Агінскі - Мемуары пра Польшчу і палякаў - Arche

Міхал Клеафас Агінскі - Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 года - Arche
У 2015 годзе споўнілася 250 гадоў з дня нараджэння дыпламата, грамадскага і палітычнага дзеяча, кампазітара князя Міхала Клеафаса Агінскага (1765—1833).
 
Розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, цэлы год адбываюцца ў розных краінах свету, перадусім у тых, з якімі гэты дзеяч быў найболып непасрэдна звязаны сваім жыццём і дзейнасцю — Польшчы, Беларусі і Літве.
 

Міхал Клеафас Агінскі - Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 года - Arche

 
ARCHE 9 (142)
верасень 2015 
Адрас для допісаў: ARCHE, а/с 3, 220018, Мінск-18. 
E-mail: analityka@yahoo.com. 
Тэл. (029) 550-79-69. 
 

Міхал Клеафас Агінскі - Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 года - Arche - Ад рэдакцыі

 
У Беларусі ў сувязі з юбілеем цэлы год ладзяцца прысвечаныя Міхалу Клеафасу Агінскаму канцэрты, выставы, навуковыя канферэнцыі, усталёўваюцца памятныя знакі. Натуральна, не застаюцца ў баку ад адзначання гэтай памятнай даты і беларускія выдаўцы. У гэтым годзе выйшлаўжо некалькі выданняў твораў М. К. Агінскага. Так, мінскае выдавецтва «Каўчэг» выпусціла дыск пад назвай «Вянок Радзіме» з творамі кампазітара ў выкананні беларускіх музыкаў, а таксама зборнік нот ягоных рамансаў[1]. У той жа час выда­вецтва «Чатыры чвэрці» выдала ўсе чатыры тамы ўспамінаў Агінскага (праўда, аб’яднаўшы іх па два ў адным) у перакладзе на расійскую мову[2], а таксама перавыдала перакладзеныя з англійскай мовы дапоўненыя ў параўнанні з першымі выданнямі даследаванні нашчадкаў князя — Анджэя і Іва Залускіх[3].
 
Натуральна, і наш часопіс не мог пакінуць гэтую дату па-за ўвагай, прапануючы сваім чытачам беларускамоўны пераклад чарговай часткі вышэйзгаданых успамінаў. Пачатак іх быў надрукаваны на старонках аднаго з нумароў «ARCHE» яшчэ ў 2011 г.[4] Тая публікацыя ўключала ў сябе поўны пераклад 1-га тома і пачатку 2-га (кніга 5). У гэтым нумары публікуецца рэшта 2-га тома (кнігі 6—8).
 
Пераклад публікаванай ніжэй часткі ўспамінаў, як і ў папярэдняй публікацыі, зроблены з французскага арыгінала[5] і належыць настаўніцы з Маладзечна Вользе Рамановіч, якая 10 чэрвеня 2011 г. раптоўна памерла ад хваробы сэрца, маючы ўсяго 33 гады. На жаль, прыступіць да перакладу наступных тамоў бязлітасны лёс ёй ужо не судзіў...
 
Пры падрыхтоўцы да друку гэтай часткі мемуараў прымяняліся тыя ж падыходы, што і ў папярэдняй публікацыі. Тэкст забяспечаны рэдакцыйнымі каментарамі, якія размяшчаюцца разам з заўвагамі і тлумачэннямі, зробленымі ў свой час самім М. К. Агінскім.



[1]  Рамансы Міхала Клеафаса Агінскага. Мінск, 2015.
[2]  Мемуары Михала Клеофаса Огинского о Польше и поляках с 1788 года до конца 1815 года. В 2-х тт. Т. I / Перевод с франц. Е. А. Чижевской, JI. А. Казыро; Т. II / Перевод с франц. В. И. Базарова и JI. А. Казыро. Минск, 2015.
[3]  Залуский А. Время и музыка Михала Клеофаса Огинского. 2-е изд., дополн. Минск, 2015; Залуский И. Ген Огинского. 2-е изд., дополн. Минск, 2015.
[4]  Агінскі М. К. Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1794 года / Пераклад з франц. В. Рамановіч, каментары А. Пашкевіча // ARCHE. 2011. № 6. С. 461—722.
[5] Memoires de Michel Oginski sur la Pologne et les Polonais depuis 1788 jusqu’a la fin de 1815. T. 2. Paris—Geneve, 1826. P 82—589.
 
 

Міхал Клеафас Агінскі - Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 года - Arche - Раздзел I

Я сустрэў у Венецыі Пятра Патоцкага1, былога польскага пасла ў Канстанцінопалі, Станіслава Солтыка2, двух братоў Вышкоўскіх3, Лазнінскага4, Францішка Дмахоўскага5, Калыску[1], Тадэвуша Высагерда[2], Каятана Нагурскага[3], Караля Прозара[4] і многіх іншых палякаў, некаторыя з якіх выехалі неўзабаве ў Парыж ці ў Дрэздэн і былі замененыя іншымі, якія ўсе эмігравалі і не маглі або не асмельваліся вярнуцца ў сваю краіну.
Французскі міністр[5] Лальман[6] карыстаўся ў Венецыі вялікай павагай і меў адметны ўплыў на ўрад, што захоўваў яшчэ сваю былую форму. Гэты міністр абвясціў палякам, якія звярнуліся да яго, што ён ужо быў папярэджаны пра збор польскіх бежанцаў у Венецыі і атрымаў ад свайго ўрада загад іх абараняць нароўні з французскімі грамадзянамі. Міністр сказаў, што ён дазваляе палякам звяртацца да яго кожны раз, калі яны палічаць гэта неабходным, і што ён адказвае за асабістую бяспеку кожнага з іх, толькі каб яны паважалі за­коны і звычаі краіны, у якой знаходзяцца, і каб праз непаслядоўныя паводзіны не прыцягнулі на сябе нараканні венецыянскага ўрада.
 
3 дазволу, дадзенага ў гэтай дэкларацыі французскага міністра, мы пачалі вельмі часта збірацца, каб усталяваць рэгулярную сувязь з тымі нашымі суайчыннікамі, якія — мы ведалі — знаходзяцца ў Парыжы. Хутка мы атрымалі ад іх запэўненне, што яны былі добра прынятыя французскім урадам. Яны далі нам надзею, што Фран цыя возьме актыўны ўдзел у аднаўленні Польшчы, што яна ніколі не дапусціць, каб гэтая краіна знікла з шэрагу дзяржаў Еўропы, і адлучыць прускага караля ад кааліцыі з Расіяй і Аўстрыяй, а таксама прымусіць дзейнічаць Швецыю і Турцыю супраць Расіі. Нашыя сябры паведамілі нам у той жа час з Парыжа, што Францыя патрабуе ад польскіх бежанцаў толькі цвёрдасці і стойкасці ў няшчасці, а таксама даверу і цярплівасці, каб дачакацца спрыяльнага моманту, калі яна зможа эфектыўна дзейнічаць на нашу карысць.
 
Больш набліжаныя да межаў Польшчы, чым нашыя суайчыннікі ў Парыжы, мы патаемна і надзейнымі шляхамі перадавалі паведамленні, якія да нас даходзілі, і гэтая сувязь падтрымлівалася, у першую чаргу, праз купцоў з Трыеста, якія не ведалі тэмы нашага ліставання. Менавіта такім чынам нашыя лісты, вельмі хутка праходзячы праз Гаяіцыю ў самую глыбіню Польшчы, сілкавалі там надзею і прыносілі суцяшэнні тым, хто не змог уцячы і пайсці сле­дам за намі.
 
