Імя тваё Белая Русь

Імя тваё Белая Русь
У апошні час назіраецца вялікая цікавасць да гісторыі. Перабудова выклікала да жыцця новыя працэсы ў грамадстве, у тым ліку і працэсы нацыянальнага адраджэння.
 
Цікавасць да мінуўшчыны свайго народу сведчыць аб гэтым. Таму ў апошнія гады з'яўляюцца шматлікія артыкулы па гісторыі Беларусі ў часопісах і газетах, адчыняюцца ўсё новыя народныя універсітэты па гісторыі і культуры Беларусі.
 
Пасля цэлага перыяду, калі, быццам бы, гісторыя амаль нікога не закранала, узнікла паўсюднае імкненне даведацца пра біяграфію сваёй мясцовасці, свайго горада, свайго народа.
 
Людзі хочуць глыбей асэнсаваць мінуўшчыну, свае вытокі, свае даўнія карані.
 

Імя тваё Белая Русь

 
Уклад. Г. М. Сагановіч
Мн.: Полымя, 1991.—319 с.
ISBN 5-345-00443-9
Имя твое Белая Русь
 

Імя тваё Белая Русь - Змест

 
Грыцкевіч А. ПРА БЕЛУЮ РУСЬ
ФРАГМЕНТЫ ЛЕТАПІСАЎ, ХРОНІК I АКТАВЫХ ЗАПІСАЎ
Ламанский В. БEЛАЯ РУСЬ
Потебня А. БEЛАЯ РУСЬ
Карскій Е. БЕЛАЯ РУСЬ
Анучин Д. К ВОПРОСУ О БЕЛОРУССКОЙ ТЕРРИТОРИИ
Ильинский Г.  К ВОПРОСУ О  ПРОИСХОЖДЕНИИ  НАЗВАНИЯ «БЕЛАЯ РУСЬ»
Соловьев А. ВЕЛИКАЯ, МАЛАЯ И БЕЛАЯ РУСЬ
Крапівін П.  ПАХОДЖАННЕ НАЗВАЎ «РУСЬ», «БЕЛАЯ  РУСЬ»,«ЧОРНАЯ РУСЬ» I «ЧЫРВОНАЯ РУСЬ»
Юхо Я. ПРА НАЗВУ «БЕЛАРУСЬ»
Улащик Н.  БЕЛАЯ  И ЧЕРНАЯ РУСЬ В «КРОНИКЕ» МАТВЕЯ СТРЫЙКОВСКОГО
Тарасаў К. РУСЬ ЛІТОЎСКАЯ
Иванов Вяч. ЦВЕТОВАЯ СИМВОЛИКА В ГЕОГРАФИЧЕСКИХ НАЗВАНИЯХ В СВЕТЕ ДАННЫХ ТИПОЛОГИИ (К НАЗВАНИЮ БЕЛОРУССИИ)
Мірановіч А. ПАХОДЖАННЕ НАЗВЫ БЕЛАРУСЬ
Вячорка В. ШТО СУСЕДЗІ КАЖУЦЬ
Рогалеу А. ЛЯ ВЫТОКАЎ БЕЛАЙ РУСІ
Грыцкевіч А. БЕЛАЯ РУСЬ
Сагановіч Г. НАЙМЕННЕ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Сагановіч Г. «БЕЛАЯ РУСЬ» ПАВОДЛЕ ТАЦІШЧАВА
Санько С, Кашкурэвіч X. ЗАГАДКАВАЯ КРАІНА АРТАНІЯ
Ігнатоўскі У. КАРОТКІ НАРЫС ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
КАРОТКІЯ ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
 

Імя тваё Белая Русь - Пра Белую Русь

 
Адным з цікавых пытанняў у гісторыі нашай рэспублікі, пытанняў, якія не вырашаны канчаткова навукай, з'яўляецца паходжанне назвы Беларусі. Таму «Полымя» і выдае гэтую кнігу. Яе складальнік малады вучоны, археолаг і гісторык Г. М. Сагановіч сабраў, здаецца, усе магчымыя матэрыялы, у якіх узгадваецца «Белая Русь». Кніга падзяляецца на тры асноўныя раздзелы: сведчанні старых летапісаў і хронік, вытрымкі з твораў дарэвалюцыйных гісторыкаў, якія зрабілі першыя даследаванні ў гэтым пытанні — акрэслілі загадкавую праблему паходжання тэрміна «Белая Русь», і, урэшце, фрагменты даследаванняў і публікацый нашых сучаснікаў, якія з'яўляюцца пошукамі адказу, спробамі расшыфроўкі гістарычнага тэрміна «Белая Русь».
 
Усё гэта, узятае разам, не сустракалася дагэтуль ні ў навуковай, ні ў папулярнай літаратуры. Сабраныя разам разнастайныя матэрыялы і да-следаванні даюць магчымасць чытачу прасачыць і ўзнікненне назвы «Белая Русь» для нашай тэрыторыі, паступовае пашырэнне гэтай назвы на тэрыторыю сучаснай Беларусі, пазнаёміцца з аргументацыяй і ранейшых, і сучасных гісторыкаў. У даследаваннях закранаюцца і іншыя пытанні нашай мінуўшчыны, напрыклад геральдыкі, якія, дарэчы, узняў яшчэ ў XVIII ст. рускі гісторык В. М. Тацішчаў. Ен першым з рускіх гісторыкаў адзначаў, што гербам Белай Русі з даўніх часоў быў белы коннік на чырвоным полі. Гэта і ёсць агульнавядомая цяпер «Пагоня».
 
