Мельнікаў - Заходнебеларуская Атлантыда - 1921-1941

Iгар Мельнікаў - Заходнебеларуская Атлантыда - 1921-1941 гг
Ад аўтара. Пазней, у верасні 1939 года, чырвонаармейцаў, якія прыйдуць «вызваляць» гэтыя землі ад «панскага прыгнёту», вельмі здзівіць еўрапейскі выгляд звычайных жыхароў Заходняй Беларусі.
 
Як і ў кожнай краіне, у II Рэчы Паспалітай былі свае геніі злачыннага свету, махляры, жорсткія забойцы, а ў Вільні існавала нават свая мафія.
 
Пасля нападу Германіі на Польшчу ў верасні 1939 года значная колькасць беларусаў апранула на сябе мундзіры Войска Польскага і разам з палякамі ўдзельнічала ў шматлікіх бітвах Вераснёўскай кампаніі.
 
17 верасня 1939 года пачаўся «вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну», у выніку якога гэтыя тэрыторыі апынуліся ў складзе Савецкага Саюза.
 
На працягу амаль двух гадоў (да нападу Германіі на СССР у чэрвені 1941-га) на захадзе БССР прайшло некалькі хваляў дэпартацый і рэпрэсій, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч беларусаў. Шмат хто быў расстраляны, іншыя апынуліся ў ГУЛАГу.
 
Пра гэта і яшчэ пра шмат іншых сюжэтах гісторыі Заходняй Беларусі — мая кніга. На яе старонках чытач пазнаёміцца з лёсамі звычайных беларусаў, якім выпала жыць у няпростыя гады.
 
Менавіта з гэтых людскіх лёсаў і складаецца гісторыя нашай Беларусі.
 
Акрамя гэтага ў кнізе апублікаваны артыкулы, прысвечаныя малавядомым сюжэтам мінулага Беларусі — Касцюшку і Міцкевічу, Бабруйску і Вільні, Каліноўскаму і Мураўёву.
 
Падаецца, што і гэтая частка кнігі, якую спадарства трымае ў руцэ, таксама вас зацікавіць.
 

Iгар Мельнікаў - Заходнебеларуская Атлантыда - 1921-1941 гг

 
Мінск: Галіяфы, 2015. — 428 с.: іл. 
ISBN 978-985-7021-75-8
 

Iгар Мельнікаў - Заходнебеларуская Атлантыда - 1921-1941 гг - Змест

 
3 кагорты свабодных
Ад аўтара

ЧАСТКА 1. За польскім часам...

  • Юзаф Пілсудскі і Беларусь. Нешаблонны погляд
  • Неабвешчаная вайна 1920-х гадоў у Заходняй Беларусі
  • Напад на Стоўбцы
  • Мяжа была пад Мінскам
  • Коласава. Мястэчка на мяжы цывілізацый
  • Забытая місія Корпусу аховы памежжа
  • Закладнікі пашпартызацыі
  • Дзетрымалі грошы жыхары Заходняй Беларусі
  • У пошуках шчасця
  • Футбол на «крэсах»
  • «Нясвіжская казка» Альбрэхта Радзівіла
  • Мінскі сябар Пілсудскага
  • Палескі Джэймс Бонд
  • Будаўніцтва 1920-х на «крэсах»
  • Заходнебеларускі фэшн
  • «Неман». Псторыя матацыкла
  • Польскае радыё ў Заходняй Беларусі
  • Шляхецкі маёнтак у люстэрку часу
  • Таямніцы Белавежскага Бельведэра
  • 3 гісторыі Пінскай гімназіі
  • Дзённік«філосафа»Рыбалтоўскага...
  • Псторыя каваля, які стаў «капаўцам»
  • Салдатдзвюхармій
  • Золата гаспадароў Баркоўшыны
  • Лёс беларускага селяніна
  • Вялікія камбінатары Заходняй Беларусі
  • Заходнебеларуская мафія
  • «Боні і Клайд» з «крэсаў»
  • Мамзэлі і сутэнёры міжваеннай Польшчы
  • Кантрабанда
  • Трагічны лес рарытэтаў
  • Паўстанне Каліноўскага — нагода для гонару
  • Польскія каланіяльныя мары
  • Як з беларусаў рабілі палякаў

