Гамулка - Паміж Польшчай і Расіяй

Крысціна Гамулка - Паміж Польшчай і Расіяй - Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў - 1918-1922
Гісторыя палітычных ідэй - Беларусі і краін рэгіёна пост-ВКЛ/пост-Рэчы Паспалітай: Беларусь, Літва, Польшча і Украіна

Серыя накіравана на выданне арыгінальнай і перакладной літаратуры па гісторыі палітычных ідэй Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы, перш за ўсё рэгіёна пост-ВКЛ/пост-Рэчы Паспалітай: Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.
 
Асноўнай мэтаю серыі мы бачым сістэматызацыю і ўвядзенне ў шырокі публічны, навуковы і адукацыйны зварот сучасных беларускіх і замежных даследаванняў па вызначанай праблематыцы, а таксама тэкстаў палітыкаў і інтэлектуалаў XIX і XX стст.
 
Пры гэтым для нас «гісторыя палітычных ідэй» мае пашыранае значэнне. Мы сыходзім з таго, што «веда пра палітыку», што цыркулюе ў кожным грамадстве, мае складаную арганізацыю I можа быць лакалізавана ў трох сферах.
 
Веда «паўсядзённасці», «паспалітых людзей» пра палітычную структуру грамадства ўтварае першую сферу, што складаецца пераважна з міфаў, сімвалаў, успамінаў і інш.
 
Практычная палітыка стварае другую, дзе паўстаюць ідэалогіі, палітычныя праекты, праекты ідэнтычнасці і інш. I, нарэшце, асобную прастору ўтварае інтэлектуальнае поле, дзе цыркулююць складаныя палітычныя канцэпцыі і тэорыі. Нас ціка-вяць усе сферы, а праблематыка кнігі Крысціны Гамулкі акурат патрапляе ў другую - палітычныя праекты.
 

Крысціна Гамулка - Паміж Польшчай і Расіяй - Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў - 1918-1922

 
К. Гамулка; пераклад з польскай мовы. Вільня : 2008. - 256 с.
ISBN 978-9955-773-26-9.
 

Крысціна Гамулка - Паміж Польшчай і Расіяй - Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў - 1918-1922 - Змест    

 
Ад рэдактара    
Прадмова да беларускага выдання    
Уступ    

Раздзел I. Незалежнасць ці аўтаномія    

    1. Пазіцыя польскіх палітычных фарміраванняў у адносінах да беларускага пытання перад аднаўленнем незалежнасці Польшчы    
    2. Канцэпцыя землеўласнікаў у справе ўладкавання літоўска-беларускіх зямель у канцы 1918 - пачатку 1919 г. Атрады самаабароны    
    3. За прадстаўніцтва крэсаў у Заканадаўчым сейме    
    4. Перамовы Пілсудскі - Грабскі (снежань 1918 г.)    
    5. Спрэчка наконтусходняй мяжы Польшчы (Парыж, 1919 г.)    
    6. Краёўцы, федэралісты супраць інкарпарацыяністаў на польскіх землях    
    7. Канцэпцыі ўсходняй мяжы ў час падрыхтоўкі і правядзення Віленскага паходу, яго ацэнка і наступствы    
    8. Спробы здабыцця прыхільнасці ў дзеячаў беларускага руху (май - чэрвень 1919 г.)    
    9. Напярэдадні заняцця Мінска    
    10. Беларускі палітычны рух, польскія палітычныя групы пасля заняцця Мінска    
    11. "Беларускі план" Падэрэўскага. Польска-беларускае таварыства    
    12. Выбары ў нацыянальныя рады і гарадскую раду ў Мінску    
    13. Стварэнне беларускіх вайсковых атрадаў    
    14. Беларускае школьніцтва    
    15. За прадстаўніцтва крэсаў. Падрыхтоўка да выбараў    
    16. Роспуск рады Беларускай Народнай Рэспублікі    
    17. Канцэпцыі вырашэння аграрнага пытання на літоўска-беларускіх землях    

Раздел II. Аўтаномія ці самаўпраўленне?    

    1. Польска-беларускія перамовы (сакавік 1920 г.)    
    2. Планы арганізацыі літоўска-беларускіх зямель напярэдадні кіеўскага паходу і падчас яго правядзення    
    3. Дасягненні беларускага школьніцтва    
    4. Польскія канцэпцыі, беларускі рух перад бальшавіцкім наступлением    
    5. Польска-савецкія перамовы ў Мінску    
    6. Часовае ўпраўленне прыфрантавых і этапных тэрыторый. Рашэнне РАД аб лініі мяжы    
    7. Польска-савецкія перамовы ў Рызе (верасень - кастрычнік 1920 г.)    
    8. Распад беларускіх атрадаў    
    9. Дзейнасць атрадаў Балаховіча    
    10. Плебісцыт ці выбары. Беларускі рух у Сярэдняй Літве    
    11. Беларускі рух і мірныя перамовы    
    12. Закон аб стварэнні ваяводстваў    
    13. Тэрыторыя БССР. Рыжская дамова    
    14. Аграрная рэформа. Вайсковае асадніцтва    

Раздел III. У агульным доме    

    1. Справа дзейнасці антысавецкіх атрадаў    
    2. Палітыка польскіх улад у дачыненні беларусаў    
    3. Беларускі з'езд у Празе    
    4. Падрыхтоўка выбараў у Сярэдняй Літве    
    5. Выбары ў Віленскі сейм    
    6. Арышт беларускіх і літоўскіх дзеячаў    
    7. Віленскі сейм. Праекты аўтаноміі Станіслава Мацкевіча і Уладзіслава Студніцкага. Акт аб'яднання    
    8. Вынікі дзейнасці атрадаў Скамароха    
    9. Аўтакефалія праваслаўнай царквы    
    10. Вайсковае асадніцтва    
    11. Парламенцкія выбары 1922 г.    
Заканчэнне    
Кароткія біяграфіі польскіх палітыкаў    
Бібліяграфія    
Прынятыя скарачэнні
 

Крысціна Гамулка - Паміж Польшчай і Расіяй - Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў - 1918-1922 - Прадмова да беларускага выдання

 
Гісторыя беларусаў і Беларусі у першыя сорак гадоў XX ст., г.зн. да,пачатку Другой сусветнай вайны, адносяцца ў гістарыяграфіі да даволі добра апрацаваных. Беларускім рухам цікавіліся і пісалі аб ім палякі, беларусы і рускія. Станаўленне нацыянальнага бела-рускага руху было апісана у працах Аляксандры Бергман1 і Юрыя Туронка2. Стаўленне польскіх палітычных груповак да з'яўлення і развіцця беларускага руху знайшло адлюстраванне ў працы Яна Юркевіча3. Адносна месца, ролі і значэння беларускага руху в-казваліся таксама беларускія дзеячы і палітыкі. Належалі да іх гарачы прыхільнік незалежнай беларускай дзяржавы Аляксандр Цьвікевіч4 і гісторык, а потым палітык БССР Усевалад Ігнатоўскі5. Пытанні этнаграфічнай адасобленасці руху даследаваў Яўхім Карскі6.
 
Па-іншаму беларускі рух характарызавалі польскія даследчыкі. Слабасць беларускага руху, нізкая нацыянальная свядомасць народных мае і адсутнасць веры ў магчымасць стварэння незалежнай дзяржавы адзначыў у сваіх працах гісторык, член ППС Лявон Васілеўскі7. Лакалізацыя, колькасць і веравызнанне беларусаў у два першыя дзесяцігоддзі XX ст. сталі прадметам даследаванняў Яна Чэканоўскага8. У дыскусіі на тэму колькасці беларусаў прыняў удзел публіцыст і статыстык Эдвард Малішэўскі. Як і Чэканоўскі, ён выказваўся за падзел беларускіх зямель паміж Польшчай і Расіяй9.
 
