Бабятынскі - Ад Смаленску да Вільні - Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй

Конрад Бабятынскі - Ад Смаленску да Вільні - Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй 1654 - 1655
Вайна 1654—1667 гг. адыграла надзвычай важную ролю ў гісторьіі Беларусі. Але і да сёньня расейская, а раней — савецкая гістарыяграфія ацэньвае яе тэндэнцыйна. Жыхары беларускіх земляў не віталі царскіх войскаў як вызваліцеляў з-пад польскай ці літоўскай акупацыі, а падтрымка новай улады вынікала не з ідзалягічных ці сацыяльньіх меркаваньняу, а з страху страціць жьцьцё і маёмасьць. За час усёй вайны Беларусь нанесла калясальныя дэмаграфічныя страты — адны з найбольшых (поруч з II сусьветнай вайной) у сваёй гісторьіі. Дзясяткі тысячаў людзей палеглі ахвярамі ваенных дзеяньняў, сотні тысячаў загінулі ад хваробаў, а вялікую частку насельніцтва (найперш рамесьнікаў) вывезьлі ў глыб Расеі. Яны ўжо не вярнуліся дадому нават пасьля Андрусаўскага замірэньня. Гэтых дэмаграфічньіх і матэрыяльных стратаў не ўдалося пераадолець цягам доўгіх дзесяцігодзьдзяў.
 

Конрад Бабятынскі - Ад Смаленску да Вільні - Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй 1654 - 1655

Конрад Бабятынскі; пераклад з польск. мовы Антона Кузьміча. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 172 с.
ISBN 978-5-00076-007-9
Пераклад з польскай мовы зроблены паводле выданьня: Bobiatynski, Konrad. Od Smolenska do Wilna. Wojna Rzeczypospolitej z Moskwa
1654 —1655. — Zabrze: Inforeditions, 2004. — 286 s.
 

Конрад Бабятынскі - Ад Смаленску да Вільні - Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй 1654 - 1655

Уступ
  • Разьдзел I. На парозе вайны
  • Разьдзел II. Летняя кампанія 1654 г. Вітва пад Шкловам і Шапялевічамі
  • Разьдзел III. Аблога і падзеньне Смаленску
  • Разьдзел IV У цяні паразы. Аднаўленьне літоўскай арміі пасьля Шапялевічаў
  • Разьдзел V Паміж каралём і гетманам. Унутраны канфлікт у Літве у другой палове 1654 г.
  • Разьдзел VI. Пачатак зімовага кантранаступу. Аблога Новага Быхава
  • Разьдзел VII. Бітва за Магілёў
  • Разьдзел VIII. Бітвы на Дзьвіне і на левым беразе Дняпра
  • Разьдзел IX. Летняя кампанія 1655 г. Страта Вільні
Заключная частка Дадаткі
  • Дадатак I. Армія Вялікага Княства Літоўскага ў летняй кампаніі1654 г
  • Дадатак II. Кампут дывізіі левага крыла літоўскай арміі — Восень 1654 г.
  • Дадатак III. Літоўская армія на парозе зімова-веснавой кампаніі 1655  г.
  • Дадатак IV Дапаможны корпус Кароны на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1654—1655 гг.
Бібліяграфія
 

Конрад Бабятынскі - Ад Смаленску да Вільні - Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй 1654 - 1655 - Уступ

 
Польская гістарыяграфія лічыць 1655 г. адным з найболыи трагічных у гісторыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Зьнясіленая нападамі суседзяў, сямігадовай грамадзянскай вайной, а таксама паглыбленьнем унутранай крызы, дзяржава апынулася на мяжы зьнішчэньня. Кароль Ян Казімер увосень уцёк у Сылезію, а большасьць саноўнікаў і войскі перайшлі на бок ворагаў. Амаль уся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага і Кароны апынулася пад акупацыяй швэдаў, маскоўцаў і казакоў.
Адной з прычынаў гой драматычнай сытуацыі стаўся фінал першага этапу распачатай на мяжы траўня і чэрвеня папярэдняга году вайны з Масковіяй. Ейны ход на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ад падзеяў летняй кампаніі 1654 г. і да практычнага завяршэньня 29 верасьня 1655 г. і разглядаецца ў гэтай працы.
 
