Малітвеныя правілы ўтрымліваюць таго, хто моліцца, у спасіцельным стане пакорлівасці і пакаяння, навучаючы яго бесперастаннаму самаасуджэнню, жывячы яго замілаваннем, умацоўваючы надзеяй на Усядобрага і Усеміласэрнага Бога, узвесяляючы мірам Хрыстовым, любоўю да Бога і бліжніх. [...] Пры выкананні правіла і паклонаў ніяк нельга спяшацца, трэба выконваць і правілы, і паклоны з магчымай няспешнасцю і ўвагаю. Лепей менш прачытаць малітваў і менш пакласці паклонаў, але з увагаю, чым многа і без увагі”.
“У малітвасловах нашых змешчаны малітвы святых айцоў — Яфрэма Сірыяніна, Макарыя Егіпецкага, Васілія Вялікага, Іаана Залатавуста і іншых вялікіх малітвенікаў, — падкрэслівае другі вядомы настаўнік духоўнага жыцця, свяціцель Феафан, епіскап Вышанскі (+1894).—Будучы напаўняемымі духам малітвеным, яны выказалі натхнёнае гэтым духам у слове і перадалі гэта нам. У малітвах іх дзейнічае вялікая сіла малітвеная, і хто ўсёю ўвагаю і стараннасцю пранікае ў іх, той, у выніку закону ўзаемадзеяння, абавязкова ўспрыме сілу малітвеную, па меры збліжэння настрою свайго са зместам малітвы”.
Праваслаўны малітваслоў - беларуская мова
уклад. протаіерэй Сергій Гардун., прадм. і пер. з царкоўнаслав. і грэч. протаіерэя Сергія Гардуна
2-е выд., дап.
Мінск. Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, 2012. 144 с.
ІSВN 978-985-6594-45-1
Праваслаўны малітваслоў - Змест
Пра малітву
- Малітвы ранішнія
- Малітвы вячэрнія
- Пасхальныя гадзіны
- Пасхальны канон
- Пра падрыхтоўку да Прычашчэння Святых Тайн Хрыстовых
- Канон пакаянны да Госпада нашага Іісуса Хрыста
- Канон малебны да Прасвятой Багародзіцы
- Канон Ангелу ахоўніку
- Паследаванне да Святога Прычашчэння Бажэственнай Тайны Цела і Крыві Хрыстовых
- Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння
- Малітвы розныя
Праваслаўны малітваслоў - Пра малітву
“Трэба заўсёды маліцца і не падаць духам”, — вучыць нас Святое Евангелле (Лк. 18, 1). Малітва — гэта наша імкненне накіраваць свой розум і сэрца да Бога, гэта наша размова з Богам. Бог не мае патрэбы ў нашых малітвах, але Ён любіць нас і таму слухае і прымае нашы малітвы. Мы молімся не для таго, каб паведаміць Богу нешта. Бог ведае ўсё наша жыццё, нашы ўчынкі, думкі і намеры, а таксама ўсе нашы жаданні і патрэбы. Мы молімся, каб быць з Богам, каб на Ім засяродзіць сваю волю, свае думкі і пачуцці і каб, з’яднаўшыся з Ім у малітве, выконваць Яго святую волю. Молячыся свядома і пераканана, мы выказваем малітвай нашу веру ў тое, што мы самі і ўсё, што з намі адбываецца, залежыць ад Бога. Ёсць тры асноўныя віды малітвы: славаслоўе, падзяка і прашэнне. Славаслоўе — самы дасканалы і бескарыслівы від малітвы. На небе святыя ангелы няспынна хвалебнаю песняю праслаўляюць Госпада. Успрымаючы Бога як Найвышэйшую і Найдасканалейшую Істоту, і мы ўзносім хвалу Яму з радасцю і замілаваннем. Падзяку мы ўзносім Богу за Яго любоў і апеку, за спрыянне і дапамогу нам. Прашэнне — самы распаўсюджаны від малітвы. Усведамляючы сваю слабасць і грахоўнасць, мы ў першую чаргу просім Госпада прабачыць нам нашы грахі і дапамагчы пераадолець нашы недахопы. Часам нашы прашэнні могуць быць выкліканы небяспекай, якая пагражае нам, хваробай або іншымі абставінамі. Звяртаючыся да Бога, хрысціянін павінен маліцца не толькі за сябе, але і за сваіх родных, сяброў, знаёмых, за свой народ і за ўвесь свет.
Нельга прасіць у Бога чагосьці непатрэбнага або шкоднага для сябе і іншых. “Просіце—і не атрымліваеце, бо просіце не на дабро”, — піша святы апостал Іакаў (Іак. 4, 3). Але можна, і нават трэба прасіць у Госпада таго, што святое, бязгрэшнае і добрае. “Госпадзі, навучы нас маліцца”, — з такой просьбай аднойчы звярнуўся да Госпада Іісуса Хрыста адзін з Яго вучняў (Лк. 11, 13). У адказ на гэтую просьбу Гасподзь даў усім Сваім паслядоўнікам узор малітвы — “Ойча наш”. Акрамя гэтай самай галоўнай малітвы, якую мы называем малітвай Гасподняй, Святая Праваслаўная Царква, наша духоўная Маці, дае нам і іншыя ўзоры малітвы, складзеныя боганатхнёнымі святымі айцамі і хрысціянскімі падзвіжнікамі. Калі мы хочам навучыцца маліцца правільна, то нам трэба штодзённа ўжываць устаноўленае Святою Царквою малітвенае правіла: малітвы ранішнія і малітвы вячэрнія. “Малітвенае правіла,—піша вялікі настаўнік духоўнага жыцця свяціцель Ігнацій, епіскап Каўказскі (+1867), — накіроўвае правільна і свята душу, навучае яе пакланяцца Богу ў духу і ісціне (Ін. 4,23), між тым як душа сама па сабе не магла б ісці правільна шляхам малітвы.
Категории:
Благодарю сайт за публикацию: