Цемушаў - На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага

Віктар Мікалаевіч Цемушаў - На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага - сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.
Віктар Мікалаевіч Цемушаў (04.03.1975 — 23.06.2011) — выдатная асоба беларускага грамадскага і навуковага жыцця канца XX — пачатку XXI ст., а яго навуковая дзейнасць — надзвычай станоўчая з'ява ў беларускай гістарычнай навуцы гэтага перыяду. Чалавек высокіх маральных якасцяў, дэмакратьгчных перакананняў, адукаваны і працаздольны, ён дасягнуў найвышэйшых для свайго часу вышынь у развіцці гістарьгчнай геаграфіі і картаграфіі Беларусі. Мне пашчасціла працаваць разам з Віктарам, а потым з ім і пасябраваць, нягледзячы на розніцу ва ўзросце. Нас аб'ядноўвалі падыходы да многіх пытанняў беларускай гісторыі, мы аднолькава ці амаль аднолькава ацэньвалі шматлікія праблемы беларускай рэчаіснасці, у рэшце рэшт, мы былі з ім землякамі — ён з Бабруйска, я з-пад Бабруйска. Нас абодвух прыцягвала даследаванне Усходняй Беларусі, найбольш беларускага Падняпроўя. Магчыма, у тым ліку і з-за гэтага Віктар папрасіў мяне быць навуковым рэдактарам гэтай кнігі пра ўсходнюю мяжу Вялікага Княства Літоўскага.
 
Напачатку кніга рыхтавалася для выдавецтва ў Расіі, таму рукапіс яе быў падрыхтаваны на рускай мове. Толькі пасля выдання і навуковага абмеркавання рускамоўнага варыянта Цемушаў планаваў выпусціць у свет кнігу аб фарміраванні беларуска-маскоўскай мяжы на роднай, беларускай мове. Аднак пасля сітуацыя змянілася, і аўтар прыняў прынцыповае рашэнне аб выданні сваёй асноўнай кнігі спачатку па-беларуску, за чым прасіў прасачыць калег, сяброў, родных. I вось кніга «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага», яшчэ ў рукапісе высока ацэненая спецыялістамі, нарэшце выходзіць у свет.
 
Праца пра складаныя працэсы фарміравання і ўсталявання мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім (ВКЛ) і Вялікім Княствам Маскоўскім (ВКМ) стала своеасаблівым падсумаваннем і абагульненнем папярэдніх навуковых напрацовак аўтара. Віктар змог выявіць, апрацаваць і прааналізаваць велізарную колькасць крыніц, інфармацыя з якіх тым ці іншым чынам дазваляла болын глыбока падысці да праблемы вывучэння памежных адносін ВКЛ і ВКМ. Вельмі часта ён зусім па-новаму чытаў і асэнсоўваў ужо вядомыя даследчыкам тэксты, супастаўляючы іх са сведчаннямі з іншых крыніц, параўноўваючы з напрацоўкамі іншых аўтараў, і ў выніку рабіў новыя, арыгінальныя навуковыя высновы.
 
Віктар Цемушаў вельмі ўважліва ставіўся да прац папярэднікаў. Без вывучэння гістарыяграфіі пытання ён ніколі не пачынаў яго разгляду. Сведчанне гэтага — тэкст гэтай кнігі, у якой аўтар не толькі выказвае сваю думку, але і аналізуе, крыты-куе або пагаджаецца з высновамі, якія зрабілі папярэднікі. Як вынік, яго працы пра фарміраванне межаў ВКЛ і ВКМ, пра барацьбу паміж дзвюма дзяржавамі за памежныя тэрыторыі і населеныя пункты, пра асабістыя лёсы прадстаўнікоў многіх шляхецкіх родаў, звязаных з гэтымі тэрыторыямі, атрымалі шырокае распаўсюджанне і станоўчую ацэнку не толькі ў беларускай, але таксама ў расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіі.
 
Асноўны перыяд, які ахопліваецца ў працах Віктара Цемушава — гэта XIV — пер-шая палова XVI ст. У гэты час адбываўся працэс «размеркавання» ўсходнеславянскіх зямель паміж двума палітьгчнымі цэнтрамі — Вільняй і Масквой. На гэтых землях з канца XV ст. пачалася барацьба за пераразмеркаванне прыгранічных тэрыторый і ўладанняў.
 
Пачалося ж усё з даследавання Віктарам Цемушавым праблемы фарміравання тэрыторыі і межаў уласна Маскоўскай дзяржавы. У 2002 г. ён абараніў дысертацыю: «Тэрыторыя і межы Маскоўскага княства ў канцы XIII — першай палове XIV ст.»1. Натуральна, што беларускі даследчык імкнуўся болып дэталёва разглядаць становішча на беларуска-маскоўскім памежжы, а крыніцы, якія ён выкарыстоўваў, толькі пашыралі маштабы даследавання. Гэта была ўжо не проста гістарычная геаграфія: аўтару прыйшлося разглядаць ход вырашэння многіх геапалітычных калізій, ваеннага супрацьстаяння, даследаваць вынікі дынастычнай барацьбы, дыпламатычных адносін, сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва на па-межных тэрыторыях, упльгў геаграфічнага фактару, знешняй вайсковай пагрозы і інш. Вырашаліся гэтыя праблемы паступова і знаходзілі сваё адлюстраванне ў цэлым шэрагу навуковых артыкулаў.
 

Віктар Мікалаевіч Цемушаў - На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага - сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.

 
В. М. Цемушаў; навук. рэд. В. Ф. Голубеў; пераклад з рускай мовы Н. Бакшанская, М. Мартысевіч, С. Цемушаў.
Смаленск: Інбелкульт, 2014. —464 с: [32] с. іл.
ІSВN 978-5-9904531-2-8
 
Пры афармленні першай старонкі вокладкі выкарыстаныя карта з «Касмаграфіі» Себасцьяна Мюнстэра 1550 г., малю-нак маскоўскага баярына аўгарства А. Фёдарава і пячатка вялікага князя літоўскага Вітаўга 1407 г. Пры афармленні чацвёртай старонкі вокладкі выкарыстаныя гравюра з нямецкага выдання «Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна, карта Вялікага Княства Літоўскага Тамаша Макоўскага (Амстэрдам, 1613) і карта Віктара Цемушава «Старадубская вайна 1534-1537 гг.»
 

Віктар Мікалаевіч Цемушаў - На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага - сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст. - Змест

    
Валянцін Голубеў. Ад навуковага рэдактара
Феномен літоўска-маскоўскага памежжа (замест уводзін)
Раздзел 1. Фарміраванне і змены літоўска-маскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — першай трэці XVI ст
Раздзел 2. Першыя тэрытарыяльныя кантакты і канфлікты паміж Масквой і Вільняй у другой палове XIV — пачатку XV ст
1. Барацьба Масквы і Вільні за панаванне над смаленскімі і чарнігаўскімі землямі ў сярэдзіне XIV ст
2. Падтрымка Цверы і паходы Альгерда на Маскву. 1368—1372 гг
3. Літоўска-маскоўскае супрацьстаянне на пачатку XV ст
Раздзел 3. Падзел сфер уплыву ва Усходняй Еўропе
Перыяд устойлівай літоўска-маскоўскай мяжы
1.   Літоўска-маскоўская дамова 1449 г
2.   Барацьба за Ржэву і ржэўскі адрэзак літоўска-маскоўскай мяжы ў сярэдзіне XIV — пачатку XVI ст
3.   Літоўска-цвярская мяжа
4.   Фамінска-Беразуйскае княства паміж Вільняй, Масквой і Цвер'ю
5.   Вяземскае княства на перыферыі Вялікага Княства Літоўскага. Уладанні князёў Крошынскіх
6.   Павугор'е і Верхняя Ака ў сістэме абароны Вялікага Княства Літоўскага
Раздзел 4. Пачатак маскоўска-літоўскай барацьбы за перадзел «рускіх» зямель
1.«Вайна падчас міру». Характарыстыка першай памежнай вайны ВКЛ з Масквою (1486—1494 гг.)
2.   Гісторыя даследавання і крыніцы па гісторыі першай памежнай вайны.
3.   Даціроўка вайны
4.   Структура баявых дзеянняў
5.   Падзеі вайны
6.   Вынікі вайны
Раздзел 5. Землі Беларусі на літоўска-маскоўскім памежжы ў першай палове XVI ст
1.   Гомейская зямля як рэгіён даследавання
2.   Гомейская воласць да канца XV ст
3.   Гомейская воласць пад уладай Масквы і фарміраванне ўезду ў 1500—1535 гг
4.Гомейскі ўезд напярэдадні літоўска-маскоўскай вайны 1534—1537 гг
5.    Праблема Гомея на літоўска-маскоўскіх перагаворах 1537 г
6.   Гомейская зямля ў першыя гады пасля вызвалення (1535—1560 гг.)
7.   Змены ў складзе Гомейскай воласці пасля 1537 г
8.   Спрэчныя адрэзкі літоўска-маскоўскай мяжы ў першай палове XVI ст.
Заключэнне
Дадатак 1. Уяўленні пра тэрыторыі і межы Верхняокскіх княстваў у працах даследчыкаў
Дадатак 2. Гарады ў сістэме абароны ўсходняй мяжы
Вялікага Княства Літоўскага. Дзмітравец у XV—XVII стст
Гісторыя вывучэння Дзмітраўца. Праблема яго лакалізацыі. Крыніцы
Дзмітравец у падзеях XV ст
Адміністрацыйная прыналежнасць Дзмітраўца ў канцы XV ст
Дзмітравец на мяжы з Рэччу Паспалітай у XVII ст
Дзмітравец на старых картах
Роля Дзмітраўца ў сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ
Дадатак 3. Звесткі аб маскоўска-літоўскім памежжы ў пасольскіх кнігах часу Івана III
Спіс скарачэнняў
Спіс табліц
Спіс карт
Спіс фотаздымкаў і ілюстрацый
Бібліяграфія
Крыніцы
Даследаванні, даведнікі
 

Віктар Мікалаевіч Цемушаў - На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага - сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст. -  Феномен літоўска-маскоўскага памежжа - замест уводзін

 
Сотні гадоў доўжылася фарміраванне меж паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі, якія супернічалі паміж сабой за тэрыторыі, што спачатку падзялялі іх, а потым ім непасрэдна належалі.
Станаўленне адносін Вялікага Княства Літоўскага з Вялікім Княствам Маскоўскім адбывалася паступова — ад спарадычных кантактаў да пгчыльных сувязяў. I, трэба сказаць, гэтыя адносіны не заўсёды былі мірнымі. Па-рознаму, сваімі спосабамі і са сваімі мэтамі, але абедзве дзяржавы імкнуліся да аднаго — сабраць пад сваёй уладай рускія княствы і землі. А гэта не магло не прывесці да супрацьстаяння і канфліктаў. Нават калі ўладанні Вільні і Масквы былі падзелены вялікімі абшарамі, на якіх месціліся даволі моцныя дзяржавы (Вялікае Княства Смаленскае і інш.), за гэтыя абшары ішла барацьба: заходні і ўсходні суседзі імкнуліся ўсталяваць над імі свой кантроль ці, прынамсі, прасцерці на іх свой уплыў. У той час (другая палова XIV ст.) адкрытыя варожыя дзеянні япгчэ саступалі месца разуменню неабходнасці мірных адносін і супрацоўніцтва, што нейтралізавалі ціск з боку Залатой Арды, якой было карысна ўзаемнае аслабленне дзяржаў Усходняй Еўропы. Так, напрыклад, вядомы канфлікт паміж Альгердам і Дзмітрыем Маскоўскім 1368—1372 гг., справакаваны дзеяннямі маскоўскага боку ў дачыненні да цвярскога князя — сваяка і саюзніка вялікага князя літоўскага, быў у выніку ўлагоджаны заключэннем дамовы і дынастычным шлюбам.
 
3 канца XIV ст. літоўска-маскоўскі саюз стаў япгчэ болып трывалым. Вялікі князь літоўскі Вітаўт выдаў сваю дачку Соф'ю за маскоўскага ўладара Васілія I і фактычна стаў кантраляваць яго палітыку. Літоўскі бок выкарыстаў гэтую сітуацыю, і менавіта тады да ВКЛ былі далучаны тэрыторыі, якія дагэтуль падзялялі літоўскія і маскоўскія ўладанні (Вяземскае, Смаленскае, Вярхоўскія княствы). Аднак імкненне Вітаўта распаўсюдзіць сваю ўладу яшчэ і на Пскоў і Ноўгарад прывяло да пагаршэння літоўска-маскоўскіх адносін. У выніку агульная мяжа, якая толькі-толькі паўстала паміж двума вялікімі княствамі, стала зонай канфрантацыі. Вайна 1406—1408 гг., маштабны канфлікт 1445 г. і несупынныя дробныя памежныя сутычкі стваралі атмасферу пастаяннай пагрозы, чакання варожых дзеянняў з боку суседа. У сувязі з гэтым адной з найважнейшых задач урадаў абодвух канфліктуючых бакоў стала забеспячэнне абароназдольнасці меж сваіх дзяржаў.
 
3 канца XV ст. ініцыятыва вядзення баявых дзеянняў належала ў болыпай ступе-ні маскоўскаму боку. 3-за шэрагу прьгчын (прыярытэт іншых напрамкаў знешняй палітыкі, недахоп рэсурсаў, своеасаблівасць адносін улады з усходняй ускраінай дзяржавы і г.д.) вялікія князі літоўскія вымушаны былі ісці на значныя саступкі перад прэтэнзіямі валадароў адзінай Расійскай дзяржавы, якая ў гэты час нараджалася. Тым не менш, нельга казаць, што ўлады ВКЛ не ўсвядомілі ўзроўню небяспекі з усходу і не здолелі падрыхтаваць заслон ад яе. Створаная сістэма абароны ўсходняй мяжы ВКЛ была даволі дзейснай. Яе крушэнне было звязана хутчэй з буйнымі палітычнымі няўдачамі стратэгічнага кшталту, чым з тактычнымі пралікамі ў арганізацыі і функцыянаванні абарончых рубяжоў. Цягам амаль стагоддзя, пакуль існавала літоўска-маскоўская мяжа, былі вызначаныя і добра ўмацаваныя часткі па-межжа ВКЛ, на якіх існавала пагроза маскоўскіх уварванняў. Вузламі абароны сталі памежныя гарады-крэпасці, якія былі закліканы прыняць асноўны ўдар Масквы.
 
