Новы Запавет - Кніга Прыповесьцяў - Пераклад Антонія Бокуна

Новы Запавет - Кніга Прыповесьцяў - Пераклад Антонія Бокуна
Біблія для дзяцей і людзей простых — навука, для настаўнікаў і людзей мудрых — зьдзіўленьне. Яна —  як дзівосная рака: і такая мелкая, што ягня перайсьці яе можа, і такая глыбокая, што слон пераплываць яе мусіць.
 
У гэтай кнізе ўсёй мудрасьці пачатак і канец; праз яе Бог Усемагутны пазнаецца.
 
У гэтай кнізе ўсе законы і правы для ўсякага справаваньня людзкога запісаныя. У гэтай кнізе ўсе лекі для душы і цела.
 
Таму чытаем з пастаянствам Сьвятое Эвангельле, і, чытаючы, насьлядуем справы нашага Збаўцы Ісуса Хрыста.
 
Так з дапамогаю Ягонай увойдзем у жыцьцё вечнае і ў Валадарства Нябеснае, прыгатаванае выбраным Божым.
 
3 Прадмовы доктара Францыска Скарыны да Бібліі 1517 г.
 

Новы Запавет - Кніга Прыповесьцяў - Пераклад Антонія Бокуна

 
Са старажытнагрэцкай і старажытнагебрайскай на беларускую мову нанова перакладзеныя 
 
Новы Запавет  - Пераклад са старажытнагрэцкай мовы Антонія Бокуна паводле Greek New Testament: Stephanus Textus Receptus, 1550 
Кніга Прыповесьцяу - Пераклад ca старажытнагебрайскай мовы Антонія Бокуна паводле Пісання (Ктувім), нзд. Мосад а-рав Кук, 1978 
 
Мінск, «Пазітыў-цэнтр», 2016, 511 стар. 
ISBN 978-985-6983-69-9 
 

Новы Запавет - Кніга Прыповесьцяў - Пераклад Антонія Бокуна - Змест

 
500 год беларускай Бібліі 
Кнігі Бібліі і іх скарачэньні 
  • Эвангельле паводле Мацьвея 
  • Эвангельле паводле Марка 
  • Эвангельле паводле Лукі 
  • Эвангельле паводле Яна 
  • Дзеі Апосталаў 
  • Пасланьне да Рымлянаў 
  • Першае пасланьне да Карыньцянаў 
  • Другое пасланьне да Карыньцянаў 
  • Пасланьне да Галятаў 
  • Пасланьне да Эфэсцаў 
  • Пасланьне да Філіпянаў 
  • Пасланьне да Каласянаў 
  • Першае пасланьне да Тэсалонцаў 
  • Другое пасланьне да Тэсалонцаў 
  • Першае пасланьне да Цімафея 
  • Другое пасланьне да Цімафея 
  • Пасланьне да Ціта 
  • Пасланьне да Філімона 
  • Пасланьне да Гебраяў 
  • Пасланьне Якуба 
  • Першае пасланьне Пятра 
  • Другое пасланьне Пятра 
  • Першае пасланьне Яна 
  • Другое пасланьне Яна 
  • Трэцяе пасланьне Яна 
  • Пасланьне Юды 
  • Адкрыцьцё Яна Багаслова 
  • Кніга Прыповесьцяў 
Пра галоўнага героя гэтай кнігі
 

Новы Запавет - Кніга Прыповесьцяў - Пераклад Антонія Бокуна - Змест - 500 год беларускай Бібліі

 
Сьвятое Пісаньне — Біблія — зьяўляецца ключавой кнігай для чалавецтва. Чытаючы Біблію, чалавек атрымлівае магчымасьць зьвярнуцца да Госпада і зьмяніць сваё жыцьцё. Таму на працягу ўсёй гісторыі прысутнічала сталая патрэба ў тым, каб людзі маглі чуць Слова Божае на сваёй мове. У сьвеце існуе болып за 5 000 моваў. На сёньняшні дзень поўная Біблія або ўвесь Новы Запавет перакладзены больш чым на 500 моваў. Для многіх народаў першай кнігай, напісанай ці надрукаванай на іх роднай мове, была менавіта Біблія. Біблія («Кнігі») нарадзілася на Блізкім Усходзе і ўяўляе сабою цэлую бібліятэку, якая складаецца з 39 кнігаў Старога Запавету і 27 кнігаў Новага Запавету.
 
