Біблія - Стары Запавет - Кніга Роду - Сурыновіч

Біблія - Стары Запавет - Кніга Роду - Сурыновіч
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
 

 

а. Сяргей Сурыновіч - Біблія - Стары Запавет - Кніга Роду - пераклад з Септуагінты

 
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання я рыхтую пераклад Пяцікніжжа.
 
Гэта мой аўтарскі пераклад з Септуагінты.
 
На беларускую мову ніхто з грэцкай Старога Запавету ніколі не перакладаў - гэта першы вопыт.
 

а. Сяргей Сурыновіч - Біблія - Стары Запавет - пераклад з Септуагінты - Друйская Біблія - Кніга Роду

 
Пераклад з грэцкай Септуагінты здзейснены айцом Сяргеем Сурыновічам
 
Электроннае выданне, Сяргей Сурыновіч, Друя, 2016 г
 
У інтэрнэце апублікавана ўпершыню - падарунак чытачам сайта Esxatos
 
Стары Запавет 
Кніга Роду 
(Друйская Біблія) 
 
Заахвоціў да перакладу і спрычыніўся праз вычытванне тэкстаў а. Сяргей Стасевіч 
Стыль-рэдактары: Крысціна Курчанкова, Ціна Палынская
 

а. Сяргей Сурыновіч - Біблія - Стары Запавет - пераклад з Септуагінты - Друйская Біблія - Кніга Роду  - 1

 
1 На  пачатку1  стварыў  Бог  неба  і  зямлю.  2  Зямля  ж  была бязвідная  і  неўладкаваная2,  і  цемра  над  безданню,  і  Дух  Божы ўзносіўся над вадою. 3 І сказаў3 Бог: “Няхай будзе святло”. І з’явілася святло. 4 І ўбачыў Бог, што святло добрае4. Тады аддзяліў Бог святло ад 
цемры. 5 І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца – дзень першы5
 
6 І сказаў Бог: “Няхай будзе цвярдыня пасярэдзіне вады і няхай аддзеліць  ваду  ад  вады”.  І  было  так.  7  І  стварыў  Бог цвярдыню,  і аддзяліў  Бог  ваду, што  была  ніжэй,  пад  цвярдыняй,  і  ваду  паверх цвярдыні.  8  І  назваў  Бог  цвярдыню  небам.  І ўбачыў  Бог,  што  гэта добра. І быў вечар, і была раніца – дзень другі. 
 
9  І  сказаў  Бог:  “Няхай  злучыцца  вада, што  пад  небам,  у  адзін збор6 і стане бачнаю суша”. І было так. І сабралася вада пад небам у зборы яе, і стала бачнаю суша. 10 І назваў Бог сушу зямлёю, а сутокі7 водаў назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.  
 
11  І  сказаў  Бог:  “Няхай  узгадуе  зямля  парасці  травы, што  сее семя  паводле  роду  і  паводле  падабенства,  і  дрэва ўрадлівае,  што родзіць плады з насеннем паводле роду свайго на зямлі”. І было так. 12 І  ўрадзіла  зямля  парасці  травы,  што  сее насенне  паводле  роду  і паводле падабенства, і дрэва ўрадлівае, што родзіць плады з насеннем паводле роду свайго на зямлі. І ўбачыў Бог, што гэта добра. 13  І быў вечар, і была раніца – дзень трэці. 
 

 
 

а. Сяргей Сурыновіч трымае Біблію Скарыны

1 Маецца на ўвазе не толькі пачатак у сэнсе часу існавання, але і найгалоўнейшы момант, які вянчае, адрознівае, падкрэслівае значнасць абранага часу; таксама варта звярнуць увагу на выдзяленне  ў  тэксце  АДЗІНАГА  БОГА  як  Творцы  ўсяго  існага  на  фоне пераважнага політэізму ў старажытным грамадстве. 
2 Грэц. ἀκατασκεύαστος – у разуменні грэкаў азначае адсутнасць умоваў для жыцця і яго заіснавання. 
3 Слова Божае з’яўляецца адначасова выказваннем і актам стварэння. 
4 Грэц. καλός у грэцкай культуры мае значэнне як дабра, так і прыгажосці, семантыка гэтага слова мае шырокую гаму значэнняў. 
 Грэц.  ἐγένετο форма  граматычнага  часу  аорыст  ад  дзеяслова  γίγνομαι  у  грэцкай мове можа азначаць як пачатак дзеяння, яго заканчэнне, так і яго поўнае здзейсненне; таксама ў сказе праглядаецца семіцкі спосаб лічэння пачатку дня, пачынаючы ад вечара. 
6 Грэц. συναγωγή у НЗ выкарыстоўваецца як месца збору на малітву, сінагога. 
Грэц. σύστημα літ. “спалучэнне, утварэнне, уладжванне”. 
 