Першыя месяцы 1795 г. прайшлі без перашкодаў для нашых збораў, нашае ліставанне не толькі не было перапынена, але пра яго нават не падазравалі. Нечакана распаўсюдзілася чутка, што венецыянская паліцыя пачала за намі сачыць. Паміж намі ўзніклі некаторыя спрэчкі наконт тактыкі, якую нам належала прыняць у сваіх далейшых дзеяннях. Мы вырашылі накіраваць дэпутацыю да французскага міністра, каб паведаміць яму пра нашыя трывогі з нагоды першага пункта і спытаць яго меркаванне з нагоды другога.
 
Гэта місія была даручана Солтыку, Дмахоўскаму і мне. Калі мы з’явіліся ў міністра, я коратка паведаміў яму пра мэту нашага візіту. Міністрадказаў, што ў адносінах да першага пункта ён можа нас запэўніць самым пераканаўчым чынам, што венецыянскі ўрад не здзейсніць аніводнага захаду, каб перашкодзіць нашым патрыятычным сходам, і што калі, нягледзячы на яго запэўненні, у нас застанецца яшчэ некаторая занепакоенасць, ён ахвотна прапануе нам салон у сваім асабняку, дзе мы зможам збірацца кожны раз, калі палічым патрэбным. Што ж тычыцца другога пытання, то Лальман абвясціў, што не атрымліваў ніякага загаду ўмешвацца ў спрэчкі, якія ўзнімуцца паміж намі наконт выбару сродкаў аднаўлення Поль­шчы, бо, як ён казаў,
 
французскому ўраду ўсё адно, што вы возъмеце за аснову вашай новай рэарганізацыі — Канстытуцыю 3 траўня ці Акт паўстання 1794 г. Пасадзіце нават Вялікага Турка на трон, калі хочаце, абы толькі Польшча. існавала, бо гэта адзінае жаданне Францыі, і я цешуся спадзяваннем, што яно не будзе безвыніковым.
 
Надзея, якую мы ўскладалі на падтрымку і садзеянне Францыі, павялічвалася па прычыне хуткіх поспехаў яе войскаў. Здавалася, што жахлівы прыклад Польшчы не так даўно часова зблізіў усе меркаванні і што ён выклікаў у французаў новую раз’юшанасць супраць ворага і жаданне хутчэй загінуць, чым падпарадкоўвацца законам іншаземцаў.



 
1   Патоцкі (Potocki) Пётр Францішак (1745—1829) — польскі палітык і дыпламат. Быў дыпламатычным эмісарам Рэчы Паспалітай у Вене і Прэшаве, у 1788 г. накіраваны паслом у Канстанцінопаль. Падчас паўстання 1794 г. — генерал-маёр Люблінскага ваяводства і адначасова паўнамоцны прадстаўнік урадаў Люблінскім і Валынскім ваяводствах, Холмскай зямлі і Краснастаўскім павеце. Пасля паразы паўстання выехаў у Італію, затым вярнуўся на радзіму.
2    Солтык (Soityk) Станіслаў (1752—1833) — вялікі каронны падстолі ў 1784— 1789 гг., пасол Чатырохгадовага сойма, адзін з самых актыўных паслоў пры падрыхтоўцы і правядзенні Канстытуцыі 3 мая. У 1794 г. быў накіраваны Т. Касцюшкам дзеля таемнай місіі ў Вену, дзе быў інтэрнаваны аўстрыйцамі. Праяўляў вялікую актыўнасць на эміграцыі, удзельнічаў у стварэнні Польскіх Легіёнаў.
3   Вышкоўскі (Wyszkowski) Францішак Ксаверый (1764—1824) — вайсковы дзеяч, граф. У1792 г. змагаўся супраць расійскай агрэсіі, але быў змушаны таргавічанамі да выказвання расійцам лаяльнасці. Падчас паўстання 1794 г. ваяваў на баку паўстанцаў, адзначыўся ў бітвах пад Холмам, Голкавам і пры абароне Варшавы. За гэта Т. Касцюшка прысвоіў яму званне генерал-маёра. Пасля паразы паўстання эміграваў у Парыж, а пасля ў Венецыю. У 1797 г. вярнуўся на радзіму.
4   Лазнінскі (Lazninski) Францішак Ксаверый (1761 ці 1762 — 1819) — вайсковы ‘ дзеяч, герой вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1792 г. Пасля служыў у расійскім войску, камандаваў 2-й брыгадай Украінскай кавалерыі. Даведаўшыся пра пачатак паўстання ў Рэчы Паспалітай, разам са сваёй брыгадай праз Валахію і Галіцыю вярнуўся на радзіму, за што яму быў присвоены чын генерал-маёра. Скіраваны на правядзенне фартыфікацыйных работ у варшаўскім прадмесці Прага, часова з’яўляўся камендантам Прагі. Пасля задушэння паўстання выехаў у эміграцыю, вярнуўся пасля амністыі, дадзенай Паўлам I.
5   Дмахоўскі (Dmochowski) Францішак Ксаверый (1762—1808) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт і перакладчык, тэарэтык класічнай літаратуры ў Польшчы. Быў каталіцкім ксяндзом, належаў да ордэна піяраў. Падчас паўстання Т. Касцюшкі пакінуў духоўны стан і стаў сябрам Найвышэйшай нацыянальнай рады. Пасля паразы паўстання выехаў у Парыж, у 1800 г. вярнуўся на радзіму.

