Ян Шумскі - Саветызацыя Заходняй Беларусі - 1944-1953

Ян Шумскі - Саветызацыя Заходняй Беларусі - 1944-1953 - Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Мінула ўжо некалькі гадоў ад часу, калі я скончыў працу над напісаннем польскамоўнай версіі кнігі. Дарога да выдання ў Польшчы не была простай з многіх прычынаў, між іншым таму, што праца, якая ў назве мае «Заходняя Беларусь», выклікае даволі неадназначную рэакцыю.
 
Дарэчы, выкарыстанне менавіта гэтага тэрміну было адным з закідаў у мой бок. Але ў сучаснай Польшчы існуе рэальны плюралізм поглядаў, знайшлося кракаўскае выдавецтва «Arcana», якое ўзялося за выданне манаграфіі і дзе на пачатку 2010 года з фінансавай дапамогай Міністэрства навукі і інфарматызацыі выйшла кніга. Польскае выдавецтва таксама хутка дало згоду на пераклад.
 
Не памылюся, калі скажу, што для кожнага гісторыка асаблівае значэнне мае факт, ці знойдзе ягоная праца свайго чытача. Менавіта такую надзею я выказаў, калі пісаў прадмову да першага беларускага выдання сваей кнігі, тым больш што менавіта для беларускага чытача яна пісалася.
 
Кніга ў пэўным сэнсе з'яўляецца творам аўтабіяграфічным, бо праз прызму гісторыі сваіх бацькоў, дзядоў, суседзяў і ўвогуле жыхароў заходнебеларускіх земляў я паказаў сваё бачанне працэсу саветызацыі гэтага рэгіёна. Таму адмова ад сціслай акадэмічнасці і асаблівая прэзентацыя шматлікіх праблем, закранутых на старонках працы, маглі спрычыніцца да неадназначнага ўспрымання кнігі чытачом. Аднак мае асцярогі і сумненні былі, як аказалася, беспадстаўнымі.
 
Ужо пасля выхаду працы ў свет я пераканаўся яшчэ раз, як мала дасле-даванай з'яўляецца гэтая тэматыка і як цяжка займацца яе распрацоўкай у сучаснай Беларусі. Як аказалася, правесці ва ўмовах сённяшняй Беларусі навуковую ці грамадскую дыскусію па тэме даследавання вельмі праблематычна.
 
Не зусім зразумелай з'яўляецца сітуацыя вакол арышту часткі накладу першага выдання кнігі. Сумна ўсведамляць, што метады і практыка ажыццяўлення ідэалагічнай і прапагандыскай дзейнасці, якія я апісваў на старонках працы, з'яўляюцца зусім не перагорнутай старонкай гісторыі, а складовай часткай сучаснай беларускай рэчаіснасці.
 
Прыклад гарадзенскай гістарычнай супольнасці і лёсаў некаторых даследчыкаў, на жаль, ёсць сумным доказам падабенства пасляваенных умоваў з сучаснымі. У гэтым кантэксце, праўду кажучы, не вельмі цешыць тое, што кніга і сёння не страціла сваёй актуальнасці.
 

Ян Шумскі - Саветызацыя Заходняй Беларусі - 1944-1953 - Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі

 
Ян Шумскі. - 2-е выд. - Смаленск: Інбелкульт, 2014. - 326 с.
ISBN 978-5-00076-001-7
 
Пераклад зроблены паводле выдання:
Szumski, Jan. Sowietyzacja Zachodniej Bialorusi 1944—1953. Propaganda i edukacja w shizbie ideologii
Krakow: Arcana, 2010. (Seria: Arcana Historii). — 362 s.
Пераклад: Наталля Давыдоўская 
 

Ян Шумскі - Саветызацыя Заходняй Беларусі - 1944-1953 - Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі - Змест

 
Прадмова да другога беларускага выдання
Прадмова да беларускага выдання
Спіс скарачэнняў
Уводзіны

РАЗДЗЕЛ I Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах

I.I. Заходняя Беларусь: кароткае тлумачэнне сферы інтарэсаў і значэння тэрміна
Усталяванне новай польска-савецкай мяжы
I.II. Грамадска-палітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
Інакшы вобраз савецкага вызвалення
Знішчальныя батальёны
Стварэнне адміністрацыі. Адносіны з мясцовым насельніцтвам
Эканамічная палітыка
І.ІІІ. Беларускі антысавецкі рух..
Гістарыяграфічны нарыс
Арганізацыі, створаныя ў саюзе з немцамі
Разведка заходніх дзяржаўу БССР і беларускі рух
Беларускія падпольныя асветніцкія арганізацыі
I.IV. Польскае незалежніцкае падполле
Чэкісцка-ваенныя аперацыі
Стаўленне мясцовага насельніцтва да польскага падполля
Змена тактыкі савецкай улады
Разгром польскага падполля
I.V. Украінскае падполле (АУН—УПА)
АУН—УПА на беларускім Палессі
Барацьба супраць АУН—УПА ў ходзе чэкісцка-ваенных аперацый
Ліквідацыя ўкраінскага падполля ў БССР
I.VI. Літоўскае падполле
Структура літоўскага антысавецкага руху супраціўлення.
Сувязі з Захадам
Супрацоўніцтва з польскім падполлем
Рэзюмэ да раздзела I

РАЗДЗЕЛ II Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры

II.I. Мабілізацыя ў войска і на прамысловасць
Правядзенне мабілізацыіў войска.
Мабілізацыя на прамысловасць
Мабілізацыя моладзі ў ФЗВ і РВ
Рабочыя батальёны
ІІ.ІІ. Змены ў нацыянальным складзе насельніцтва
Пасляваенны голад у СССР
Засяленне захопленых тэрыторый
Змены нацыянальнай структуры ў рэгіёне
ІІ.ІІІ. Кадравая гіалітыка
Мясцовае насельніцтва ў савецкай і партыйнай адміністрацыі
Спроба «выправіць» кадравую сітуацыю
Месца і роля КП(б)Б
Адносіны з мясцовым насельніцтвам
Калектывізацыя сялянства
Злачынствы
Кадры НКУС/НКДБ (МУС/МДБ)
«Засмечанасць» апарату
«Вярхушка» ўлады
II.IV. Рэлігійная палітыка
«Новая» царкоўная палітыка ў СССР
Барацьба з Ватыканам
Праваслаўная царква ў Беларусі (маскоўскі патрыярхат)
Пачатак рэпрэсій супраць каталікоў
Сітуацыя на Гродзеншчыне
Планы барацьбы з каталіцызмам і іх рэалізацыя
Антыкаталіцкая прапаганда
Пашырэнне рэлігійнага жыцця
Рэпрэсіі супраць іншых хрысціянскіх канфесій
Рэзюмэ да раздзела II

РАЗДЗЕЛ III Ідэалогія, асвета і прапаганда

ІІІ.І. Ідэалогія і прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
Сацыялістычны рэалізм
Новае разумение «рускага народа»
Роля Іосіфа Сталіна ў фармаванні ідэалагічных асноў савецкай сістэмы
Змена ідэалагічна-прапагандысцкіх прыярытэтаў
Барацьба з «касмапалітызмам»
Пстарычная навука
Біялогія
Лісты «падзякі» Сталіну
ІІІ.ІІ. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР
Арганізацыя працы прапаганды
Метады вядзення прапаганды і агітацыі
Мова прапаганды
Польскае пытанне
Новыя акцэнты прапаганды
Выбары
Антысавецкія настроі падчас выбараў
Прапаганда калектывізацыі
Урачыстасці і савецкія святы
ІІІ.ІІІ. Асвета
Рэарганізацыя школьнай сеткі ў 1939—1944 гг
Агульная характарыстыка школьнай адукацыі ў Заходняй Беларусі
Польскае пытанне ў школьнай адукацыі
Улады камуністычнай Польшчы і палякі ў СССР
Настаўніцкія кадры
Адукацыя і камуністычная партыя
«Перападрыхтоўка» настаўніцкіх кадраў
Камсамольскія і піянерскія арганізацыі
Моўныя праблемы
III.IV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
Прэса ў Заходняй Беларусі
Школьная літаратура
Прапагандысцкая літаратура
Цэнзура
III.V. Кіно і радыё
Новыя тэмы ў савецкім кіно
Характарыстыка сеткі кінатэатраў у заходніх абласцях БССР
Радыёсетка
Мерапрыемствы ўладаў у галіне радыёфікацыі
Ідэйна-палітычны змест фільмаў
Радыё і калектывізацыя вёскі
Рэзюмэ да раздзела III
Заключэнне
Дадаткі
Імянны паказнік
Паказнік геаграфічных назваў
Крыніцы і літаратура
 

