ARCHE - Плошча - Выбары 19 сьнежня 2010 - Панарама падзеі

ARCHE - Плошча - Выбары 19 сьнежня 2010 - Панарама падзеі
Пачатак чарговага цыклу
 
Гэта як наркатычная (алкагалічная) залежнасць. Можна трываць месяц, два, тры, але зрыў немінучы, і тады ўжо гора ўсім — блізкім і далёкім. Гэта як маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз: чалавек як быццам адэкватны і тыдзень, і два — і раптам прыступ агрэсіі...
На гэты раз трывання хапіла на некалькі месяцаў. Пасля лютаўска-летніх налётаў на офісы рэдакцый, на актывістаў грамадзянскай акцыі «Гавары праўду», пасля вывазаў маладзёвых лідэраў за горад нібыта наступіла адліга. Наіўныя паспадзяваліся, што ў чаканні абяцаных Еўропай трох мільярдаў яны ўтаймуюцца.
 
Наіўныя забылі, што за ўзор прэзідэнцкай рэспублікі даўно ўзята гітлераўская Нямеччына. Забылі прызнанне, што за ўсё ў гэтай краіне (у тым ліку за знікненне палітычных апанентаў) адказнасць нясе яе першы чыноўнік. Забылі і фразу пра тое, што ўладу, грошы і ўласнасць не аддаюць.
 
Можна ўявіць, якія пакуты давялося перажыць у тыя месяцы, калі на вуліцах Менска ды іншых гарадоў беззабаронна залуналі нацыянальныя сцягі і сцягі Еўрасаюза, калі апаненты атрымалі мажлівасць распаўсюджваць сваю літаратуру, а на сустрэчах з грамадзянамі, па радыё і тэлебачанні казаць тое, што думаюць (зрэшты, і тае мажлівасці было вобмаль, і апаненты былі даволі карэктныя).
 
Зрыў, прыступ агрэсіі быў немінучы. Асабліва, калі ясна стала, што большасці народу стамілася сузіраць на экранах тэлевізараў адзін і той самы...  ўглядацца ў новыя твары і ўбачыла,  што гэтыя твары ўсё ж сімпатычнейшыя. Гэта невыносна, калі ты, не надзелены пачуццём самаіроніі, думаеш пра звышкаштоўнасць уласнай персоны, а ад цябе адварочваюцца. Гэта абуральна: ты думаў, што быў карміцелем і выхавацелем, а моладзь цябе не любіць і высмейвае ў сеціве.
 
Помета рыхтавалася, прадумвалася. Мірны паход грамадзян ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці, мірны мітынг не маглі задаволіць. Калі б улада абышлася мірнымі сродкамі, гэта азначала б, што я нічога не зразумеў у прыродзе рэжыму і што рэжым памяняўся.
 
Я быў гатовы пабіцца аб заклад, што без правакацыяў не абыдзецца. Калі б людзі засталіся на Кастрычніцкай плошчы, правакатары завязалі б бойку ў натоўпе, а АМОН ды спецназ яе ўтаймоўвалі б. Не ўдалося. Але тыя ж правакатары былі выкарыстаныя каля Дома ўрада. Не паспелі яны пачаць «штурм», як «у патрэбны час у патрэбным месцы» апынуліся казённыя тэлевізійшчыкі (назваць іх журналістамі і нават рэпарцёрамі не выпадае). Дзеяннямі правакатараў, калі карыстацца літаратурнымі алюзямі, і было да-сягнута апраўданне крыві, жорсткіх распраў з апанентамі.
 
...Летась напрадвесні я заклікаў: рыхтуймася да горшага. У траўні я паўтарыў свой заклік і нават канстатаваў: на жаль, прагноз спраўджваецца.
 
Можна таксама прадказаць і наступныя крокі. У 2006—2008 гг. рэжым выкарыстоўваў у якасці заложніка Аляксандра Казуліна. Цяпер заложнікаў будзе больш. Яны і стануць прадметам торгу з Еўропай. I Еўропа зноў наступіць на тыя самыя граблі.
Паўтараю: рыхтуймася да горшага. Прырода рэжыму нязменная, і метады яго барацьбы за выжыванне — таксама.
 
Анатоль Сідарэвіч — лідар беларускай сацыял-дэмакратыі, гісторык ідэй. Уклаў і выдаў кнігу палітычных твораў Антона Луцкевіча «Да гісторыі беларускага руху».
 

ARCHE - Плошча - Выбары 19 сьнежня 2010 - Панарама падзеі 

 
ARCHE 1-2 (100-101) люты 2011
Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна- мастацкі часопіс «ARCHE Пачатак» 
 

ARCHE - Плошча - Выбары 19 сьнежня 2010 - Змест

 
ПРАДМОВА
АНАТОЛЬ СІДАРЭВІЧ. Пачатак чарговага цыклу
АНДРЭЙ ПАЧОБУТ. Час закручваць гайкі
НАПЯРЭДАДНI ПЛОШЧЫ
ВІТАЛЬ СІЛІЦКІ. Русіфікацыя + каланіялізм = грамадзянская нацыя? Сацыялогія моўна-культурнага пытання ў Беларусі
Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. у беларускіх СМІ. Маніторынг БАЖ
АНДРЭЙ ПАЧОБУТ. Вера ў Плошчу
19 СЬНЕЖНЯ: ПЛОШЧА
Выбары 19 снежня: аналітычная справаздача 
ЯН ЛЯЛЕВІЧ. Вечар, 19 снежня: фотахроніка
АНДРЭЙ ЛЯХОВІЧ. Акцыя пратэсту 19 снежня: ход і вынікі
SILVER WRAITH. Менск, 19 снежня 2010: Як гартавалася нацыя
ДЗЯНІС МЕЛЬЯНЦОЎ. Плошча 2010: сцэнар і папярэднія вынікі
ПАСЬЛЯ ПЛОШЧЫ
ІВАН КАРЫЗНА. Як я стаў адмарозкам. Акрэсцінскія нататкі
АЛЕСЬ ЮРКАВЕЦ. Што дазволена быку — не дазволена Юпітэру
СЯРГЕЙ ДУБАВЕЦ. Мы ляжым снапамі на таках
АЛЯКСАНДАР ЛЯЛІКАЎ. Быць на Плонгчы i застацца чалавекам
ЮРАСЬ ЗЯНКОВІЧ. Лікбез для сведак
АНДРЭЙ ЯГОРАЎ, АЛЯКСАНДАР КЛАСКОЎСКІ, АЛЕГ ГУЛАК, ВАЛЕР БУЛГАКАУ, ВАЦЛАЎ АРЭШКА, ВІКТАР ІВАШКЕВІЧ, ДЗЯНІС МЕЛБЯНЦОЎ, АНДРЭЙ КАЗАКЕВІЧ, СЯРГЕЙ НІКАЛЮК, ВІКТАР КАРНЯЕНКА. 19 сьнежня 2010: Шэксьпіраўская трагедыя пасьля апэрэткавай кампаніі. Круглы стол у рэдакцыі 
ФРАНАК ВЯЧОРКА. Сьледчы мне пагражаў сьмерцю
Заява экс-кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь АЛЕСЯ МІХАЛЕВІЧА 

ВІТАЛЬ СІЛІЦКІ. Рэквіем па дыялогу, або Няскончаная п’еса для механічнага Бруселя
АЛЯКСЕЙ ПІКУЛІК. Наступствы 19 снежня. Сцэнары
БАЛАШ ЯРАБІК, ЯНА КОБЗАВА, ЭНДРУ ЎІЛСАН. Еўрапейскі Саюз і Беларусь пасля выбараў
ПАРАЛЕЛI 
РАШЭД ЧОЎДХУРЫ. «Фэйсбукам» па диктатуры, альбо Народаўладзьдзе ў эпоху сацыяльных сетак
УСЕВАЛАД ГЕРАСІМАЎ. Параўнальны аналіз Беларусі і Тунісу
БРАЯН УРКВАРТ. Рэвалюцыя без насілля?
ЛIТАРАТУРА
АНДРЭЙ АДАМОВІЧ. Лілея 
РЫТА ТАРАЙКЕВІЧ. Вершы
НАСЦЕ ПАЛАЖАНЦЫ I НЕ ТОЛЬКІ    270
ДЖЭМА ПУГАЧЭЎСКАЯ. I зноў — пагоня? 
ГРИГОРИЙ СУХОЦКИЙ. К событиям 19 декабря 2010 года в Минске 
IN MEMORIAM 
УЛАДЗІСЛАЎ ГАРБАЦКІ. Беларусь згубіла паліталягіню

 

ARCHE - Плошча - Выбары 19 сьнежня 2010 - Панарама падзеі - Наваполацкі трэш: новае слова ў прапагандзе

 
Сапраўдныя грамадзяне і патрыёты Беларусі выказваюць сваё меркаванне пра падзеі 19 снежня 2010 года на старонках дзяржаўных СМІ. Вашай увазе прапануюцца публікацыі ў наваполацкай «Новай газеце». Джэма Іванаўна Пугачэўская, пенсіянерка, педагагічны стаж 46 год
 
ІЗНОЎ —ПАГОНЯ?
 
I зноў пагоня, дзікая пагоня...
Нібыта безгаловыя на конях.
Яе вядзе ўваскрэсшы кароль Стах,
Каб наганяць на беларусаў жах.
Няўжо не згінулі навек пакуты, стогны?
Няўжо забыліся і слёзы, і праклёны?
Навошта тыя здзекі над людзьмі
I над зямлёй, палітаю слязьмі?
I выклікае хвалю абурэння
Натоўп, што прэ ў дзікім нецярпенні
На плошчу лозунгі свае, плакаты.
Вы рыцары свабоды? Дэмакраты?
I хіба дзеля тэлезамалёўкі
У руках у вас сякеры і рыдлёўкі?
Снег разграбаць?
Не трэба — ёсць машыны.
Мітынгаваць? Аб чым?
Няма прычыны!
Народ наш сыты,
чысты і прыбраны,
Дзяцей расціць,
шануе ветэранаў.
I гарады будуе, аднаўляе,
 
Працуе ў полі, ураджай збірае.
Каго, за што дратуюць бедалагі,
Ламаюць дзверы, вокны без развагі?
I кожны ўдар па вокнах, па сцяне, З
давалася, прызначаны быў мне.
Маім бацькам, салдатам-ветэранам,
У мірны час наносіліся раны.
I ўспомніўся адразу сорак трэці,
Калі гарэлі ўсе: старыя, дзеці...
Калі пад бел-чырвона-белым паліцаі
Народ свой беларускі катавалі.
I вёску маю родную Гузы
Спалілі ўшчэнт фашысты і яны.
Ад вёскі толькі месца засталося,
I доўга полымя ў вачах вілося...
Мы, дзетвара, хрышчоныя вайною, З
апомнілі ўсё сэрцам і душою.
Баракі тыя, нары, холад,
Аўчарак злых, калючы дрот і голад,
Пабег, блакаду, горы мёртвых целаў
I карнікаў у павязках бел-чырвона-белых...
А злыдні ўжо ідуць на Дом сцяною,
Бо ўпэўнены: ёсць сілы за спіною.
Ім грошы брудныя зацьмілі вочы —
Пераварот ішлі чыніць той ноччу. У
ціхамірцеся вы, гора-дэмакраты.
I хоць народ наш і не так багаты,
Ён не чакае
з неба чужой манны,
Яму не трэба залатыя ванны.
Мы — людзі сціплыя,
і многа нам не трэба,
Хапае ўсім вады,
паветра, хлеба
Ужываем тое,
што стварылі самі
Светлай галавой
і чыстымі рукамі.
Не выйдзе хаос,
пан замежны дзядзька,
Бо ў беларусаў ёсць
сапраўдны Бацька.
Нам сумнявацца ў ім
няма прычыны —
Яму свае жыццё
Даверліва ўручылі.
Народ яго вітае, шчыра славіць
I за яго здароўе свечкі ставіць.
Жадае яму мудрасці, цярпення
Хрышчонае вайною пакаленне!
 
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя Wizard