Хрысціянская азбука - беларуская мова

Хрысціянская азбука - беларуская мова
Христинская азбука - Чтение для детей и родителей - беларуский язык

 

Хрысціянская азбука - Чытанне для дзяцей і бацькоў - беларуская мова

 
Мастак - Ігар Гардзіёнак
Склад. Біблейс. т-ва ў РБ; Маст. I. Гардзіёнак. - Мн.: Біблейс. т-ва ў РБ, 2003. -96 с, іл.
ІSBN 985-6183-04-9
 

Хрысціянская азбука - Чытанне для дзяцей і бацькоў - Слова ад выдаўца

 
Кніга, якую мы вам прапануем, прысвячаецца хрысціянскаму выхаванню нашых дзетак. Яна называецца Хрысціянскай азбукай, і мы хочам звярнуць вашу ўвагу на кожнае з гэтых слоў. 
 
Гэта азбука, бо яна дае магчымасць дзеткам пазнаёміцца з літарамі і словамі, але ж яе прызначэнне не абмяжоўваецца тым, каб толькі адкрыць дзеткам навуку чытаць.
 
Яна - хрысціянская і, як і ўсё тое, што злучана з Богам, нясе дабро і святло. Яна напоўнена «азбукай» Хрыстовага навучэння, пра якое можна даведацца, калі прачытаць яе кароценькія апавяданні ці казкі і прыведзеныя ў ёй невялічкія цытаты з тэкста Бібліі. Яны заклікаюць падумаць і пра значэнне ведаў, і пра адносіны да бацькоў, і пра добрае і дрэннае, і пра сапраўдных сяброў, і пра радасць Божага дабраславення ў жыцці.
 
Кніга будзе цікавай і для бацькоў, бо праз простыя і шчырыя парады свае яна і дарослым можа дапамагчы па-іншаму ўбачыць сваіх дзетак, сябе, свае прынцыпы выхавання, а галоўнае - добрага Бога, Які стварыў гэты цудоўны свет і даў тыя законы, згадзіўшыся з якімі, можна быць шчаслівым.
 

Хрысціянская азбука - Чытанне для дзяцей і бацькоў

У канцы кнігі вы знойдзеце і невялікія тэксты для чытання, і некаторыя малітоўныя абразкі, і апавяданні пра важнейшыя святы, і невялічкі Слоўнічак пакуль што невядомых вам слоў.
 
Добрага ж вам шляху, паважаныя дзеткі і бацькі, у вывучэнні Азбукі, і няхай будзе з вамі дабраславенне Божае!
 

Ойча наш

 
Ойча наш,
Які ёсць на небе,
свяціся імя Тваё,
прыйдзі Валадарства Тваё,
будзь воля Твая, як на небе,
так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага
дай нам сёння;
і адпусці нам грахі нашыя,
як і мы адпускаем
вінаватым нашым;
і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад ліхога.
Бо Тваё ёсць Валадарства
і сіла і слава навекі.

Амін.

 
 
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя salavejka