Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (19.4.1881 — 4.2.1931) не дажыў да 50 год.
Ен загінуў у выніку распачатай сталінскім кіраўніцтвам партыі бальшавікоў і партыйным кіраўніцтвам на Беларусі барацьбы супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Барацьба гэта вялася супраць так званых «нацдэмаў» (нацыянал-дэмакратаў), да якіх залічаліся і беспартыйныя, і камуністы, адданыя нацыянальнай справе, справе беларускага нацыянальнага адраджэння.