Ермаловіч - Старажытная Беларусь - Полацкі і новагародкі перыяды

Мікола Ермаловіч  - Старажытная Беларусь - Полацкі і новагародкі перыяды
Колішні школьны настаўнік і выкладчык Маладзечанскага настаўніцкага інстытута, чалавек амаль зусім пазбаўлены зроку (няхай мне даруе Мікола Іванавіч гэту «дробязь» з біяграфіі яго няпростага жыцця, але ж удумаемся, якая гэта «дробязь»!), выносіць на аб'ектыўны суд зацікаўленага чытача, і перш за ўсё нашых гісторыкаў, сваю шматгадовую працу аб ранняй гісторыі Беларусі часоў Полацкай зямлі — аднаго з буйнейшых і самых ранніх ва Усходняй Еўропе дзяржаўных утварэнняў. Полацкая зямля— гэта залатое зерне залатога коласа, якім была Кіеўская Русь. Паступальнае развіццё феадалізму прывяло да раздраблення гэтай адной з буйнейшых еўрапейскіх імперый, якая распалася, спарадзіўшы такія новыя і жыццяздольныя дзяржавы-«землі», як перш за ўсё Полацкая, Смаленская, Тураўская, Растова-Суздальская, як Наўгародская феадальная рэспубліка.
 
Адной з самых першых ад «шматковай імперыі Рурыкавічаў пачала адыходзіць Полацкая зямля. Па сваіх памерах, геаграфічных абсягах, прыродных і эканамічных багаццях яна стала ўпоравень з многімі тагачаснымі еўрапейскімі дзяржавамі. Кіеў, Ноўгарад і Полацк спрачаліся і змагаліся за прыярытэт на Русі. Менавіта тут былі пабудаваны адзіныя на Русі тры дзяржаўныя храмы святой Сафіі («Прамудрасці Боскай»). Гісторыя ўсходняга славянства IX—XIII стст. у значнай ступені развівалася ў гэтым «трохкутніку» па ўсіх канонах тагачаснага, далёкага ад ідыліі, феадальнага жыцця; з крывавымі войнамі, раптоўнымі і вераломнымі нападамі, клятваадступніцтвам, саюзамі і здрадамі. Ноўгарад, Кіеў, Пскоў, Смаленск мусілі лічыцца з Полацкай зямлёй, якую можна было тады адужаць толькі ў саюзе. 3 сілаю Полаччыны лічыліся нямецкія крыжанос-цы, за якімі стаяла паў-Еўропы і якія пнуліся завалодаць усім Падзвіннем. У сваёй «Лівонскай хроніцы» крыжакі называлі Полацкую зямлю магутным «каралеўствам», а яе князя — каралём.
 
Ваенная сіла Полацка была той заставай-асілкам, што наглуха зачыніла «псам-рыцарам» дарогу на Смаленск, Маскву, у глыб велікарускіх зямель. Роля Полацкай зямлі ў проці-стаянні крыжацкай навале, у вызваленчай барацьбе народаў Усходняй Еўропы яшчэ чакае рупных даследчыкаў.
 
Нягледзячы на шматлікія працы па гісторыі Кіеўскай Русі, у гісторыі Полацкай зямлі яшчэ шмат «белых плям», недакладнасцей, схематызму, а то і проста блытаніны. У сё яшчэ існуюць гістарычныя міфы, якія груба скжаюць і прыніжаюць яе гісторыю, культывуюць ідэі культурна-гістарычнай непаўнацэннасці гэтых земляў, якія нібыта былі дробнай манетай у гістарычнай гульні суседніх народаў. I гэта гаворыцца аб той самай Полацкай зямлі, якая мела сваю асобную ад Рурыкавічаў дынастыю князёў, якая напрамую раднілася з візантыйскім імператарскім домам Камнінаў, з якой парадніўся Аляксандр Неўскі (відаць жа, лічыў за гонар такое сваяцтва!).
 