Супрацьстаяньне Рэчы Паспалітай з Масковіяй працягвалася зь перапынкамі да самага Андрусаўскага замірэньня ў 1677 г. і прывяло да поўнай зьмены раскладу сілаў у Сярэдне-Усходняй Эўропе. Аднак у польскай гістарыяграфіі гэтая тэма дасюль належным чынам не распрацаваная. Падзеям 1654—1655 гг. прысьвяціў падрабязную манаграфію толькі знакаміты львоўскі гісторык Людвік Кубаля[1]. Ягоная, кніга і цяпер мае вялікую навуковую каштоўнасьць. Але з часу ейнага напісаньня прамінула больш як дзевяноста гадоў, таму шмат цьверджаньняў і гіпотэзаў аўтара не вытрымліваюць сёньня навуковай крытыкі і патрабуюць удакладненьня.
Канфлікт Рэчы Паспалітай з Масковіяй, як правіла, згадваецца ў кантэксьце распачатай у той жа час вайны з Швэцыяй — слыннага «патопу», а таксама паўстаньня Хмяльніцкага. Зрэшты, варта адзначыць, што гэтая тэндэнцыя заўважная ня толькі ў згаданых намі навуковых працах. У тагачасных лістах таксама вельмі цяжка знайсьці інфармацыю пра падзеі на беларускіх абсягах Рэчы Паспалітай[2].
 
I толькі ўварваньне маскоўскіх войскаў у глыб Вялікага Княства Літоўскага і захоп Вільні паўней адлюстраваныя ў карэспандэнцыі.Затое вялікую цікавасьць і гарачыя дыскусіі ня толькі сярод гісторыкаў, але і ў шырокіх колах польскага грамадзгва і дасюль выклікае фігура Януша Радзівіла. Адназначна адмоўны вобраз гетмана, які склаўся ў сьвядомасьці палякаў у першую чаргу дзякуючы Гэнрыку Сянкевічу, патрабуе перагляду і пераасэнсаваньня. Ацэньваючы матывы найболып спрэчнага ў ягоным жыцьці рашэньня — прыняцьця 17 жніўня 1655 г. пратэкцыі швэдзкага караля Карла Густава, мы часта не зважаем на тое, як паўплывала на ягоны выбар параза ў вайне з Масковіяй. Будзем спадзявацца, што паказаная ў гэтай кнізе складанасьць ваенна-палітычнай сытуацыі, у якой апынулася Вялікае Княства Літоўскае ў 1654—1655 гг., дазволіць больш аб’ектыўна вызначыць адказнасьць асобных фігураў за паразу. Таму, апроч дэталёвага разгляду ваенных дзеяньняў, шмат месца адводзіцца іншым чыньнікам, якія істотна адбіліся на выніках супрацьстаяньня з Масковіяй: вонкавапалітычнаму становішчу, складанай унутранай сытуацыі ў Рэчы Паспалітай, а таксама праблемам ейнага дзяржаўнага ладу і фінансаў.
 
У сваёй працы мы імкнуліся аб’ектыўна паказаць пазыцыю маскоўскага і казацкага бакоў. Ня маючы магчымасьці весьці пошукі ў Маскве, мы найперш карысталіся зробленымі ў XIX ст. выданьнямі крыніцаў, якія зьмяшчаюць вельмі багатыя матэрыялы з расейскіх архіваў.
 
У цытаваных маскоўскіх і казацкіх дакумэнтах датаваньне ўніфікаванае паводле грыгарыянскага календара. Юліянскі каляндар, прыняты на той час у Маскоўскай дзяржаве, у XVII ст. «спазьняўся» ў параўнаньні зь ім на дзесяць дзён.
Вайне Рэчы Паспалітай з Масковіяй у расейскай і ўкраінскай гістарыяграфіі надаецца нашмат больш увагі, чым у польскай. Як гэта зазвычай здараецца, ня толькі сярод прафэсійных дасьледчыкаў, але і сярод аматараў гісторыі, пераможныя войны выклікаюць нашмат большую цікавасьць, чым паразы.
 
Яшчэ ў царскай Расеі шмат увагі кампаніям царскіх войскаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага надалі ў сваіх фундамэнтальных працах клясыкі расейскай і ўкраінскай гістарыяграфіі С. Салаўёў і М. Грушэўскі[3]. Да гэтай тэмы шматкроць зьвярталіся савецкія навукоўцы. Аднак яны разглядалі болынасьць пытаньняў тэндэнцыйна, часта рабілі памылковыя высновы і маніпулявалі фактамі ў ідэалягічных мэтах. 3 працаў, напісаных пасьля 1945 г., найвялікшую фактаграфічную каштоўнасьць маюць дасьледаваньні Аляксандра Мальцава, якія абапіраюцца на багатыя матэрыялы з маскоўскіх архіваў[4]. Вартасьць гэтай працы зьніжае, несумненна, няведаньне крыніцаў з польскіх, віленскіх і львоўскіх архіваў. Таму шмат гіпотэзаў гэтага дасьледчыка выглядаюць вельмі спрэчна, а некаторыя не вытрымліваюць крытыкі ў сьвятле вядомых сёньня працаў. 3 кніг, выдадзеных пасьля 1990 г., найвялікшую каштоўнасьць мае праца беларускага гісторыка Генадзя Сагановіча[5]. Аўтар абапіраецца на найноўшыя дасьледаваньні польскай, расейскай і ўкраінскай навукі, асьвятляе падзеі аб’ектыўна, стараючыся ўлічыць пазыцыі абодвух бакоў канфлікту. Мінус кнігі, несумненна, у занадта вузкай базе рукапісных крыніцаў.



[1]  Kubala L. Wojna moskiewska г. 1654—1655 // Szkice historyczne. Т. III. Warszawa, 1910.
[2]  Беларусьсю, натуральна, у геаграфічным, а не палітычным сэнсе я называю ня толькі землі, разьмешчаныя на ўсход ад Бярэзіны (як зазвьгчай рабілася ў XVII ст.), але і тэрыторыі Полацкага, Менскага, Наваградзкага, Берасьцейска-Літоўскага ваяводзтваў.
[3]  Соловьев С. М. История России с древнейших времен. Т. X. — Москва, 1961; Грушевський М. Йсторія Украінй-Русй. Т. IX. Ч. 2. — Кйів, 1997.
[4]  Кампіляцыя гэтых дасьледаваньняў была выдадзеная ўжо пасьля сьмерці аўтара кнігі: Мальцев А. Рос­сия и Белоруссия в середине XVII века. — Москва, 1974.
[5]  Сагановіч Г. Невядомая вайна. — Мінск, 1995.
 

Конрад Бабятынскі - Ад Смаленску да Вільні - Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй 1654 - 1655 - На парозе вайны

 
У сярэдзіне XVII ст. змаганьне за гегемонію ва Усходняй Эўропе паміж Рэччу Паспалітай Абодвух'Народаў і Маскоўскай дзяржавай уваходзіла ў новую фазу. Масковія, прыніжаная паразамі ў чарговых войнах ад часу Сьцяпана Батуры, дваццаць гадоў чакала рэваншу за страту Інфлянтаў, Полацку, Смаленску, Севершчыны, а найперш за польскую інтэрвэнцыю ў час Вялікай смуты. Таму малады цар Аляксей Міхайлавіч (нар. у 1629 г.) і ягоныя дарадцы ўважліва назіралі за падзеямі на тэрыторыі суседняй дзяржавы. 3 асаблівай увагай адсочвалася сытуацыя на ўкраінскіх землях, дзе зь вясны 1648 г. працягвалася найвялікшае за ўсю гісторыю казацкае паўстаньне.
 
