Біблія для дзяцей і людзей простых — навука, для настаўнікаў і людзей мудрых — зьдзіўленьне. Яна — як дзівосная рака: і такая мелкая, што ягня перайсьці яе можа, і такая глыбокая, што слон пераплываць яе мусіць.
У гэтай кнізе ўсёй мудрасьці пачатак і канец; праз яе Бог Усемагутны пазнаецца.
У гэтай кнізе ўсе законы і правы для ўсякага справаваньня людзкога запісаныя. У гэтай кнізе ўсе лекі для душы і цела.