Клімаў - Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага

Клімаў, І.П. - Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага
Адным з найболып цікавых і адметных помнікаў беларускай мовы і кніжнай культуры 2-й паловы XVI ст. з’яўляецца Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага (далей ЕЦ). Гэта першае сярод усходніх славян двухмоўнае выданне (дыглота), дзе тэкст набраны ў дзве калонкі паралельна на розных мовах (у дадзеным выпадку - на царкоўнаславянскай і старабеларускай). Тут упершыню ва ўсходнеславянскім друку змешчаны маргіналіі - звязныя каментарыі на палях да розных месцаў евангельскага тэксту, як старабеларускага, так і царкоўнаславянскага. Падобны тып выдання быў распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе (ад XVI ст.) і адрасаваўся адукаваным людзям. Упершыню ў кірылічным кнігавыданні ў ЕЦ таксама ўжыты наборныя рэйкі, пгго акаляюць розныя часткі тэксту, і пададзены падзел Евангелля на вершы (зноў паводле заходнееўрапейскай практыкі, якая тады была адносна нядаўняй - з сярэдзіны XVI ст.). У іншых кірылічных выданнях рубрыкацыя евангельскага тэксту па вершах уводзіцца толькі каля сярэдзіны XVIII ст. Выданне Цяпінскага наогул - першая публікацыя ў друку евангельскага перакладу на старабеларускай мове. З’яўленне на ёй перакладу Евангелля, аднаго з найболын шанаваных у Сярэднявеччы твораў, служыць паказчыкам самастойнасці і спеласці гэтай мовы. ЕЦ знаходзіцца сярод першых друкаваных помнікаў старабеларускай мовы - кніга ўбачыла свет пасля выданняў Францішка Скарыны і Сымона Буднага*. Паводле шрыфту друк Цяпінскага паслядоўнічае гэтым сваім папярэднікам, што сведчыць пра складванне пэўнай традыцыі ў беларускай кніжнай культуры таго часу.
 
Помнік вядомы ў навуцы ўжо больш за паўтара стагоддзя; за апошнія дзесяцігоддзі ён стаў аб’ектам інтэнсіўнай навукова-даследчай працы: абаронены тры дысертацыі (М. Муталімавай, 1970; I. Клімава, 1997; К. Смірновай, 2011), надрукаваны шэраг артыкулаў (А. Жураўскага, Г. Галенчанкі, М. Муталімавай, I. Клімава, Г. Ротэ, К. Смірновай і інш.) і, нарэшце, выйшла ў свет «есііііо ргіпсерз» помніка (2005), здзейсненае Г. Галенчанкам у Германіі (на жаль, не зусім поўнае). Аднак помнік пакуль не атрымаў усебаковага апісання, перш за ўсё лінгвістычнага. У многім няяснымі застаюцца праявы ў ім тых ці іншых моўных асаблівасцей, ступень іх стабільнасці і адносіны да арыгінала(ў). Цалкам нявывучанай з’яўляецца і перакладная тэхніка Цяпінскага, ступень яго залежнасці ад арыгінала(ў), як і само іх кола. На жаль, прыёмы старабеларускіх перакладчыкаў Бібліі ўсё яшчэ слаба вядомыя.
 
Дадзеная праца прысвечана філалагічнаму даследаванню перакладу В. Цяпінскага, г. зн. апісанню і аналізу яго моўных з’яў і асаблівасцей (фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных і лексічных), сістэмы пісьма (графікі і арфаграфіі), а таксама перакладчыцкай тэхнікі беларускага пратэстанта. Аднак вывучэнне яго мовы і перакладу неадрыўна ад даследавання месца помніка ў гісторыі і культуры беларускага народа. У сувязі з гэтым важна вырашыць і шэраг гістарычных, крыніцазнаўчых ды тэксталагічных праблем, звязаных з ЕЦ: высветліць абставіны жыцця і дзейнасці Цяпінскага, друкарскія асаблівасці яго выдання, крыніцы царкоўнаславянскага тэксту, апублікаванага ў ЕЦ, а таксама кола крыніц, пгго выкарыстоўваў перакладчык у сваёй працы (у тым ліку ў маргіналіях). Звяртанне да гэтых аспектаў даследавання дазваляе, па-першае, вызначыць месца помніка ў сістэме гісторыка-культурных і навуковых сувязяў Еўропы таго часу, па-другое, акрэсліць кірункі і ступень іншамоўных і іншакультурных уплываў на помнік, па-трэцяе, істотна ўзбагаціць магчымасці аналізу і інтэрпрэтацыі саміх моўных фактаў, прыёмаў перакладчыцкай тэхнікі Цяпінскага.
 

Клімаў, І.П. - Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага

Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. - Мінск : БДУКМ, 2012. - 338 с.
ISBN 978-985-522-051-1.
 

Клімаў, І.П. - Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага – Змест

Уступ 
1. Жыццё i дзейнасць В. Цяпінскага
                1.1. Біяграфія В. Цяпінскага ў святле крыніц
                1.2. Друкарня В. Цяпінскага і яе праца
                1.3. Кнігазнаўчыя аспекты выдання
2. Сістэма пісьма
                2.1. Графіка
                2.2. Арфаграфія
3. Мова перакладу
                3.1. Навуковае знаёмства з мовай перакладу В. Цяпінскага
                3.2. Фанетычныя з’явы
                3.3. Марфалагічныя асаблівасці
                3.4. Сінтаксічныя асаблівасці
                3.5. Лексічныя асаблівасці
                3.6. Пытанні кваліфікацыі мовы перакладу і яго лёсу
4. Характар перакладу
                4.1. Крыніцы перакладу
                4.2. Тэхніка перакладу
5. Тэксталагічныя росшукі В. Цяпінскага
                5.1. Характар маргіналій
                5.2. Крыніцы этымалогій і цытат у маргіналіях
Заключэнне
Спіс цытаваных матэрыялаў
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (1 vote)
Аватар пользователя brat Vadim