На сённяшні дзень існуе некалькі прац, непасрэднай ці ўскоснай мэтай якіх было вывучэнне заходняй мяжы Расіі або ўсходняй мяжы ВКЛ у розныя перыяды. Даследчыкі намагаліся адшукаць кропкі судакранання тэрыторый дзвюх дзяржаў і здзяйснялі спробы рэканструкцыі лініі мяжы. Іншыя формы існавання памежжа заўважаны не былі. Перыяд да XV ст., гэта значыць час, калі сфарміравалася і амаль стагоддзе ў нязменным выглядзе існавала літоўска-маскоўская мяжа, не надта зацікавіў спецыялістаў. Нібыта з-за недахопу крыніц, а на самой справе — з-за звыклага ўяўлення пра мяжу як пра лінію, што вызначае граніцы дзяржаўнай тэрыторыі, адбывалася адмаўленне ад вывучэння адной з найважнейшых праблем ва ўзаемаадносінах дзвюх дзяржаў. Даследчыкі не звярталі ўвагі на спецыфічныя асаблівасці памежнай зоны дзвюх дзяржаў, не высвятлялі прьгчын яе стабільнасці і не разглядалі ўплыў характару мясцовасці, дзе праходзіла мяжа, на паводзіны абодвух бакоў — гэта значыць на мерапрыемствы па ахове дзяржаўнай мяжы або дзеянні з намерам перасячы мяжу і парушыць тэрыятарыяльнае адзінства суседняй дзяржавы. Прыродныя асаблівасці ператваралі адны адрэзкі мяжы ў непрыступныя рубяжы або, прынамсі, у нязручныя для вядзення баявых дзеянняў раёны, а іншыя — у адкрытыя для пранікнення і хуткага перасоўвання войскаў мясціны. На апошнія і вымушаны былі звяртаць асаблівую ўвагу ўлады ВКЛ.
 
Такім чынам, не ўся лінія літоўска-маскоўскай мяжы мела патрэбу ў мерапрыемствах па ўмацаванні. На даволі значных адлегласцях мяжу ўмоўна вызначалі шырокія палосы неасвоеных зямель, лясная і забалочаная бездараж, непераадоль-ныя для вайсковых адзінак. Для ўварванняў звычайна выбіраліся зручнейшыя напрамкі, дзе можна было забяспечыць перамяшчэнне і, часткова, утрыманне вялікай колькасці людзей.
 
Цалкам верагодна, у некаторых выпадках маскоўскія ўлады свядома падтрымліва-лі існаванне своеасаблівай буфернай зоны паміж уладаннямі дзвюх вялікіх княстваў. Для ілюстрацыі гэтага сцверджання можна звярнуцца да аналогіі з фарміраваннем новага ўчастка літоўска-маскоўскай мяжы ў раёне Полацка, захопленага войскамі Івана Грознага ў 1563 г. Паводле Р. Гейдэнштэйна, які карыстаўся інфармацыяй відавочцаў для апісання падзей так званай Маскоўскай вайны 1578—1582 гг., маскоўскі цар пасля захопу Полацка на працягу ўсяго часу свайго панавання пакідаў неўзаранымі і незаселенымі палі з левага боку рэк Дзвіны і Дзісны, «а з прычыны таго на гэтай урадлівай глебе выраслі шматлікія і вельмі густыя пушчы». Таксама і па другі бок Дзвіны ад Віцебска, Веліжа і Суража «масквіцяне, як гэта рабілі і ў іншых месцах, знарок далі разрасціся непраходным лясам; бо ў іх такі звычай, што яны пакідаюць зямлю, суседнюю з непрыяцелем, на працягу некалькіх міль цалкам неапрацаванай і незаселенай; частыя дрэвы, якія па неабходнасці вырастаюць на свабоднай глебе, і густыя лясы затым утвараюць нейкага роду апору супраць непрыяцеля; і яны (лічаць) сябе ў бяспецы ад варожых набегаў, як хутка з усіх бакоў атачаюць сябе наколькі можна бясплоднымі пусткамі». Акрамя таго, у такіх лясах ладзіліся завалы і засекі, якія страхавалі крэпасці, што былі непадалёку, ад раптоўнага нападу ворага і служылі ўмацаваннямі, «болып надзейнымі, чым якая бы ні была сцяна».
 
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (6 votes)
Аватар пользователя Wizard