Праца М. Ермаловіча пралівае святло на сутнасць летапісных паняццяў «літоўцы» і «Літва», якія многімі даследчыкамі неправамерна атаясамліваюцца з сучаснымі этнічнымі паняццямі. Аналіз гістарычных крыніц паказвае ўсю штучнасць і хадульнасць ідэі «Русь слабела, Літва мацнела», якая на стала прапісалася ў гістарыяграфіі.
 
У сваіх разважаннях і вывадах М. Ермаловіч мае не менш аргументаў, чымся многія з яго апанентаў, якія, як і ён, карыстаюцца аднымі і тымі ж нешматлікімі летапіснымі звесткамі.
 
Перакрыжаваны аналіз рускіх, беларуска-літоўскіх летапісаў, тацішчаўскіх звестак, нямецкіх і польскіх хронік дазволіў аўтару грунтоўна прасеяць гісторыю Полацкай і іншых земляў і адкінуць пустую мякіну, выказаць трапныя і слушныя меркаванні, здагадкі, заўвагі. Магчыма, не з усімі вывадамі і назіраннямі М. Ермаловіча можна будзе пагадзіцца.
 
Публікацыя, мабыць, выкліча спрэчкі, а можа, нават і дыскусію, чаго, дарэчы, нашай гістарычнай навуцы акурат і не стае. Яна, гэта дыскусія, нам вельмі патрэбная — здаровая, пленная, са шчырай зацікаўленасцю ўдзельнікаў, з павагай да ўласных і чужых нестандартных думак і вывадаў, без навешвання зачумленых ярлыкоў — інтэлігентная дыскусія інтэлігентных людзей. Толькі так мы пазбавімся ў гісторыі канцэптуальнай заскарузласці і закасцянеласці. Кожны павінен мець слова і права голасу, як мае права голасу і праўдзівая гісторыя нашай зямлі, нашых прашчураў.
 
Міхась ТКАЧОЎ, доктор гістарычных навук.
 

Мікола Ермаловіч  - Старажытная Беларусь - Полацкі і новагародкі перыяды

 
Мінск.: Мастацкая літаратура, 1990.—366 с: іл.
ISBN 5-340-00614-Х.
 

Мікола Ермаловіч  - Старажытная Беларусь - Полацкі і новагародкі перыяды - Змест

 
Міхась Ткачоў. Напісанае застаецца 
3 НАШАЙ ПЕРАДГІСТОРЫІ
БЕЛАРУСЬ 3 СЯРЭД3ІНЫ IX СТАГОДДЗЯ ДА КАНЦА X СТАГОДДЗЯ
БЕЛАРУСЬ У XI СТАГОДДЗІ 
БЕЛАРУСЬ У XII СТАГОДДЗІ 
БЕЛАРУСЬ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII СТАГОДДЗЯ
  •     За крыжам прапаведніка — меч заваёўніка
  •     Вячка i У сева лад у барацьбе з крыжакамі
  •     Полацк адступае, але барацьбу працягвае
  •     Новыя загадкі. Узаемаадносіны Полацка ca Смаленскам, Ноўгарадам і Літвой
  •     Цяжар барацьбы прыпадае на Пінск
  •     Новагародская зямля і Літва
УТВАРЭННЕ I ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА    314
  •     Гісторыя пытання
  •     Міндоўг
  •     Войшалк 
  •     Новагародак i Полацк 
  •     Час Трайдзеня 
  •     Заняпад Новагародка і новае ўзвышэнне Полацка 
Крыніцы і літаратура
 

Мікола Ермаловіч  - Старажытная Беларусь - Полацкі і новагародкі перыяды - Пачынаецца з геаграфіі

 
Гісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны. I сапраўды, народ як адметная гістарычная адзінка вырастаў на зямлі, якая ў сваю чаргу з'яўляецца адметнай прыроднай адзінкай. Болей таго, геаграфічныя асаблівасці краіны ў вялікай меры даюць кірунак гістарычнай плыні народа, асабліва ў старажытныя часы, калі гісторыя і геаграфія выступаюць у надзвычай шчыльнай сувязі. Вось чаму і паўстае неабходнасць указаць на істотныя рысы тэрыторыі Беларусі як адзінай геаграфічнай суцэльнасці.
 