Ян Шумскі - Саветызацыя Заходняй Беларусі - 1944-1953 - Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі - Уводзіны

 
Гэтая праца — скарочаная версія кандыдацкай дысертацыі, падрыхтаванай на працягу чатырох гадоў навучання ў аспірантуры Школы грамадскіх навук Польскай акадэміі навук. Навуковае кіраўніцтва працай ажыццяўляў Інстытут гісторыі навукі ПАН, дзе ў лістападзе 2007 года адбылася публічная абарона дысертацыі.
 
Мэта дадзенай працы — паказаць перамены ў жыцці і свядомасці жыхароў, што адбываліся ў перыяд 1944—1953 гг. на тэрыторыі, якую палякі часта называюць паўночна-ўсходнімі крэеамі, а беларусы — Заходняй Беларуссю. Аўтар не ставіць перад сабою мэты адлюстраваць цэласную карціну палітыкі саветызацыі ў поўным аб'ёме; тут прадстаўлена даследаван-не нацыянальнага, кадравага, культурна-асветніцкага і прапагандысцка-інфармацыйнага аспектаў працэсу саветызацыі на акрэсленых тэрыторы-ях, асобая ўвага надаецца пры гэтым Гродзеншчыне. Гэты рэгіён — месца кампактнага пражывання палякаў, якія вызначаліся большай грамадскай актыўнасцю і ўкаранёнай свядомасцю сваёй адметнасці, — уяўляе асаблівую каштоўнасць для даследчыкаў дадзенай тэмы.
 
На працягу 1944—1953 гг. на гэтай тэрыторыі адбыліся вялізныя змены, галоўнай мэтай якіх было насаджэнне мадэляў грамадска-палітычнага жыцця, агульных для тагачаснай савецкай дзяржавы. Гэты працэс быў непарыўна звязаны з насаджэннем новай сістэмы каштоўнасцей. Імкненне да фармавання «новага чалавека» з'яўлялася адной з самых істотных асаблівасцяў савецкага ладу. Сродкамі барацьбы за новую ментальнасць выступалі прапаганда і індактрынацыя грамадства шляхам поўнага змянення ўсіх сфер жыцця, пры гэтым адна з галоўных роляў адводзілася асвеце. Трэба сказаць, што падмурак новага ладу быў закладзены ў 1939—1941 гг., у час так званых «першых Саветаў», аднак савецка-нямецкая вайна адцягнула працэс саветызацыі гэтых земляў на некалькі год.
 
Ліквідацыя руху супраціўлення, змены ў складзе насельніцтва, сацы-яльныя перабудовы і калектывізацыя цалкам змянілі сацыяльную структуру і эканамічнае аблічча краю. Вясковае насельніцтва было зведзена да становішча прыгонных сялян. «Крэсы» паступова ператвараліся ў «заходнія вобласці БССР з невялікімі выспамі польскага насельніцтва, а беларуская культура служыла аздобай каланіяльнага рэжыму».
Зрэшты, нацыянальная палітыка не была адназначнай і вельмі істотна залежала ад унутрыпартыйнай сітуацыі і рэакцыі грамадства.
 
Натуральнымі храналагічнымі межамі дадзенай працы аўтар лічыць лета 1944 г., калі гэтыя землі былі занятыя Чырвонай Арміяй у выніку аперацыі «Баграціён», і 1953 г., з якім атаясамляецца завяршэнне палітыкі калектывізацыі і канчатковае эканамічнае заняволенне, аднак гэтыя храналагічныя рамкі будуць слушнымі не ва ўсіх выпадках.
 
Геаграфічным рэгіёнам, які даследуецца ў дадзенай працы, з'яўляецца паўночна-ўсходняя тэрыторыя РП, што ўвайшла ў склад БССР у верасні 1944 г., г.зн. без Беласточчыны і Віленшчыны, інкарпараваных у 1939 г. Аўтар мае намер выкарыстоўваць у сваёй працы паняцці «Заходняя Беларусь» і «заходнія вобласці БССР». Як ужо гаварылася вышэй, у тагачасных савецкіх документах гэтая тэрыторыя называлася западные области (заходнія вобласці БССР). Тэрміну «Заходняя Беларусь» аўтар надае ў асноўным геаграфічны і ў меншай ступені — палітычны сэнс, тым больш што выкарыстанне тэрміна «крэсы» з'яўляецца несправядлівым і правакацыйным у дачыненні да беларусаў, а на сённяшні дзень на гэтай тэрыторыі жывуць пераважна беларусы. Паўночна-ўсходнія землі польскай дзяржавы ў пасляваенныя гады ў выніку масавых міграцый насельніцтва, змен у сацыяльнай і эканамічнай структурах, шматузроўневай палітыкі саветызацыі паступова ператварыліся ў заходнія вобласці гіганцкай імперыі[1].
У сферу навуковай зацікаўленасці аўтара ўваходзяць тэрыторыі на-ступных абласцей тагачаснай БССР[2]: Гродзенская вобласць, якая складалася з 15 раёнаў: Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Свіслацкага, Скідзельскага, Сапоцкінскага (былі аддзелены ад Беластоцкай вобласці);
 
Лідскага, Васілішкаўскага, Воранаўскага, Жалудоцкага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Радунскага, Шчучынскага (аддзеленых ад Баранавіцкай вобласці); а таксама Поразаўскага, аддзеленага ад Брэсцкай вобласці[3]; Баранавіцкая вобласць, у якую ўваходзілі Быценскі, Гарадзішчанскі, Ляхавіцкі, Навамышскі, Дзятлавіцкі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Любчанскі, Мірскі, Навагрудскі, Слонімскі, Клецкі, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, Івянецкі[4] раёны; Брэсцкая вобласць, якая складалася з Антопальскага, Брэсцкага, Бярозаўскага, Высокаўскага, Дамачаўскага, Дзівінскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Косаўскага, Маларыцкага, Пружанскага, Ружанскага, Шарашоўскага[5] раёнаў; Маладзечанская вобласць — складалася з Валожынскага, Іўеўскага, Юрацішкаўскага, Астравецкага, Ашмянскага, Крывіцкага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Пастаўскага, Радашковіцкага, Свірскага, Смаргонскага, Ільянскага, Куранецкага[6] раёнаў; Пінская вобласць[7], у якую ўваходзілі Ленінскі, Лунінецкі, Целяханскі, Пінскі, Ганцавіцкі, Столінскі, Давыд-Гарадоцкі, Лагішынскі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі раёны; а таксама дзевяць раёнаў Полацкай вобласці[8]: Браслаўскі, Відзскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Докшыцкі, Пліскі і Шаркоўшчынскі.
 

Праблема саветызацыі Заходняй Беларусі ў пасляваенны перыяд досыць слаба абмяркоўвалася ў навуковай літаратуры. Беларуская гістарыяграфія савецкага перыяду разглядала працэсы ўніфікацыі новых земляў праз прыз-му гісторыі «народаў СССР». На працягу амаль усяго савецкага перыяду беларускіягісгорыкіпаказваліўсваіхпрацахпрагрэсіўныхарактардалучэніія гэтых тэрыторый да СССР і палітыкі, якая там праводзілася, давалі пазітыўнае асвятленне рэчаіснасці, як таго патрабавала пануючая ідэалогія.




