Горбік - пераклад - Кніга Прамудрасьці Салямона

Кніга Прамудрасьці Салямона
Новыя пераклады Бібліі на беларускую мову

 

прат. Сяргей Горбік - Кніга Прамудрасьці Салямона

 
Львоў
2016
 

прат. Сяргей Горбік - Кніга Прамудрасьці Салямона - Прадмова

 
У дыскусіі аб крыніцах і варыянтах перакладу Бібліі на сучасную беларускую мову, сучасныя дасьледчыкі неяк амаль цалкам адкідаюць набытак нашых продкаў – пераклады ХІІ – XVII стагодзьдзяў. Між тым, нашымі папярэднікамі створаны досыць вялікі корпус рукапісных перакладаў на старабеларускім і стараўкраінскім ізводзе царкоўнаславянскай мовы, якія лічыліся аднымі з найбольш дакладных з усіх славянскіх перакладаў. Практычна ўсе дасьледчыкі адзначаюць, што перакладчыкі скрыпторыяў Кіеўскае Праваслаўнае мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату не проста ўдасканальвалі паўднёва-славянскія тэксты (балгарскай і сербскай рэдакцый), а стваралі арыгінальныя пераклады на падставе грэцкіх тэкстаў Сэптуагінты.
 
Па нашаму меркаваньню, асноўнаю рысаю перакладаў біблейных тэкстаў на беларускі (заходне-рускі) ізвод царкоўнаславянскае мовы ёсьць тое, што перакладчыкі не толькі намагаліся найбольш дакладна перадаць зьмест арыгіналу ў дакладным перакладзе, а і надаць падрадковаму варыянту паэтычна-сьпеўнае гучаньня. Пры гэтым багата ізводаў фактычна стаялі на мяжы пісьмовай старабеларускай мовы.
 
У 1502-07 г.г. кадыфікацыю паасобных перакладаў тэкстаў Старога і Новага Запавету, якія меліся ва ўжытку ў Кіеўскай мітраполіі (пераважна рукапісаў беларускага паходжання), правёў а. Мацей Дзясяты ў скрыпторыі Супрасльскага манастыра. Супрасльскі кодэкс вызначаўся як высокім узроўням уласна перакладаў, так і мастацкай каліграфіяй.
 
Цалкам верагодна, што менавіта на падставе рукапісных кодэксаў Бібліі беларускага паходжаньня рабіў свой варыянт Бібліі і Францыск Скарына. Ягоны пераклад кананічна дакладны ў перадачы літары й духу біблійнага тэксту, не дапускае вольнасьці й дапісак тлумачальніка, зьберагае адпаведны старажытнаюдэйскаму і старажытнагрэцкаму арыгіналу іменны стан мовы.
 
Але апагеем дзейнасьці біблеістаў Кіеўскае мітраполіі зьяўляецца падрыхтоўка ды выданьня Астрожскай Бібліі. Гэта выданьня было дасканала выверана ды праверанае па грэцкім, лацінскім ды розным славянскім рукапісным ды друкаваным выданьням. Сярод іншага, у склад Астрожскае Бібліі ўвайшлі і некаторыя пераклады Францыска Скарыны. Да сёньня тэкст Астрожскай Бібліі застаёцца адным з найбольш дасканалым славянскім тэкстам, які пераўзыходзіць нават сынодальныя пераклады Маскоўскага Патрыярхату.
 
Менавіта таму, калі ў 2006 – 2009 гадах, пры стварэньні корпуса багаслужбовых кніг на падставе Бібліі ў перакладзе В. Сёмухі паўстала праблема адсутнасьці перакладу друкагананічных кніг, намі была зьдзейсьнена спроба апрабацыі ізводнага перакладу Кнігі Мудрасьці Салямона на сучасную беларускую мову. Пры гэтым мы максімальна захоўвалі стыль і падрадковасьць старажытнага перакладу.
 
Для выпраўленьня пэўных памылак ды разначытаньняў царкоўнаславянскага тэксту, па парадзе ўкраінскіх біблеістаў, мы зьвяраліся ў сваёй працы з Septuaginta, Vetus Testamentum Graecum auctoritate Academiae Scientiarum Gottingensis editum, vol. I-XVI, Göttingen, Vandenhoek & Ruprecht, 1974-1999.
 
На жаль, гэты пераклад так і застаўся эксперыментальным, але ідэя выкарыстаньня старажытных перакладаў Бібліі, зробленых на старабеларускам або стараўкраінскім ізводах царкоўнаславянскай мовы, нам здалася цікавай. Таму мы падаем гэты пераклад на агульны агляд.
 
Таксама прыношу вялікую ўдзячнасьць украінскім сябрам за каштоўныя парады перакладу, а сп. Ціне Палынскае – за вычытку ды моўныя парады, якія яўна зрабілі гэтую працу прыгажэйшай.
 
прат. Сяргей Горбік,
Хмяльніцкая япархія УПЦ КП.
 

прат. Сяргей Горбік - Кніга Прамудрасьці Салямона - Тэкст перакладу

 
Глава 1
 
1. Палюбіце праўду, вы, што судзіце зямлю. Будзьце разумныя ў Госпадзе. У дабрыні і шчырасьці сэрца Яго шукайце!
2. Бо Ён быў знойдзены тымі, што не выпрабоўваюць Яго. Зьявіцца яшчэ і тым, што не адмовіліся верыць Яму.
3. Бо падступныя думкі адлучаюць ад Бога, а выпрабаваная сіла выкрые вар'ятаў.
4. Бо ў злахітрую душу ня ўвойдзе мудрасьць і не будзе жыць у целе, што падўладнае грэху.
5. Бо святы дух пазбегне настаўленьня ў розум падманлівых і адыдзе ад бессэнсоўных думак, і адумаецца ад паступаючага беззаконьня.
6. Бо дух мудрасьці зьяўляецца прыхільнікам людзей і не зробіць невінаватым праклятага ягонымі вуснамі. Бо яго ўнутраным сведкам ёсьць Бог, і праведным даследчыкам яго сэрца, і слухачом словаў.
7. Бо Гасподні дух напоўніў сусьвет, і тое, што ўсе месьціць, мае голас ведаў.
8. Праз гэта той, што кажа няпраўду, не можа затаіць, і ні абміне яго карны суд.
9. Бо допыт бязбожных будзе ў выпрабаваннях, словаў жа яго гук Госпаду прыйдзе на абскарджанне яго беззаконьняў.
10. Бо вуха рэўнасьці чуе ўсё, і горкае мармытаньне не схаваецца.
11. Дык вось, сьцеражыцеся бескарыснага мармытаньня, і ад абмоўленя  сьцяражыце гаворку. Бо ўпотай прамоўленае дарма не пройдзе, вусны тых, што кажуць няпраўду, забіваюць душу.
12. Не дапамагайце смерці ў блудзе вашага жыцця, і не шукайце пагібелі справамі рук вашых.
13. Бог не зрабіў смерць і не будзе ад пагібелі жывых.
14. Бо Ён стварыў усё для быцця. І выратаваньня радоў сусьвету, бо ў іх няма ні рахунку пагібелі, ні пякельных царстваў на зямлі.
15. Бо праведнасьць несмяротная, няправеднасьць жа - смерці здабытак.
16. Нячыстыя жа рухамі і словамі яе паклікалі, памагатай лічылі яны яе сябе. Яны паслізнуліся і з ёй запавет яны склалі, бо яны вартыя стаюцца той долі.
 
