Францыск Скарына - беларускі і еўрапейскі культурны дзеяч, гуманіст, асветнік, айчынны і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец, пісьменнік, перакладчык і каментатар Бібліі. Самы выдатны прадстаўнік рэнесанснай духоўнай культуры ў перыяд яе станаўлення ў Беларусі.
Пачатковы перыяд жыцця Ф. Скарыны ледзьве вядомы. Прыблізная дата яго нараджэння - каля 1490 г. (з магчымым нязначным адступленнем) - вызначаецца па ўскосных звестках (у 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, куды звычайна прымалі з 14 гадоў, зрэдку больш сталага ўзросту. Аднак у актах Падуанскага ўніверсітэта 1512 г. Ф. Скарына яшчэ вызначаецца «маладым чалавекам»).
Мяшчанская сям’я Скарынаў у Полацку не была асабліва багатай і вылучалася, мабыць, значнай талерантнасцю (верацярпімасцю) і прадпрымальніцкай актыўнасцю. Бацька Францыска Скарыны - Лука Скарына - упершыню згадваецца ў спісе маскоўскіх афіцыйных прэтэнзій 1492 г. у сувязі з гандлёвымі скаргамі.
Пачатковую адукацыю Ф. Скарына атрымаў у буйнейшым духоўным цэнтры тагачаснай Беларусі - родным горадзе Полацку, знакамітым сваёй старажытнай незалежнасцю, гаспадарчай, царкоўнай актыўнасцю, багатай духоўнай спадчынай, велічнымі праваслаўнымі храмамі з іх кніжнапісьмовымі і мастацкімі традыцыямі, буйнымі бібліятэкамі і архівамі. 3 1498 г. тут дзейнічаў і бернардзінскі манастыр, у якім мог атрымаць адукацыю і Ф. Скарына. Сваю пачатковую адукацыю, верагодна, пашырыў у кафедральнай школе ў Вільні. Дасканалае валоданне лацінскай мовай пацвярджаецца яго пазнейшымі поспехамі.
Праз два гады пасля наступления на філасофскі факультэт Кракаўскага ўніверсітэта Ф. Скарына выдатна здаў экзамен на ступень бакалаўра (пачынаючага настаўніка). Невядома, дзе ён атрымаў наступную ступень доктара філасофіі і набыў медыцынскія веды. Не выключана, што ў тым жа Кракаве, дзе ў пачатку XVI ст. ужо дзейнічала медыцынская кафедра, праўда без права абароны вышэйшай навуковай ступені. Некаторы час служыў сакратаром дацкага караля, з якім Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ) пашырала свае дыпламатычныя сувязі.
Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [рэдакцыйны савет: Н. I. Качанава (старшыня) і інш. ; рэдакцыйная калегія: Р. С. Матульскі (старшыня) і інш. ; адказны рэдактар А. А. Суша ; навуковы кансультант Г. Я. Галенчанка]. - Мінск, 2013-2017.
Вяртанне = Возвращение = Returning. - 2017. - 195 с.
ISBN 978-985-7125-20-3
Выданне раскрывав шляхі вяртання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ў Беларусь, паказвае вопыт яе ўвядзення ў навуковы і грамадскі ўжытак, дасягненні ў факсімільным і віртуальным узнаўленні. Яно завяршае сабой першае поўнае факсімільнае выданне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.
Будзе карысным для даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Кніжная спадчына Францыска Скарыны = Книжное наследие Франциска Скорины = Book heritage of Francysk Skaryna - Склад книг на Эсхатосе:
Т. 1 : Кніга Быцця = Книга Бытия = The Book of Genesis. - 2013. - 271 с.
ISBN 978-985-7039-18-0
Т. 2 : Кніга Выхад = Книга Исход = The Book of Exodus. - 2014. - 191 с.
ISBN 978-985-7039-19-7
Т. 3 : Кніга Лявіт = Книга Левит = The Book o f Leviticus. -2 0 1 4 .- 1 5 1 c.
ISBN 978-985-7039-20-3
Т. 4 : Кніга Лічбы = Книга Числа = The Book of Numbers. - 2014. - 183 c.
ISBN 978-985-7039-21-0
Т. 5 : Кніга Другі Закон = Книга Второзаконие = The Book of Deuteronomy. - 2014. - 167 с.
ISBN 978-985-7039-27-2
Т. 6 : Кніга Іова = Книга Иова = The Book of Job. - 2014. - 138 [2] c.
ISBN 978-985-7039-56-2
Т. 6 : Кніга Іова = Книга Иова = The Book of Job. - 2014. - 138 [2] c.
ISBN 978-985-7039-56-2
Т. 7 : Кшга Icyca, сына Нава = Книга Иисуса Навина = The Book of Joshua. - 2014. - 135 с.
ISBN 978-985-7039-57-9
Т. 8 : Кніга Суддзяў Ізраілевых = Книга Судей Израилевых = The Book o f Judges,
Кніга Руфі = Книга Руфи = The Book of Ruth. - 2014. - 171, [2] c.
ISBN 978-985-7039-58-6
Т. 9 : Першая кніга Царстваў = Первая книга Царств = The First Book of Samuel. - 2014. - 174, [2] с.
ISBN 978-985-7039-59-3
Т. 10 : Другая кніга Царстваў = Вторая книга Царств = The Second Book of Samuel. - 2014. - 135 c.
ISBN 978-985-7039-60-9
Т. 11 : Трэцяя кніга Царстваў = Третья книга Царств = The First Book of Kings. - 2014. - 158 с.
ISBN 978-985-7039-61-6
Т. 12 : Чацвёртая кніга Царстваў = Четвертая книга Царств = The Second Book o f Kings. - 2015. - 151 с.
ISBN 978-985-7039-96-8
Т. 13 : Кніга Юдзіфі = Книга Юдифи = The Book o f Judith,
Кніга Эсфіры = Книга Эсфири = The Book o f Esther. -2 0 1 6 .- 1 7 1 c.
ISBN 978-985-7125-10-4
Т. 14 : Псалтыр = Псалтирь = The Psalter. - 2016. - 323 с.
ISBN 978-985-7125-11-1
Т. 15 : Прытчы Саламона = Притчи Соломона = The Proverbs of Solomon,
Кніга Эклезіяст = Книга Екклесиаст = The Book of Ecclesiastes,
Песня Песняў = Песнь Песней = The Song of Songs. - 2016. - 255 c.
ISBN 978-985-7125-12-8
Т. 16 : Кніга Ісуса, сына Сіраха = Книга Иисуса Сирахова = The Book of Sirach. - 2016. - 211 с.
ISBN 978-985-7125-14-2
Т. 17 : Кніга мудрасці Божай = Книга премудрости Божией = The Book of the Wisdom of Solomon. -2016.-95 c.
ISBN 978-985-7125-13-5
Т. 18 : Плач Ераміі = Плач Иеремии = The Book of Lamentations,
Кніга прарока Данііла = Книга пророка Даниила = The Book of Daniel. - 2017. - 171 с.
ISBN 978-985-7125-16-6
Т. 19 : Малая падарожная кніжка. Частка 1 = Малая подорожная книжка. Часть 1 = The Little Travel Book. Part 1 .-2 0 1 7 .-4 9 5 с.
ISBN 978-985-7125-17-3
Т. 19 : Малая падарожная кніжка. Частка 2 = Малая подорожная книжка. Часть 2 = The Little Travel Book.
Part 2 .-2 0 1 7 .-4 7 9 с.
ISBN 978-985-7125-18-0
Т. 20 : Апостал = Апостол = The Apostle. - 2017. - 727 с.
ISBN 978-985-7125-19-7
Категории:
Благодарю сайт за публикацию:
Комментарии
Огромное спасибо за духовное