Радзюк - Пад скіпетрам Расейскай імперыі - рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі

Аляксандр Радзюк - Пад скіпетрам Расейскай імперыі - рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА - Невядомая гісторыя

Рэпрэсіўны складнік зяўляецца неад'емнай часткай палітыкі любой дзяржавы ў дачыненні да сваіх грамадзян. Яго ўдзельная вага, асноўныя формы і элементы залежаць ад многіх фактараў, сярод якіх на першае месца трэба паставіць палітычную стабільнасць у краіне, ступень развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў і адметнасці гістарычнай эпохі ў цэлым.
Рэпрэсіі адыгрывалі істотную ролю ў сістэме мерапрыемстваў дзяржаўнага характару ў дачыненні да беларуска-літоўскага рэгіёну ў канцы XVIII-першай палове XIX ст. Пачынаючы з самых сваіх першых распараджэнняў па далучэн-ню беларускіх земляў да Расейскай імперыі, новыя ўлады далі зразумець, што любыя праявы незадаволенасці ці непадпарадкавання будуць жорстка пакараныя. 
 

Аляксандр Радзюк - Пад скіпетрам Расейскай імперыі - рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

Чарговае выданне кніжнай серыі ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА
УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт», 2017
Беларускае таварыства ў Кракаве 
Towarzystwo Bialoruskie w Krakowie
ГАРОДНЯ-КРАКАЎ 2017, 196 с.
ISBN 978-83-947242-0-7
Рэдактар - кандыдат філалагічных навук, дацэнт Анатоль Брусевіч. 
Рэцэнзент - праф., доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
 

Аляксандр Радзюк - Пад скіпетрам Расейскай імперыі - рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. - Змест

ПРАДМОВА
РАЗДЗЕЛ 1. КАНФІСКАЦЫЯ ЗЯМЕЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У КАНЦЫ XVIII — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТ.
  • Прававое афармленне інстытута канфіскацыі
  • Канфіскацыя зямельнай маёмасці на тэрыторыі Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай
  • Эвалюцыя механізму пазбаўлення прыватаай ўласнасці ў першай чвэрці XIX ст.
  • Канфіскацыя маёмасці ў 1830-1840-я гады
  • Праблема канфіскаваных маёнткаў у дыскурсе імперскіх уладаў
РАЗДЗЕЛ 2. ССЫЛКА Ў СІСТЭМЕ РЭПРЭСІЎНЫХ МЕР ЦАРЫЗМУ
  • Юрыдычна-прававыя падставы ўжывання ссылкі за палітычныя злачынствы
  • Асноўныя выпадкі стасавання ссылкі на беларуска-літоўсісіх землях у канцы XVIII-першай палове XIX ст
  • Следства і суд
  • Практычная рэалізацыя пакарання ссылкай за палітычныя злачынствы
РАЗДЗЕЛ 3. ПАЛІЦЭЙСКІНАГЛЯДI СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ
  • Паліцэйскі нагляд
  • Смяротнае пакаранне
Высновы
ДАДАТАК 
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
 

Аляксандр Радзюк - Пад скіпетрам Расейскай імперыі - рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. - Прадмова

 
На працягу ўсяго XIX ст. рэпрэсіўны складнік зяўляўся важным элементам імперскай палітыкі. Пры гэтым, царскія ўлады актыўна карысталіся метадамі і сродкамі, якія пры іншых абставінах імі не ўжываліся. Аналіз зместу, метадаў і мэтаў санкт-пецярбургскага двара выяўляе пэўныя аналогіі з той палітыкай, якую праводзілі буйныя дзяржавы-метраполіі ў дачыненні да сваіх калоній. Адпаведным было і стаўленне імперскіх уладаў да мясцовага насельніцтва як да "туземцаў"[1].
 
