На гэтай старонцы - бiблейскiя модулi BibleQuote на беларускай мове.
Новы Закон на беларускай мове - Новый Завет на белорусском языке - перевод Янки Станкевича
Вялiкi дзякуй сайту Часасловец.
Станкевіч Ян (Янка) (псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак) (26.11.1891-16.11.1976)
Беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага павета. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й Пражскі ўнівэрсытэт. Доктар філасофіі (1926). Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім і Віленскім унівэрсытэтах.
Пасол Сейма (1928-30). Пад час нямецкай акупацыі кантактаваў з польскім антыфашысцкім падпольлем і быў лідэрам канспіранцыйнай Партыі Беларускіх Нацыяналістаў. Быў чальцом Беларускай народнай самапомачы і навуковага аддзелу БЦР. Адзін з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. З 1949 г. жыў у ЗША і займаўся навуковай і грамадскай дзейнасьцю. Пахаваны ў Саус-Рывэры, Нью-Джэрсі.
Выданьні:
Выданьні:
- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста. – Нью– Ёрк, 1959. (Пераклад з грэцкай Я.Станкевіча).
- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста | З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены. – Нью– Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. – 260 с. (Пераклад Я.Станкевіча).
- Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону | З мовы габрэйскае а грэцкае. – Нью Ёрк, 1973. – 840 + 260 с. (Пераклад Я. Станкевіча і М.Гітліна).
Новы Запавет у перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея и Антона Луцкевіча
НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ
Гельсінкфорс: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства. 1931.
Новы Запавет і Псальмы у перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча ды іншых.
Дадатковая інфармацыя пра пераклад і перакладчыкаў:
- Алена Глагоўская - «...Хоць бы і памёр, жыць будзе» Пра Лукаша Дзекуць-Малея (1888-1955)
- Гай Пікарда - Нябеснае полымя: Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў (1931)
- Ян Пятроўскі Антон Луцкевіч - арыстакрат беларускае думкі
- Ігар Бараноўскі - Лукаш Дзекуць-Малей - кароткая біяграфія са збору паштовак - "Берасцейцы - дзеячы БНР"(сайт "Берасьцейская вясна")
- Біяграфія Антона Луцкевіча (Вікіпедыя)
Антон Луцкевіч (1884-1942) Лукаш Дзекуць-Малей (1888-1955)
НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ – Таронта, Канада: Глабальнае місіянэрскае радыёслужэньне, 1985.
Евангелля і Дзеі Апостолаў у перакладзе ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага
- Чатыры Эванэліі і Апостальскія Дзеі у пер. кс. Вінцэнта Гадлеўскага з выясьненьнямі
- Кароткая біяграфія
Ві́нцэнт Гадле́ўскі (16.11.1898, в. Шурычы Ваўкавыскага павету – 24 сьнежня 1942, лагер Трасьцянец)
Каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, публіцыст.
Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную сэмінарыю і Пецярбурскую каталіцкую духоўную акадэмію. Адзін зь першых пачаў служыць у касьцёле па-беларуску. Пасьля абвяшчэньня БНР уваходзіў у склад Рады.
Гадлеўскі — сярод заснавальнікаў беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, рэдактар газэты «Крыніца». Калі Заходняя Беларусь апынулася пад Польшчай, ксёндз Гадлеўскі выкладаў у Нясьвіскай беларускай сэмінарыі, быў пробашчам у Жодзішках Сьвянцянскага павету. За беларушчыну палякі засудзілі яго на два гады турмы. Пасьля гэтага ён жыў у Вільні і пераклаў па-беларуску Новы запавет.
У 1939–1940 Гадлеўскі выдаваў часопіс «Беларускі Фронт» і заснаўваў Беларускую незалежніцкую партыю.У чэрвені 1940 выехаў зь Вільні ў Варшаву, працаваў у Беларускім камітэце, у кастрычніку 1941 прызначаны галоўным школьным інспэктарам у Менску, кіраваў працай па падрыхтоўцы праграмаў навучаньня для беларускіх пачатковых школ, адначасова сябра Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы (БНС). 24 сьнежня 1942 арыштаваны нямецкай паліцыяй у Менску, неўзабаве закатаваны ў Трасьцянцы (пад Менскам).
Ідэалёгія Гадлеўскага — гэта беларускі кансэрватызм, угрунтаваны на гістарычнай памяці, мове, культуры, традыцыях. У ролі нацыянальнай эліты, здольнай скансалідаваць і павесьці за сабой нацыю, Гадлеўскі бачыў інтэлігенцыю. Кансэрватыўны падыход гарманічна злучаўся ў яго з хрысьціянскім пэрсаналізмам — увагай да асобы.
Дадатковая інфармацыя пра пераклад і перакладчыка:
- Ул. Конан - Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі: Філасофскае абгрунтаванне беларускай ідэі
- С. Ёрш - Рыцар Свабоды (Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, 1888-1942)
- Біяграфія кс. Вінцэнта Гадлеўскага (Вікіпэдыя)
Евангелля ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускага Экзархата РПЦ
CВЯТОЕ ДАБРАВЕСЦЕ
Пераклад Біблейнай камісіі пры Беларускім Экзархаце
Модуль с партала "Царква"
См. также
Категории:
Благодарю сайт за публикацию: