Дзіцячая Біблія

Дзіцячая Біблія - Біблейскія апавяданні з малюнкамі

Барыслаў Араповіч і Вера Маццёлмякі

Першае выданне, 1992 Пераклад з рускай мовы

Выдавецтва: Інстытут перакладу Бібліі, Стакгольм

ІSBN 91-88394-05-0

 

Дзіцячая Біблія - Біблейскія апавяданні з малюнкамі - Пра Біблію

Дарагі дружа! Ці ведаеш ты, што гэта за кніга - Біблія?

 

Біблія - Божае Слова. Яна раскрывае таямніцу паходжання свету, чалавека і сэнс самога жыцця. У Бібліі сабраны Святыя Пісанні. У іх складанні на працягу паўтара тысячагоддзя прымала ўдзел каля сарака аўтараў у натхненні Святога Духу. Біблія падзяляецца на дзве часткі: Стары Запавет і Новы Запавет. Стары Запавет напісаны да нараджэння Хрыста, а Новы Запавет - на працягу першага стагоддзя Ісуса Хрыста.

Стары Запавет напісаны на старажытнаяўрэйскай, а Новы Запавет - на старажытнагрэчаскай мовах, гэта значыць, на мовах тагачасных культур. У Старым Запавеце апавядаецца, як Бог стварыў сусвет, як адбылося падзенне чалавека. У ім апавядаецца таксама пра гісторыю Ізраіля, Божага народу, аб прароках і пра-роцтвах. На яго старонках надрукаваны Псалмы -старадаўнія песнаспевы і малітвы, Кніга Эклесіяста, Кніга Іова і іншыя. Новы Запавет прысвечаны нашаму Збавіцелю, Госпаду Ісусу Хрысту. 3 яго старонак можна даведацца, як Ісус Хрыстос нарадзіўся, як жыў і як памёр за грахоўнае чалавецтва, і як на трэці дзень уваскрэс, а потым падняўся на неба. У Новым Запавеце падаецца і выкладаецца вучэнне нашага Госпада, змяшчаюцца пасланні апосталаў, апавя-даецца пра дзейнасць саміх апосталаў. У самым канцы Новага Запавету надрукавана "Адкрыццё", або апісанне таго, што яшчэ мае адбыцца. Вучэнне Ісуса Хрыста называецца па-грэчаску "Евангелле".

Гэта слова прыжылося і ў нашай мове, хоць у перакладзе гучыць даслоўна, як "Добрая вестка". Аб чым жа яна? Аб тым, што «так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб усякі, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Іаан.З:16).Біблія апавядае не толькі аб грахоўным заняпадзе, адлучэнні чалавека ад Бога і аб яго асуджэнні на вечную гібель. Апавядае яна і аб тым, як Бог імкнецца выбавіць чалавецтва, як пасылаў на зямлю Свайго Сына Ісуса Хрыста. I як Ен стаў, як Сын Яго выратавальнай ахвярай, як прыняў смерць за людскія грахі і паказаў людзям сапраўдны шлях жыцця. Ісус Хрыстос - галоўная тэма Бібліі. Біблія - першая ў свеце друкаваная кніга "Гутэнбергава Біблія" (1452 - 1455 гг.). Біблія была і першай друкаванай кнігай ва ўсходніх славян. I надрукаваў яе, пачынаючы з 1517 года, асобнымі кнігамі наш суайчыннік, родам з горада Полацка, Францыск Скарына.

 

Дзіцячая Біблія - Біблейскія апавяданні з малюнкамі

 

У сувязі з павышэннем агульнай адукацыі і паўсюдным пашырэннем хрысціянства Біблія набывае ўсё больш і больш шматлікіх чытачоў. Яна становіцца першаю кнігай як для малапісьменных людзей, так і для інтэлігентаў. Асабліва ўзрастае пашырэнне Бібліі на працягу XX стагоддзя. Па перакладах на іншыя мовы Біблія знаходзіцца на першым месцы ў свеце. Каля пяцісот гадоў таму назад, яшчэ да кнігадрукавання, Біблія або яе асобныя кнігі (раздзелы) былі ўжо перакладзены на 33 народныя мовы. Да 1804 года, калі пачалі ўзнікаць біблейскія таварыствы, Біблія існавала на 67-мі мовах. Але на працягу XIX стагоддзя Біблія ці яе асобныя кнігі друкаваліся больш як на 400 мовах, а на працягу нашага XX стагоддзя яны былі перакладзены яшчэ на 1400 мовах. Дарэчы сказаць, што пад канец 1990 г. колькасць моваў, на якія перакладалася Біблія, дасягае 1946-мі.

Сюды адносяцца пераклады поўнай Бібліі на 318-ці мовах, Новага Запавету - на 726-ці мовах, пераклады адной ці некалькіх біблейскіх кніжак - на 902-ці мовах. На сённяшні дзень толькі каля 2% насельніцтва зямнога шара не мае ніводнай кнігі Бібліі на сваёй роднай мове. У цяперашні час Біблія перакладаецца таксама на тысячы моваў малых народаў. Большая частка - гэта мовы, на якіх размаўляюць усяго некалькі тысяч, сотняў, а можа, і дзесяткаў чалавек. У дадатак маюцца яшчэ запісы Бібліі на пласцінках і касетах. Імі карыстаюцца людзі без адукацыі і сляпыя. Такім чынам, Біблія, апрача гэтага, выдаецца для сляпых са шрыфтам Брайля. Як па перакладах, так і па тыражы, Біблія сярод іншых кніг займае першае месца. Вось лічбы для параўнання: Бібліяў і Новых Запаветаў было надрукавана ў 1900 годзе 5 і 7 млн., а ў 1980 годзе - 36 і 57 млн. Ды яшчэ, апроч гэтага, асобных кніжак Бібліі было надрукавана некалькі соцень мільёнаў. На ўсёй зямлі нельга адшукаць кнігі, якая так друкавалася б, як Біблія.

Просмотров 7 883
Рейтинг 4.6 / 5
Добавлено 18.11.2023
Автор brat Vadim
Оцените публикацию:
4.6/5 (45)

Комментарии (6 комментариев)

S
Sergey05 2 года назад

Огромное спасибо!
A
AndriyS 12 лет назад
А на русском или украинском не найдется?
E
esxatos 12 лет назад
Присылай или отсканируй - расположим
N
Natalya_53 11 лет назад
Нашли на русском?
Если что, у  меня есть в формате Pdf и Djvu
N
Natalya_53 11 лет назад
Вот здесь - http://nnm-club.me/forum/viewtopic.php?t=346451
Хорошее качество,  форматы Pdf и Djvu
B
brat Andron 11 лет назад
на русском http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=3376379