Дашкевич - Пасха - католическая - православная

Дмитрий Дашкевич
Мы пабачым той дзень, калі ў нашай краіне будзе адзіная Пасха, адзіны сцяг, адзіная мова.
 
Сімптанамічна на нашых шыротах: тут і там, старычкі з трыма класамі сельска-царскай і людзі з дзвюма вышэйшымі, ватнікі і прадстаўнікі цывілізацыі – усе віншуюць нас спачатку з Пасхай “каталіцкай”, а потым з Пасхай “праваслаўнай”.
 
Тое ж самое адбываецца і з Божым Нараджэннем – Раство “каталіцкае” і Раство “праваслаўнае”.
 
Яно мо так і трэба: здаўна прывучылі жыхароў міжрэчча Дзвіны і Нёмана да таго, што праваслаўныя – гэта расейцы, сапсаваныя палякамі, а каталікі – гэта палякі пад дрэнным уплывам маскалёў. Адтуль пайшло і да нашага часу коціцца.
 
Але калі хто хоча быць чалавекам культурным, дык мо ёсць рацыя разабрацца ў тым, чыя ж яна, Пасха – католікаў ці ўсё ж праваслаўных?
 
 

Дмитрий Дашкевич - Пасха - яна чыя? - ​католическая - православная - на беларускай мове

 
Як ўсе ведаець, існуе два календара. Першы, юліянскі, быў уведзены пры Юліі Цэзары ў 46 годзе да Раства Хрыстовага. А ў 1582 годзе папа Рыгор ХІІІ увёў новы календар, але зусім не паводле ўласных капрызаў рашыўся на такі крок. Справа ў тым, што паводле юліянскага календара кожныя 128 год набягае памылка ў адны суткі. Такім чынам у 1582 годзе дахрысьціянскі календар адставаў ад рэальнасці на 10 сутак, што прымусіла-такі Рыгора ХІІІ абвесціць 5-ае кастрычніка 1582 года 15-ым.
 
Паступова амаль усе краіны свету перайшлі на грыгарыянскі каляндар. (Трэба зазначыць, што нашыя прадзеды, ліцвіны ВКЛ, былі адны з самых прасунутых людзей сваёй эпохі і перайшлі на грыгарыянскі ў тым жа 1582-ім.) І па грыгарыянскім жа календары, натуральна, усе пачалі святкаваць хрысціянскія святы. Не згадзіўся з гэтым толькі Канстантынопальскі патрыярх Ярэмія ІІ, якому і можна падзякаваць за ўсю тую блытаніну, што мы цяпер маем.
 
 
Трохі разабраўшыся з календаром, было б не кепска разабрацца і з хрысціянамі: хто гэтыя людзі? Хрысціянства ўключае не два, як думае паспаліты беларус, а тры асноўныя накірункі: каталікі, праваслаўныя і пратэстанты.
 
Пры гэтым:
 
- каталікоў – каля 1 мільярда 200 мільёнаў
- пратэстантаў – каля 800 мільёнаў
- праваслаўных – каля 220 мільёнаў
 
Дык што, ёсць яшчэ і “пратэстанцкае” Раство з “пратэстанцкай” Пасхай?! – абурыцеся вы. І вось тут мы падыходзім да раскрыцця адной з самых асноўных афёраў Арды: не існуе не толькі “пратэстанцкай” Пасхі, але таксама не існуе Пасхі “каталіцкай” ці “праваслаўнай”. Ёсць толькі цэрквы, якія святкуюць хрысціянскія святы па грыгарыянскім календары, а ёсць тыя, што святкуюць па юліянскім. (Ёсць яшчэ і новаюльянскі каляндар, амаль ідэнтычны грыгарыянскаму, але не будзем гэтым блытацца яшчэ больш.)
 

Воскресение Христово

Па юліянскім календары Раство і Пасху святкуюць толькі 4 з 15 аўтакефальных (незалежных) праваслаўных цэркваў:
 
Ерусалімская царква, Грузінская, Сербская і Расейская, што разам складае недзе да 100 мільёнаў чалавек.
 
Астатнія ж 11 праваслаўных цэркваў (каля 120 мільёнаў вернікаў), а таксама каталікі і пратэстанты святкуюць хрысціянскія святы па грыгарыянскім календары. Дык падумайце, на колькі гэта лагічна Раство 25 снежня называць Раством “Каталіцкім”? Калі вы паспрабуеце каго-небудзь у Еўропе ці Амерыцы павіншаваць з “каталіцкай” Пасхай, чалавек можа падумаць, што вы трошку прыхварэлі.
 
Чаму б не далучыцца тым 100 мільёнам, 4% ад хрысціян, да астатніх 96%? – зададзім лагічнае пытаньне мы, і не знойдзем на яго адказу.
 
РПЦ не аднойчы заяўляла, што пытанне пераходу на грыгарыянскі каляндар перад царквою не стаіць, бо юліянскі календар дораг царкоўнаму народу і з’яўляецца адной з культурных асаблівасцяў Расеі. Зрэшты, у гэтым насамрэч ёсць свая культурная экзотыка: праз некалькі тысяч год паслядоўнікі юліянскага календара будуць святкаваць Раство летам, а Пасху – зімой. Пры ўмове, канешне, што наша цывілізацыя столькі працягне.
 
Хаця, хто ведае, можа пераадолецца людская гардыня і мы пабачым той дзень, калі ў нашай краіне будзе адзіная Пасха, адзіны сцяг, адзіная мова. Напэўна ж, так і павінна быць, бо і Хрыстос, каторы гэтымі днямі 2 тысячы год таму ўваскрос – таксама адзіны.
 
Хрыстос уваскрос, браты і сёстры! Са сьветлым Святам Пасхі! Той Пасхі, якая не “каталіцкая” і не “праваслаўная”, але Хрыстовая.
 
 
Перепечатано с сайта Хартия'97 http://www.charter97.org/ru/news/2015/4/5/146297/
 
 

Комментарии (5 комментариев)

P
Paulos 10 лет назад
1. Скоро (о Рождестве)  - это когда? Вообще-то в Библии ничего не говорится о времени года, когда родился Христос, а вот о времени Пасхи говорится неоднократно. Исторически сложилось, что Пасху иудеи и христиане празднуют в разные дни. Есть даже соответствующее правило о дате празднования Пасхи, которое формально никто не отменял.
2. Юлианский календарь точнее. Вот одно из исследований этого вопроса:
http://lib.pravmir.ru/library/readbook/2315
3. А евреи СНГовии вообще три раза Новый года празднуют (если про китайский не вспоминают). :) Почему иудеям с китайцами можно быть оригинальными в вопрос празднования Нового года, а православным это возбраняется? :) :) :)

Опять же можно бесконечно мусолить аргументы про и контра, хотя начать следует с того, имеют ли право ортодоксы следовать своим собственным установлениям. Может, для начала надо разобраться в том, есть ли в нашей позиции логика, а уже потом выносить вердикт о том, каша у нас в голове или нет. :)
E
esxatos 10 лет назад
[quote=Paulos] Исторически сложилось, что Пасху иудеи и христиане празднуют в разные дни. Есть даже соответствующее правило о дате празднования Пасхи, которое формально никто не отменял.[/quote] Это не исторически сложилось так, это следствие антисемитизма православных отцов церкви, которое надо изживать! Иисус когда праздновал Пасху с учениками? Вот Тело Мое, вот Кровь Моя Нового Завета! Почему же христиане не идут по стопам Своего Учителя и не празднуют ее в тот день, когда был заключен Новый Завет?
P
Paulos 10 лет назад
[quote=eshatos]Это не исторически сложилось так, это следствие антисемитизма православных отцов церкви, которое надо изживать! [/quote]
Не хотел затрагивать ПРИЧИНЫ исторически сложившегося разделения в днях празднования Пасхи, но раз поднята тема антисемитизма, хотелось бы узнать, это самое АНТИ- было ли вызвано семитизмом определенного круга лиц? Если на территории бывших союзных республик считается, что антироссиские настроения оправданы предыдущей политикой России и русских, почему в этом праве отказывают христианам первых веков, которые лично помнили годы гонений, вызванных нередко именно действиями иудеев?
[quote=eshatos]Почему же христиане не идут по стопам Своего Учителя и не празднуют ее в тот день, когда был заключен Новый Завет?[/quote]
Хороший вопрос, когда смерть "прошла мимо": во время Вечери, во время заклания Агнца или же во время Воскресения Христова.
С другой стороны, почему этот же самый вопрос в риторической форме не адресовать автору обсуждаемой статьи? Вот уж аргумент так аргумент! Действительно, зачем заморачиваться и с григорианским календарем, если есть солнечно-лунный еврейский! :)
E
esxatos 10 лет назад
Чего же, Павел, интересно послушать твои выкладки - тут прозвучало, что по Юлианскому мы скоро Рождество  летом праздновать станем 
Чем так хорош юлианский?
И в придачу - у правславных каша с Новым годом - его празднуют по новому стилю, а потом еще старый новый год - такого нигде более не сыщешь 
P
Paulos 10 лет назад
Если бы в День Пятидесятницы также определяли истину подсчетом голосов, христианство в сравнении с иудаизмом не имело бы никаких шансов.
Абстрагируясь от того, "кого больше", хотелось бы видеть более серьезные аргументы за и против того или иного календаря. На самом ведь деле спор идет не о том, можно или нельзя именовать тот или иной праздник католическим или православным, а о том, какой календарь лучше соответствует Церковным установлениям о дне празднования Пасхи. Если для кого-то верность Преданию - пустое слово, то можно и не заморачиваться и, как следствие, вдаваться в две крайности: либо праздновать Пасху с иудеями (как это делают свидетели Иеговы) или же отмечать Пасху в любой день, который вздумается, как это предлагал один мой знакомый "просто христианин".
Не буду грузить аргументы и выкладывать ссылки на тему точности того или иного календаря. Скажу кратко: проблема не так проста, как этого порой хотелось бы.

Техподдержка

Возникли вопросы или проблемы? Напишите нам, и мы поможем как можно скорее.