Багдан Хмяльніцкі, які яго ачольваў, дакладна ведаў, што немагчыма весьці барацьбу з Рэччу Паспалітай без падтрымкі звонку. Таму яшчэ перад паўстаньнем ён заключыў хаўрус з Крымскім ханствам. Вайсковая дапамога татараў надзвычай прыдалася ў першыя месяцы паўстаньня: дзякуючы ёй казакі здабылі перамогу на Жоўтых Водах, пад Корсунем і Пілаўцамі. Аднак гэтае пагадненьне шмат зь якіх прычынаў было для казакоў цяжкім. Хаўрусьнік спусташаў край, рабаваў насельніцтва, выводзіў з Украіны шматтысячны ясыр. Больш за тое, татары лічылі ранейшы палітычны ўклад для сябе аптымальным, і таму не намерваліся падтрымліваць імкненьня Хмяльніцкага стварыць самастойную або толькі фармальна падпарадкаваную Рэчы Паспалітай украінскую дзяржаву. Таму досыць рана, ужо ў чэрвені 1648 г., гетман наладзіў кантакты з Масковіяй, просячы ў цара апекі і нават запрашаючы яго на польска-літоўскі сталец пасьля нядаўняй сьмерці Уладзіслава IV Напэўна, ужо тады Хмяльніцкі зыходзіў з таго, што неўзабаве менавіта Аляксей Міхайлавіч будзе падтрымліваць ягоныя пляны і дзеяньні . Важную ролю ва ўмацаваньні двухбаковых кантактаў адыгрываў таксама рэлігійны чыньнік — казакі лічылі Маскву натуральным хаўрусьнікам у барацьбе супраць Берасьцейскай уніі 1596 г.Яшчэ ў 1648 г. ніяк не разглядалася магчымасьць, што Хмяльніцкі атрымае хоць якую ваенную дапамоіу ад цара. Дачыненьні паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй у той час складваліся добра і нават значна пацяплелі пасьля 1645 г. Аднак гэта было зьвязана з плянамі турэцкай вайны Уладзіслава іу які, намерваючыся між іншым заваяваць Крым, лічыў, што яму не абысьціся бяз шчыльнага супрацоўніцтва зь дзяржавай Раманавых. Таму таксама армія Кароны ўзімку 1645—1646 гг. увайшла на тэрыторыю ўсходняга суседа, каб дапамагчы яму адбіць напад татараў. Іншая рэч, што ў вышку няўдалых дзеяньняў Мікалая Патоцкага, а таксама лютых маразоў вайсковыя аддзелы панесьлі балючыя страты, практычна не сутыкаючыся з праціўнікам. У 1647 г. Рэч Паспалітая скіравала ў Маскву пасольства на чале з брацлаўскім ваяводам Адамам Кісялём, які 25 верасьня падпісаў хаўрус паміж абедзьвюма дзяржавамі супраць Крымскага ханства. 3 годна з гэтым дакумэнтам, бакі абяцалі адно аднаму дапамогу ў выпадку нападу татараў. Выконваючы дамову, Аляксей Міхайлавіч меўся паслаць увесну 1648 г. свае войскі супраць аддзелаў Тугай-бэя, а значыць і супраць казакоў. Аднак нягледзячы на тое, што 30 траўня цар выдаў указ, у якім загадваў даць вайсковую падтрымку Рэчы Паспалітай, а зьвершнікі арміі, сканцэнтраванай каля Белгараду, дасылалі да гетмана Патоцкага пасланцоў з пытаньнем, куды скіраваць свае аддзелы, да супольных дзеяньняў супраць паўстанцаў Хмяльніцкага не дайшло . Армія Кароны перастала існаваць пасьля паразаў на Жоўтых Водах і пад Корсунем, а Маскоўскую дзяржаву ў чэрвені 1648 г. страсянулі ўнутраныя хваляваньні, выкліканыя павышэньнем падатку на соль і незадаволенасьцю кіраваньнем царовага швагра Барыса Марозава, які трымаў стырно ўлады ў Крамлі.
 
Аднак цар надалей не зьмяніў свайго адмоўнага стаўленьня да бліжэйшага супрацоўніцтва з казакамі. Ён выдатна разумеў, што магчымая вайна з Рэччу Паспалітай патрабуе некалькіх гадоў палітычнай і ваеннай падрыхтоўкі. Паразы, якія наносіла Рэч Паспалітая Масковіі цягам апошніх некалькіх дзясяцігодзьдзяў, таксама не дадавалі цару ўпэўненасьці напярэдадні новай ваеннай кампаніі. Дарэчы, гэткія ж засьцярогі меў і бацька Аляксея, Міхаіл Фёдаравіч, які на ложку сьмерці ў 1645 г. нібыта запатрабаваў ад сына клятвы, што той захавае мір з заходнім суседам. Масква зь непакоем назірала за казацка-татарскім хаўрусам, які мог пагражаць новымі нападамі арды на Маскву. Сацыяльны радыкалізм казацкага паўстаньня на фоне хваляваньняў на ўласнай тэрыторыі таксама спрыяў таму, што разьвіцьцё сытуацыі ва Украіне ўспрымалася хутчэй з боязьзю, чым з надзеяй атрымаць палітычную карысьць.
 
Тым ня менш, ужо празь некалькі месяцаў паступовае пахаладаньне ў стасунках з Польшчай зьмяніла стаўленьне Масквы да казакоў. У Крамлі вельмі нэгатыўна ўспрынялі рашэньне каранацыйнага сойму, які падчас сваіх паседжаньняў у Кракаве ад 19 студзеня да 14 лютага 1649 г. адмовіўся ратыфікаваць дамову, падпісаную два гады таму Кісялём. Таксама чарговыя посьпехі Хмяльніцкага і ўсё больш відавочная ўнутраная крыза ў Рэчы Паспалітай прывялі да таго, што пры царскім двары пачалі сур’ёзна падумваць пра інтэрвэнцыю .
 
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя Wizard