Найперш заслугоўвае ўвагі тое, што тэрыторыя Беларусі, размешчаная на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, знаходзіцца ў самым геаграфічным цэнтры Еўропы, на вода-па дзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Гэта акалічнасць, як мы ўбачым, мела немалаважнае значэнне ў нашай гісторыі, паколькі такое сярэдзіннае становішча рабіла Беларусь месцам, дзе сустракаліся і ўваходзілі ва ўзаемную варожасць і барацьбу інтарэсы спачатку Поўначы і Поўдня, а пасля — Захаду і Усходу, што не магло не абцяжарыць істотна гістарычнага шляху нашага народа.
 
Паверхня Беларусі мае своеасаблівы рэльеф. Спадаючы на захад і часткова на поўдзень, яна ў пераважнай большасці пакрыта марэннымі ўзгоркамі і толькі ў Палессі з'яўляецца нізінай, аднак усё ж вышэйшай за ўсе сумежныя заходнія нізіны. Разнароднасць і разнастайнасць краявідаў на самых невялікіх адлегласцях — адметная рыса знешняга вобліку Беларусі. Гэтага няма ні ў а дна стайным украінскім стэпе, ні ў прыбалтыйскіх нізінах, ні ў бязмежных прасторах плос-кіх узвышшаў Расіі.
Разнастайныя і пераважна болыы лёгкія глебы Беларусі таксама істотна розняцца ад глебаў суседніх краін: ад чарназёму Украіны, ад цяжкіх глебаў Літвы і ад халодных глеб Расіі. Расліннасць Беларусі вызначаецца буйнасцю і багаццем. Мяшаныя лясы, травяністыя балоты і робяць Беларусь асобнай расліннай краінай.
 
Аднак лясы і балоты з'яуляюцца не толькі істотным фактарам нашай прыроды. Не меншае значэнне яны маюць і ў нашай гісторыі. Займаючы вялікія прасторы, яны паасобку ці ў сукупнасці ў вялікай меры вызначылі натуральныя межы Беларусі. I сапраўды, на поўдні яе аддзяляюць лясы і балоты Палесся, на захадзе — лясныя пушчы, на поўначы — лясы, балоты і ў значнай ступені азёры, на ўсходзе — лясы. У той самы час пушчы і балоты ўнутры самой Беларусі, як мы ўбачым, вызначалі паасобныя гістарычныя вобласці ці лакальныя культуры пры агульнай геаграфічнай еднасці.
 
Вельмі цікава, што Беларусь мае і свае кліматычныя межы. Калі заходні рубеж яе ляжыць на ўскраіне вільготнага клімату захаду, то за яе ўсходняй мяжой рэзка пачынаецца зона кантынентальнага клімату. Сваей памяркоўнасцю клімат Беларусі адрозніваецца і ад халоднай поўначы і ад цёплага поўдня.
 
Але з усіх геаграфічных фактараў найбольшае значэнне ў нашай гісторыі мелі рэкі. Менавіта яны звязалі ў адзінае цэлае паасобныя часткі Беларусі і вызначылі жыццёвую прастору яе народа. Сапраўды, наша зямля цалкам займае верхнюю частку Падняпроўя і большыя часткі Падзвіння і Панямоння. Вось чаму землі буду чай Беларусі і з'явіліся тым месцам, дзе вялікія водныя артэрыі, дзякуючы шматлікім прытокам і волакам, злучаліся паміж сабою ў адзіную рачную сетку, што стала той прыроднай асновай, на якой ткалася наша гісторыя.
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя Wizard