грыцкевіч, В. I. Дарашкевіч, Я. Дз. Ісаевіч, В. А. Каваленка, У. А. Калеснік, А. К. Каўко, У. М. Конан, А. Ф. Коршунаў, Ю. А. Лабын-цаў, А. I. Мальдзіс, А. С. Мыльнікаў, Я. I. Парэцкі, В. А. Чамярыцкі, В. У. Чапко, В. Ф. Шалькевіч, Ю. А. Якімовіч.
 

Францыск Скарына і яго час - Энцыклапедычны даведнік

Мінск
Выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі 1988
ISBN 5-85700-003-3
 

Францыск Скарына і яго час - Энцыклапедычны даведнік - Да чытача

 
«Францыск Скарына і яго час» — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя (пасля Купалаўскай). Асвятляе жыццё і творчасць усходнеславянскага і беларускага першадрукара, вучонага, асветніка і пісьменніка эпохі Адраджэння Францыска Скарыны. Даведнік фактычна з'яўляецца падрахункам развіцця скарыназнаўства ў краіне. У кнізе 728 артыкулаў. Змешчаны артикулы пра ўсе выданні Ф. Скарыны, у якіх даецца аналіз структуры выдання і паліграфічных асаблівасцей выканання, гісторыя знаходкі і вывучэння, інфармацыя аб наяўнасці выдання ў кнігазборах краіны і за мяжой; артыкулы пра мастацкае аздабленне выданняў, іх графічную арнаментыку, а таксама пра кожную з кніжных гравюр. Шэраг артыкулаў прысвечаны гістарычным дзеячам і геаграфічным месцам, якія неаднаразова сустракаюцца ў тэкстах скарынінскіх прадмоў і пасляслоўяў. Частку матэрыялаў даведніка складаюць абагульняльныя артыкулы пра кнігавыдавецкую, асветніцкую, літаратурную і навуковую дзейнасць Ф. Скарыны, у якіх разглядаюцца яго філасофска-этычныя, дзяржаўна-прававыя, эстэтычныя погляды, патрыятызм. Асобнае месца займаюць артыкулы пра паліграфічныя тэрміны, звязаныя з яго выдавецкай дзейнасцю. У кнізе таксама сабрана інфармацыя пра сваякоў і знаёмых Ф. Скарыны, пра дзяржаўных, палітычных і грамадскіх дзеячаў, вучоных 16 ст., з якімі ён сустракаўся або мог сустракацца. Уключаны артыкулы пра мясціны, дзе ён жыў, вучыўся, працаваў або пабываў. Чалавечы, духоўны і творчы воблік асветніка, сацыяльна-гістарычныя ўмовы, у якіх адбывалася станаўленне і росквіт яго мнагаграннага таленту раскрыты ва ўступным нарысе.
 
Значная частка артыкулаў прысвечана асвятленню сацыяльна-палітычнага і культурнага жыцця ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Заходняй Еўропе ў 15— 16 ст., што раскрывав абставіны і час, у які жыў і працаваў Ф. Скарына. Частка артыкулаў даведніка асвятляе стан кнігадрукавання, які папярэднічаў дзейнасці Ф. Скарыны, а таксама далейшае развіццё яго традыцый ва ўсім усходне-славянскім свеце. Гэтай праблеме прысвечаны як абагульняльныя артыкулы пра кнігадрукаванне ў розных краінах, так і артыкулы пра папярэднікаў і прадаўжальнікаў спраў першадрукара.
 
Даюцца асобныя артыкулы пра даследчыкаў жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны. Шырока паказана ўвасабленне вобраза першадрукара ў літаратуры, выяўленчым, тэатральным і музычным мастацтве, кінематаграфіі, філатэліі і філакартыі, змяшчаюцца артыкулы пра пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, кампазітараў, акцёраў, якія ў сваёй творчасці звярталіся да вобраза Ф. Скарыны.
 
Падача матэрыялаў у гэтым выданні цалкам падпарадкавана імкненню асвятляць факты і падзеі не толькі ў іх адносінах да Ф. Скарыны, яго жыцця і дзейнасці, але і як мага паўней ахарактарызаваць своеасаблівасці скарынін-скага часу. На жаль, асобныя моманты творчага шляху Ф. Скарыны пакуль астаюцца не асветленымі з-за іх нераспрацаванасці і адсутнасці дакументальных звестак. Інтэрпрэтацыя асобных бакоў творчасці Ф. Скарыны рабілася даследчыкамі ўпершыню для гэтага выдання, таму ў артикулах могуць су-стракацца пэўныя элементы суб'ектыўнасці.
 
Аўтарамі артыкулаў даведніка з'яўляюцца вучоныя інстытутаў літаратуры, гісторыі, філасофіі і права, мовазнаўства, мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, а таксама многіх ВНУ рэспублікі, вучоныя Масквы, Ленінграда і Львова, пісьменнікі, літаратура- і мастацтвазнаўцы. Выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі выказвае глыбокую ўдзячнасць прадстаўнікам навуковай грамадскасці рэспублікі і краіны за дапамогу навуковымі кансультацыямі, парадамі і рэцэнзаваннем рукапісаў.

 

Францыск Скарына і яго час - Энцыклапедычны даведнік - ПРЕДЪСЛОВИЕ ДОКТОРА ФРАНЪЦИСКА СКОРИНЫ С ПОЛОЦЬКА ВО ВСЮ БИБЛИЮ РУСКАГО ЯЗЫКА

 
Бивлиа — греческим языком, по-руски [яно] сказует-ся — книги, тако убо святый Матфей починаеть Христово благовЪствование: «Бивлос генезеос Ісус [у] Христу» (Евангелле ад Мацфея 1,1), то ест по-руски и — «Книга родства Ісус[а] Христова». А можете тым именем называти вси книги ветхаго и новаго закону для достойности его, понеже Бивлия зуполная все то в собЪ замыкаеть.
 
О сей книзе пишеть евангелиста, наперстник Христов, во Узъявлении своем, глаголя: «И видех во десници седящего на престоле книги, написаны внутрь и зовнутрь» (Адкрыццё св. Іаана 5,1). Написаны суть воистинну сие книги внутрь духовые [ix] разумеющим о тайнах превеликих божиих, яко же пишеть апостол: «О глубино богатества премудрости и разума божия, яко не испытаны суть судове его и неизследованы пути его!» (Пасланне Паула рымлянам 11,33). Написаны теж и зовнутрь, понеже не толико докторове а люди вченые в них разумеють, но всякий человек простый и посполитый, чтучи их или слухаючи, можеть пора-зумети, что ест потребно к душному спасению его, самому спасителю глаголющу: «Исповедаю ти ся, отче, господи небеси и земли, яко утаил еси сия от премудрых и разумных и открил еси тая младенцем» (Евангелле ад Мацфея 11,25). Прото ж добре Григорей Великий, учитель вселенский, о сей книзе пишеть, глаголя: «Святое писмо все иные науки превышаеть, понеже егда бываеть чтено, под простыми словами замыкаеть тайну». И тако младенцем и людей простым ест наука, учителом же и людем мудрым — подивление. Яко река дивная мелка — по ней же агнець брести можеть, а глубока — слон убо пливати мусить. В сей книзе всее прироженое мудрости зачало и конець; бог вседержитель познавай бываеть. В сей книзе вси законы и права, ими же люде на земли справоватися имають, нописаны суть. В сей книзе лекарства душевные и телесные зуполне знайдете. Ту[т] навчение филозофии добронравное, яко любити бога для самого себе и ближнего для бога, имамы. Ту[т] справа всякого собрания людского и всякого града, еже верою, соединением ласки и згодою посполи-тое доброе помножено бываеть. Ту[т] научение седми наук вы-зволеных достаточное. Хощеши ли умети граматику или, по-рускы говорячи, грамоту, еже добре чести и мовити учить, знайдеши в зуполной Бивлии, Псалтыру, чти ее. Пак ли ти ся любить разумети ло [г] ику,— она же учить з доводом розознати правду от кривды,— чти книгу светого Іова или Послания светого апостола Павла. Аще ли же помыслиши умети риторику, еже ест красномовность, чти книги Саломоновы. А то суть три науки словесные. Восхощеш ли пак учитися музики, то ест певници, премножество стихов и песней светых по всей книзе сей знайдеши.
 
Люболити ест умети аритметику, еже вократце а неомыльне считати учить, четвертый книги Моисеевы часто чти. Пак ли же имаши пред очима науку геометрию, еже по-руски сказуется землемерие, чти книгу Ісуса Наувина. Естъ ли астрономии или звездочети — найдеш на початку книги сее о сотворении солнеца и месеца и звезд; найдеш во Исусе Наувине, яко стояло солнеце на едином месте за целый день; знайдеш во книгах Царств, иже солнеце воспять поступило неколико ступнев; Адама даже до Седехии, останочного царя Іудйна, роды познайдеш во светом Еувангелии и о новоўотвореной звезделожены суть. Потребуеши ли науки и мудрости добрых часу нарожения нашего спасителя Ісуса Христа. Более[н]равов, часто прочитай книги Ісуса Сирахова, а Притчи воистинну чудитися превеликой божией моци мусиш, нижли Саломоновы.
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (3 votes)
Аватар пользователя Wizard