Ермаловіч - Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае

Мікола Ермаловіч - Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае
Вядома, загаловак гэтай кнігі не можа не выклікаць пэўнага здзіўлення ў чытачоў. І сапраўды, дзяржава беларуская, а назву мае літоўскую.
 
Тым больш ізноў гіастарычнай навуцы ўмацавалася сцверджанне, што Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) было літоўскай дзяржавай у сучасным значэнні гэтага слова, што яго ўтварэнне пачалося з заваявання літоўскім князем Міндоўгам у сярэдзіне XIII ст. шэрагу беларускіх земляў, і ў першую чаргу так званай Чорнай Русі з гарадамі Наваградкам, Ваўкавыскам, Слонімам, Гародняй і інш.
 
Здавалася б, што такое рэдкае ў навуцы адзінадушша трымаецца на бясспрэчных гістарычных сведчаннях. Але яшчэ ў свой час было зазначана, што «у верагодных крыніцах не дайшло да нас ніякіх звестак аб пакарэнні Літвой гэтага ўчастка. 3 таго часу прайшло звыш 100 гадоў, але ў даследчыкаў не з'явілася ніводнай крыніцы, якая б пацвярджала літоўскае заваяванне якой-небудзь беларускай зямлі.
 
Нават У. Пашута ў сваёй вялізнай працы аб утварэнні Літоўскай дзяржавы, дзе можна было б чакаць дэталёвага разгляду гэтага гістарычнага факта, гаворыць аб ім як бы мімаходзь: «У Чорнай Русі, якой Міндоўг авалодаў у 40-х гадах XIII ст., выкарыстаўшы для рускай зямлі вынікі мангольскага нашэсця, княжыў яго сын Войшалк. І ўсё ж... гэты даследчык, кніга якога садзейнічала яшчэ большаму ўмацаванню ў нашай гістарыяграфіі сцверджання аб літоўскім заваяванні Беларўсі, відаць, не быў упэўнены у правільнасці гэтага і іншых сваіх тэзісаў, звязаных з утварэннем і далейшай гісторыяй ВКЛ, калі палічыў патрэбным адзначыць: «Далейшыя поспехі нашай навукі, магчыма, прывядуць да перагляду прапанаваных тут аргументаў і вывадаў. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым лепш». Так, перагляд патрэбны. Сучасная гістарычная навука не можа мірыцца з бяздоказнымі сцверджаннямі, таму пытанне аб утварэнні ВКЛ і яго далейшай гісторыі павінна быць прыведзена ў адпаведнасць з гістарычнымі сведчаннямі.
 

Мікола Ермаловіч - Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае

 
Мінск Беллітфонд 2000
ІSВN 985-6576-08-3
 
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук А. П. Грыцкевіч,
доктар юрыдычных навук Я. А. Юхо
 

Мікола Ермаловіч - Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае - Змест

 
Уступнае слова
НОВАГАРОДСКI ПЕРЫЯД (1246-1316)
    Гiсторыя пытання
    Ці толькі раздробленасць i слабасць?
    Старажытная Лiтва — гістарычная вобласць Беларусі
    Лiтоўскія набегі i славянская каланізацыя    
    Для каго была большая пагроза?    
    Што ж заваяваў Міндоўг?    
    Палітыка Войшалка i другое заваяванне Лiтвы    
    Час Трайдзеня    
    Заняпад Новагародка i новае ўзвышэнне Полацка    
    Віленскі перыяд (1316-1385)
    Вільня    
    Якога яны роду?    
    Хто ён, Гедзімін?    
    Дзе мірна, а дзе пад прымусам    
    Аднаўленне полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова i Ноўгарада    
    Першыя супярэчнасці з Масквой    
    Узаемаадносіны з Рыгай i ордэнам    
    Пра што пасведчыў летапіс пад  г.    
    I хрысціянства, i язычніцтва    
    У духу полацкіх традыцый    
    Саюз з Польшчай, яго плюсы i мінусы    
    Барацьба з Лiвоніяй    
    Сыны Гедзіміна i ix удзелы    
    Віцебскія клопаты Альгерда    
    Альгерд становiцца на чале дзяржавы    
    Пскоўскія i наўгародскія справы Альгерда    
    З поўначы на ўсход    
    Адносіны з Масквой    
    З усходу на поўдзень    
    Асоба Альгерда    
    Ягайла i Андрэй Полацкі    
    Ягайла i Кейстут    
    Ягайла i Вітаўт    