Глава 2
 
1. Бо ў сабе сказалі тыя, што думаюць няправедна: Нашае жыцьцё зьяўляецца малым і з бядою; і няма аздараўленьня ў канцы чалавека, і не ёсьць да пазнаньня той, што вызвалены ад пекла.
2. Бо ні ад чаго мы не народжаныя, і пасьля гэтага будзем такімі, як мы не былі. Таму дым – подых у нашых наздрынах і слова, – як бы жарынка ў штурханьні нашага сэрца.
3 Як яна згасьне, нашае цела стане попелам і дух разальецца як пустое паветра.
4. І нашае імя пойдзе ў забыцьцё ў часе, і ніхто не ўзгадае нашыя справы. І нашае жыцьцё пройдзе, як рух аблокаў, і разыдзецца, як туман, што гнаны промнямі сонца і цяжка адтайвае ад ягонага цяпла.
5. Наш час ёсць, як цень праходу, і няма павароту нашаму канца, бо запячатаным ёсць, і ніхто не верне.
6. Таму, хадзіцьме і пажывём у існых дабротах, атрымліваем асалоду ад тварэння, таму што маладосць хутка міне.
7. Насалодзімся каштоўным віном і мірам ваяра. І хай не міне нас квітненьня часу.
8. Упрыгожым сябе ружамі раней, перш зьвянуць.
9. Лепшым не будзе ніводны з нас, што не пяройдзе нашай распусты. Ніхто з вас не будзе адлучаны ад нашай распусты. Усюды пакінем дарадцу радасці, бо гэта нашая доля і гэта нашае наканавананьне.
10. Учынім гвалт над бедным праведнікам і не пашкадуем удавы, і не паўшануем шматгадовую сівізну старца.
11 Хай Няхай жа нашая сіла будзе законам праведнасьці, бо нямоцны выявіцца непатрэбным.
12. Зловім праведнага падманам, бо ён нам непатрэбны, і пярэчыць нашым справам, і упікае нас грахамі закона, і нам ганьбіць грахі нашага выхаваньня;
13. Абвяшчае, што ён мае боскае веданне, і сябе называе Божым сынам.
14. І нам стаў на засьцярозе задумаў, цяжкім ёсьць нам таксама на выгляд.
15. Бо яго жыцьцё не падобнае да іншых, і яго сцежкі змененыя.
16. А мы яго лічым за смех, і ён трымаецца ў баку ад нашых дарог, як ад бруду, і блажэннымі называе апошніх праведных, і выхваляецца, што бацькам мае сабе Бога.
17. Але пабачым, ці яго словы праўдзівыя, і выпрабуем тое, што з яго выходзіць.
18. Бо калі праведны зьяўляецца Божым сынам, Ён яго прыме і пазбавіць яго ад рук праціўнікаў.
19. Выпрабуем яго несправядлівасьцю і пакутай, каб мы пазналі яго славу і рассудзілі паміж ягонай злосьцю.
20. Засудзім яго на ганебную смерць, будзе бо так яму клопат ад яго слоў.
21 Гэтак яны задумалі і падмануліся, бо іх асляпіла іхняя злосць.
22. І яны не ведаюць Божых таямніцаў, і не паклалі надзею на ўзнагароджанне праведнасьці, і не раздумвалі аб хвале беззаганных душаў.
23. Бог стварыў чалавека на нятленьне і зрабіў яго па вобразу свайго падабенства.
24. З зайдрасьці ж д'ябла смерць прыйшла на сьвет. Выпрабоўваюць ж яе тыя, што ёсьць часткай таго.
 
Глава 3
 
1. Душы праведных ў руцы Божай. Да іх не дакранецца пакута.
2. У вачах вар'ятаў лічылася, што яны памерлі. Іх адыход лічыўся злом,
3. і ад нападу зьнішчанымі. Яны ж ёсьць у міры.
4. Бо, хоць і перад чалавечым тварам атрымалі пакуту, іх надзея напоўненая несьмяротнасьцю.
5. І няшмат пакараныя былі яны, і вялікае атрымаюць. Бо Бог іх выпрабаваў і знайшоў іх годнымі Сябе.
6. І як золата ў горне, Ён іх выпрабаваў, і іх прыняў, як ахвяру цэласпаленьня.
7. І ў часе іхняга прыйсця заззяюць, як бы жарынкі па сьцёблах пабягуць.
8. Яны будуць судзіць народы і валадарыць народамі. І ў іх запануе Гасподзь на вякі.
9. І тыя, што на яго спадзяюцца, зразумеюць праўду, і верныя ў любові застануцца пры ім. Таму ласка і міласэрнасць ў прападобных і прыйсце ў яго абраных.
10 Бязбожнікі жа, як задумалі, атрымаюць ганьбу, тыя, што пагрэбавалі праведным і адступіліся ад Госпада.
11. Бо хто грэбуе мудрасцю і настаўленнем, з’яўляецца нячыстым. І іх надзея марная, і працы бясплодныя, і стаюцца нявартымі,
12. Іх жонкі вар'яцкія, і іх дзеці паганыя, іх род пракляты.
13. Бо блажэнная ёсць бясплодная, добрая, якая не ведала ложка на грэх, яна мае  плод у прыйсцідушы.
14. І еўнух, што не зрабіў у сваіх руках беззаконьня ды не задумаў зла супраць Госпада. Таму дадзеная будзе яму абраная ласка веры і вельмі усьцешны лёс ў Божым храме.
15. Бо плод добрых працаў слаўны і славіць таго, хто не адпадзе ад кораня мудрасці.
16 Дзеці ж любошчыньнікаў не будуць дасканалыя, і насенне беззаконнага ложа знікне.
17. Бо, калі доўга будуць жыць, будуць лічыцца за нішто, і ў канцы іх старасць без пашаны,
18. а калі хутка скончацца, не маюць надзеі і ў дні справядлівага суду.
19 Канец няправеднага роду будзе злы.
 
Глава 4
 
1 Лепей бяздзетнасць станецца дабрадзейнасьцю, бо несьмяротнасьць ёсьць у яе памяці, бо і ў Бога пазнаецца, і перад людзьмі.
2. Таму існыя успамінаюць яе і любяць тую, што адыйшла і ў стагоддзях венцаноснаю славіцца, і як тая, што змагароў спаборніцтва перамагла.
3. Багатаплодныя  мноствы бязбожных будуць непатрэбныя. І пасаджанае з любадзеяння не дасць карані ўглыб, і стаяць не будзе моцна.
4 Дык вось, калі і галіны на час заквітнеюць, не за нападам моцнага, ад ветру будуць расхістаныя і моцнымі вятрамі выкараняцца.
5. І зламаныя будуць недарослыя галіны, і плод іх – непрыдатны, няспелы для ежы і да нічога не прыдатны.
6. Бо дзеці, народжаныя ад незаконных узляганняў, зьяўляюцца сведкамі зла супраць бацькоў у іх допыце.
7. Праведнік ж, калі прыйдзе да канца, будзе ў спакоі.
8. Таму шляхетная старасьць не шматцяглая і не вымяраецца лікам гадоў.
9. Сівізна ж ёсьць разумнасьць людзям, і рост старасьці – незаплямленае жыцьцё.
10. Ён стаў мілы Богу і стаў любімы. І, жывучы сярод грэшных, ён адышоў.
11. Ён быў схоплены, каб зло не змяніла яго розум, або падман не ашукаў ягоную душу.
12. Бо любоў дрэннага зацямняе дабро, і пожад юрлівасці мяняе нязлы розум.
13. Удасканаліўшыся ў кароткі час, ён выканаў доўгія леты.
14. Бо яго душа была заўгодная Госпаду, таму ён паспяшаўся з кола зла. Народы ўбачылі і не зразумелі, і не паклалі ў розуме гэта,
15 што ласка і міласэрнасць ў ягоных прападобных і прыйсце ў яго выбраных.
16. А праведны, паміраючы, судзіць жывых бязбожнікаў. І ўдасканаленая маладосць лацвей шматгадовай старасці крывадушнікаў.
17. Бо ўбачаць канец мудрага – і не зразумеюць, што вызначыў праз яго, і дзеля чаго яго Гасподзь ўратаваў.
18 Убачаць і грэбуюць ім , – іх жа Гасподзь высьмейвае.
19. І пасля гэтага будуць на зрынаньне без гонару і на пасаромленьне паміж мёртвымі назаўсёды. Бо скіне іх дурных, надзьмутых, і ўскалыхне іх ад асноў, і да канца зьнікнуць. І будуць у болю, і іх памяць загіне.
20. Прыйдуць да разважаньня пра свае грахі, і іх асудзяць з-за іх беззаконьня.
 
Глава 5
 
1. Тады праведнік будзе ў вялікай адвазе перад тварам тых, што ганьбілі і не ўлічвалі ягонай працы.
2. Бачачы, разладзяцца ад цяжкага страху і жахнуцца найслаўнага выратаваньня.
3. І скажуць у сабе, раскайваючыся і стогнучы з-за цеснаты падзення:
4. Гэты быў той, якога мы калісьці мелі пасмешышчам і прыкладам пагарды. Вар'яцкія мы, яго жыццё мы лічылі вар'яцтвам і яго канец ганьбаю.
5. Як, ён залічаны да Божых сыноў і сярод сьвятых ёсьць ягоная доля?
6. Дык вось, мы заблукалі з праведнай дарогі. І сьвятло праведнасьці нас не асьвяціла, і сонца нам не зазьзяла.
7. А мы напоўніліся беззаконьням ў сьцежках пагібелі і хадзілі ў непраходных пустэльнях. Дарог Госпады мы не зазналі.
8. Чым карысная была для нас пыха? Ці багацце з павагаю, што яна нам дала?
9. Усё тое прайшло як цень і як вестка, што прамінае,
10. і як карабель, які праходзіць хвалі вады ды няма як знайсці следу праходу, ні сцежак яго дарогі ў хвалях.
11. Ці як птушка, калі пралятае скрозь паветра. Не знаходзіцца ніякі знак яе дарогі. Рану ж вярэдзіць біцьцё, і лёгкі вецер, сілай падзяляючы шлях паветра, праходзіць, рухам крылаў ён пралятае. І пасля гэтага ў ім не знойдзена ніякага знака праходу.
12. Ці як страла, выпушчаная да задуманай цэлі, і разрэзанае паветра адразу да самога сябе сыходзіцца так, што і не бачна яе праходу.
13. Гэтак жа і мы, нарадзіўшыся, трацім сілу і дабрачыннасць, ніякі знак не можам паказаць. А ў нашай злосці будзем знішчаныя.
14. Бо і надзея бязбожных, як порах, нясецца ветрам, і будзе разьнесеная бурай, як мяккая пена, і разносіцца як дым ветрам, і пройдзе як памяць праходу  аднаго дня.
15. Праведныям жа вечна жыць. І ў Госпадзе іх нагарода. І іх розум перад Усявышнім.
16. Праз гэта яны атрымаюць царства прыгажосьці і вянок красы ад Госпада. Бо Ён пакрые правіцаю і плячыма абароніць іх.
17. І возьме зброю сваёй рэўнасці, і узброеным зробіць стварэньне на помсту ворагам.
18. І апране браню праведнасьці, і накладзе шалом праведнага суду.
19. Возьме непераможны шчыт прападобнасьці,
20. адточыць жа праведны гнеў, як зброю. І з ім жа ваюе сьвет супраць бяздумных.
21. І пойдуць ладна нацэленыя стрэлы маланак, і паляцяць да мэты, як ад добра нацягнутага лука аблокаў.
22. І ад каменьнемётнага гневу ўпадзе поўны град, і ўзбурліць супраць іх марская вада, рэкі жа шпарка пацякуць.
23 Супраць іх стане дух сілы і іх падзеліць як бура, і спустошыць ўсю зямлю беззаконьне. І злосць пераверне пасады моцных.
 
Глава 6
 
1. Вось, цары, паслухайце і зразумейце, навучыцеся, судзьдзі канцоў зямлі.
2. Паслухайце вы, што валодаеце мноствамі і ганарыцеся натоўпамі народаў.
3. Бо дадзенай ёсьць ад Госпада вам ўлада і сіла ад Усявышняга, які будзе даследаваць вас, і нараздзіраць роздумы.
4. Бо, будучы слугамі Ягонага царства, вы правільна не судзілі, і не зьбераглі закон, і вы не хадзілі па Божай волі.
5. Вам хутка з’явіцца разьбіцьцё, таму што суд вельмі страшны на тых бывае ў надыходзячых.
6. Бо малму даецца міласэрнасьці, моцныя жа моцна будуць дапытаныя.
7. Таму што не адвернецца для твару ўсіх Уладыка, і не асаромяцца вяльможы. Бо малога і вялікага Ён стварыў, падобна ж загадзя ведае пра ўсё,
8. а уладным ўмее пакласьці моцны допыт.
9. Бо вам) о тыраны, мае словы! каб вы навучыліся мудрасьці і не зрынулі.
10. Бо тыя, што прападобна берагуць, будуць прыпадобненыя да прападобных, і тыя, што гэта вывучаюць, знойдуць адказ.
11. Дык вось, пажадай маіх словаў, палюбіце і прыйдзіце да розуму!
12. Мудрасьць ясная і неўвядальная, і здатная выглядаць ў тых, што яе любяць, і будзе знойдзеная тымі, што яе шукаюць.
13. Яна дасягае тых, што жадаюць навучыцца.
14. Хто рана ўстае, да яе не стамляецца. Таму што яна загадзя прыбягае пад ягоныя дзьверы.
15. Бо разважаць пра яе – дасканалае пачуцце. І хто чуе дзеля яе, хутка будзе без лопатаў.
16. Бо яна абыходзіць, шукаючы яе годных, і на сьцежках ім з ласкай пакажацца, і ва ўсякім прадбачаньні іх апярэдзіць.
17. Бо яе пачатак – вельмі праўдзівае жаданне настаўленьня на розум. Набыццё ж настаўленьня на розум – любоў.
18. І любіць захоўванне закона, захоўваньне ж закона – паўната нятленьня.
19. Нятленьне ж набліжае да Бога.
20. Бо жаданьне мудрасьці прыводзіць да вечнага царства.
21 Калі, такім чынам, атрымліваеце асалоду ад пасадаў і скіпетраў, о тыраны народаў, пачытайце мудрасьць, каб вы на вякі царавалі!
22. Што ж мудрасьць і як паўстала, паведамлю. І не буду хаваць ад вас таямніцаў, але даследую ад пачатку нараджэньня і скірую на сьвятло яе пазнанне. І не пераступлю праўду,
23. і не пайду, расчыняючыся ад зайздрасці, бо гэта і не будзе супольнікам (мудрасці.
24 Мноства ж мудрых – выратаваньне сьвету. І мудры цар ёсьць замацаваньнем народу.
25 Для гэтага прыміце настаўленьне на розум па маіх словах. І вам будзе на карысць.
 
Глава 7
 
1. Бо і я ёсьць сьмяротным чалавекам, падобным да ўсіх, і народжаны ад таго, што народжаны раней створанага. І ў мацярынскім улоньні я атрымаў цела,
2. у дзесяці месяцах я набраў таўшчынны ў крыві ад чалавечага насеньня. Не з асалодаю або сном зыйшоў я.
3. І я, нарадзіўшыся, удыхнуў агульнага паветра, і я ўпаў на зямлю з прыроды падобную, і я, плачучы, выдаў першы голас, падобны да ўсіх.
4. І ў пялюшках я быў выгадаваны і з вялікай руплівасьцю.
5. Бо ніякі цар не меў іншы пачатак нараджэньня,
6. бо ўсе маюць адзін уваход у жыцьцё і такі ж выхад.
7. Праз гэта я памаліўся, – і мне была дадзеная мудрасьць, і я заклікаў, – і на мяне прыйшоў дух мудрасьці.
8. І я яе лічыў за лепшую ад скіпетраў і пасадаў, і багацьце я лічыў за нішто ў параўнаньні з ёй.
9. І не прыпадобніў я яе да каштоўнага каменьня, бо усялякае золата перад яе выглядам ёсьць купкай жвіру, і срэбра прад ёй лічыцца за гной.
10. Я яе палюбіў больш за здароўе і прыгажосьць, ды яшчэ больш вырышыў яе мець за сьвятло, бо яе слова ёсьць незасынаючае.
11. Усё ж дабро прыйшло да мяне разам зь ёй, і незьлічонае багацьце яе рукою.
12. І яна разьвесялілася усім, бо іх лічыцца дадзеная мудрасьць. І я ж яе не бачыў у нараджэньні іх.
13. Я без падману навучыўся, без зайздрасьці зрынаюся і не хаваю яе багацьця.
14. Бо бязмежным ёсьць скарб для людзей, якіх добрыя паслалі да Бога на сяброўства, і дзеля настаўленьня на розум пастаўлены дарамі.
15. Мне ж Бог дасьць гаварыць прысуды і размяркоўваць годнае тым, што надыходзяць. Бо Той ёсьць правадніком мудрасьці і ўладаром мудрых.
16. Бо ў ягоных руках і мы, і нашы словы, і ўся ж мудрасьць, і ладнасьць справаў.
17. Бо Ён даў мне тое, што ёсьць пазнаньнем праўдзівага, каб ведаць склад сьвету і дзеі стыхіяў, 
18. пачатак і канец, і сярэдзіну часоў, аблічча перамены і зменаў, і паўнату часоў,
19. кола лета і размяшчэнне зорак,
20. прыроду жывых і гнеў жывёлаў, сілу вятроў і разважанні людзей, разнастайнасцьць раслінаў і сілы каранёў.
21. І тое, што ўтоенае і не прад'яўленае, я вывучыў. Бо ў гэтым Стваральнік навучыў мяне мудрасці.
22. Бо ў гэтым ёсць святы дух розуму, аднародны, шматдзёны, ахайны, дабрадзейны, прачысты, неапаганены, праўдзівы, добры, што любіць дабро, востры.
23. не да спыненьня, што дабро робіць, што людзей любіць, слаўны, моцны, без клопатаў, усёмагутны, усябачачы, што пастаянна умяшчае разумных, чыстых, вельмі ахайных духаў.
24. Бо з усіх рухаў найбольш рухомай ёсьць мудрасьць. Яна няспынна спасцігае і ўмяшчае праз сваю чысціню,
25. бо ёсць туман Божай сілы, праліцьця моцнага Усядзяржыцеля. І таму нічога брыдкага да яе не прыйдзецца.
26. Бо яна сьветачам вечнай асвятляльнасцьціі бязгрэшным люстэркам Божай дзеі, і вобразам Яго дабрыні.
27. Ёсьць адзіная, усё можа, і ўсё тое, што ёсць у ёй, абнаўляе. І уваходзячы па родах у душы прападобных, ставіць Божых сяброў і прарокаў.
28 Бо Бог нічога не палюбіць, хіба таго, што знаходзіцца з мудрасцю,
29. бо яна ёсьць больш прыгожай за сонца і пераўзыходзіць сьвятло ўсіх зорак. Яна адшуканая сталася)нашмат прыгажэйшай ад папярэдніх.
30. Гэта, такім чынам, прымае ноч. Зло ж мудрасьць не пераможа.
 
Глава 8
 
1. Бо яна ахопіць моцна ад краю да краю і добра ўсё разглядае.
2 Яе я палюбіў і шукаў ад маёй маладосьці, і спрабаваў прывесьці сабе як нявесту, і стаў любіцелям яе прыгажосьці.
3. Шляхецтва яе ўслаўляе, маючы сужыццё з Богам. Але і ўсіх Уладыка яе палюбіў,
4. бо яна настаўніцай Божага настаўленьня на розум, тая, што выбірае ягоныя справы.
5. І калі багацьце жаданым набыцьцём ў жыцці, то што багацей за мудрасць, якой усё дзеецца?
6. Калі стаецца пачуцце, то хто зьяўляецца лепшым мастаком ад яе з тых, што ёсць?
7. І калі нехта палюбіць праўду, ягоныя працы сумленныя. Бо яна вучыць устрыманасці і мудрасці, праведнасьці і мужнасьці, ад якіх нішто не зьяўляецца лепшым у жыцці людзей.
8. І калі нехта захоча шмат разумнасці, каб ведаць старажытнае і разумець будучыню, ведаць склад словаў і рашэнне загадак, знакі і цуды, i яна прадказала падзеі часоў і вякоў.
9. Я, значыць, паклаў яе сабе прывесці на сужыцьцё, ведаючы, што мне будзе добрай дарадчыцай і хаўрусніцай у прыдбанні і смутку.
10. І праз яе будзе слава у народах і гонар перад старцамі.
11. Юнаком вострым буду я на судзе, і перад тварам моцных буду здзіўлення вартым.
12. Як я замаўчу – яны сьцерпяць, як замаўчу – яны ўспрымуць. І калі я доўга буду гаварыць, пакладуць руку на іх вусны.
13. Праз яе я атрымаю несьмяротнасьць і запішу гэтым, што пасля мяне, вечную памяць,
14. разгледзяць народы, і народы мне скарацца,
15. збаяцца мяне тыя страшныя тыраны, што чуюць, і ў мностве з’яўляюцца добрым і ў баі моцным.
16. Уваходзячы да майго дому, спачыну з ёй, бо яе жыцьця не мае гаркоты ды з ёй сужыцьце – болю, але вяселле і радасьць
17. Гэта размаўляючы з сабой, я чыніў руплівасць у маім сэрцы, бо мудрасьць ёсьць несьмяротнаю ў родзе.
18. І ў яе сяброўстве добрая асалода, і ў працы яе рук невычэрпнае багацьце, і ў маўчаньні яе размовы – мудрасьць, і асьвета ў прыдбанні яе словаў. Я абыходзіў, шукаючы, каб яе атрымаць.
19. Я ж быў разумным рабом, доляй добрай душы.
20. Хутчэй жа буду добрым я прыйшшы ў неапаганенае цела.
21. Я ж пазнаў, што інакш не будзе стрыманасьці, калі не дасць Бог. І гэта яе мудрасцю - знацца чыя ёсць ласка. І я прыйшоў да Госпада, і маліўся да яго, і прамовіў ад усяго майго сэрца.
 
Глава 9
 
1 Божа бацькоў і Госпадзе твайго міласэрнасьця, што стварыў усе Тваім словам,
2. і тваёй мудрасьці стварыў чалавека, каб валодаў табой створаным стварэньнем,
3. і кіраваў сьветам у прападобнай праведнасьці, і ў разумнасьці душы судзіў суд,
4. дай мне тую мудрасць, што стаіць перад тваімі пасадамі, і не гані мяне ад тваіх рабоў.
5. Бо я твой раб і сын тваёй рабыні, і чалавек нямоглы, і хуткапрамінальны, і малы ў спасціжэньні суда і законаў.
6. І, такім чынам, калі хтосьці будзе дасканалы сярод чалавечых сыноў, калі выдаліцца твая мудрасць, нічым станецца.
7. Ты ж мяне абраў царом твайго народа і судзьдзёй тваім сынам і дочкам.
8 І ты мне сказаў пабудаваць храм на тваёй сьвятой гары і ахвярнік у горадзе твайго пражываньня паводле падабенства твайго святога шатра, які Ты падрыхтаваў ад пачатку
9. І з табой мудрасць, што ведае твае справы, якая была тады, калі Ты тварыў свет. І яна ведала, што ёсць заўгодна тваім вачам, і што слушнае ў тваіх запаведзях.
10. Пайшлі яе з сьвятых нябёсаў і ад пасаду славы Тваёй пайшлі яе, каб, будучы са мной, працавала, каб я ведаў, што ёсць добрапрыемна перад табой.
11. Бо Ён ведае і разумее ўсё, мяне мудра павядзе ў маіх справах і мяне засцярожыць ў сваёй славе.
12. І мае справы будуць добра прынятыя і справядліва судзіць народ твой буду, варты пасаду майго бацькі.
13. Бо які чалавек спазнае Божую параду і хто зразумее, чаго Бог жадае?
14. Бо задумы сьмяротных няшчасныя і нашыя думкі няўстойлівыя.
15. Бо тленнае цела важыць на душы, і зямное жыццё абцяжарвае розум. І вялікія клопаты. Шмат з таго, што думаем,
16. ледзь разумеем. Тое, што на зямлі і тое, што ў руках, знаходзім з цяжкасцю. А тое, што на нябёсах, хто спазнаваў?
17. Волю ж Тваю хто спазнаў, калі не Ты даў мудрасьць і паслаў духа Твайго сьвятога з вышыні?
18. І так яны выпрамілі сьцежкі на зямлі, і тое, што Табе заўгодна, Ты навучыш людзей. І Тваёй мудрасцю яны аздароўленыя.
 
Глава 10
 
1. Яна першага створанага, айца сьвету, самага створанага захавала і вывела яго з граху,
2. дала ж яму сілу ўсім валодаць.
3. Адступіўся жа ён няправедна ад яе ў ягоным гневе, ён загінуў братазабойчаю лютасьцю.
4. Праз гэта патопленую зямлю зноў выратавала мудрасьць, праз склад дрэва яна захавала праведнага.
5. Яна і ў аднадумнасьці, адкінуўшы падманлівасьць народаў, адшукала праведнага і захавала яго бязгрэшным Богу, і сілу выявіла на дзяціне міласэрнасьці.
6. Яна выратавала праведнага ад бязбожных, што гінулі, таго, што ўцякаў ад вагню, які падаў на пяць гарадоў,
7. якіх сведчаньне двудушнасці дымнаю стаіць пустэчаю, і на працягу бясконцасці часам пладаносіць дрэва, і стаіць саляны слуп – памяць нявернае душы.
8. Бо тыя, што  абміналі мудрасьць, не толькі зграшылі, бо не ведалі яе дабра, але і сваёй бяздумнасьці пакінулі памяць для жыцьця. Каб не здолелі прыхаваць тое, у чым зрашылі.
9. Мудрасьць жа вызваліла з болю тых, што ёй служылі.
10. Яна ўцекача ад гневу, праведнага брата, наставіла на праведныя сьцяжынкі. І паказала яму Божае царства, і дала яму розум сьвятых, ушанавала яго ў працах, і памножыла яго працы.
11. Калі абражалі яго, яна ўстала пры ім і ўзбагаціла яго,
12. І захавала яго ад ворагаў, і абараніла яго ад тых, што нападалі, і надала яму вялікі подзьвіг. Каб ён ведаў, што набожнасьць ёсьць наймацнейшае з усяго.
13. Яна праведнага праданага не пакінула, але і ад граху яго выратавала.
14. Яна ж з ім пайшла да рову і ў кайданах яго не пакінула, аж пакуль не прынесла яму скіпетр царства і ўладу над тымі, якія яго прыгняталі; і выкрыла ж зло хлусаў, якое яны зрабілі супраць яго, і дала яму вечную славу.
15. Яна вызваліла народ праведных і невінаватае насеньне ад народаў, што прыгняталі:
16. увайшла ў душу гасподскага раба, і яна ўстала перад пачварнымі царамі ў цудах і знаках.
17. І яна надала прападобным узнагароду за іх працу, і наставіла іх на вартую цуда дарогу, і зрабілася ім покрывам у дзень, і полымем зорак уночы.
18. І яна іх правяла праз Чырвонае мора, і правяла іх праз вялікую ваду.
19. Іхніх жа ворагаў яна ўтапіла і выкінула іх з глыбіняў бяздоння.
20. Праз гэта праведныя ўзялі здабычу бязбожных і асьпявалі, Гасподзь, тваё сьвятое імя, і аднадушна хвалілі тую тваю руку, што ваявала.
21. Бо мудрасьць адчыніла вусны нямых і зразумелаю зрабіла мову немаўлятаў.
 