Стары Запавет быў напісаны на гебрайскай і часткова арамейскай мове, а Новы Запавет — на грэцкай мове Ўсходняга Міжземнамор’я — койнэ. Ужо ў III ст. да Н. X. зьявіліся пераклады тэкстаў Старога Запавету, напісаных па-гебрайску, на арамейскую мову, якую ўжывалі гебраі пасьля Бабілонскага палону. Гэтыя пераклады ствараліся пераважна ў форме камэнтароў, таму іх называлі таргумамі (тлумачэньнямі). Прыкладна ў той самы час у Александрыі быў зроблены пераклад усяго Старога Запавету на грэцкую мову — Сэптуагінта («пераклад сямідзесяці»). Новы Запавет пачалі перакладаць на іншыя мовы неўзабаве пасьля яго напісаньня. Першыя пераклады былі зроблены на лаціну. У 384 г. папа рымскі Дамас даручыў свайму сакратару Гераніму падрыхтаваць выпраўлены лацінскі варыянт Пісаньня. Геранім лічыў, што перакладаць трэба з гебрайскага арыгіналу, таму ён перабраўся ў Бэтлеем і вывучыў гебрайскую мову. Пераклад Гераніма стаў найлепшым раньнім лацінскім перакладам Бібліі і атрымаў назву Вульгата («агульнапрыняты»). Менавіта Вульгата была першай кнігай, надрукаванай Гутэнбэргам у 1456 г.
 
Адначасова з лацінскім перакладам быў зроблены пераклад на старажытнасірыйскую мову, якім да сёньняшняга дня карыстаюцца хрысьціяне на Блізкім Усходзе. Пазьней зьявіліся пераклады на эгіпецкую, армянскую, нават кітайскую мовы. УIX ст. браты з Тэсалонікаў Кірыл і Мятод распрацавалі славянскі альфабэт і пераклалі Біблію на стараславянскую мову. У XII ст. ліёнскі купец П’ер Вальдо арганізаваў пераклад Бібліі на правансальскую мову. Праз 200 год оксфардзкі тэоляг Джон Уікліф ініцыяваў працу над ангельскім перакладам. Рэфармацыя, якая ахапіла Эўропу ў XVI ст., стала прычынай зьяўленьня вялікай колькасьці перакладаў Сьвятога Пісаньня і іх шырокага распаўсюджваньня. У 1522 г. быў выдадзены перакладзены Марцінам Лютарам Новы Запавет на нямецкай мове, а ў 1532 г. была скончана праца над усёй Бібліяй. Першы друкаваны Новы Запавет на ангельскай мове ў перакладзе Ўільяма Тындэйла выйшаў у 1526 г. у Вормсе. Першая поўная Біблія па-ангельску была надрукаваная ў 1535 г. На беларускіх землях біблійныя тэксты распаўсюджваліся першапачаткова на стараславянскай мове, хоць, улічваючы пастаянную прысутнасьць заходняга хрысьціянства, маглі ўжывацца і лацінскія тэксты. Сёньня вядомыя дзясяткі рукапісаў Эвангельляў і Псалтыраў на стараславянскай мове, створаных у Беларусі ў XI-XV стст. Першыя вядомыя пераклады Пісаньня на ўласна беларускую мову датуюцца пачаткам XVI ст. Гэта былі рукапісныя пераклады з гебрайскай мовы, зробленыя або непасрэдна ў гебрайскім асяродзьдзі, або прыхільнікамі зьвяртаньня да гебрайскай традыцыі.
 
У 1517 г. Францыск Скарына пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове. Ён надрукаваў у Празе ў 1517-1519 гг. 23 кнігі Старога Запавету, а ў Вільні ў 1525 г.— Дзеі і Пасланьні Апосталаў. Выданьні Скарыны мелі вялікае значэньне для свайго часу. Надрукаваныя ім тэксты бяруць да ўвагі іншыя выдаўцы, друкаваныя выданьні Скарыны, а магчыма, і рукапісы, 6 падрыхтаваныя да друку, становяцца прадметам перапісваньня рупліўцамі распаўсюду Сьвятога Пісаньня. Распаўсюджваньне Рэфармацыі ў Беларусі стала штуршком да зьяўленьня новых перакладаў. Пасьля выданьня ў 1563 г. у Берасьці так званай Радзівілаўскай Бібліі, паўсталі рукапісныя пераклады псальмаў з гэтай кнігі. Каля 1580 г. Васіль Цяпінскі выдаў па-беларуску Эвангельлі паводле Мацьвея, Марка і Лукі. У сваім выданьні Цяпінскі разьмясьціў паралельна тэксты на стараславянскай і беларускай мовах. Напрыканцы XVI — пачатку XVII стст. у Беларусі шырока распаўсюджваліся так званыя Вучыцельныя Эвангельлі, у якіх зьмяшчаліся пропаведзі паводле Эвангельляў на нядзелі і сьвяты і камэнтары.
 
Найболып значным падобным выданьнем зьяўляецца Вучыцельнае Эвангельле Каліста, перакладзенае М. Сматрыцкім і выдадзенае ў Еўі каля Вільні ў 1616 г. На пачатку XX ст. супрацоўнік Брытанскага Біблійнага Таварыства Ўілфрыд Ўайзман пісаў: «Беларусы — адзін з першых народаў, якія надрукавалі Пісаньне на сваёй мове. Гэта было ў 1517 г., на восем год раней за першае друкаванае выданьне па-ангельску. Можна ўявіць, якімі былі б цяпер беларусы, калі 6 перасьлед і ўціск веры напрыканцы XVI ст. не прывялі народ да заняпаду. Разам з забаронай і зьнішчэньнем Бібліі пачалі згасаць сьвятло і надзея».
 
Сапраўды, адыход ад ідэяў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім на пачатку XVII ст. стаўся прычынай глыбокага крызісу, які ахапіў усе сфэры жыцьця беларускага грамадзтва, і наступствы якога мы адчуваем да сёньняшняга дня. Маральны заняпад прывёў да палітычнага і культурнага заняпаду. Праявілася гэта і ў тым, што на працягу наступных трох стагодзьдзяў не было ніводнага выданьня Сьвятога Пісьма на беларускай мове. Пачатак XX ст. прынёс надзею на адраджэньне. Адначасова з нацыянальным адраджэньнем пачалося эвангельскае прабуджэньне, і зноў паўстала пытаньне пра неабходнасьць мець Біблію на роднай мове.
 
Першыя заклікі да перакладу і выданьня Сьвятога Пісьма па-беларуску зьявіліся ў пэрыёдыцы ў 1913 г. У наступны год католікамі была выдадзеная парафраза Бібліі — «Кароткая Гісторыя Сьвятая». У 1922 г. Ільдэфонс Бобіч надрукаваў па-беларуску «Навукі і Эвангельлі для чытаньня падчас імшы ў нядзелі і сьвяты». Аднак найболып пасьпяховыя практычныя крокі зрабілі пратэстанты. Баптысцкі пастар з Берасьця Лукаш Дзекуць-Малей на пачатку 1920-х гг. пераклаў Эвангельлі, якія з 1926 г. выходзяць асобнымі брашурамі ў баптысцкім выдавецтве «Компас».
 
Вядомы беларускі культурны і палітычны дзеяч Антон Луцкевіч узяўся рэдагаваць тэкст перакладу. Нават было створана «Таварыства для перакладу Сьвятога Пісаньня на беларускую мову». Працай зацікавілася Брытыйскае Біблійнае Таварыства, і дзякуючы яго падтрымцы ў 1931 г. пабачыў сьвет «Новы Запавет і Псальмы» ў перакладзе Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча — першы сучасны пераклад Сьвятога Пісьма на беларускую мову. Да сёньняшняга дня гэты пераклад лічыцца адным з найболып удалых і найболып распаўсюджаных беларускіх перакладаў Бібліі. Ён выдаваўся 4 разы (у 1931,1948, 1985 і 1991 гг.) агульным накладам больш за 50000 асобнікаў і стаў штуршком для выданьня 7 перакладаў Новага Запавету і 3 перакладаў усёй Бібліі на беларускую мову. У 1936 г. сынадальная друкарня праваслаўнай царквы ў Варшаве выпусьціла ўласны пераказ Бібліі па-беларуску пад назовам «Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету», укладзены Сяргеем Паўловічам. У 1939 г. у Вільні пабачылі сьвет «Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі» ў перакладзе і з камэнтарамі Вінцэнта Гадлеўскага.
 
У 1954 г. Пётра Татарыновіч, кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, выдаў у Рыме «Сьвятую Эванэлію і Апостальскія Дзеі», а ў 1974 г.— «Лісты Сьвятых Апосталаў». У Беларусі ў 1968 г. пасьля наведваньня II Ватыканскага сабору за пераклад Сьвятога Пісьма ўзяўся Ўладзіслаў Чарняўскі. Гэтая праца завяршылася ў сярэдзіне 1980-х гг. і была прызнаная Ватыканам, але пераклад доўгі час заставаўся ў рукапісе. Пасьля Другой сусьветнай вайны сярод беларускіх пратэстантаў на эміграцыі аднавіліся высілкі дзеля выданьня беларускага перакладу Бібліі. Яны мелі вынікам перавыданьне ў 1948 г. перакладу Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча, а таксама працу Янкі Станкевіча, Майсея Гітліна, Вітаўта Тумаша і Леаніда Галяка над перакладам усёй Бібліі. У 1965 г. у ЗША паўстаў «Беларускі Біблійны камітэт» з мэтай выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У 1970 г. у Нью Ёрку ў перакладзе Станкевіча і Гітліна выйшаў «Новы Закон Спадара і Спаса нашага Ісуса Хрыста», а ў 1973 г.— поўнае выданьне «Сьвятая Бібля. Кнігі Сьвятога Пісьма Старога й Новага Закону».
 
Над перакладамі Пісаньня працаваў на эміграцыі мэтадысцкі пастар Ян Пятроўскі. Таксама на эміграцыі былі выдадзеныя «Напрастольнае Сьвятое Евангельле» і пераклад Эвангельляў, зроблены Міхасём Міцкевічам. Распад Савецкага Саюзу і аднаўленьне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь далі пачатак вялікаму эвангельскаму прабуджэньню ў краіне і суправаджаліся перавыданьнем ранейшых і зьяўленьнем новых перакладаў Сьвятога Пісьма на беларускую мову.
 
3 1990 г. пачала працу біблійная камісія Беларускай праваслаўнай царквы. Ужо ў 1991 г. яна выдала «Святое Евангелле паводле Матфея» на грэцкай, царкоўна-славянскай, расейскай і беларускай мовах, пасьля выйшлі іншыя Эвангельлі і Дзеі Апосталаў, а ў 2007 г. выйшла «Свяшчэннае Евангелле» — чатыры Эвангельлі ў форме, прызначанай для выкарыстаньня ў праваслаўнай богаслужбовай практыцы. Таксама Сэкцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакумэнтаў Каталіцкага Касьцёла ў Беларусі выдала ў 2012 г. «Святое Евангелле» — чатыры Эвангельлі ў вэрсіі Каталіцкага Касьцёла. У 1995 г. Васіль Сёмуха,які напачатку супрацоўнічаў з біблійнай камісіяй БПЦ, выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыра. У гэтым яму спрыялі розныя эміграцыйныя асяродкі і, у прыватнасьці, канадзкі прапаведнік Юрка Рапэцкі.
 
