У канцы XVIII - XIX ст. шляхта займала даволі значнае месца ў сацыяльнай структуры грамадства Беларусі. Яна складала каля 5 %, а па некаторых ацэнках нават да 7 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Да канца XVIII ст. шляхта адыгрывала выключную ролю ў грамадска-палітычным жыцці - на сеймах і сейміках вызначала палітыку краіны, была носьбітам гістарычнай памяці і свядомасці палітычных народаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Больш за 90 % шляхты адносілася да так званай «дробнай шляхты», якая, хоць і належала ў адпаведнасці з яе прававым становішчам да прывілеяванага саслоўя Рэчы Паспалітай, па сваім сацыяльным палажэнні займала прамежкавае становішча паміж сялянствам і заможнай шляхтай, нярэдка была бяднейшай за сялян і мяшчан. Тым не менш дробнай шляхце належала істотная роля як у сацыяльнай структуры грамадства, так і ў палітычным жыцці. Яна складала адзін з асноўных кампанентаў сістэмы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай - так званай «шляхецкай дэмакратыі».
Віталь Макарэвіч - Разбор шляхты ў беларускіх губернях Расійскай імперыі (канец XVIII - XIX ст.)
В. С. Макарэвіч. - Мінск : БДУ, 2018. - 315 с.
ISBN 978-985-566-548-0.
Віталь Макарэвіч - Разбор шляхты ў беларускіх губернях Расійскай імперыі (канец XVIII - XIX ст.) - Змест
ПРАДМОВА
ДРОБНАЯ ШЛЯХТА БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ XVIII - IX ЯК АБ'ЕКТ НАВУКОВАГА ВЫВУЧЭННЯ
- Стан даследавання праблемы
- Крыніцы даследавання
ФАРМІРАВАННЕ I РЭАЛІЗАЦЫЯ ПАЛІТЫКІ. РАЗБОРУ ШЛЯХТЫ У 1772-1831 гг
- Разбор шляхты пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772-1793гг
- «Цяжкі» разбор - выпрацоўка і рэалізацыя палітыкі разбору шляхты пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай (1793-1812)
- Праекты разбору шляхты ў 1815-1831 гг
- Фальсіфікацыя і падлогі дваранскіх дакументаў у канцы XVIII - пачатку 30-х гг. XIX ст
РАЗБОР ШЛЯХТЫ I НАПРАМКІ ЎРАДАВАЙ ПАЛІТЫКІ Ў АДНОСІНАХ ДА ДРОБНАЙ ШЛЯХТЫ Ў 1831-1890-я гг
- Закон 19 кастрычніка 1831 г. «Аб разборы шляхты», дзейнасць Камітэта заходніх губерняў
- Перасяленні дробнай шляхты ў 1830-50-я гг
- Эвалюцыя сацыяльна-прававога становішча дробнай шляхты, якая працягвала працэдуру легітымізацыі ў 1830-я - пачатку 1860-х гг
- Высяленні шляхецкіх ваколіц пасля паўстання 1863-1864 гг
- Завяршальны этап разбору шляхты (1860-90-я гг.)
- «Антыразбор» шляхты: фальсіфікацыя і падлогі дваранскіх дакументаў у 1830-60-я гг
- Стварэнне і дзейнасць камісій па супрацьдзеянні фальсіфікацыям дваранскіх дакументаў у 1830-50-я гг. Архіўная рэформа 1852 г
- Барацьба з фальсіфікацыямі дваранскіх дакументаў праз кадравую палітыкуў 1860-70-я гг
«ПАНСКІ РАЗБОР» - ЗАПРЫГОНЬВАННЕ I АБЕЗЗЯМЕЛЬВАННЕ ЧЫНШАВАЙ ШЛЯХТЫ Ў КАНЦЫ XVIII - XIX ст. ЧЫНШАВАЯ РЭФОРМА 1886 г
- Сацыяльна-прававое становішча чыншавай шляхты ў канцы XVIII ст. - 1850-я гг
- Абеззямельванне чыншавікоў і чыншавая рэформа 1886 г
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ІМЯННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
Віталь Макарэвіч - Разбор шляхты ў беларускіх губернях Расійскай імперыі (канец XVIII - XIX ст.) - Прадмова
3 уключэннем беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі сацыяльная і саслоўная структура грамадства стала хутка змяняцца. Трансфармацыя палітычнага ладу, абмежаванне палітычнай ролі магнатэрыі падарвалі асновы шляхецкай дэмакратыі, што найбольш істотна адбілася на змене сацыяльнага і прававога статусу дробнай шляхты, пераўтварэнні звязаных з ёй сацыяльных структур грамадства[1].
У палітыцы расійскага самадзяржаўя важнае месца належала мерапрыемствам у адносінах да дробнай шляхты. Паспяховае функцыянаванне дзяржаўнага апарату на далучаных тэрыторыях патрабавала інкарпаравання іх саслоўнай і сацыяльнай структуры, якая ўяўляла сабой даволі адрозную ад расійскай сацыяльную тканку, у саслоўную і сацыяльную структуру імперыі. Сярод тых сацыяльных пластоў, якія фактычна цалкам адсутнічалі ў складзе Расійскай імперыі, дробная шляхта была бадай што самым шматколькасным.
Істотныя змены ў сацыяльнай структуры грамадства былі выкліканы таксама паступовым разлажэннем феадалізму, развіццём капіталістычных форм вытворчасці і арганізацыі жыцця соцыуму. Адбывалася рэсацыялізацыя дробнай шляхты ў іншыя саслоўныя трупы - у склад дваранства, сялянства і мяшчанства. Немалую (а ў пэўных момантах нават ключавую) ролю ў сацыяльных зменах адыграла ўнутраная палітыка расійскай манархіі, накіраваная на аддзяленне бяднейшай шляхты ад дваранства і ўключэнне яе ў склад падаткааб-кладаных катэгорый насельніцтва, - разбор шляхты. 3 самага пачатку ўлады ўзялі курс на трансфармацыю зверху сацыяльнай структуры грамадства. Мэтай палітыкі было павелічэнне фіскальных і ваенных выгод, уніфікацыя грамадскага ладу ў імперыі, павышэнне кантролю за грамадска-палітычным жыццём на нярускіх ускраінах імперыі. Дробная шляхта ў дадзеным кантэксце бачылася ўладам найбольшым рудыментам мінулай эпохі ў сацыяльнай структуры насельніцтва заходніх губерняў. У выніку са значных груп жыхароў менавіта яна наймацней адчула на сабе змены прававога становішча. Імкнучыся да змяншэння колькасці дробнай шляхты, якая прэтэндавала на пацвярджэнне юрыдычнага статусу дваранства, улады дэкларавалі неабходнасць дакумен-тальнага засведчання дваранскіх правоў, пагражаючы «дэкласацыяй», разборам шляхты. Разбор шляхты фактычна на ўвесь перыяд знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі стаў важнай часткай унутранай палітыкі апошняй у Беларусі. Вялікае значэнне ўладамі надавалася таксама перасяленчым захадам і мерапрыемствам па прыцягненні дробнай шляхты на вайсковую службу.
Пад разборам шляхты маецца на ўвазе комплекс мерапрыемстваў, які праводзіўся на заходніх, у тым ліку беларускіх, землях Расійскай імперыі ад моманту іх уключэння ў яе склад і да пачатку XX ст. з мэтай змяншэння колькасці прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя праз устанаўленне крытэрыяў дакументальнага доказу прыналежнасці шляхты былой Рэчы Паспалітай да расійскага дваранства, а таксама правядзенне іншых мерапрыемстваў, такіх як перасяленчая, кадравая палітыка, па саслоўнай «дэградацыі» дробнай шляхты і змяншэнні яе колькасці ў Беларусі.
Нягледзячы на палітыку разбору, дробная шляхта ў XIX ст. заставалася вельмі адметнай і важнай для шэрагу сацыяльных з'яў групай, у вялікай ступені фарміравала катэгорыю асабіста свабодных людзей, якія ва ўмовах прыгоннага права адыгралі істотную ролю ў закладанні асноў інстытутаў грамадзянскай супольнасці, актыўна ўплывалі на грамадскае і палітычнае жыццё. У значнай меры менавіта з дробнай шляхты да 1860-х гг. у Беларусі рэкрутаваліся чыноўніцтва, настаўніцкі склад, выходзілі прадстаўнікі інтэлігенцыі. Нават на вёсцы, па сведчаннях этнографаў, дробная шляхта выконвала важную сацыяльную ролю. Яна з'яўлялася прамежкавай групай - свабодныя ўласнікі зямлі, арандатары, упраўляючыя, праз якую адбываліся больш хуткая мадэрнізацыя вытворчасці на вёсцы, перайманне сялянскімі гаспадаркамі перадавога вопыту.
Цікавасць да гісторыі дробнай шляхты абумоўлена і яе колькасцю (у сярэдзіне XIX ст. яна складала, па самых сціплых падліках, 180-200 тыс. чалавек), а таксама адметнай культурай, звычаямі і паводзінамі, асаблівасцямі яе самасвядомасці. 3 асяроддзя дробнай шляхты рэкрутавалася вялікая частка дзеячаў беларускага і польскага нацыянальных рухаў, што яшчэ больш актуалізуе ўзнятую праблематыку.
У савецкай і айчыннай гістарыяграфіі тэма разбору шляхты ніколі не станавілася аб'ектам асобнага манаграфічнага ці дысертацыйнага даследавання, была толькі адным з аспектаў прац па гісторыі дваранства ў Беларусі ці ўнутранай палітыкі ў імперыі, што звязана з пэўнымі ідэалагічнымі абмежаваннямі ў савецкай гістарыяграфіі і недаацэнкай значнасці дробнай шляхты ў сацыяльных працэсах. Мэта дадзенага даследавання - паказаць працэс выпрацоўкі і рэалізацыі ўладамі палітыкі разбору шляхты ў беларускіх губернях Расійскай імперыі ў канцы XVIII - пачатку XX ст., яе задачы і выкліканыя ёй рэакцыю грамадства, сацыяльныя працэсы і з'явы. У рабоце аўтар разглядае палітыку разбору праз прызму сацыяльных працэсаў, імкнецца прасачыць, як палітычнае адбівалася на сацыяльным, у чым рэалізуецца міждысцыплінарны падыход пры вывучэнні грамадскіх з'яў.
Категории:
Благодарю сайт за публикацию:
Комментарии
Вялікі дзякуй за такі шчодры