ЛІТВІНЫ - МІНУЛАЕ І СУЧАСНАЕ

Літвіны

„Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!… 
Што варта ты, ацэніць той належным чынам,
Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую,
Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую”.

сцяг літвінаў
 
На працягу колькіх стагоддзяў наш народ жыў у створаным ім гаспадарстве – Вялікім княстве Літоўскім – і называўся літвінамі.
Назоў ― "беларусы" быў прыдуманы і штучна накінуты літвінам расейскімі ўладамі пасля захопу Вялікага княства Літоўскага з мэтаю асіміляваць наш народ і пазбыць яго гістарычнае памяці.
 
У той час як нашаму народу мець уласныя гістарыяграфічныя погляды і наогул уласную літаратуру ў 19 стагоддзі было забаронена, пруская і расейская гістарычныя школы, а ўтроп за імі і польская, стварылі новую, мадэрнавую гістарыяграфію Літвы, збудаваную на адмаўленні народу літвінаў (беларусаў), і пачалі актыўна ўводзіць у паспалітую свядомасць уяўленні аб тым, што тытульнай нацыяй ВКЛ быў ―этнічна балцкі народ.
 
Цвярозыя галасы шэрагу гісторыкаў (Ярашэвіч, Барычэўскі, Любаўскі, Леантовіч, Пузына і інш.), якія праўдзіва насвятлялі розныя бакі жыцця сярэднявечнага літоўскага народу – германскае паходжанне яго шляхты, шырокае існаванне сярод яго хрысціянства яшчэ да Крэўскай уніі, яго суцэльную славянізацыю ў ВКЛ – былі заглушаны афіцыѐзнай прапагандай, якая безапеляцыйна грунтавалася на формулах аб ― балцкай этнічнасці і ―паганстве тытульнага народу ВКЛ да Крэўскай уніі. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага (асабліва яе пачатковы перыяд) была паддадзена ўсцяжнай міфалагізацыі з мэтаю цалкам сказіць ролю Вялікага княства і яго тытульнага народу ў еўрапейскай гісторыі.
 
Ад часу ўрынення літвінам штучнага назову ―беларусы наш народ быў адрэзаны ад сваѐй гаспадарствавае і арыстакратычнае спадчыны і лѐс нашага народу стаўся нібыта падзеленым на два няроўныя вымярэнні: ―літва –традыцыйнае, сакральнае, гістарычнае; ―беларусы – мадэрнавае, прафаннае, антыгістарычнае.
 
Для разумення сапраўднага месца нашага народу ў гісторыі няма іншых шляхоў апрача вяртання да нашай сапраўднай нацыянальнай гісторыі, да гістарычнай Літвы.
 
Адраджэнне нацыянальна-палітычнае гісторыі народу заўсёды знітавана з разуменнем таго, што пытанне гістарычнасці народу – гэта пытанне аб нацыянальным гаспадарстве і аб нацыянальнай арыстакратыі. Можна заўважыць, што наймя ў гэтым пытанні палягае асноўны пафас сучаснае гістарыяграфіі, – бо яна цвердзіць, што Вялікае княства Літоўскае не было нацыянальным гаспадарствам беларусаў і што ў беларусаў у Вялікім княстве быццам не было нацыянальнае арыстакратыі і наогул нацыянальнае свядомасці, у той час як паноўнай тытульнай нацыяй ВКЛ, згодна з гэтай гістарыяграфіяй, быў “этнічна балцкі народ” летувісаў (“паганскі” да Крэўскай уніі), які быццам стварыў Вялікае княства Літоўскае як сваё нацыянальнае гаспадарства. Таму на старонках нашага зборніку нададзена шмат увагі насвятленню дзейнасці паноўных колаў, арыстакратыі Вялікага княства Літоўскага 13 – пачатку 15 стагоддзя. На шырокім гістарычным матэрыяле паказана, што чыста ўся гісторыя і спадчына тытульнае нацыі ВКЛ – літвінаў – належыць нашаму народу, а сённяшнія летувісы (гістарычныя жамойты) не маюць аніякага дачынення да тытульнай нацыі Вялікага княства Літоўскага і павінны абмежаваць сваю нацыянальную гісторыю сціплымі прасторамі Жамойцкага стараства.
 
Апошнім часам афіцыйная гістарыяграфія ўсё больш аддаляецца ад сапраўднае гісторыі Літвы, як сярэднявечнае, так і больш позняе, ад поўнага і асэнсаванага яе насвятлення. Гістарычныя факты, падзеі, старонкі жыцця народу і краю – падмяняюць фантастычнымі інтэрпрэтацыямі, сімулякрамі, фікцыямі, сурагатам гісторыі. Па-ранейшаму дапускаюцца самыя адвольныя напінанні, самыя фантастычныя перакручванні фактаў дзеля адной мэты – каб абгрунтаваць існаванне ў ВКЛ “балцкага народу летувісаў”. Спробы напісаць сапраўдную гісторыю народу літвінаў па-ранейшаму натрапляюць на агрэсіўнае выпіранне прапагандыстаў тэорыі “балцкага паганскага этнасу”. Гэтыя дзеячы, якія заяўляюць, што беларусы жадаюць “прысабечыць літоўскую гісторыю”, насамрэч не маюць ніякага ўяўлення аб літоўскай гісторыі: гістарычныя рэаліі ВКЛ падмяняюць антыгістарычнымі выдумкамі аб існаванні на працягу стагоддзяў “этнічна балцкага народу летувісаў”. Фактычна, уся найбагацейшая гісторыя сярэднявечнае Літвы, яе велізарная роля для лёсаў усёй Усходняй Еўропы 13–15 стагоддзяў у мадэрнавай гістарыяграфіі прынесена ў ахвяру міфу аб “балцкім паганскім народзе” і цалкам захілена ім. Гістарычныя нарысы, ідучы ўтроп за найгоршымі ўзорамі езуіцка-польскае шавіністычнае гістарыяграфіі 19 стагоддзя, па-ранейшаму працягваюць сцвярджаць, што да Крэўскай уніі літвіны былі “паганскім” народам, – хаця ўсе гістарычныя матэрыялы паказуюць, што літоўскі народ яшчэ да Крэўскай уніі вызнаваў хрысціянства дый сам назоў “літвіны” да Крэўскай уніі быў канфесіёнімам. Працягваюць сцвярджаць, што сутнасцю ідэнтычнасці літоўскага народу нібыта была “балцкая этнічнасць”, – хаця сярод літоўскае шляхты не было ніводнага балцкага імя і няма ніводнага сведчання ўжывання ёю якое-кольвечы балцкае мовы.
 
Працягваюць адмаўляць злучэнне літоўскае шляхты з славянскім жыхарствам ВКЛ у адзіны славянамоўны народ і насупраць кажуць аб быццам “арганічнай еднасці” літвінаў з жамойтамі. Усе гэтыя тэорыі не заснаваны на ніякім гістарычным матэрыяле і ёсць проста пладамі езуіцка-польскае шавіністычнае міфатворчасці 19 стагоддзя, якія цалкам узяла на ўзбраенне савецкая гістарыяграфія з мэтаю разбурэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага і нацыянальнае гісторыі беларусаў-літвінаў.
 
За разбуялым лесам сімулякраў, абстрактных канструкцый сядні ўжо мала відаць уласна гісторыю Вялікага княства, жывыя старонкі яго гістарычнага жыцця. Таму змешчаныя ў дадзеным зборніку артыкулы, якія складзены пераважна з цытат з гістарычных крыніц і спасылак на іх, а таксама чысленыя дадаткі мусяць вывесці чытача на ровень добрага ведання гістарычных крыніц і матэрыялаў па айчыннай гісторыі 13 – пачатку 15 стагоддзя, многія з якіх дагэтуль або малавядомы, або чыста ігнаруюцца. Адраджэнне сапраўднае гісторыі Вялікага княства Літоўскага дазволіць нам выйсці з-за кратаў савецкае антыгістарычнае міфалогіі і вярнуць нацыянальную гістарычную спадчыну нашага народу, якая лучыць нашу цяпершчыну з Сярэднявеччам, з традыцыйнаю хрысціянскаю цывілізацыяй.