Ігнатоўскі - Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі - Кароткі нарыс гісторыі Беларусі
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (19.4.1881 — 4.2.1931) не дажыў да 50 год.
 
Ен загінуў у выніку распачатай сталінскім кіраўніцтвам партыі бальшавікоў і партыйным кіраўніцтвам на Беларусі барацьбы супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
 
Барацьба гэта вялася супраць так званых «нацдэмаў» (нацыянал-дэмакратаў), да якіх залічаліся і беспартыйныя, і камуністы, адданыя нацыянальнай справе, справе беларускага нацыянальнага адраджэння.
 
Творы Ус. М. Ігнатоўскага былі забаронены для агульнага карыстання і знаходзіліся ў аддзелах спецсхова дзяржаўных бібліятэк або былі знішчаны.
 
Сярод ягоных твораў найбольш важнае значэнне маюць «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1-е выд., 1919 г.; 2-е і 3-е выд., 1921 г.; 4-е выд., 1926 г.), «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця» (2-е выд., 1926 г.; 3-е выд., 1928 г.) і «1863 год на Беларусі» (1930 г.).
 
Менавіта ў гэтых творах найбольш яскрава вызначаны і раскрыты асноўныя гістарычныя погляды Ус. Ігнатоўскага.
 

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі - Кароткі нарыс гісторыі Беларусі

 
Уступ. арт. А. П. Грыцкевіча;  Камент. і заўвагі Э.  Н.  Гнеўкі.— 5-е  выд.— Мн.:   Беларусь, 1991.— 190 с.
ISBN 5-338-00772-Х
 
Друкуецца па выданню: Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусь— Менск, 1926.— 176 с.
 

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі - Кароткі нарыс гісторыі Беларус - Змест

 
Прадмова да 5-га выдання
Ад  редактара
Прадмова да 4-га выдання
Прадмова да Зга выданьня
Уводзіны ў гісторыю Беларусі
Пэрыоды гісторыі Беларусі

Першы пэрыод

  • Старажытныя насельнікі Беларусі
  • Дзяржаўна-політычны лад
  • Змаганьне Полаччыны з Кіеўшчынай
  • Усяслаў Полацкі
  • Полаччына пасьля Ўсяслава
  • Хрысьціянства і асьвета
  • Гандаль і соцыяльны склад грамадзянства

Другі пэрыод

  • Літвіны    
  • Аб'яднаньне Літвы
  • Будаваньне Літоўска-Беларускай дзяржавы ў ХІІ-м ст
  • Асноўныя моманты жыцьця новага гаспадарства
  • Адносіны гаспадарства да нямецкіх ордэнаў
  • Вунія Літоўска-Беларускага гаспадарства з Польшчай 1386-га году
  • Адносіны Літоўска-Беларускай дзяржавы да гаспадарства Маскоўскага
  • Культурная праца
  • Соцыяльны склад грамадзянства
  • Політычны уклад гаспадарства і царква

Трэці пэрыод

  • Люблінская вунія 1569 г
  • Берасьцейская царкоўная вунія 1596 г
  • Політыка — соцыяльны лад Рэчы Паспалітай
  • Стан Беларусі пасьля вуніі з Польшчай
  • Брацтвы на Беларусі
  • Казацтва на Беларусі
  • Агульны політычны абгляд
  • Канец Рэчы Паспалітай

Чацьверты і пяты пэрыоды

  • Беларусь у складзе Расійскай імпэрыі
  • Беларусь пасьля зьвяржэньня царызму
Крыніцы і падручнікі
Кнігасьпіс
Каментарыі і заўвагі
 

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі - Кароткі нарыс гісторыі Беларус - Прадмова да 5-га выдання

 
Пасля заканчэння універсітэта Ігнатоўскі паехаў у Вільню і там працаваў настаўнікам у прыватнай гімназіі Вінаградавай. Калі ж у Мінску быў адчынены настаўніцкі інстытут, ён быў прызначаны туды ў 1915 г. выкладчыкам гісторыі, а пасля і старшынёй педагагічнага савета. Апрача выкладання гісторыі ў інстытуце Ігнатоўскі аддаваў шмат часу навукова-даследчай працы ў галіне гісторыі Беларусі, якая тады яшчэ нараджалася.
 
Навуковую працу ён пачаў яшчэ ў ссылцы. У 1915—1920 гадах Усевалад Ігнатоўскі быў выкладчыкам, а потым прафесарам Мінскага настаўніцкага (з 1919 г.— педагагічнага) інстытута. У 1915 г. падчас набліжэння германскай арміі да Мінска Ус. М. Ігнатоўскі разам з інстытутам эвакуіраваўся ў Яраслаўль.
 
У 1915 г. ён удзельнічае ва ўтварэнні аўтаномнай эсэраўскай арганізацыі левага накірунку «Наш край», якая займала рэвалюцыйна-дэмакратычныя пазіцыі. Сам Ус. М. Ігнатоўскі ўжо набудзіўся да рэвалюцыйнага беларускага нацыянальнага руху. Падчас выкладання ў Мінскім настаўніцкім інстытуце ён распрацаваў курс лекцый, які стаўся асновай ягоных кніг па гісторыі Беларусь.
 
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 8 (4 votes)
Аватар пользователя esxatos