[1]  Калыска (Koiysko) Бенядзікт Дзяніс (паміж 1749 і 1754 — 1834) — палітычны дзеяч, генерал. Удзельнік паўстання 1794 г. Пасля яго выехаў на эміграцыю, пасяліўся ў Венецыі, стаў членаім мясцовага Польскага камітэта. У 1795—1796 гг. рабіў спробы стварэння польскіх узброеных сілаў у Еўропе і падняцця паўстання на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Пасля няўдачы гэтых спробаў часова пакінуў публічную дзейнасць. Пасля ўдзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гг.
[2]  Высагерд (Wyssogierd) Тадэвуш (1765—1810) — палітычны дзеяч, пасол сойма 1786 г. У 1794 г. стаў сябрам Найвышэйшай нацыянальнай рады, быў прызнача- ны сябрам асобнай цэнтральнай дэпутацыі для Літвы. У 1795 г. выехаў з Поль- шчы і пасяліўся ў Дрэздэне, дзе пражыў да канца жыцця.
[3]  Нагурскі (Nagorski) Каятан (пасля 1760—1802) — палітычны дзеяч. У 1794 г. удзельнічаў у паўстанні Т. Касцюшкі, быў сябрам Літоўскай найвышэйшай на­цыянальнай рады. Патраціў на паўстанцкія патрэбы шмат уласных сродкаў. Пасля паразы паўстаннй выехаў у Венецыю. Вярнуўся на радзіму ў 1797 г., дзе спрабаваў дзейнічаць у канспірацыйных арганізацыях супраць Расіі.
[4]  Прозар (Prozor) Караль (1759—1841) — вялікі літоўскі абозны, маршалак Трыбунала ВКЛ 1787 г. Прыхільнік Канстьпуцыі 3 мая. Падчас паўстання 1794 г. адзін з яго лідараў у Вільні.
[5]  У часы Міхала Казіміра Агінскага слова «міністр» звычайна ўжывалася ў да чыненні да дыпламатычных прадстаўнікоў дзяржавы ў іншых краінах. У сучаснай мове такія прадстаўнікі называюцца пасламі або амбасадарамі.
[6]  Лальман (Lallemant) Жан-Батыст (1736 — ?) — французскі дыпламат, у 1794— 1797 гг. пасол Францыі ў Венецыі.
 
 

Категории: 

Оцените работу сайта и поблагодарите за файл - поставьте лайк, кликнув по сердечку (первое - 1 балл, последнее - 10 баллов): 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя Wizard