Перыяд 1918-1921 гг., які быў часам фарміравання ўсходняй мяжы Польшчы і барацьбы беларусаў за стварэнне ўласнай дзяржавы, знайшоў адлюстраванне ў працах выбітнага беларус-кага палітыка і публіцыста Антона Луцкевіча. Ён вельмі крытычна ацаніў дзеянні польскіх войскаў у дачыненні да беларусаў падчас наступления на ўсходзе у 1919 г. 10 Па-іншаму гэтыя факты былі ацэненыя ў дакладзе, падрыхтаваным па загадзе II Аддзела Генеральная штаба. Наступление польскіх войскаў на ўсходзе было прызнана правільнай рэалізацыяй польскай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне інтарэсаў Польшчы і на прасоўванне, ва ўмовах слабага беларускага руху, дзяржаўнай мяжы як найдалей на усход11. Пазіцыі паасобных польскіх палітычных груповак да беларускага пытання ў перыяд фарміравання ўсходняй граніцы Польшчы былі выкладзены ў працы Крысціны Гамулкі12. Федэратыўныя канцэпцыі на ўсходзе і ўдзел бельведэрскага лагера ў іх стварэнні і рэалізацыі ў два першыя гады незалежнай Польшчы прадставіў Юзаф Левандоўскі13.
 
Галоўныя плыні беларускага нацыянальнага руху, а таксама беларускі рэвалюцыйны pyx да 1921 г. былі ахарактарызаваны ў працы Фёдара Турука14. Генезіс і дзеянні ваенных фарміраванняў, створаных беларусамі, якія з 1917 г. дзейнічалі на тэрыторыях пра-жывання беларускага насельніцтва, а пасля падпісання Рыжскай дамовы на тэрыторыях II Рэспублікі і БССР, былі ахарактарызаваныя ў працы Алега Латышонка15. Постаць аднаго з самых доблес-ных беларускіх кіраўнікоў, авеяная легендамі, які прымаў удзел у барацьбе за правы беларускага насельніцтва - атамана Хмары-Разумовіча была прадстаўлена ўжо ў перыяд II Рэспублікі16.
 
Лёс беларусаў у II Рэспубліцы знайшоў адлюстраванне ў сінтэтычных працах па даследаванні меншасцяў, якія жылі на гэтых тэрыторыях, аўтарства Анджэя Жарноўскага17 і Ежы Тамашэўскага18 Канцэпцыі нацыянальнай палітыкі польскага ўрада, у тым ліку і ў дачыненні да беларусаў у перыяд II Рэспублікі, апісаў Анджэй Хайноўскі19. Усебакова лес беларускай меншасці на тэрыторыі II Рэспублікі быў паказаны у працы Крысціны Гамулкі20.
 
У абарону правоў беларускага народу ў II Рэспубліцы вы-казваліся беларускія палітыкі, якія жылі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў дзяржавы. Галоўную ролю адыграў стваральнік партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ксёндз Адам Станкевіч21. Сваю дзейнасць на тэрыторыі II Рэспублікі, а потым БССР апісаў Браніслаў Тарашкевіч22. Біяграфіі найвыбітнейшых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху былі падрыхтаваныя раней узгаданай Аляксандрай Бергман23.
 
Дасягненні беларускай культуры ў II Рэспубліцы былі прадстаўлены ў працах Ежы Трачука24 і Юрыя Туронка25. Грамадска-экана-мічныя стасункі на землях, дзе пражывалі беларусы, з'яўляюцца тэмай аналізу, праведзенага Ежы Тамашэўскім26.
 
 

1     Berman, A. Sprawy Biatoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984.

2     Turonek, J. PPS wobec ruchu biatoruskiego 1902-106 w: Studia Polsko-Litewsko- Biatoruskie. Warszawa, 1988. S. 89-106.
3     Jurkiewicz, J. Rozwoj polskiej mysli politycznej na Litwie i Biatorusi w latach 1905 -1922. Poznari, 1980.
4     Цьвікевіч, А. Беларусь. Политические очерки, Берлин, 1919: Ён жа, Западно-руссизм. Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў XIX і пачатку XX ст. Мінск, 1993.
5     Ігнатоўскі, У. Псторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця. Менск, 1926.
6     Карский, Я. Этнографическая карта белорусского племени. Петроград, 1917.
7     Wasilewski, L. Litwa i Biatorus. Przesztosc i terazniejszosc i tendencje rozwojowe. Krakow, 1912.
8     Czekanowski, J. Stosunki narodowosciowe i wyznaniowe na Litwie i Biatorusi w swie-tle oficjalnych zrodet. Lwow, 1918
9      Maliszewski, E. Biatorus w cyfrach i faktach. Piotrkow, 1916.
10    tuckiewicz, A. Okupacja polska na Biatorusi. Wilno, 1920; Ён жа. За дваццаць пяць гадоў. Вільня, 1928.
11    Krotki zarys zagadnienia biatoruskiego, II Oddziat Sztabu Generalnego. Warszawa,1928.
12    Gomolka, K. Polskie ugrupowania polityczne wobec kwestii biatoruskiej 1918-1922. Warszawa, 1989.
13    Lewandowski, J. Federalizm. Litwa i Biatorus w polityce obozu belwederskiego ( XI 1918 - IV 1920). Warszawa, 1962.
14    Турук, Ф. Белорусское движение: Очерк истории национального и революционного движения белорусов. Москва, 1921.
15    tatyszonek, О. Biatoruskie formacje wojskowe 1917-1923. Biatystok, 1985.
16    Straza, A. Ataman Chmara-Razumowicz - biografia biatoruskiego irredentysty. Warszawa, 1928.
17    Zarnowski, A. Spoteczehstwo Drugiej Rzeczypospolitej 1918-1939. Warszawa, 1973
18    Tomaszewski, J. Rzeczpospolita wielu narodow. Warszawa, 1985
19    Chojnowski, A. Koncepcje polityki narodowosciowej rza^dow polskich w latach 1921-1939. Warszawa - Wroclaw - Krakow - Gdansk, 1979.
20    Gomotka, K. Biatorusini w II Rzeczypospolitej, Zeszyty Naukowe Politechniki Gdariskiej - Ekonomia. Gdansk, 1992.
21    Станкевіч, A. Беларускі хрысціянскі pyx, Вільня 1939; Ён жа, да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення. Вільня, 1934.
22    Тарашкевіч, Б. Аўтабіяграфія "Спадчына". Мінск, 1996. №1.
23    Bergman, A. Sprawy biatoruskie...op.cit. W monografii znajdujq siq gtownie biogramy dziataczy biatoruskiego ruchu narodowego mieszkajqcych na terenie II Rzeczypospolitej. Пра самога Б. Тарашкевіча выйшла біяграфія гэтага ж аўтара лад назвай "Rzecz о Bronistawie Taraszkiewiczu". Warszawa, 1974.
24    Traczuk, J. Prasa biatoruska w II Rzeczypospolitej (1918-1939 ). bibliografia, (w:) Studia polono-slawica-orientalica. Acta Literaria. Т. XII. Warszawa, 1992.
25    Turonek, J. Ksiqzka biatoruska w II Rzeczypospolitej 1921 -1939. Warszawa, 2000
26     Tomaszewski, J. Z dziejow Polesia. Zarys stosunkow spoteczno-ekonomicznych. Warszawa, 1963; Ён жа, Robotnicy Biatorusini w latach 1919-1939 w Polsce. Acta Baltico-Slawica, 1967.
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя Wizard