КРЭЎСКІ ПЕРЫЯД (1385-1569)
    Крэўская унія    
    Зноў паўстае Андрэй Полацкі    
    Хрышчэнне язычнікаў    
    Вiтаўт пачынае барацьбу i перамагае    
    У змаганні з удзельнымі князямі    
    Падначаленне Смаленска i Ноўгарада    
    Паход на татараў    
    Зноў смаленскія i наўгародскія справы    
    Грунвальдская бітва: яе прычыны i вынікі    
    У апошнія гады жыцця    
    Свідрыгайла i Жыгімонт: ix антаганізм 

    Доўгі i няроўны час Казіміра (1440—1492)
    Нешчаслівы час Аляксандра
    Кароль i вялікі князь новы, праблемы ранейшыя
    Страта Смаленска
    Аршанская бітва i пасля яе
    Зноў напады i прымірэнні
    Дзяржаўны i грамадскі лад ВКЛ
    Лівонская вайна
    Люблінская унія: яе падрыхтоўка, правядзенне i вынікі
ПЕРЫЯД РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ (1569-1795) 
    Час бескаралеўя 
    Працяг i заканчэнне Лiвонскай вайны
    Наступ каталіцтва, падрыхтоўка i правядзенне Берасцейскай царкоўнай унii
    Казацкі атрад с. Налівайкі на Беларусі
    I голад, i паўстанне
    Пашырэнне i ўмацаванне царкоўнай уніі
    Iлжэдзмітрый i вайна Польшчы з Расіяй
    Казацкія атрады Б. Хмяльніцкага на Беларусі
    Пачатак «патопу»
    Хто ж ён, Паклонскі? 
    Яшчэ адна унія
    Вайна зноў руска-польская 
    Апошняя трэць XVII стагоддзя
    Паўночная вайна
    Па шляху далейшага заняпаду
    Барская канфедэрацыя i першы падзел Рэчы Паспалітай
    Чатырохгадовы сойм i другі падзел Рэчы Паспалітай
    Паўстанне 1794 г. i трэці падзел Рэчы Паспалітай

 

Мікола Ермаловіч - Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае - Гісторыя пытання

 
Часцей за ўсё тэндэнцыйна скажаецца пачатковая гісторыя той ці іншай дзяржавы. Так здарылася і з гісторыяй ВКЛ, першыя старонкі якой да непазнавальнасці зацемнены міфам аб літоўскім заваяванні Беларусі. Ён мае даўнюю гісторыю. Яго ўзнікненне адносіцца да XVI ст., калі ішла абвостраная барацьба Маскоўскай дзяржавы за беларускія і ўкраінскія землі, якія знаходзіліся ў той час у складзе ВКЛ. Тады была выкарыстана не толькі вайсковая сіла, але і ідэалагічныя сродкі барацьбы. Патрэбна было абгрунтаваць законныя правы Рускай дзяржавы на Беларусь і Украіну. Гэта і было адной з мэт літаратурна-публіцыстычнага твора «Сказанне о князьях владимирских», які з'явіўся ў першай трэці XVI ст. Дзеля гэтага ў яго і быў уключаны раздзел «Родословие литовских князей», змест якога коратка зводзіцца да наступнага.
 
Ратуючыся ад татарскага пагрому Батыя, нейкі Віцянец, які нібыта быў родам са смаленскіх князёў, уцёк у Жамойць (так тут называецца Літва), пасяліўся там і ажаніўся з дачкой бортніка. Праз трыццаць гадоў ён быў забіты перуном. Пасля гэтага жонку Віцянца забраў ягоны раб конюх Гегіменік. I вось у хуткім часе маскоўскі князь Юрый Данілавіч ласлаў гэтага Гегіменіка «на Волоскую землю и на Киевьскую (г.зн. на Украіну) и на обь сю страну Меньска (г.зн. Беларусь)» браць з іх царскія даніны. Гегіменік, «мужь храбр зело и велика разума», беручы даніну, назбіраў шмат багацця, пачаў валодаць многімі землямі і дзякуючы нязгодам і міжусобіцам паміж рускімі князямі стаў першым вялікім літоўскім князем. Палітычная мэта гэтай выдуманай гісторыі пра літоўскіх князёў Віценя і Гедзіміна была ясная: літоўскія князі, выкарыстаўшы цяжкі для Русі час, самаўлраўна прысвоілі сабе беларускія і ўкраінскія землі і цяпер павінны вярнуць іх законным гаспадарам — маскоўскім князям.
 
Зразумела, што ў ВКЛ усё гэта не магло застацца без адказу. Тым больш што ў 1561 г. гэта дзяржава ўступіла ў Лівонскую вайну, і пагроза страты беларускіх земляў стала рэальнасцю: у пачатку 1563 г. войскі Івана Грознага занялі Полацк. У гэты крытычны момант і з'явіліся летапісы, якія ў сучаснай навуцы прынята называць беларуска-літоўскімі, бо ў іх, як лічыў М.М. Улашчык, выкладаецца гісторыя ВКЛ і напісаны яны на беларускай мове. Менавіта яны і пазней створаная ў значнай меры на іх аснове «Хроніка» польскага гісторыка М. Стрыйкоўскага побач з іншым павінны былі даказаць гістарычныя правы ВКЛ на беларускія землі, у тым ліку і на Полацк, заняты ў той час рускімі войскамі. Захоп літоўскімі князямі беларускіх земляў гэтыя летапісы і «Хроніка» Стрыйкоўскага, як і «Сказание о князьях владмирскнх», таксама адносяць да часу нашэсця Батыя, толькі прыпісваюць гэта іншым асобам, а менавіта жамойцкім князям.
 
Чаму гэта так, стане зразумелым, калі прыгадаць, што апошнія ў той час апынуліся ў больш выгадным становішчы. У выніку Грунвальдскай перамогі (1410) спыніліся напады нямецкіх крыжакоў на Жамойць (заходняя частка сучаснай Літвы). У той жа час шматлікія войны, якія вяліся ў XV — XVI стст. паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, адбываліся на беларускіх землях, што аслабляла ў дзяржаве пазіцыі іх феадалаў. Жамойцкія магнаты, адчуўшы сваю сілу, сталі прэтэндаваць на першынство ў дзяржаве і таму імкнуліся прыпісаць сабе і заслугу ў яе стварэнні. Вялікую ролю ў падрыхтоўцы «Хронікі» Стрыйкоўскага адыграў біскуп Гедройц — ідэолаг жамойцкай нацыянальнай партыі ў другой палове XVI ст. Ён забяспечыў Стрыйкоўскага шматлікімі і, відаць, тэндэнцыйна адрэдагаванымі ім летапісамі. Гедройц і фінансаваў выданне «Хронікі» ў Кёнігсбергу ў 1582 г.
 
Таму не дзіўна, што, паводле некаторых летапісаў і «Хронікі» Стрыйкоўскага, менавіта вялікі князь жамойцкі Мантвіл, убачыўшы, што ў выніку нашэсця Батыя рускія землі спустошаны і князі рускія разагнаны, даў войска свайму сыну Ердзвілу, і той, перайшоўшы Вяллю, а пасля і Нёман, знайшоў гару прыгожую і заснаваў на ёй горад, назваўшы яго Новагародкам і зрабіўшы яго сваёй сталіцаю (ужо адно тое, што жамойцкі князь даў створанаму ім гораду славянскую назву, сведчыць аб выдуманасці гэтай падзеі). Пасля гэтак жа сама ўзнавіў іншыя гарады, разбураныя Батыем.
 
Аўтары летапісаў і Стрыйкоўскі да непазнавальнасці заблыталі гісторыю, паперастаўлялі падзеі, перайменавалі гістарычных асоб, а то і лроста рабілі падлог. У гэтых адносінах характэрная перадача падзей, якія нібыта прывялі да заваявання Літвой Полацка. Тут засталіся некаторыя дэталі, якія даюць магчымасць аднавіць гістарычную праўду. У Іпацьеўскім летапісе пад 1162 і 1167 гг. апавядаецца пра міжусобную барацьбу полацкіх і менскіх князёў. У 1162 г. полацкі князь Рагвалод пайшоў на аднаго з менскіх князёў Валадара Глебавіча. Апошні, ухіліўшыся ад бою днём, ноччу наступіў са сваім войскам, набраным з «літвы», на палачан і разбіў іх пад Гарадком. Паражэнне было страшэнным, і Рагвалод пабаяўся варочацца назад у Полацк. Палачане ўзялі сабе новога князя Усяслава Васількавіча. У 1167 г. ужо сам Валадар Глебавіч пайшоў на Полацк і перамог палачан. Усяслаў Васількавіч уцёк з Полацка ў Віцебск, а Валадар Глебавіч стаў на кароткі час полацкім князем, пакуль не быў разбіты на Дзвіне.
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (6 votes)
Аватар пользователя Wizard