Аўтар некалькіх кніг, аб'яднаных агульнай назвай "Рэпрэсіўная палітыка" амерыканскі гісторык Роберт Голдстэн акрэсліў прадмет свайго даследавання наступным чынам: "Палітычныя рэпрэсіі складаюцца з дзеянняў дзяржавы, якія груба ўшчамляюць інтарэсы людзей і арганізацый, бо яны з яе пункту гледжан-няўяўляюць надзвынайную небяспеку існуюнай уладзе або ключавым элементам дзяржаўнай палітыкі з-за сваіх палітычных перакананняў[2]. Ад сябе дададзім, што такія дзеянні заўсёды носяць выразны гвалтоўны характар і могуць мець як калектыўную, так і індывідуальную скіраванасць. Пры гэтым, дзеля дасягнення сваіх мэт, дзяржава выкарыстоўвае ўсе даступныя сродкі, у тым ліку надзвычай-ныя, а таксама дзеянні неправавога характару.
 
Сістэма рэпрэсіўных мерапрыемстваў, што стасавалася царызмам на тэрыторыі Беларусі і суседніх рэгіёнаў, уключала ў сябе мноства элементаў. Галоўная роля ў іх пераліку належала вайсковым аперацыям. Праз ужыванне ваеннай сілы царызмам былі задушаны паўстанні 1794 і 1830-1831 гадоў. Таксама армія была важным кампанентам усёй сістэмы пакарання палітычных "злачынцаў" і ў мірны час. Іншымі важнымі сродкамі прыцягнення да адказна-сці ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху былі канфіскацыя маёмасці, ссылка, смяротнае пакаранне і паліцэйскі нагляд. Пры гэтым, аўтар не ставіў перад сабой мэты паказаць абсалютна усе элементы карнай палітыкі царскіх уладаў у вызначаны перыяд. Таму некаторыя яе складнікі засталіся па-за межамі даследавання. Toe самае тычыцца і суб'ектаў, супраць якіх яна была скіравана. У сувязі з тым, што дадзеная кніга прысвечана пераважна вывучэнню рэпрэсій у кантэксце развіцця нацыянальна-вызваленчага руху (у розных яго формах) на землях Беларусі і Літвы, то ў яе не ўвайшлі розныя праявы гэтай палітыкі ў адносінах да некаторых сацыяльных, рэлігійных і нацыянальных труп (шляхта, сяляне, стараабрадцы, габрэі і пад.) або інстытуцый (навучальныя ўстановы, уніяцкая царква, касцёл і пад).
 
Усе азначаныя віды пакарання незяўляліся прадметам асобнагавывучэн-ня. Натуральна, што ў часы існавання Савецкага Саюза на падобную тэму было накладзена "табу", паколькі яна не ўпісвалася ў агульнапрынятую канцэпцыю барацьбы беларускага народу "за ўзяднанне з Расіяй". У апошнія дзясяці-годдзі ў незалежнай Беларусі зявіўся шэраг гістарычных прац, прысвечаных палітыцы санкт-пецярбургскага двара ў цэлым, або ў адносінах да некаторых сацыяльных труп тагачаснага грамадства (шляхта, каталіцкае духавенства), а таксама рэлігійных інстытуцый (уніяцкая царква і каталіцкі касцёл). Тут можна адзначыць работы Вольгі Гарбачовай[3], Вячаслава Шведа[4], Уладзіміра Сосны[5], Валянціны Янкоўскай і Алёны Філатавай[6], Дзмітрыя Матвейчыка[7], Святланы Лугаўцовай[8]. Разам з тым можна канстатаваць, што адсутнасць сур'ёзных даследаванняў па дадзенай тэме спарадзіла мноства недакладнас-цей і міфаў. Toe самае можна сцвярджаць і пра польскую гістарычную навуку, якая асноўную сваю ўвагу засяродзіла на вывучэнні тэмы палітычнай ссылку пакінуўшы ўсе іншыя элементы карнай сістэмы па-за межамі навукова-га вывучэння.
 
Падставай для напісання кнігі ў першую чаргу сталі архіўныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архівасховішчах Беларусі, Літвы, Расіі і Польшчы. Абсалютная большасць з іх упершыню ўводзіцца ў навуковы зварот. Паколькі большасць крыніцаў дадзенага тыпу адносяцца да групы так званага афіцыйнага справаводства і, адпаведна, фіксуюць бачанне тых працэсаў выключна з па-зіцыі расейскіх уладаў, аўтар імкнуўся па-магчымасці шырока выкарыстоўваць гістарычныя дакументы, якія паходзяць ад непасрэдных удзельнікаў тых падзей, але прадстаўляюць іншы бок канфлікту. Да ліку апошніх адносяцца мемуары, дзённікі, успаміны і іншыя крыніцы, якія досыць шырока прадстаўлены ў дадзеным даследаванні.
 
Усебаковы аналіз рэпрэсіўнай палітыкі закранае праблему становішча беларуска-літоўскага краю ў складзе Расійскай імперыі ў цэлым і вылучэння палітыка-прававых адметнасцей згаданых тэрыторый у межах гэтай дзяржавы. Канец XVIII — пачатак XIX ст. — гэта эпоха, калі ў адносінах да дадзенага рэ-гіёна расійскія ўлады яшчэ не сфармавалі адзінага, канцэптуальнага падыходу адносна месца і ролі гэтых земляў у складзе імперыі. Менавіта пагроза страты заходніх абшараў падштурхнула царызм да распрацоўкі новых элементаў ура-давага курсу, элементаў, якія ў значнай ступені былі заснаваныя на рэпрэсіўнай аснове. Выпрацаваныя ў рамках гэтай дыскусіі падыходы хоць і не былі цал-кам рэалізаваны ў акрэслены час, сталі, між тым, падставай для дзяржаўнай палітыкі ў другой палове XIX ст. У кнізе аналізуюцца не толькі маштабныя захады царскай адміністрацыі па задушэнню нацыянальна-вызваленчага руху, іншадумства і інтэграцыі беларускіх земляў у склад імперыі. У ёй прасочаны і вызначаны вынікі гэтай палітыкі, што аказалі адчувальны ўплыў на многія бакі сацыяльна-эканамічнага, культурнага, рэлігійнага і палітычнага жыцця дадзенага рэгіёна.



[1] Российский государственный архив. Фонд 1266, опись 1, дело 8, лист 69.
[2] Goldsten J. Political Repression in Modern America from 1870 to 1976. Illinois, 2001. — P. XXVIII; Goldsten J. Political Repression in 19th century Europe. London and Canberra, 1983. — P. IV.
[3] Гарбачова В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. Мінск, 2001; Гарбачова B. Удзельнікі паўстання
1830-1831 гг. на Беларусь Біябібліяграфічны слоўнік. Мінск, 2004
[4] Швед В. Паміж Польшчай і Расіяй: Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.). Гродна, 2001.
[5] Сосна У Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст. Мінск, 2000; Сосна В. Конфискация помещичьих имений и крестьянский вопрос в Белоруссии (30-40-е годы XIX в.) // Роль крестьянства в социально-экономическом развитии общества. Минск, 1984.
[6] Канфесіі на Беларусі. Мінск, 1998; Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.). Мінск, 2015.
[7] Матвейчык Д. Выгнаныя з роднага краю. Мінск, 2011.
[8] Луговцова С. «Заговор Конарского» и его организатор на страницах следственного дела 1838-1839 гг. (По материалам Литовского государственного исторического архива в г. Вильнюсе) // Российские и славянские исследования, Вып. 5, Минск, 2010. — С. 106-112.; Луговцова С. Репрессии против повстанцев (1830-1831 гг.) // Псторыя: праблемы выкладання. 1999. № 2. — С. 30-42.
 
 

Категории: 

Поблагодарите: первое сердечко - 1 балл, последнее - 10 баллов: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (6 votes)
Аватар пользователя Wizard