ЧАСТКА 2. Час выпрабаванняў

  • «Лом» — дыверсійная аперацыя польскай выведкі
  • Манеўры,якія затрымалі вайну
  • План «W». Абараніць «крэсы»
  • Бітва пад Млавай
  • Верасень 1939-га. Забытая абарона Брэсцкай крэпасці
  • Кобрын. Невядомая абарона 1939-га
  • Гераізм асуджаных
  • Кодзеўцы. Кавалерысты супрацьтанкаў
  • Вытычна.Апошнібой памежнікаў
  • Вялікія дні малога флоту
  • Прыгоды падводнай лодкі «Арол»
  • Трагедыя сцяга з «Пагоняй»
  • Паляванне на крылатых «Ласёў»
  • «Чырвоныя Зоркі» над Заходняй Беларуссю
  • Крэпасці, якіх баяўся Сталін

ЧАСТКА 3. Немагчыма забыць

  • Забойствы жыхароў Заходняй Беларусі ўверасні 1939 года
  • Нясвіжскія трагедыі
  • НКУС супраць Радзівілаў
  • Псторыя Януша Радзівіла
  • Трагедыя апошніх гаспадароў Ружан
  • Галоўны ляснічы Рэчы Паспалітай
  • Катынь. Беларускі спіс
  • Трагедыя ў Пяціхатках
  • «Арганізуйце ў маім маёнтку калгас»
  • Падзяляй і пануй
  • Куды зніклі грошы Банка Польскага
  • ў Заходняй Беларусі?
  • Паляванне на архіў «Двуйкі»
  • Рыжская мяжа як зона загароды
  • 1941 год: дэпартацыя пад бомбамі
  • Таямніца савецкага «замежнага легіёну»
  • Сібірская Галгофа салдатаў генерала Андэрса
  • Марш смерці
  • Выехаць нельга застацца

ЧАСТКА 4. Невядомыя старонкі беларускай мінуўшчыны

  • 1812 год. Выбар генерала Касцюшкі
  • Флора — каханне Адама
  • «Мяняю ваша каханне на жыццё гэтых дурных «палякаў»
  • Пад знакам «Віціса»
  • Забыты корпус забытага генерала
  • Польска-французскі бліцкрыг пад Бабруйскам
  • Янкі супраць конніцы Будзённага
  • Таямніца польскага палону
  • Трагедыя бальшавіцкага палону
  • Інкубатар для рэвалюцыі
  • 1938 год. Трагедыя палякаў у БССР
  • Геній польскай выведкі з Віленшчыны
  • Трагедыя суперагента «Жмудзіна»
  • Споведзь савецкага партызана
  • План «Вострая Брама»: вызваліць Вільню
  • Яны не захацелі быць паслухмянымі рабамі
  • Лес салдата Мушынскага
  • Спецслужбы Берута супраць памежнікаў
  • Пекла на навагоднім балі
  • Забытая вайна ў беларускім Палессі
  • ЗабойцазДамачава
  • Хто паляваў на савецкіх афіцэраў у Бабруйску?
  • Псторыя міліцыянера Георгія Дзям'янава
  • Халоднае лета 1953-га
 

Iгар Мельнікаў - Заходнебеларуская Атлантыда - 1921-1941 гг - Юзаф Пілсудскі і Беларусь - Нешаблонны погляд

 
Постаць «начальніка польскай дзяржавы» да сённяшняга дня неадназначна ўспрымаецца ў беларускім грамадстве. Савецкая дактрына разглядала Пілсудскага як аднаго з галоўных ворагаў «краіны рабочых і сялян», называючы маршала «ланцуговым сабакам імперыялізму і капіталізму». Беларуская дзяржаўная ідэалогія таксама паўтарае гэтыя замшэлыя пастулаты. Паспрабуем разабрацца ў тым, якой хацеў бачыць нашу частку еўрапейскага кантыненту Юзаф Пілсудскі.
 
У 1918 годзе Польшча стала незалежнай. Пілсудскі імкнуўся аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, гэта значыць, з беларускімі, украінскімі і літоўскімі землямі. Сам маршал любіў паўтараць фразу: «Польшча — як бублік. Пасярэдзіне дзірка, а самае смачнае па краях, на крэсах». Народжаны на Віленшчыне, Пілсудскі меў сантыменты да ўсходніх тэрыторый I Рэчы Паспалітай. Менавіта гэтым тлумачыцца і яго эмацыянальная адозва «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», якую ён выдаў 22 красавіка 1919 года ў Вільні. У ёй у прыватнасці адзначалася: «Я хачу даць вам магчымасць вырашэння спраў унутраных, нацыянальных і рэлігійных так, як вы самі гэтага пажадаеце, без гвалту альбо ціскуз боку Польшчы».
 
Віленская адозва аказала вялікае ўражанне на беларускіх нацыянальных дзеячаў. Беларускі друк у Мінску і Вільні пісаў аб гістарычнай супольнасці палякаў і беларусаў, дзякаваў за вызваленне з-пад расійскага імперыялізму, выказваў спадзяванне на дапамогу Пілсудскага ў пабудовенезалежнай беларускай дзяржавы. 19 верасня Пілсудскі ў Мінску прыняў дэлегацыю беларускіх нацыянальных дзеячаў на чале са старшынёй Рады БНР Язэпам Лёсікам. Маршал заверыў беларусаў, што ён з'яўляецца прыхільнікам беларускай справы.
 
Аднак не трэба думаць, што Юзаф Пілсудскі ва ўсходнім пытанні (і ў беларускім яго кантэксце ў прыватнасці) быў бязмежным альтруістам. Маршал быў глыбокім і цвярозым прагматыкам. Паводле яго меркаванняў, у выніку савецка-польскай вайны павінны былі паўстаць незалежныя беларуская, літоўская і ўкраінская дзяржавы, звязаныя з Польшчай на правах федэрацыі. Польскі гісторык Марэк Корнат лічыць, што Пілсудскі быў не столькі федэралістам, колькі прыхільнікам ідэй «рэальнай палітыкі». Паводле даследчыка, маршал рабіў моцную стаўку на стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы, якая пад уплывам небяспекі з усходу будзе цягнуцца да Польшчы.
 
Пілсудскі быў скептычна настроены ў дачыненні да перспектыў стварэння беларускай незалежнай дзяржавы. Па меркаванні «начальніка польскай дзяржавы», лягчэй было б стварыць сумесную літоўска-беларускую дзяржаву, якая па сваёй сутнасці стала б новым ВКЛ. Стратэгічнай мэтай федэралістычнай палітыкі маршала было стварэнне памежнага буфера, які б засцерагаў Польшчу ад небяспечнага суседа на ўсходзе. Пілсудскі лічыў, што яго федэралізм можа прывесці да геапалітычных зменаў ва Усходняй Еўропе, у выніку якіх польская дзяржава атрымае магчымасць устаць на ногі ў палітычным і эканамічным сэнсах, а ўсходнія суседзі будуць вернымі хаўруснікамі і «памежнай аховай». Маршал быў упэўнены, што Польшча павінна выкарыстаць свае «пяць хвілін», каб у будучым забяспечыць стабільнасць у гэтым рэгіёне.
 
Аднак усё пайшло не так, як планаваў «бацька» II Рэчы Паспалітай. 18 сакавіка 1921 года ў Рызе была падпісана мірная дамова, якая скончыла савецка-польскую вайну. У яе выніку ў склад Польшчы ўвайшлі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна. Гэтых тэрыторый, безумоўна, не хапала для стварэння буферных дзяржаў Беларусі і Украіны. Да таго ж, трэба было ўлічваць антыпольскія настроі ў Літве, якая не жадала ісці на саюз з Польшчай. Такім чынам, перамагла «інкарпарацыйная канцэпцыя» Рамана Дмоўскага, паводле якой Польшча павінна была ўключыць у свой склад тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад I Рэчы Паспалітай да другога падзелу ў 1793 года.
 
Дмоўскі быў перакананы, што нацыянальная самасвядомасць беларускага і ўкраінскага народаў не развітая, і дзякуючы гэтаму дадзеныя этнічныя групы лёгка ўдасца паланізаваць. Лідар нацыянал-дэмакратычнай партыі не падзяляў ідэю Пілсудскага аб Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Ён выказваўся за далучэння да польскай дзяржавы Вільні і Львова і той часткі ўсходніх тэрыторый, дзе, па яго меркаванню, «дамінаваў польскі нацыянальны элемент».
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (4 votes)
Аватар пользователя esxatos