Новый Завет на белорусском языке - Чернявский Владислав

Чернявский Владислав

Модуль для Bible Quote, Новый Завет на белорусском языке в переводе Чернявского Владислава

1999 г., дзякуй сайту Часасловец.

Чарняўскі Ўладзіслаў (1916-2001), каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., душпастыр.
Нарадзіўся 14.01.1916 у засценку Амбружын Гарадзенскай губ. Паходзіць з беларускай каталіцкай сям'і. Вучыўся ў Арляняцкай пачатковай школе. У 5-ы клас пайшоў у мястэчку Крэва. Вучобу прадоўжыў у беларускай настаўніцкай школе ў Барунах. Пасля пераехаў у Друю, дзе скончыў пры кляштары айцоў марыянаў мясцовую гімназію (1937). З 1938 г. - у ордэне айцоў марыянаў. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі.

Напрыканцы кастрычніка 1944 г. адправіў першую святую імшу ў Крэве. У 2-й палове 1940-х гадоў вярнуўся ў Вільню да айцоў марыянаў пры касцёле св. Ігната. Адпраўляў набажэнствы і адначасова вучыўся ў духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 г. служыў пры касцёле св. Ігната. Пасвячоны ў святары 24.09.1953(?). Са снежня 1953 г. выконвае святарскія абавязкі ў Беларусі ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна.

У студзені 1968 г. быў запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аўдыенцыі ў папы Паўла VI. Нягледзячы на непрыхільныя адносіны з боку ксяндзоў-палякаў застаецца свядомым беларускім каталіцкім святаром. Апостальскім пасадам быў прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў. У паўсядзённай душпастырскай дзейнасці звяртаецца да вернікаў з беларускімі казаннямі. Вёў перапіску з беларускімі святарамі Ф.Чарняўскім і Ч.Сіповічам. Памёр 22.12.2001 г. Пахаваны ў Вішнева.

 

- Міхась Казлоўскі - "Павадыр і слуга"
- Яўген Бартніцкі - "Кс. Уладзіслаў Чарняўскі"
- Алег Гардзіенка - "У халоднай хатцы - ксяндзу Уладзіславу Чарняўскаму - 85"
- LJ-user wwgnika - "Айцец Уладзіслаў Чарняўскі"
- Біяграфія кс. Уладзіслава Чарняўскага (Вікіпедыя)

Выданьні:

- Біблія. Кніга Роду/ пер. Ул. Чарняўскага. – Менск, Унія, 1997. - 78 с.
- Новы Запавет/ пер. Ул. Чарняўскага; гал. рэд. В. Нікіцін, адк. рэд. А. Бокун. - Менск, 1999. - 464 с.
- Біблія. Пяцікніжжа/ пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. – Менск, "Юніпак", 2002. - 250 с.
- Новы Запавет/ пер. на бел. мову Ул. Чарняўскага; Навук. рэд. пер. Ж. Некрашэвіч-Кароткая; літ. апрацоўка тэкста А. Бокуна. - Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ, 2003. - 304 с.

Чернявский ПятикнижиеЧернявский Новый ЗаветЧернявский Библия

 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 9 (2 votes)
Аватар пользователя salavejka