Выданне першага тома «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» вырашае шэраг узаемаспалучаных задач. З аднаго боку, кніга прэтэндуе на сістэматычны выклад станаўлення шляхоў і спосабаў асэнсавання чалавека, прыроды і грамадства, якое фарміравалася ўнутры протабеларускай супольнасці з ІХ па XV стагоддзе.
З іншага боку, як аказалася, упершыню ў інтэлектуальнай гісторыі Усходняй Еўропы быў узноўлены цэльны вобраз таго феномена, які ў гэтых канкрэтных сацыягеаграфічных умовах можа быць названы філасофскай культурай Сярэднявечча дадзенага рэгіёна.
Вырашэнне задач пераасэнсавання рэпрэзентацыі філасофскай культуры патрабавала асаблівай увагі да прапісвання метадалагічнага апарату гісторыка-філасофскага даследавання Беларусі.
Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі - Том 1 Эпоха Сярэднявечча
Мінск «Беларуская навука»
2008
ISBN 978-985-08-0967-4
Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі - Том 1 Эпоха Сярэднявечча - Змест
Прадмова
Уводзіны
1. Спадчына, ідэнтычнасць і гістарычны выбар (Новікаў В. М.)
2. Асноўныя этапы гісторыі айчыннай філасофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі (Майхровіч А. С.)
Глава 1. Інтэлектуальная гісторыя Беларусі: часава-прасторавы кантэкст
1. Філасофская думка Беларусі ў кантэксце еўрапейскай філасофіі: гістарычная тыпалогія (Конан У. М.)
2. Гісторыя філасофскай думкі Беларусі: метадалогія, дысцыплінарнасць, канон (Бабкоў І. М.)
3. Полістратэгічны падыход у гісторыка-філасофскім даследаванні (Новікаў В. М.)
4. Гісторыя філасофіі і адзінства філасофскага досведу (Тузава Т. М.)
5. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: гісторыя станаўлення (Евароўскі В. Б.)
6. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: метафізіка «тутэйшасці» (Дзерман А. В.)
7. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: «тэрыторыя транзіту» ці «зямля трансцэндэнцыі»? (Санько С. І.)

- 7.1. Мадэль першая: Беларусь паміж Захадам і Усходам
- 7.2. Мадэль другая: Беларусь паміж Поўднем і Поўначчу
8. Кантэкст кагнітыўнай геаграфіі (Евароўскі В. Б.)
9. Практыкі арганізацыі гісторыка-філасофскага пошуку (Евароўскі В. Б.)
10. Духоўная спадчына Вялікага княства Літоўскага: розныя культуры – супольная ідэнтычнасць (Новікаў В. М.)
9. Практыкі арганізацыі гісторыка-філасофскага пошуку (Евароўскі В. Б.)
10. Духоўная спадчына Вялікага княства Літоўскага: розныя культуры – супольная ідэнтычнасць (Новікаў В. М.)
Глава 2. Духоўная перадгісторыя Беларусі: свет–соцыум–чалавек у міфа-паэтычнай карціне свету
1. Міфалогія беларускага Сярэднявечча як прадмет гісторыкафіласофскага вывучэння (Санько С. І.)
2. Праблема крыніц (Санько С. І.)
3. Стан даследаванняў (Санько С. І.)
4. Міфалогія як крыніца першасных катэгарызацый і канцэптуа лізацый (Санько С. І.)
5. Архаічныя беларускія міфалагічныя наратывы (Санько С. І.)

- 5.1. Касмаганічны наратыў
- 5.2. Этнагенетычны наратыў
- 5.3. «Царскі наратыў» і блізнечныя міфы
6. Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры ў беларускім фальклоры (Санько С. І.)
- 6.1. Прасторавыя структуры
- 6.2. Эпічныя часавыя структуры
- 6.3. Каляндарныя аспекты рэканструкцыі старажытных светапоглядных сістэм
7. Архаічнае права і традыцыйная правасвядомасць (Дзеран А. В.)
Глава 3. На скрыжаваннях культурных плыняў: праблема выто каў беларускай сярэднявечнай філасофіі
1. Русь і візантыйска-балгарская тэалагічная і філасофская традыцыя: праблема вучнёўства (Евароўскі В. Б.)
2. Свет як цэлае. «Слова аб законе і міласці» мітрапаліта Іларыёна (Евароўскі В. Б.)
3. Драматызм разарванасці быцця. Рэлігійны аскетызм кіевапячэрскага манаства (Евароў скі В. Б.)
4. Сацыяльна-палітычныя філасафемы ў старажытнарускай кніжнасці (Евароўскі В. Б.)
5. Пытанні філасофіі гісторыі. «Аповесць мінулых гадоў» (Евароўскі В. Б.)
6. Праблема асабовага пачатку ў філасофскай і этычнай думцы Кіеўскай Русі (Евароўскі В. Б.)
7. Кіеўская Русь: асноўныя філасофскія вынікі (Евароўскі В. Б.)
Глава 4. Духоўныя пошукі ранняга Сярэднявечча
1. Фарміраванне ідэальнага ўзору. Абгрунтаванне хрысціянскай маральнасці (Майхровіч А. С.)
2. Сярэднявечная жыццепавучальнасць. Чалавек у жыційнай літаратуры (Евароў скі В. Б.)
3. Заходнеруская агіяграфія: Еўфрасіння Полацкая (Евароўскі В. Б.)
4. Клімент Смаляціч (Евароўскі В. Б.)
5. Філасофскія падставы творчасці Кірылы Тураўскага (Евароўскі В. Б.)
Глава 5. Станаўленне грамадска-палітычнай свядомасці
1. Канцэпцыя гісторыі, агульнае дабро і дзейны індывід у беларускіх летапісах (Майхровіч А. С.)
2. Перадумовы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа (Старасценка В. У.)
3. Рэцэпцыя ідэй Антычнасці ў філасофскай думцы сярэднявечнай Беларусі (Падалінская А. А.)
4. Ідэі вальнадумства і свабоды рэлігіі ў айчыннай думцы эпохі Сярэднявечча (Старасценка В. У.)

- 4.1. Вытокі і асноўныя асаблівасці
- 4.2. Станаўленне гуманістычных ідэй у сацыяльнай і палітычнай этыцы, эстэтыцы і гістарыясофіі
- 4.3. Ерэтычныя рухі Сярэднявечча
- 4.4. Генезіс рэлігійнай талерантнасці беларусаў
5. Эстэтыка сярэднявечнай культуры ў Беларусі (Конан У. М.)
- 5.1. Асноўныя паняцці і тыпалогія
- 5.2. Вытокі і эстэтычныя катэгорыі сярэднявечнай культуры
- 5.3. Эстэтыка народнай культуры
6. Фарміраванне ідэалагічнай традыцыі (Евароўскі В. Б.)
Заключэнне (Евароўскі В. Б.) ..
Паказальнік імёнаў гістарычных асоб (Тарасюк Я. В., Новік І. М.)
Заключэнне (Евароўскі В. Б.) ..
Паказальнік імёнаў гістарычных асоб (Тарасюк Я. В., Новік І. М.)
Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі беларусі - Том 1 Эпоха Сярэднявечча - Філасофская думка Беларусі ў кантэксце еўрапейскай філасофіі: гістарычная тыпалогія
У гісторыі беларускай культуры сфарміраваліся або часткова выявіліся тыпы філасофскай думкі, характэрныя для развіцця ўсёй еўрапейскай філасофіі. Для міфалагічнага светапогляду дахрысціянскага перыяду характэрны універсальны сінкрэтызм, адзінства іманентнага і трансцэндэнтнага. У эпоху хрысціянізацыі Русі, а пазней беларуска-літоўскіх рэгіёнаў Вялікага княства Літоўскага міфы паслужылі архетыпамі сінкрэтычнай народнай культуры,якая сфарміравалася пад духоўным уплывам хрысціянства.
Хрысціянская філасофія беларускага Сярэднявечча (Х–XV стст.) развівалася пад уплывам візантыйскай, з XIII ст. таксама еўрапейскай філасофіі, што ўзнікла на аснове хрысціянскага сінтэзу платанізму, арыстацелізму і філасофіі айцоў царквы (асветная дзейнасць Еўфрасінні Полацкай, філасофія і паэзія Кірылы Тураўскага, які тлумачыў ісціну і красу як сімволіку хрысціянскага адкрыцця і духоўнага адраджэння). Паняцце «Сярэднявечча» (лац. medium aevum – сярэдні век) паводле сваёй семантыкі абазначае гістарычную эпоху паміж старажытным светам (у Еўропе – дахрысціянскія перыяды) і Новым часам.
Такая трохчасткавая храналагічная тыпалогія ўзнікла ў кантэксце заходнееўрапейскай гістарыяграфіі: для яе Сярэднія вякі пачыналіся пасля распаду антычнай цывілізацыі і закончыліся ў эпоху Рэнесансу – адраджэння грэка-лацінскай культурнай трады цыі ў кантэксце хрысціянскіх духоўных каштоўнасцей. Тэрмін гэты быў уведзены італьянскімі гуманістамі XV–XVI стст., яны лічылі гэты перыяд «цёмнымі вякамі» ў гісторыі культуры. Пазней, у XVIII ст., узнікла новая галіна гістарычнай навукі – медыявістыка – комплекснае вывучэнне гісторыі і культуры Сярэднявечча.
У XIX – пачатку XX ст. узнікла спецыфічна расійская гістарычная тыпалогія, стрыжнем якой аказалася неадназначнае паняцце Русь. Паводле адпаведнай ёй перыядызацыі гісторыя Расіі (пад расійскую гісторыю тэндэнцыйна падводзілася гісторыя Беларусі і Украіны) падзялялася на першабытны перыяд (да прыняцця хрысціянства), старажытную Русь (аж да канца XVII ст.) і Новую гісторыю, пачатак якой прывязваўся да рэформаў Пятра І, у выніку якіх Расія пайшла па еўрапейскаму шляху развіцця.
Категории:
Благодарю сайт за публикацию: