У міжваенны перыяд на землях Заходняй Беларусі дзейнічала заканадаўства Другой Рэчы Паспалітай, якое рэгламентавала пытанні аховы помнікаў культуры і архітэктуры. Дзякуючы актыўным захадам і дзеянням шэрагу актывістаў і грамадскіх інстытутаў, справа па ахове спадчыны набыла сістэмны характар, што прывяло да назапашання ў гэты перыяд багатага пласту інфармацыі аб архітэктурнай спадчыне Заходняй Беларусі, у тым ліку спадчыны Праваслаўнай Царквы, забяспечыла захаванне шэрагу ключавых архітэктурных аб’ектаў, якія знаходзіліся ў аварыйным стане пасля падзей Першай сусветнай вайны і вайны паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
Адказным органам улады за ахову помнікаў было Міністэрства веравызнанняў і народнай асветы пры якім вёў працу дэпартамент мастацтваў з асобным аддзелам помнікаў і музеяў. У асноўным ахова помнікаў ажыццяўлялася на ўзроўні Камісій па кансервацыі. Землі Заходняй Беларусі ўваходзілі ў Варшаўскую акругу (Беластоцкае і Палескае ваяводства) і Віленскую акругу (Віленскае і Навагрудскае ваяводствы). Значная частка дакументаў кансервацыйнай Віленскай акругі захоўваецца сёння ў фондзе № 22 Архіва навуковага цэнтра культурнай спадчыны Літвы (Lietuvos Kultū ros Paveldo Mosklinio Centro Archyvas). Сярод спраў адзначанай установы маецца вялікая асобная справа праваслаўнага Жыровіцкага манастыра – аднаго з галоўных духоўных цэнтраў беларускіх зямель міжваеннага часу.
Справа Жыровіцкага манастыра пад загалоўкам «Перапіска з Жыровіцкай царквой, манастыром і дакументы па рамонту царквы» дастаткова аб’ёмная і патрабуе дасканалага вывучэння дакументаў рознага кшталту. Першы крок у гэтым працэсе быў намі здзейснены ў рамках навуковай канферэнцыі «III Чтения памяти протоиерея Иоанна Григоровича (1792–1852): историка, археографа, археолога», дзе было акрэслена тэхнічнае і змястоўнае апісанне справы, вызначаны перспектывы даследавання матэрыялаў.
ΧΡΟΝΟΣ - Хронос - Церковно-исторический альманах - № 9
Гл. ред. А. В. Слесарев
Минск : Издательство Минской духовной академии, 2021. 173 с. : ил.
ISSN 2519-8122
ΧΡΟΝΟΣ - Хронос - Церковно-исторический альманах - № 9 - Содержание
ИССЛЕДОВАНИЯ
- Ю. Н. Микульский Начало Жирович и первые жировичские храмы (по архивным материалам XV–XVIII вв.)
- Протодиакон Павел Бубнов Личность Солтана Александровича Жировичского в свете опубликованных документов Литовской метрики
- Протодиакон Павел Бубнов Датировка явлений Жировичской иконы Божией Матери, начала церковной и монастырской жизни в Жировичах в исторических произведениях XIX–XX вв.
- Иерей Гордей Щеглов Смотрители Жировичского духовного училища (1845–1917)
- Стренковский С. П. Ремонты Жировичского монастыря во второй пол. XIX в.
- Булаты П. Ю. Жыровіцкі манастыр як помнік культурна-гістарычнай спадчыны міжваеннага часу (па матэрыялах справы Архіва навуковага цэнтра культурнай спадчыны Літвы)
ПУБЛИКАЦИИ
- Схиигумения Гавриила, настоятельница бывшего Гродненского Рождества-Богородицкого монастыря Публикация и комментарии А. В. Слесарева
IN MEMORIAM
- Протоиерей Феодор Кривонос (1962–2021). Некролог
Редакционная коллегия
Editorial Board
Contents
Категории:
Благодарю сайт за публикацию:
Комментарии
Номер посвящен одной из