У 2002 г. выйшаў поўны пераклад Бібліі, зроблены Васілём Сёмухам у супрацоўніцтве з канадзкім Глябальным місыянэрскім служэньнем і пад рэдакцыяй Юркі Рапэцкага. У другой палове 1990-х група маладых вернікаў пад кіраўніцтвам Антонія Бокуна пачала працу над выданьнем перакладу Бібліі, зробленага Уладзіславам Чарняўскім. Гэтая праца мела вынікам выданьне Новага Запавету ў 1999 г. і Пяцікніжжа — у 2002 г. У 2002 г. Біблійнае Таварыства ў Рэспубліцы Беларусь прыняло рашэньне выдаць Біблію ў перакладзе У Чарняўскага.
 
У 2003 г. выйшаў пераклад Новага Запавету ў рэдакцыі Біблійнага Таварыства, а ў 2012 г.— поўны тэкст Бібліі, падрыхтаваны на падставе рукапісаў У. Чарняўскага.
 
3 канца 1980-х гг. над перакладам Эвангельляў працаваў Анатоль Клышка. Ягоная праца была завершаная ў 2014 г. выданьнем поўнага тэксту Новага Запавету.
 
Цяперашняе выданьне зьяўляецца яшчэ адным перакладам кнігаў Сьвятога Пісаньня на беларускую мову. Новы Запавет перакладзены са старажытнагрэцкай мовы паводле тэксту, вядомага як Textus Receptus («агульнапрыняты тэкст»), на падставе якога рабіліся пераклад Марціна Лютара, Берасьцейская Біблія, Біблія караля Якуба ці Сінадальны пераклад. Таксама «Апостал», выдадзены Францыскам Скарынам у Вільні ў 1525 г., падрыхтаваны на падставе такіх самых грэцкіх манускрыптаў, якія ляглі ў аснову Textus Receptus. Кніга Прыповесьцяў Салямона была перакладзеная паводле тэксту, зьмешчанага ў выданьні тэкстаў Пісаньня на старажытнагебрайскай і расейскай мовах, падрыхтаваных калектывам пад кіраўніцтвам Д.Ёсіфона. У квадратных дужках у тэксьце зьмешчаныя словы, якія дадаў перакладчык для болыыай зразумеласьці тэксту.
 
Назвы кнігаў і іх разьмяшчэньне падаецца паводле заходняй традыцыі. У перакладзе Кнігі Прыповесьцяў імя Бога («тэтраграматон») перадаецца словам ГОСПАД, напісаным вялікімі літарамі. Нумарацыя псальмаўу спасылках на паралельныя месцы Пісаньня падаецца паводле гебрайскай Бібліі, а ў дужках — паводле Сэптуагінты. Такім чынам, на сёньняшні дзень беларусы маюць у друкаваным выглядзе 3 пераклады поўнай Бібліі і 7 перакладаў усяго Новага Запавету, ня лічачы перакладаў паасобных біблійных кнігаў. Такая шматлікасьць перакладаў сьведчыць пра практычную патрэбу Бібліі на беларускай мове, каб кожны беларус мог чытаць Слова Божае на роднай мове. Таму гэтая кніга, якую Вы, шаноўны чытач, трымаеце ў руках, не павінна стаяць на паліцы. Слова Божае неабходна чытаць, Словам Божым трэба жыць.
 
Антоні Бокун 
 
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя andwhale