Іканапісная спадчына Беларусі XVII — пачатку ХХ ст

Іканапісная спадчына Беларусі XVII — пачатку ХХ ст
«Іканапісная спадчына Беларусі XVII — пачатку ХХ ст. Помнікі са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь» — выставачны праект галоўнага музея Беларусі. Усяго на выставе экспануецца 69 твораў. Прадстаўленыя іконы і алтарныя карціны даюць уяўленне пра развіццё сакральнага жывапісу на беларускіх землях за працяглы перыяд: ад першай паловы ХVІІ да першай трэці ХХ ст. Дэманструемыя помнікі належаць да розных хрысціянскіх канфесій: праваслаўя, каталіцтва, уніяцтва і стараабрадніцтва. Акрамя храмавых абразоў на выставепрадстаўлена вялікая група твораў, прызначаных для размяшчэння ў дамах для хатняй малітвы.
 
Найбольш раннія іконы — «Багародзіца Адзігітрыя» (іл. 1) і «Хрышчэнне ў Іардане» (іл. 2) — датуюцца першай паловай XVII ст. Яны сведчаць пра панаванне ў той час у беларускім жывапісе маньерызму. Названы багародзічны абраз з’яўляецца адным са знакавых помнікаў у калекцыі музея, бо на ім увасоблены тыя рысы, якія істотна адрозніваюць беларускую іканапісную традыцыю ад сакральнага мастацтва суседзяў — Расіі і Польшчы. Гаворка ідзе пра раслінны арнамент на фоне іконы, які выразаўся або ляпіўся па ляўкасе.
 
Такі спосаб аздобы беларускіх ікон назіраецца на помніках пачынаючы з ХVІ ст. Але менавіта на пачатак XVII ст. акрамя рэльефнага дэкору склаліся і іншыя мясцовыя асаблівасці — імкненне да рэчаіснасці, што назіраецца ў перадачы аб’ёму праз святлоценявую мадэліроўку; індывідуалізацыя абліччаў, этнаграфізм у адлюстраванні мясцовых тыпажоў, архітэктуры, прадметаў побыту.
 

Іканапісная спадчына Беларусі XVII — пачатку ХХ ст. : Помнікі са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Иконописное наследие Беларуси XVII — начала ХХ в. : Памятники из собрания Национального исторического музея Республики Беларусь
Icon-Painting Heritage of Belarus of the 17th — early 20th Centuries : Artifacts from the collection of the National Historical Museum of the Republic of Belarus
укладанне і прадмова Галіны Флікоп-Світы
Мінск : Кнігазбор, 2019. — 84 с. : іл.
ISBN 978-985-7227-23-5.
 
Мацi Божпая
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Просмотров 34
Рейтинг 5.0 / 5
Добавлено 17.03.2025
Автор esxatos
Оцените публикацию:
5.0/5 (2)

Комментарии

Пока нет комментариев. Будьте первым!

Техподдержка

Возникли вопросы или проблемы? Напишите нам, и мы поможем как можно скорее.