На здымку: трымаючы ў сваіх руках лісты Кнігі Царстваў Францішка Скарыны, рукі самі пачынаюць дрыжэць ад усведамлення значнасці і каштоўнасці іх для кожнага беларуса і нашай нацыі...
 
 
14 І сказаў Бог: “Няхай узнікнуць свяцілы на цвярдыні неба дзеля асвятлення зямлі, аддзяляючы дзень ад ночы. І няхай стануць на азнакі часінаў, і дзён, і гадоў. 15 І няхай будуць дзеля асвятлення ў цвярдыні неба, каб свяціць на зямлю”. І было так. 16 І стварыў Бог два свяцілы вялікія:  вялікае  свяціла  дзеля  ачольвання  дня  і малое  свяціла  дзеля ачольвання  ночы  ды  зоркі.  17  І  змясціў  іх Бог  у цвярдыні  неба,  каб свяцілі на зямлю, 18 каб ачольвалі дзень і ноч і адмяжоўвалі святло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра. 19 І быў вечар, і была раніца – дзень чацвёрты. 
 
20  І  сказаў  Бог:  “Няхай  утвораць  воды  душы жывыя  гадаў  ды птушак, што лётаюць над зямлёю пад цвярдыняй нябёснай”.  І было так. 21 І стварыў Бог кітоў1 вялікіх і ўсялякія душы жывыя гадаў, што далі  воды  паводле  іх  роду,  таксама  ўсялякае  птаства  крыластае паводле роду.  І ўбачыў Бог, што  гэта добра. 22  І дабрасловіў2  іх Бог, кажучы: “Плодзьцеся, і множцеся, і напоўніце воды ў морах. І птушкі няхай памножацца на  зямлі”.  23  І  быў  вечар,  і  была раніца  –  дзень пяты.  
 
24  І  сказаў Бог:  “Няхай  утворыць  зямля  душу жывую паводле роду: чацвераногіх, гадаў і дзікіх звяроў паводле роду”. І было так. 25 І стварыў Бог звяроў дзікіх паводле роду, і свойскіх паводле роду, і ўсіх гадаў зямных паводле іх роду. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
 
26  І  сказаў  Бог:  “Створым3  чалавека  паводле  вобразу  і падабенства  Нашага.  Няхай  кіруе  рыбамі  марскімі,  птушкамі нябёснымі,  свойскаю  жывёлай, усёй зямлёю  і  га́дамі  ўсімі,  што поўзаюць па зямлі”. 27 І стварыў Бог чалавека. Паводле вобразу Бога стварыў яго, мужчынам і жанчынай стварыў іх. 28 І дабрасловіў іх Бог, кажучы: “Плодзьцеся і множцеся і напаўняйце зямлю ды апякуйцеся ёю. Кіруйце рыбамі марскімі,  і птушкамі нябёснымі,  і ўсёй свойскай жывёлаю, і цэлай зямлёю, і га́дамі ўсімі, што поўзаюць па зямлі”мае ў сабе душу жывую, усялякую траву зялёную на спажыву”. І было так. 31 І глянуў Бог на ўсё, што стварыў, і вось тое вельмі добрае. І быў вечар, і была раніца – дзень шосты. 
 

 
1 Агульная назва, тут літ. з грэц. κῆτος – “кіт”, старажытнае паняцце ўсіх пачвараў, цмокаў, монстраў, што насяляюць глыбіні мора. 
2 “Дабраслоўленне”  грэц.  εὐλογία:  εὐ+λόγος  – “дабро” +  “слова” перадаецца ў дадзеным перакладзе  згодна  з  літаральным  значэннем  слова  ў  грэцкай  мове  і  правіламі словаўтварэння ў беларускай мове. 
3 Множны лік ад дзеяслова ποιήσωμεν – pluralis maiestatis, можна ўгледзець таксама намёк на тое, што Адзіны Бог у сваёй сутнасці не з’яўляецца самотным. 
 
PDF - 30/01/2016
 

 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя surynovic