Музей старажытнабеларускай культуры - Альбом

Музей старажытнабеларускай культуры быў створаны рашэннем Бюро Прэзідыума Акадэмп навук БССР 7 ліпеня 1977 г. як навуковы аддзел Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР (ІМЭФ). Вываз помнікаў старажытнабеларускага мастацтва ў Акадэмію навук пачаўся яшчэ ў працэсе падрыхтоўкі матэрыялаў для «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Даследаванне тэрыторыі рэспублікі ў 1969 г. пачалося з Брэсцкай вобласці, а менавіта на яе тэрыторыі ў храмах захавалася найбольш ікон і скульптур. Незадоўга перад гэтым прайшла кампанія па масавым закрыцці храмаў, у некаторых з іх яшчэ заставаліся без усялякага дагляду творы царкоўнага мастацтва. На гарышчах і званіцах шэрага дзеючых цэркваў захоўваліся абразы і скульптуры з суседніх зачыненых.
 
Першыя абразы былі дастаўлены ў Мінск у канцы 1969 г. з Брэсцкага раёна і са Століна. Найбольш паспяховымі былі летнія экспедыцыі 1970—1971 гг. — прывезена 16 уніяцкіх скульптур 18 ст. з царквы Міхаіла Архангела ў в. Сцяпанкі, абразы «Замілаванне» 1751 г., «Пакроў» 1649 г. і «Праабражэнне» 1648 г. з Маларыты, абразы апосталаў з Кажан-Гарадка, унікальныя саламяныя царскія вароты з Вавуліч, якія экспануюцца цяпер у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (НММ) у Раўбічах. На працягу 1969—1973 гг. пераважна з Брэсцкай вобласці ў ІМЭФ было вывезена болыи за 250 прадметаў старажытнага мастацтва. Аднак 21 чэрвеня 1974 г. калекцыя з 241 твора была перададзена ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (ДММ), у IМЭФ пакінута 13 скульптур і 42 предметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва для будучага этнаграфічнага музея.
 

Музей старажытнабеларускай культуры - Альбом

Мінск, УП «Выдавецтва «Беларусь», 2004 г - 290 с.
На беларускай, рускай і англійскай мовах
ISBN 985-01-0509-7
 

Музей старажытнабеларускай культуры - Альбом - Змест

УСТУП (В.Ф. Шматаў) 
ЖЫВАПІС (А.А. Яраш эвіч)
СКУЛЬПТУРА I РАЗЬБА (АЛ. Ярашэвіч) 
МАСТАЦКАЯ АПРАЦОЎКА МЕТАЛУ (АЛ. Варатнікова) 
МАСТАЦКІЯ ТКАНІНЫ (А.К. Лявонава)
БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАСЦЮМ (М.М. Віннікава) 
РУЧН IКІ (М. М. Віннікава) 
АРХЕАЛОПЯ I ВЫТОКІ МАСТАЦТВА (А.А. Варатнікова)
КЕРАМІКА (М.М. Яніцкая, С. С. Бяляева)
ПРАДМЕТЫ НАРОДНАГА ПОБЫТУ (В.Ф. Шматаў)
 
Апостал Павел
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя esxatos