Дарэчы, В. М. Тацішчаў увёў у навуку новую версію, што назва «Белая Русь» паходзіць «ад колеру валасоў або адзення» мясцовых жыхароў. Ен таксама адзначыў, што калісьці Белай Руссю называлася Растова-Суздальская зямля. Але заўвагі В. М. Тацішчава, гэтага па сутнасці першага рускага дваранскага гісторыка (у навуковым разуменні), былі адасобленымі, без дастатковай аргументацыі, хаця і мелі пэўнае значэнне.
 
Сапраўды, навуковую цікавасць і да паходжання тэрміна «Белая Русь», і да вызначэння тэрыторыі, якую ён акрэсліваў у розныя перыяды, праявілі рускія гісторыкі і лінгвісты ў канцы XIX — першай палове XX ст. Таму вытрымкі з іх твораў у храналагічным парадку і прыведзены ў гэтай кнізе. Безумоўна, у сваёй аргументацыі і агульнай характарыстыцы гістарычнага мінулага Беларусі яны зыходзілі з тагачасных пазіцый рускіх дваранскіх і буржуазных гісторыкаў. Таму, напрыклад, галоўнай бядою Ул. I. Ламанскі лічыў для Беларусі «лацінства і паланізм» (яшчэ ў XV ст.), г. зн. каталі-цызм і апалячванне, што не адпавядае гістарычным фактам, але пасуе да афіцыйнай гістарычнай канцэпцыі ў рускай дваранскай гістарыяграфіі XIX — пачатку XX ст. (асабова пасля падаўлення паўстання 1863 г. на Беларусі і пра-вядзення палітыкі русіфікацыі, якую праводзілі царскія ўлады). Ул. I. Ламанскі ўпершыню паказаў, что польскі хранит Ян з Чарнкава (Чарнкоўскі) у XIV ст. называе Полацк крэпасцю Белай Русі.
 
Ламанскі лічыў, што назва «Белая Русь» для гэтай тэрыторыі (у раёне Полацка) існавала і раней з XIII ст. Так называлі суседнія народы жыхароў на Заходняй Дзвіне. У XVI ст. гэтая назва пашырылася і на Падняпроўе. А. А. Патэбня паказаў, што ў XVII ст. Белаю Руссю называліся ў Расіі землі ў раёне Полацка, Магілёва і Смаленска. Такім чынам, тады ў Расіі беларускімі лічыліся землі паўночнай і ўсходняй частак Беларусі і Смаленшчына. д. А. Патэбня прызнаў неабгрунтаваным тлумачэнне назвы «Белая Русь» колерам адзення жыхароў. Е. Ф. Карскі выказаў меркаванне, што назва «Белая Русь» узнікла разам з назвамі «Вялікая Русь» і «Малая Русь». 3 тэрыторыі сучаснай Беларусі ён выдзеліў Чорную Русь (паўднёва-заходнюю частку Беларусі), але дакладна не вызначыў яе. Акадэмік Е. Ф. Карскі адзначыў таксама, што назва «Белая Русь» паходзіць не толькі ад знешняга выгляду тагачасных беларусаў, якія насілі белае адзенне, але і ад антрапалагічнага тыпу беларусаў, якія ў большасці былі вельмі бялявымі бландынамі з блакітнымі або светла-шэрымі вачыма.
 
Калі ўсе гэтыя працы былі або фрагментамі іншых да-следаванняў, або невялічкімі артыкуламі, то праца А. Салаўёва была ўжо больш грунтоўнай. Аднак і ў ёй сказана пра Белую Русь няшмат. Таму загадка Белай Русі засталася. Калі ўзнікла гэтая назва на беларускай тэрыторыі, як пашы-ралася, на якія часткі Беларусі распаўсюджвалася, чаму менавіта гэтая назва ўжывалася?
 
На ўсе гэтыя пытанні спрабавалі даць адказ савецкія даследчыкі, гісторыкі, філолагі, пісьменнікі. У кнізе змешчаны асобныя артыкулы або фрагменты, урыўкі з выданняў, якія тычацца згаданай праблемы. Тут не прыведзены гістарыяграфічны аналіз публікацый, а даецца толькі агляд іх.
 
П. Ф. Крапівін зрабіў у свой час спробу філалагічнага тлумачэння назваў «Русь», «Белая Русь» і «Чорная Русь», «Чырвоная Русь», падрабязны агляд па гэтаму пытанню літа-ратуры, якая ўжо была назапашана да сярэдзіны 50-ых гадоў XX ст. Але менавіта пра Белую Русь ён напісаў параўнальна з іншымі назвамі мала. Выводзіць ён назву ад першапачатковай славянскай назвы «белая вада».
 
Такім чынам, загадка назвы ўсё яшчэ не праяснілася. Пошукі працягваліся.
 

К. Тарасаў засяродзіў сваю ўвагу на беларускіх землях. Ен падкрэсліў важную ў даследаванні праблемы з'яву — на Белай Русі хрысціянства закранула ўвесь народ і да XIII стагоддзя ўсталявалася на нашай тэрыторыі, а паўночна-заходнія землі — Чорная Русь — былі населены не толькі хрысціянамі (крывічамі і дрыгавічамі), якія паступова каланізавалі гэтыя землі, але яшчэ і язычнікамі.

 
 
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (1 vote)
Аватар пользователя esxatos