Краўцэвіч - Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Аляксандр Краўцэвіч - Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага - Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 - 1341 г.)
Гэтая праца - частка большай сінтэзы палітычнай гісторыі ВКЛ, яна ахоплівае пра-межак часу ад узнікнення дзяржавы да пачатку яе тэрытарыяльнага росту пры вялікіх князях Віцені і Гедыміне.
 
Тэкст створаны на аснове вывучэння, галоўным чынам, апублікаваных ггісьмовых крыніц, а таксама спецыяльных прац, прысвечаных асобным аспектам тэмы.
 
У Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі назіраецца рост цікавасці да гісторыі ВКЛ і по-пыту на адпаведную літаратуру. На жаль, па прычыне маладосці і слабасці прафесійнага асяродку даследчыкаў ВКЛ гэты попьгт задавальняецца не творамі слецыялістаў-гісторыкаў, а папулярнай літаратурай, часта створанай на аснове падыходаў і прыёмаў, далёкіх ад акадэмічных.
 
Найбольш грунтоўнай сінтэзнай працай акадэмічнага характару з'яўляецца другі том шасцітомнай гісторыі Беларусі пад назвай "Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага", напісаны прафесійнымі гісторыкамі (Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мн.: "Экаперспектыва", 2008).
 
Мая праца, пры пэўнай розніцы атрыманых вынікаў з вышэйназванай, таксама прэтэндуе на акадэмічны падыход, чаму мае служыць, акрамя іншага, навуковы апарат: спасылкі на працы іншых даследчыкаў, спіс выкарыстанай літаратуры, імянны і геаграфічны паказальнікі, карта тэрьгторыі ВКЛ.
 
Фармальна гэтая праца - першая ў краіне навуковая сінтэза гісторыі ВКЛ, але яна таксама ўкладаецца ў кантэкст гісторыі Беларусі, як адзін з важнейшых яе этапаў.
 

Аляксандр Краўцэвіч - Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага - Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 - 1341 г.)

 
Гародня : Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 186 с.
Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jezioranskiego we Wroclawiu
Wrociawska Drukarnia Naukowa PAN im. Stanislawa Kulczynskiego Sp. z o.o.
ISBN 978-83-7893-132-4
 

Аляксандр Краўцэвіч - Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага - Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 - 1341 г.) - Змест

 
УСТУП
Перыядызацыя гісторыі ВКЛ эпохі незалежнасці (1248 - 1569 г.)
Тэрміналагічныя заўвагі

I. ПАЎСТАННЕ I ЎМАЦАВАННЕ ДЗЯРЖАВЫ НА ПАНЯМОННІ (1248 - 1315 г.)

Глава 1. ПАЧАТАК ГАСПАДАРСТВА. УЗНІКНЕННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
1.1. Еўрапейскі кантэкст
1.2. Панямонне напярэдадні новай дзяржавы
1.2.1. Этнічная сітуацыя
1.2.2. Палітычны стан
1.З.Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага
1.3.1. Славяна-балцкі саюз
1.3.2. Наваградак і Міндаўг
Глава 2. ВЫПРАБАВАННЕ НА ТРЫВАЛАСЦЬ (1248 -1270 г.)
2.1. Змаганне з Галіцка-Валынскім княствам (1248 -1264 г.)
2.1.1. Першая вайна (1248 -1254 г.)
2.1.2. Залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства (1254 -1258 г.)
2.1.3. Аднаўленне і ўмацаванне незалежнасці ВКЛ (1258 - 1263 г.)
2.2.  Кароткая гісторыя каралеўства Літва (1253 -1260 г.) 
2.3.  Першы ўнутраны крызіс (1263 -1264 г.) 
2.4.  Першы дуумвірат. Войшалк (1264 -1267 г.) і Шварн (1264 - 1270 г.)
ГЛАВА 3. ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ (1270 -1315 г.)
3.1. Стабілізацыя пры Трайдэне (1270 -1282 г.)
3.1.1. Ад абароны да наступу
3.1.2. Унутраны стан дзяржавы Трайдэна
3.2. "Цёмныя гады" (1283 - 1292 г.)
3.2.1. Тварам у твар з Ордэнам
3.2.2. Кшталт знешнепалітычнай дактрыны
3.3. Пачаткі дынастыі Гедыміна (1292 -1295 г.)
3.4. Віцень. "Рыцар збройны на кані..." (1295 - 1315 г.)
3.4.1. Ваяр, сын ваяра
3.4.2. Пагоня на Прусы
3.4.3. Словам і мечам. Палітыка ВКЛ у Польшчы, Інфлянтах і Русі
3.4.4. Ліцвінскі плацдарм у паўночнай Смаленшчыне
3.4.5 Гаспадарства мацнее
ПАДСУМАВАННЕ: ВЫНІКІ ПЕРШАГА ЭТАПУ ДЗЕЙНАСЦІ ВКЛ (1248 -1315 г.)

II. "КАРАЛЕЎСТВА ЛІТВЫ I РУСІ". ГАСПАДАРАННЕ ГЕДЫМІНА (1316 - 1341 г.)

ГЛАВА 1. ЗАСНАВАЛЬНІК ВЯЛІКАЙ ДЫНАСТЫІ
1.1. Далёкае і бліжняе атачэнне
1.2. Гедымін Дойлід.
1.3. Зброяй і словам. Дактрына знешняй палітыкі
1.4. Пачатак гаспадарання Гедыміна (1316 - 1322 г.)
ГЛАВА 2. ВАЙНА I ДЫПЛАМАТЫЯ НА ЗАХАДЗЕ
2.1 Дыпламатычны марш на Захад (1323 - 1324 г.)
2.1.1 Віленскі мірны трактат 2 кастрычніка 1323 г
2.1.2. Справа хрышчэння Гедыміна
2.2 Ліцвінска-польскі саюз (1325 - 1331 г.)
2.3. Заходні кірунак пасля Віленскага міру
ГЛАВА 3. ЛІТВА I РУСЬ
3.1. Аб'яднанне беларускіх земляў
3.1.1. Палессе і Падляшша
3.1.2. Полацак, Віцебск, Смаленск
3.2. ВКЛ і Русь, залежная ад татараў
3.2.1. Адносіны з Ардой
3.2.2. Паўночна - Усходняя Русь. Вялікае Княства Уладзімірскае
3.2.3. Пачаткі ліцвінска-маскоўскай канфрантацыіі
3.2.4. Вялікі Ноўгарад і Пскоў
3.2.5. Галіцка-Вальнская, Кіеўская і Чарнігаўская землі
ПАДСУМАВАННЕ: ГАСПАДАРСТВА ГЕДЫМІНА
Спіс скаротаў
Крыніцы
Бібліяграфія
Храналогія гісторыі ВКЛ да канца гаспадарання Гедыміна
Паказальнік імёнаў
Паказальнік геаграфічных назваў 
 

Аляксандр Краўцэвіч - Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага - Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 - 1341 г.) - Уступ

 
Вялікае Княства Літоўскае (скарочаная назва "Літва", больш поўная - "Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і іншых"[*]) дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў - ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 -1795 г.).
 
[*] Назва "Вялікае Княства Лггоўскае, Рускае і Жамойцкае" адлюстроўвае тры асноўныя тэрытарыяльныя складнікі дзяржавы, а чарговасць іх пераліку -храналагічны парадак далучэння да ядра, цэнтральнай вобласці дзяржавы - Літвы (складалася з Наваградчыны, Гарадзеншчыны, Віленшчыны і заходняй часткі Меншчыны): Русі, г. зн. Беларускага Падзвіння, Падняпроўя, Палесся - у 13 -14 ст., Жамойці - у 15 ст. Пад акрэсленне "Рускае" траплялі таксама ўкраінскія землі, далучаныя ў 14 ст.
 
Пасля ліквідацыі - у выніку падзелаў канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай - ВКЛ не знікла цалкам з міжнароднай палітыкі. У 19 ст. неаднойчы ствараліся праекты яго адраджэння, некалькі мадэрных[1] нацыянальных дзяржаў у навейшы час выводзілі з яго свае пачаткі і абгрунтаванне тэрытарыяльных прэтэнзій.
 
Сёння ВКЛ складае эпоху ў гісторыі некалькіх народаў і займае адметнае месца ў агульнаеўрапейскім дзеяпісанні. У беларускай гістарычнай традыцыі ВКЛ выступае прадаўжальнікам дзяржаўнасці Полацкага, Тураўскага княстваў і адным з важнейшых чыннікаў нацыянальнага будаўніцтва.
 
У доўгай і складанай гісторыі дзяржавы, багатай як на буйныя перамогі, так і цяжкія паразы, добра відная храналагічная цэзура - 1569 г. У тым годзе была принятая Люблінская унія ВКЛ з Польскім каралеўствам, названая польскай гістарыяграфіяй "рэальнай", у адрозненне ад папярздніх "персанальных" уній. Гэтая падзея аказалася важнейшым рубяжом не толькі ў палітычнай гісторыі краіны, але і ў яе культурным, канфесійным і нацыянальным жыцці.
 
Люблінская унія падзяліла гісторыю ВКЛ на два буйныя перыяды:
 
1. ВКЛ - незалежная дзяржава (сярздзіна 13 - сярэдзіна 16 ст.). Нараджэнне, умацаванне, уладкаванне устрою гаспадарства. Перыяд самастойнасці.
2. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалтгай (сярэдзіна 16 -18 ст.). Канфедэрацыя з Польшчай, нарастание польскага палітычнага і кулътурнага ўплыву. "Пагоня ў цені белага арла".
 
У далюблінскі "самастойны" перыяд жыцця ВКЛ адбывалася нараджэнне, сталенне і росквіт дзяржавы. Па аналогіі з чалавечым жыццём то былі часы "дзяцінства", "маладосці" і "сталасці". Пасля Люблінскага акту пачалася доўгая "старасць", у якой ужо не здараліся імклівыя ўздымы, а заставалася толькі падтрыманне ранейшага ладу - павольнае, але няўхільнае згасанне.
 
Названы рубеж, як і любая храналалчная цэзура, дастаткова ўмоўны, бо новыя з'явы і тэндэнцьгі ў гісторыі рэдка праяўляюцца знянацку, найчасцей яны выводзяцца з папярэдніх эпохаў. Умоўнасці дадае яшчэ адна акалічнасць - перыяды палітычнага жыцця ВКЛ не цалкам супадалі з эканамічнымі і дэмаграфічнымі цыкламі, якія мелі больш універсальны агульнаеўрапейскі характар. Напрыклад, у першай палове 16 ст. дзяржава перажывала сур'ёзны крызіс, выкліканы маскоўскімі войнамі (што і змусіла яе да уніі з Польшчай), а гаспадарка і культура ў той самы час былі на ўздыме (як і па ўсёй Еўропе).
 

[1] "Мадэрная ідэя нацыі як супопьнасці носьбітаў адной мовы" - Снайдэр Т. Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569 - 1999. Мн.: Медысонт, 2010. С. 45.
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (1 vote)
Аватар пользователя esxatos