[1] Трэба адзначыць, што першапачаткова савецкая ўлада надавала шматувагі гэтай гэрыторыі з-за яе спецыфікі: антысавецкае падполле, супраціўленне грамадства спробам «перавыхавання» і індактрынацыі ў савецкім духу і г.д. Пра гэта сведчаць шматлікія даку-менты той эпохі, напрыклад, Пастанова ЦК УКП(б) ад 20 студзеня 1945 г. «Аб палітычнай працы партийных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР» або Па­станова Пленума ЦК КП(б)Б, які адбыўся ў Мінску 3—6 чэрвеня 1947 г., «Аб партыйна-налітычнай працы ў заходніх абласцях БССР» і г.д. 3 гадамі розніца нівелявалася і тэ­рыторыя ўсё больш набліжалася да агульнасавецкага ўзору, таму праблема «заходніх абласцей» паступова знікала. Гл. дадатак: «Заходняя Беларусь».
[2]5 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР правёў новы адміністрацыйны падзел зямель на пяць абласцей замест трбх польскіх ваяводстваў: Баранавіцкую, Бела-стоцкую, Брэсцкую, Пінскую і Вілейскую, а таксама на 101 раён. У лістападзе 1940 г., пас-ля перадачы Літве часткі населеных літоўцамі тэрыторый, былі ліквідаваныя тры раёны: Гадуцішкаўскі, Свянцянскі і Парэцкі (апошні зараз уваходзіць у Гродзенскі раён Гродзен-скай вобл.). 20.09.1944 г. было абвешчана пра стварэнне трох новых абласцей: Бабруйскай, Гродзенскай, Полацкай, а цэнтр Вілейскай вобл, быў перанесены ў Маладзечна.
[3]Гродзенская вобл, была ўтворана 20 верасня 1944 г. згодна з Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні Бабруйскай, Гродзенскай і Полацкай абласцей у складзе Беларускай ССР». Параўн.: Административно-территориальное устройство БССР: Справочник в 2 т. Т. 2 (1944—1980). Минск, 1987. Об. Цыт. паводле: Гродненская область в документах и материалах (1944—1995) / под ред. В. Черепицы. Слоним, 2004. С. 27. Гл. дадаткі: «Гродзенская вобласць» і «Беластоцкая вобласць».
[4] Баранавіцкая вобл, была створана 4 снежня 1939 г. на тэрыторыі былога Навагруд-скага ваяводства. 20 верасня 1944 года частка раёнаў была перададзена толькі што ство-ранай Гродзенскай вобл., частка — Маладзечанскай вобл. 8 студзеня 1954 г. Баранавіцкая вобл, была ліквідавана, а яе раёны перайшлі ў суседнія вобласці: Брэсцкую, Гродзенскую, Мінскую і Маладзечанскую. Цыт. паводле: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1, Мінск, 1993. С. 298. Гл. дадатак «Баранавіцкая вобласць».
[5] Брэсцкая вобл, была створана 4 снежня 1939 г. У той час яна складалася з Брэсцкага, Кобрынскага і Пружанскага паветаў Палескага ваяводства. 16 жніўня 1945 г. частка тэрыторыі вобласці з Гайнаўкай, Кляшчэлямі і Сямяцічамі была перададзена Польшчы. 20 верасня 1947 г. Косаўскі раён быў перайменаваны ў Івацэвіцкі. Гл. дадатак «Брэсцкая вобласць».
[6] Маладзечанская вобл, была створана на месцы Вілейскай 20 верасня 1944 г. Вобласць была ліквідаваная 20 студзеня 1960 г. Гл. дадатак «Вілейская вобласць».
[7] Гл. дадатак «Пінская вобласць».
8Гл. дадатак «Полацкая вобласць».
 
 

Категории: 

Ваша оценка: от 1 до 10: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (3 votes)
Аватар пользователя esxatos