Глава 11
 
1. Ён зьдзяйсьняў іхнія справы рукамі сьвятога прарока.
2. Ён прайшоў незаселеную пустэльню і ў непраходных паставіў шацёр.
3. Яны зрабілі супраціў вайною і адпомсьцілі ворагам.
4. Былі смагнучыя і заклікалі да Цябе, – і ім дадзеная была вада з неапрацаванага каменя і ацалення ад смагі з цьвёрдага каменя.
5. Бо праз гэта пацярпелі іх ворагі, праз гэта яны, не разумеючы, зазналі дабрадзейнасьць.
6. Таму, замест крыніцы – вечныя рэкі праліцьця крыві ўдар пазналі
7. на асуджэньне забойства немаўлятаў. Па загаду ты даў ім бязьмерную ваду, вышэй за надзею,
8. ты паказаў, праз што тады спраглых, як ворагаў, ты катаваў.
9. Бо, калі былі выпрабаваны такім чынам, у міласэрнасьці настаўленыя, пазналі як бязбожныя, асуджаныя ў гневе пакутавалі.
10. Таму, навучаючы іх, як айцец ты выпрабоўваў, тых жа ты, асуджаючы, даследаваў, як строгі цар.
11. І адсутныя ж, і прысутныя таксама пакутавалі,
12. бо іх ахапіў падвойны смутак і стогн з памяці мінулага.
13. Бо, калі чулі, што дзеля сваіх пакутаў зазналі дабро, яны прымалі Госпада.
14. Бо, адкідаючы даўно сказанае, адступілі, смеючыся, у канцы пакараньню зьдзівіліся, жадаючы тое, што належыць праведным.
15. З-за вар'яцкіх задумаў іх няправеднасьць. У іх блукаючы, яны шанавалі бязмоўных зьмеяў і жорсткіх зьвяроў. Ты ім паслаў мноства бязмоўных жывёлаў на помсту,
16. каб яны даведаліся, што тое, чым зграшылі, гэтым жа і пакутаваць будуць.
17. Бо не была няздатнай Твая ўсямагатуная рука, што стварыла сьвет з матэрыі, што нябачная, і паслала ім мноства мядзведзяў або забойства львамі,
18. або наваствораных гневу поўных і невядомых звяроў, якія або вагнём душыць, або выдаюць смуродны дым, або пасылаюць страшныя жарыны з вачэй.
19. Не толькі іх шкоднасьць магла згубіць, але і выгляд пужаючы зьнішчыць.
20. І без тых адным подыхам маглі ўпасьці, пераследаваныя судом і раскіданыя духам тваёй сілы. Але ўсё па меры, і лік, і вагу Ты ўсталяваў,
21. бо Ты багата можаш, яшчэ болей заўжды. І хто можа чыніць супраціў моцы Твайго пляча?
22. Ты як важка на шалях, так увесь сьвет прад Табою, і як кропля ранкавай расы, што сыходзіць на зямлю.
23. Ты ж міласэрны над усім, бо ўсё можаш, і не паглядзіш на грахі людзей, на пакаяньне.
24. Любіш жа ўсіх тых, што ёсьць, і Ты не пагрэбаваў нічым з таго, што стварыў. Бо не з нянавісьцю Ты  гэта ўпрыгожыў.
25. Як жа бы засталося гэта, каб  Ты не пажадаў? Або хіба нешта не названае Табой захавалася б?
26. Ты ж шкадуеш усё, бо Тваім ёсьць, душалюбны Уладыка!
 
Глава 12
 
1. Бо Твой нятленны дух ёсьць ва ўсіх.
2. Таму заблукалых у кароткім часе дакараеш, і, нагадваючы, у чым грашаць, настаўляеш. Каб, адкінуўшы зло, паверылі ў Цябе, Гасподзь.
3. Бо і даўніх жыхароў тваёй сьвятой зямлі
4. Ты зьненавідзеў дзеля злых справаў: чарадзейства, якое рабілі, і непрападобныя ахвяры,
5. і жорсткія забойствы дзяцей, і ўжываньне вантробаў чалавечага цела, і крывасмокаў з асяродзьдзя тваіх сьвятых і праведных,
6. і спадароў родаў бездапаможных душаў. Ты пажадаў вынішчыць рукамі нашых бацькоў,
7. каб годнае атрымала перасяленне рабоў божых і зямля, у цябе з усяго ёсьць найкаштоўнымі.
8. Але і гэтым, як людзям, ты дараваў, ты паслаў прадвесьнікаў тваіх воінаў, як восаў, каб іх патроху зьнішчылі.
9. Ты не быў бяссільны ў баі заваяваньня бязбожных праведнымі або жорсткімі зьвярамі, або страшным словам вынішчыць па адным,
10. судзячы па малым, даваў ты месца пакаяньня, хаця і ведаючы, што хітрым зьяўляецца іх род, і іх злосць натуральная, і іх злыдума навекі не зменіцца.
11. Бо насенне было ад пачатку праклятым, і не баяліся яны Таго, Які даваў прабачэньне іх грахоў.
12. Ці хто табе скажа: што Ты зрабіў? Ці хто ўстоіць супроць Твайго суда? Хто Цябе абскарджвае за зьнішчаныя народы, якія Ты зьдзейсьніў? Ці хто супраць Ццябе выйдзе як мсціўца за людзей, што рабілі абразу?
13. Бо няма іншага Бога, акрамя Цябе, які клапоціцца пра ўсіх. Каб Ты паказаў, што несправядліва Ты не судзіў.
14. І цар ці тыран з тых, каго Ты загубіў, зможа перад Табой устояць?
15. Будучы Ёсьць праведны, Ты праведна ўсе аглядаеш. Таго ж, што непатрэбны, асудзілі, каб пакутваў, чужым робіш зямной сіле.
16. Бо твая сіла – пачатак праведнасці, і Табе дае ўсім валодаць і ўсіх літаваць.
17. Бо Ты пакажаш моц няверуючым у поўнай моцы, і ў тым, што не ведаюць, асудзіш пыху.
18. Ты ж, моцны Уладар, судзіш у пакоры і з вялікай літасці клапоцішся пра нас. Бо Табе ёсць магчымасьць, калі хочаш.
19. Ты ж навучыў свой народ праз гэтыя справы, што трэба, каб праведнік быў чалавекалюбным; добранадзейнымі Ты зрабіў тваіх сыноў, бо даеш пакаяньне за грахі.
20. Бо, калі ворагаў тваіх рабоў і тых, што заслужылі сьмерць, і так Ты караў у маёмасьцi і міласэрнасці, даючы гады і месца, дзе пераменяць злыдумы.
21. З якою руплівасьцю Ты судзіў тваіх сыноў, бацькам якіх Ты даў клятвы, запаветы, зарокі, абяцаньні для дабротаў.
22. Таму, настаўляючы нас, нашых ворагаў, ты ўражваеш дзясяткамі тысячаў разоў. Каб мы, судзячы, думалі аб тваёй дабрыні, асуджаныя ж, чакалі міласэрнасьці.
23. Таму і няправедных, што пражывалі жыцьцё ў бяздумнасьці, Ты мучыў караў іх асаблівамі брыдотамі.
24. Бо і блуканьнем шляхоў доўга блукалі, лічылі багамі тых, што між жывымі, нягодным ворагам помсту неразумных немаўлятаў чынячы.
25. Праз гэта, як бязмоўным рабам, суд на высьмейваньне Ты паслаў.
26. Яны ж ад высьмейваньня пагрозы не навучыліся, сьведчачы годны Божы суд.
27. У тым жа, бо што яны цярпелі, клапаціліся яны аб тых, якіх лічылі багамі. Імі былі катаваныя, ведаючы таго, каго раней адмаўляліся ведаць, як праўдзівага Бога спазналі. Таму і на іх прыйшоў канец іхняга асуджаньня.
 
Глава 13
 
1. Дык вось, марныя ўсе людзі, у якіх няма мудрасьці ў Богу. І з бачных добрых рэчаў не змаглі спазнаць Таго, што ёсьць, і не спазналіТворцы, зведваючы справы,
2. але ці вагонь, ці дух, ці хуткае паветра, ці кола зорак, ці моцную ваду, ці нябесныя сьвяцілы паклалі  валадарамі сусьвету – багамі.
3 Іх прыгажосцю атрымліваючы асалоду, багамі лічылі. Хай даведаюцца, на колькі ад гэтых Валадар лепшы, бо Родапачынальнік прыгажосці іх стварыў.
4. Калі моцы і дзеі дзівуюцца, хай зразумеюць, ад іх наколькі мацнейшым ёсьць Той, хто іх стварыў.
5. Бо з велічнасьці прыгажосьці стварэньняў бачыцца іх невымоўны роду Творца.
6. Але ўсё ж такі ў іх ёсьць невялікая загана, бо і самі яны хутка падманваюцца, шукаючы Бога і жадаючы знайсьці.
7. Бо жывучы ў ягоных справах, даследуюць і вераць бачанаму, бо прыгожае тое, што бачыцца.
8. Зноў ім не прабачыцца,
9. бо калі гэтае здолелі пабачыць, каб маглі спазнаць час, як жа хутка не знайшлі гэтага Уладыку?
10. Яны ж ёсьць няшчасныя, і меж мёртвымі іх надзеі, які назвалі багамі справу рук чалавечых. Золата і срэбра – творы мастацтва, і падабенства жывых або непатрэбны камень – справа даўняй рукі.
11. Калі ж нейкі стваральнік рэчаў – мастак зрэжа з лесу адпаведнае дрэва і спраўна абрубіць усю ягоную кару, і ўмела працуючы, зробіць прыгожы посуд на патрэбу жыцьця,
12. на продаж жа вырабленае аддаўшы, на прыгатаваньне ежы, – і насыціўся.
13. А адкінутае з таго, што ні на што непатрэбнае крывое дрэва, поўнае вузлоў, узяўшы, рупліва выразаў у свой вольны час. І ўмела надаў яму разумны выгляд, і зрабіў яго падабенства да чалавека,
14. ці нейкай жывёліны, і, памазаўшы яго рознымі слаямі, ён і зачарніў ягоны выгляд, і замазаў ўсялякую пляму, што ёсьць на ім,
15. і зрабіў яму годнае памяшканьне, і паставіў яго на сьцяне, замацаваўшы жалезам,
16. каб, такім чынам, не ўпаў. Паклапаціўшыся пра яго, ведаючы, што няздольны сабе дапамагчы, бо і ідалам ёсьць, і яму патрэбна дапамагчы.
17. За маёмасьць ж, і за ягоныя шлюбы і дзяцей молячыся, не саромеецца, гаворачы да бяздушнага. І, такім чынам, аб здароўі заклікае да нямоглага.
18. І аб жыцьці просіць мёртвага. І на дапамогу заклікае няздольнага. І аб вандроўках просіць таго, які няздатны хадзіць.
19. І аб набыцьці, і аб працы, і ўмацаваньні рук просіць найнямоглейшага рукамі. І мужнасьць просіць у таго, хто ёсьць нямоглейшым за ўсіх.
 
Глава 14
 
1. Калі зноў хто-небудзь думае плыць і праходзіць бурныя хвалі, ён заклікае дрэва, што слабейшае за больш слабае таго карабля, які нясе.
2. Такім чынам, менавіта з жаданьня карысьці прыдумаўшы, мастак з мудрасьцю зрабіў.
3. Ты, Айцец, надаеш прадбачлівасць. Бо Ты даў і ў моры дарогу, і ў хвалях пэўную сцежку,
4. паказваючы, што Ты здольны з усяго выратаваць, хоць і без уменьня хто прыйдзе.
5. Ты ж хочаш, каб справы тваёй мудрасьці не пуставалі? Таму і маламу дрэву людзі давяраюць свае душы, і, як праходзячым хвалі караблікам, ёсьць выратаваныя.
6. Бо ў пачатку, як былі згубленыя гордыя волаты, надзея свету ўцякла ў караблі, пакінула векавыя насеньні быцьця, праведзеныя Тваёй рукой.
7. Бо дабраславяцца дрэвы, якім бывае апраўданьне,
8. рукамі ж зробленае ёсьць праклятае, і той, хто яго зрабіў. Бо гэта парахнелае, што зрабіў, ён назваў богам.
9. Бо аднолькава зненавіджаныя ёсьць Богам бязбожнік і яго бязбожнасьць.
10. Бо і зробленае пакутавае з тым, хто зрабіў.
11. Праз гэта і ў ідалах паганцаў не будзе спагляданьня, бо паміж Божымі стварэньнямі зробленыя на брыдоту і на пагоршаньне чалавечым душам, і на падпорку для ног неразумных.
12. Бо прыманьне ідалаў ёсьць пачаткам распусты. Іх вынаходніцтва ёсьць для парахненьня жыцьця.
13. Бо ён і не быў ад пачатку, і не будзе увеку.
14. Бо марнаслоўе людзей выйшла ў сьвет, і праз гэта кароткім зрабіўся іх канец.
15. Бо бацька, сумуючы горкім рыданьнем, хутка зрабіў вобраз забранага дзіцяці, яго тады як мёртвага чалавека, а цяпер як бога ўшанаваў, і перадаў падлеглым таямніцы і ахвяры.
16. Пазьней у часе замацаваўся бязбожны звычай, ён захаваны як закон.
17. І загадамі тыранаў ушаноўваюцца ідалы, якіх людзі ў твар не могуць шанаваць, таму што далёка жывуць. Здалёк жа адтворавае выгляд зьяўляецца вынесены, паказваючы вобраз цара, якога паклалі шанаваць, каб рупліва шанаваць адсутнага як прысутнага.
18. Па загаду закону і невуцтва заступіла любоў славы мастака.
19. Бо той, жадаючы дагадзіць таму, хто ўладарыць, выкарыстаў сваё ўменьне, каб падабенства найбольш дасканала адлюстраваць.
20. Мноства ж людзей, прыцягненае дзеля прыгажосьці, таго, якога нядаўна шанавалі як чалавека, і цяпер богам пачало лічыць.
21. І гэта было пасткаю для жыцьця, бо лісьлівасьці або тыранству людзі паслужылі. Бо выключнае імя перадалі каменьню або дрэву.
22 Пасьля гэтага і не хапала ім быць падманутымі у Божым спазнаньні, але і жывучы ў вялікім вар'яцтве вайны, гэтае зло назвалі мірам.
23 Ці прыносячы ў ахвяру дзетазабойства, або утоеныя ахвяры зьдзяйсьняючы, або прыводзячы вычварэнства – падабенства іншых відаў,
24. ні жыцьцё, ні шлюбы чыстымі ўжо не захоўваюць, або адзін аднаго забіваюць дрэвам, або распустаю задаючы боль.
25. Усё ж ёсьць зьмешаным: кроў і забойства, кража і падман, спарахненьне, і нявернасьць, і зьмяшаньне, чараўніцтва,
26. бунт, забыцьцё добрых справаў, апаганеньне душаў, зьмена роду, бязладзьдзе шлюбу, здрада, распуста.
27. Бо безыменнае шанаваньне ідалаў ёсьць пачаткам усяго зла, і падставаю, і канцом.
28. Вар’яцтвам ёсьць або калі весяляцца, ці прадракаюць падманлівае, ці жывуць няправедна, ці хутка чараўніцтва робяць.
29. Бо надзею маюць на бяздушных ідалаў, зло заракаюцца ў падмане,
30. зневажаючы прападобнасьць.
31. Бо моц не тых, якім яны заракаюцца, але грэшнікам заўсёды прыходзіць суд за злачынствы няправедных.
 
Глава 15
 
1 Ты ж, Божа наш, ёсць добры, праўдзівы, вельмі цярплівы і міласэрны, што выпрабоўваеш ўсё.
2. Бо і калі грашым – мы ёсьць Твае, што ведаем уладу Тваю. І калі не грашым, ведаем, што тваімі лічымся.
3. Бо Цябе спазнаць – гэта ўседасканалая праведнасьць. І ведаць моц тваю – гэта корань несьмяротнасьці.
4. Бо нас не звяла задума зманлівых людзей, ні марная праца, распісанае ценем вобраз, выразанае рознымі чынамі,
5 што вар'яцкім дало пажаданьня. І яны любяць бяздушныя віды мёртвых вобразаў.
6 Таму тыя, хто любіць благія дзеі, ёсць вартыя смерці.  Як тыя, што робяць такое, так і тыя,  якія шануюць, якімі дзейнічаюць, якіх любяць.
7. Бо і ганчар, зьмешваючы мяккую зямлю, з цяжарам працуе на патрэбу кожнага з нас. Але з той жа гліны вырабіў і тое, што ёсьць посудам для службы чыстых справаў, і тое, што супрацьлеглае, усё роўна. І на кожную з гэтай патрэбы   судзьдзёю зьяўляецца ганчар.
8 І дрэнны працоўны марна Бога робіць з той жа гліны. Ён, што крыху раней быў зроблены зь зямлі, і ў кароткі час ідзе да того, зь чаго дому быў узяты душой. Патрабавальным з'яўляецца іх ужываньне.
9. Не задумваючыся над тым, што будзе вырабляць, ні аб тым, што мае кароткачасовае жыцьцё, падрабніўся да золатароў і срэбнікаў і бронзавікаў і слаўным лічыць тое, што па-майстэрску робіць.
10. Бо ягонае сэрца ёсьць попелам і проста зямля – ягоная надзея. І ягонае жыцьцё больш марнае, чым гліна,
11. бо не пазнаў Таго, што яго стварыў і што ўдыхнуў яму душу, што дзее і ўдыхнуў дух жыцьця.
12. Але яны лічылі за сьмех наша жыцьцё. І ўсё жыцьцё іх занятае прыбыткам. Бо треба, як кажуць, аднекуль, нават і ад злога, прыбытак мець.
13. Гэты бо больш ад усіх пазнаў, што грашыць зямнымі рэчамі, разбітым посудам ды разьбой вырабаў.
14. Усе ж вельмі неразумныя і больш няшчасныя, чым душа немаўляці, ворагі твайго народу, што яго прымусілі.
15. Бо лічылі ўсе ідалы народаў за багоў, у якіх ні вачоў няма, каб бачыць, ні наздрынаў, каб уцягнуць паветра, ні вушэй, каб чуць, ні пальцаў рук, каб памацаць, і іх ногі няздатныя хадзіць.
16. Бо чалавек іх зрабіў, і той, што пазначыў дух, стварыў іх. Бо ніякі чалавек не можа сябе падобнага бога зьляпіць.
17. Будучы ж сьмяротным, беззаконнымі рукамі робіць мёртвага. Бо ён ёсьць лепшым ад ягоных ідалаў, бо ён жа, такім чынам, будзе жыць, а той – ніколі.
18. І ушаноўваецца няшчасная жывёліна – пачварства, бо ў параўнаньні з іншымі ёсьць горшай.
19. І ён не такі, каб яго жадаць, бо сярод жывёлаў ёсьць прыгожыя віды, – адбегла ж і Божая пахвала, і ягонае дабраслаўленьне.
 
Глава 16
 
1 Гэтак жа і гэтыя гэтак сама і годна пацярпелі, і мноствам дзікіх звяроў былі вынішчаныя.
2. Дзеля гэтага ты пакутаю дабро зрабіў твайму народу за прагу бажаньня чужой ежы. Ты прыгатаваў ежу – перапёлку,
3. каб, такім чынам, яны, якія пажадалі ежу, загадам пасланых адвярнуліся і ад апошняга жаданьня. Яны ж на каротка  былі беднымі і прынялі чужую ежу.
4. Бо патрэбна была, каб тымі пакутамі прыйшла неміласэрная бяднота, гэтым жа толькі паказаць, як іх ворагі былі катаваныя.
5. Бо і на іх насунуўся жорсткі гнеў зьвяроў, укусам азьвярэлых жывёлаў яны вынішчаліся. Але не да канца застаўся твой гнеў.
6. На настаўленьня ж коратка яны былі узьнятыя, маючы знак выратаваньня на нагадваньня запавету твайго закону.
7. Той, што навярнуўся, таму, выратаўваўся не праз тое, што бачыў, але праз Цябе – усіх выратавальніка.
8. І ў гэтым жа Ты забараніў нашых ворагаў, што Ты ёсьць Той, хто вызваляе ад усялякага зла.
9. Бо іх саранча і мухі забілі укусамі, і не знойдзенае аздараўленьня іх душам. Бо яны вартыя былі гэтымі быць катаванымі.
10. А тваіх сыноў ні атрута гадаў укусамі не ўзял, бо твая міласэрнасьць, што прыходзіла, іх аздаравіла.
11. Бо на нагадваньня тваіх слоў яны былі ўкушаныя і хутка аздараўляліся, каб не ўпалі ў глыбіню забыцьця і не былі адлучаныя ад тваёй дабрадзейнасьці.
12. Бо а ні зельле, а ні паліванне іх не аздаравілі, але Тваё слова, Гасподзь, якое ўсё аздараўляе.
13. Бо Ты маеш уладу жыцьця і сьмерці, і прыводзіш аж да брамы пекла і выводзіш.
14. Чалавек жа забівае сваёй злосьцю, а той дух, што выйшаў, не паверне і не пакліча ён душу, што была забраная.
15. Ад тваёй жа рукі ўцякці ёсьць немагчымым.
16. Бо тыя бязбожнікі, што адракліся Цябе ведаць, у моц твайго пляча былі бітыя чужымі дажджамі і градам, і гнаныя бурамі, і вынішчаныя вагнём. Яны пацярпелі.
17. Бо вельмі найухвальней полымя больш дзее ў вадзе, што ўсё гасіць, бо сьвет змагаецца больш, чым праведныя.
18. Таму, калі сьціхла полымя, каб не згарэлі тыя жывёлы, якія былі пасланыя супраць бязбожных, а тыя, гледзячы, каб бачылі, што церпяць кары Божага суду,
19. тады пасярод вады палаў вагонь, каб зьнішчць народжанага на зямлі няправеднага.
20. Замест гэтага Ты гадаваў твой народ анёльськаю ежаю. Ты ім без працы падаў з неба прыгатаваны хлеб, што ў сабе меў поўную салодкасьць, і ўсялякую асалоду смачнай ежы.
21. Склад жа твайго і тваю асалоду Ты паказаў сынам, і дагаджаючы жаданьню кожнага аднаго на тое, што ён пажадаў, на тое, што нехта жадаў, яно зьмянялася.
22. Сьнег жа і лёд пераносіў сілу вагню і не таяў, каб яны ведалі, што плод ворага нішчыў палаючы вагонь, бліскаючы ў градзе і дажджу
23. дзеля таго, каб зноў ежу мелі праведныя. І вагонь зноў пазбаўлены быў сваёй сілы,
24. бо тварэньне Табе, Творцы, служыла: распасціраецца на пакуту супраць няправедных і лёгкім робіцца на дабрадзейнасьць для тых, што на Цябе надзею маюць.
25. Праз гэта і тады напоўніцу зьмененая ўсім карміцелька тваёй ласкі служыла на жаданьня тых, што Табе ёсьць жаданыя.
26. Каб твае сыны, якіх Ты. Гасподзь. Палюбіў, навучыліся, што не роды пладоў гадуюць чалавека, але Твае слова зьберагае тых, што Табе вераць.
27. Бо тое, што не было зьнішчанае вагнём, прыгрэтае малым праменем сонца, хутка таяла.
28. Каб вядома было ўсім, што трэба апярэдзіць сонца для Твайго дабраслаўленьня, і да ўзыходу сьвяціла Табе пакланіцца.
29. Бо няўдзячная надзея растане, як зімовы іней, і пральецца, як непатрэбная вада.
 
Глава 17
 
1. Вялікія твае суды, Гасподзь, і неверагодныя! Таму не настаўленыя душы зграшылі,
2. бо беззаконныя ўзяліся гвалт чыніць над сьвятым народам. Яны зрабіліся вязьнямі цемры і доўгаю ноччу зьвязаныя ды закрытыя пад дахамі ляжалі ўцекачамі ад вечнага прадбачаньня.
3. Бо думалі схавацца ў прыхаваных грахах. Было павядамлена, што здарылася, і яны, страшна жахнуліся, былі рассеяныя і устрывожыліся злымі зьявамі.
4. Бо ні тое пакрыцьце, што іх трымала, не захавала ад жаху, а гукі, сыходзячы, хвалявалі, і балючыя прывіды, што зьяўляліся, давалі ім жах.
5. Бо і вагонь не мог ім даць ніякай сілы, ні зоркі не маглі ясным полымем прасьвяціць тую страшную ноч.
6. Ім жа толькі зьяўляўся хуткі вагонь, поўны жаху, і тады жахам пабітыя былі тыя, што не бачылі. Ім здавалася, што прывіды больш грэшныя былі, чым тыя, якія бачылі.
7. А ўменьні чараўнікоў ператвораныябылі на сьмех, і велічы прамудрых – на зьняважлівую вымову.
8. Бо тыя, што абяцалі адагнаць страхі і жахі ад хворай душы, яны на сьмех хварэлі поўныя жаху.
9. Бо і калі й ніхто іх страшна не пужаў, яны праходам зьвяроў і шыпеннем гадаў страшна напужаныя гінулі і ад паветра, ад якога ніхто ніякім чынам уцекчы не мог, адмаўляючы тое, што яны бачылі.
10. Бо нячыстае – ёй уласьцівае злое – сьведчыць асуджаючы, стала атрымліваючы злое, скаванае сумленьням.
11. Бо страх не ёсьць нічым, хіба што здрадай дапамогі развагі,
12. усярэдзіне ж, будучы меншым, чаканьне за большую лічыць нячыстасьць, дзеля сапраўднай пакуты.
13. Таму тыя, што прыйшлі да нямоглай ночы, і якія спалі сном цемры, якая прыйшла з нямоглага пекла,
14. яны таму былі пераможаныя цудамі праз прывідаў. І іх душы былі саслабленыя здрадаю, бо на іх найшоў роспачны і раптоўны страх.
15. Калі так, гэты, упаўшы, быў там. Ён захоўваўся зачыненым у вязьніцы без кайданаў.
16. Бо калі нехта быў земляробам або пастухом, або работнікам пустэльні, ён быў ахоплены працай, цярпеў не да ўцёкаў нястачу. Бо ўсе зьвязаныя былі аднымі жалезнымі кайданамі цемры.
17. Ці моцны дух, або паміж галінамі раскідзістых дрэў мілагучны гук птушак, або рух моцна цякучай вады, ці вялікі шум падаючага каменьня,
18. ці нябачны бег жывёлаў, якія гуляюцца, ці гук вялікіх зьвяроў, што рыкаюць, ці гук, што адбіваецца ад горных далінаў, страхам іх саслабіў.
19. Бо ўвесь сьвет быў асьветлены ясным сьвятлом, знаходзіўся ў бесперашкодных справах.
20. Самім жа ім працягвалася цяжкая ноч – вобраз цемры, якая мелася іх ахапіць, а ім самім было вельмі цяжкае.
 
Глава 18
 
1. Прападобным жа тваім было вялікае сьвятло. Іх жа голас чуючы, а не бачылі від аблічча, бо, таму, яны гэтага не цярпелі, дабрашчасным Цябе называлі.
2. Бо непашкоджаныя былі яны, што крыўду спазналі, і дзякавалі, маліліся, каб прыйшла ласка.
3. Дзеля гэтага вогняны слуп мелі як правадыра невядомага паходу. Ты падаў жа няшкоднае сонца для годнага вандраваньня.
4. Бо вартыя, каб быць пазбаўленыя сьвятала. І падпільнаванымі былі ў цемры тыя, што зачыненыя вартавалі тваіх сыноў, праз якіх Ён пажадаў веку даць нятленнае сьвятло закону.
5. Як яны задумалі забіць немаўлятаў прападобных і як адно дзіцё было схаванае і выратавалася на асуджаньне ім, Ты забраў багата іх дзяцей і аднадушна пагубіў у вялікай вадзе.
6. Бо тая ноч наперад вядомай зрабілася нашым бацькам, каб упэўнена ведаючы, якім клятвам паверылі, яны радаваліся.
7. Прынятае было тваім народам выратаваньне праведных, а вынішчэньне ворагаў.
8. Бо чым Ты зганьбіў нашых ворагаў, да гэтага нас паклікаўшы, Ты праславіў.
9. Бо прыхаванаю прыносілі добрых ахвяру прападобныя рабы, і ў аднадумнасьці запаведвалі Боскі закон, таксама, каб добра і небясьпечна прынялі бацькоўскія сьвятасьці, ужо наперад сьпявалі хвалы.
10. Загучаў жа немілагучны крык ворагаў, што аплаквалі дзяцей.
11. Гэтай жа помстаю раб з гаспадаром быў пабіты, і вайсковы чалавек, як і цар, падобнае пацярпеў.
12. Аднадушна ж, бо ж, усе у адным сьмяротным імю мелі незлічоных мёртвых. Бо і не хапала жывых, каб хаваць, бо ў адно імгненьне ўвесь іх найбольш шляхетны род быў панішчаны.
13. Бо не верачы, усе праз чараўніцтва і праз зьнішчаньне першародных вызналі, што народ Божымі сынамі ёсьць.
14. Бо ж як маўчаньне ўсіх ахапіла, і ноч мела палову свайго бегу,
15. тваё ўсёмагутнае слова, Гасподзь, сыходзячы зь неба ад царскіх пасадаў, прайшло як жорсткі ваяр пасярод вынішчэньня і зямлі, нясучы востры меч – праўдзівы твой загад.
16. І стоячы напоўніў усё сьмерцю, і стоячы на зямлі, дасягаў аж да неба.
17. Тады роспачна прывіды сноў страшна іх напужалі, неспадзявана страхі напалі,
18. і іншы дзе-недзе кінуты ледзь жывы. Сьмерцю гінулі праз гэтую прычыну.
19. Бо іх бачаньня спужалі іх, гэта наперад указалі, каб не былі несьвядомыя. Праз гэта, церпячы зло, загінулі.
20. Датыкнулася ж тады выпрабаваньне сьмерці і да праведных. І было багата тленьня (ў пустэльні. Але нядоўга заставаўся гнеў,
21. бо пасьпяшаўся дабрадзейны чалавек, і ваяваў, прыносячы зброю ўласнага служэньня,  – малітву і ачышчэньне ладану. Ён устаў супраць гневу і паклаў канец няшчасьцю, паказваючы, што ёсьць тваім рабом.
22. Перамог жа ён народы не цялеснаю сілаю, і не ўжываньням зброі, але словам Таго, які загадаў працаваць, згадваючы клятвы і запаветы бацькоў.
23. Бо ўстаўшы між гарамі мёртвых, якія ўпалі адзін на аднаго, ён і разарваў гнеў, і вылучыў шлях, які да жывых.
24. Бо на доўгай вопратцы быў увесь сьвет, і бацька славы выразаны на чатырохкутным камені. І твая велічнасьць – на дыядэме ягонай галавы.
25. Гэтым прыйшоў згубца. Гэта ж напужала. Бо дастатковаю была толькі спроба гневу.
 
Глава 19
 
1. На бязбожных жа ўшчэнт надышоў неміласэрны гнеў, бо прадбачыў іх і тое, што мусіла быць.
2. Бо яны павярнуліся, каб адпусьціць. І з хуткасьцю адпусьцілі іх. Раскаяўшыся, яны гналі ўсьлед,
3. бо яшчэ ў руках мелі рыданьні, і галосячы над магіламі мёртвых, узялі сябе іншы чын вар’яцтва, і тых, скавытаючы выгналі, яны гналі, як уцекачоў.
4. Бо іх да канца цягнула годная патрэба, і ўклала забыцьцё падзеяў, каб і пакінутыя пакуты прыйшлі, каб спавясьціць пакуты.
5. А твой народ прыслаўную вандроўку зьнёс. Яны ж знойдуць чужую сьмерць.
6. Бо ўсё стварэньне ва уласным родзе зноў з гары нанава было выяўленае, служачы сваім прадпісаньням. Каб твае рабы былі захаваныя непашкоджанымі.
7. Хмара адцяняла полчышча іх, і вільгаць зямлі сухою здалася. З Чырвонага мора была дарога без перашкоды, і квітнеючая раўніна з моцнай хвалі,
8. якою прайшоў увесь народ, пакрыты Тваёй рукою. Бачачы зьдзіўленьня годнае і цуды,
9. яны гойсалі як коні, і радаваліся, як авечкі, хвалячы Цябе, Гасподзь, што іх выратаваў.
10. Бо яшчэ яны згадалі, што калі, былі ў іх паселішчы, як зямля, замест нараджэньня жывёлаў, давала гадаў, а рака замест рыбы, выкінула мноства жабаў.
11. У канцы ж пабачылі і новы род птушак, бо скіраваныя прагай, папрасілі ежы асалоды.
12. Бо як яны мелі прагу, ім з мора выйшлі перапёлкі.
13. Пакуты грэшным прыйшлі не без папярэдніх знакаў, сілаю грому. Бо праведна яны пацярпелі праз сваё беззаконьне, бо і вельмі жорсткую нянавісьць супраць направілі, супраць тых, што любілі чужынцаў.
14. Бо некаторыя не прымалі незнаёмых прыйшлых, яны ж сумленна чужым служылі,
15. і не толькі. Але і які дагляд будзе ім, бо намоденыя прымалі чужых.
16. Некаторыя ж з сьвяткаваньням гэтых прымалі, ужо са звычкаю лічачы правелнымі, але прыгняталі жахівымі работамі.
17. Пабітыя ж былі асляпленьнем, як і тыя, што пры дзвярах прападобнага былі пакрыты хутка цемраю. Кожны ж шукаў праход уласных дзьвярэй.
18. І праз іх зьмененыя стыхіі, быццам ў гуслях гукі рытму зьмяняюць імя і заўсёды зьберагаюць свой гук. Бо папраўдзе можна бачыць выгляд мінулага.
19. Сухое ў мокрае зьмянялася, і тое, што плыло, выходзіла на зямлю.
20. Вагонь быў мацнейшым, чым вада вышэй за сваю сілу, і вада здабыла сілу, што гасіць
21. полымя ад супраціву тленных жывёлаў. Не знішчала целаў тых, якія праміналі, і не тое, што, падобна льду таіць, – спарахнелы чын нятленнай ежы.
22. Ва ўсім, Гасподзь, Ты узьвялічыў твой народ і праславіў! І не пагрэбаваў, будучы прысутным ва ўсялякім часе і ва ўсялякім месцы.
 
 
 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 6.8 (5 votes)
Аватар пользователя Гость