Золотой фонд изданий славянской истории - Залаты фонд гісторыі славянаў
Вялікае Княства Літоўскае (скарочаная назва "Літва", больш поўная - "Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і іншых"[*]) дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў - ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 -1795 г.).
[*] Назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае" адлюстроўвае тры асноўныя тэрытарыяльныя складнікі дзяржавы, а чарговасць іх пераліку - храналагічны парадак далучэння да ядра, цэнтральнай вобласці дзяржавы - Літвы (складалася з На-ваградчыны, Гарадзеншчыны, Віленшчыны і заходняй часткі Меншчыны): Русі, г. зн. Беларускага Падзвіння, Падняпроўя, Палесся - у 13 - 14 ст., Жамойці - у 15 ст. Пад акрэсленне "Рускае" траплялі таксама ўкраінскія землі, далучаныя ў 14 ст.
Пасля ліквідацыі - у выніку падзелаў канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай - ВКЛ не знікла цалкам з міжнароднай палітыкі. У 19 ст. неаднойчы ствараліся праекты яго адраджэння, некалькі мадэрных[1] нацыянальных дзяржаў у навейшы час выводзілі з яго свае пачаткі і абгрунтаванне тэрытарыяльных прэтэнзій.
Сёння ВКЛ складае эпоху ў гісторыі некалькіх народаў і займае адметнае месца ў агульнаеўрапейскім дзеяпісанні. У беларускай гістарычнай традыцыі ВКЛ выступае прадаўжальнікам дзяржаўнасці Полацкага, Тураўскага княстваў і адным з важнейшых чыннікаў нацыянальнага будаўніцтва.
У доўгай і складанай гісторыі дзяржавы, багатай як на буйныя перамогі, так і цяжкія паразы, добра відная храналагічная цэзура - 1569 г. У тым годзе была прынятая Люблінская унія ВКЛ з Польскім каралеўствам, названая польскай гістарыяграфіяй "рэальнай", у адрозненне ад папярэдніх "персанальных" уній. Гэтая падзея аказалася важнейшым рубяжом не толькі ў палітычнай гісторыі краіны, але і ў яе культурным, канфесійным і нацыянальным жыцці.
[1] "Мадэрная ідэя нацыі як супольнасці носьбітаў адной мовы" - Снайдэр Т. Рэканструкцыя нацый: Полынча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569 - 1999. Мн.: Медысонт, 2010. С. 45.
Аляксандр Краўцэвіч - Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377 г.
Кніга 1: Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 - 1341 г.)
Першыя этапы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (1248 - 1341 г. - стварэнне дзяржавы, змаганне за выжыванне, пачатак тэрытарыяльнага росту) прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце. Тэкст навуковы, дапоўнены даведкавым апаратам, разлічаны на гісторыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх зацікаўленых гісторыяй.
Кніга 2: Дуумвірат Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў (1341 - 1377 г.)
Працяг дзеяў Вялікага Княства Літоўскага прысвечаны гаспадаранню дуумвірата Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. Тэкст забяспечаны навуковым апаратам, разлічаны не толькі на гісторыкаў, але і на настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў гісторыі.
ГАРОДНЯ-УРОЦЛАЎ 2015
Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorariskiego we Wroclawiu www.kew.org.pl
Друкарня: Wroclawska Drukarnia Naukowa PAN im. Stanistawa Kulczynskiego Sp. z o.o.
ISBN 978-83-7893-121-8
Rzeczpospolita Polska Ministerstwo Spraw Zagramcznych
З'яўленне кнігі сталася магчымым у выніку супрацы «ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ» з Калегіумам Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага ва Уроцлаве і Дэпартаментам публічнай і культурніцкай палітыкі Міністэрства замежных справаў Полыігчы ў межах конкурсу «Сумесная польска-беларуская дзейнасць».
Аляксандр Краўцэвіч - Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377 г. - Змест
УСТУП
Перыядызацыя гісторыі ВКЛ эпохі самастойнасці (1248 - 1569 г.)
Тэрміналагічныя заўвагі
Кніга 1 Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 -1341 г.)
I. ПАЎСТАННЕ I МАЦАВАННЕ ДЗЯРЖАВЫ НА ПАНЯМОННІ (1248 - 1315 г.)
Глава 1. ПАЧАТАК ГАСПАДАРСТВА. УЗНІКНЕННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
1.1. Еўрапейскі кантэкст
1.2. Панямонне напярэдадні новай дзяржавы
1.2.1. Этнічная сітуацыя
1.2.2. Палітычны стан
1.3.Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага
1.3.1. Славяна-балцкі саюз
1.3.2. Наваградак і Міндаўг
ГЛАВА 2. ВЫПРАБАВАННЕ НА ТРЫВАЛАСЦЬ (1248 - 1270 г.)
2.1. Змаганне з Галіцка-Валынскім княствам (1248 - 1264 г.)
2.1.1. Першая вайна (1248 -1254 г.)
2.1.2. Залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства (1254 - 1258 г.)
2.1.3. Аднаўленне і ўмацаванне незалежнасці ВКЛ (1258 - 1263 г.)
2.2. Кароткая гісторыя каралеўства Літва (1253 - 1260 г.)
2.3. Першы ўнутраны крызіс (1263 -1264 г.)
2.4. Першы дуумвірат. Войшалк (1264 -1267 г.) і Шварн (1264 -1270 г.)
ГЛАВА 3. ПАД ЗНАКАМ ПАГОНІ (1270 - 1315 г.)
3.1. Стабілізацыя пры Трайдэне (1270 -1282 г.)
3.1.1. Адабароны да наступу
3.1.2. Унутраны стан дзяржавы Трайдэна
3.2. "Цёмныя гады" (1283 - 1292 г.)
3.2.1. Тварам у твар з Ордэнам
3.2.2. Кшталт знешнепалітычнай дактрыны
3.3. Пачаткі дынастыі Гедыміна (1292 -1295 г.)
3.4. Віцень. "Рыцар збройны накані..." (1295- 1315 г.)
3.4.1. Ваяр, сын ваяра
3.4.2. Пагоня на Прусы
3.4.3. Словам і мечам. Палітыка ВКЛ у Полыпчы, Інфлянтах і Русі
3.4.4. Ліцвінскі плацдарм у паўночнай Смаленшчыне
3.4.5 Гаспадарства мацнее
ПАДСУМАВАННЕ: ВЫНІКІ ПЕРШАГА ЭТАПУ ДЗЕЙНАСЦІВКЛ (1248 -1315 г.)
II. "КАРАЛЕЎСТВА ЛІТВЫ I РУСІ ГАСПАДАРАННЕ ГЕДЫМІНА (1316 - 1341 г.)
ГЛАВА 1. ЗАСНАВАЛЬНІК ВЯЛІКАЙ ДЫНАСТЫІ
1.1. Далёкае і бліжняе атачэнне
1.2. Гедымін Дойлід
1.3. Зброяй і словам. Дактрына знешняй палітыкі
1.4. Пачатак гаспадарання Гедыміна (1316 - 1322 г.)
ГЛАВА 2. ВАЙНА I ДЬПЛАМАТЬІЯ НА ЗАХАДЗЕ
2.1 Дыпламатычны марш на Захад (1323 - 1324 г.)
2.1.1 Віленскі мірны трактат 2 кастрычніка 1323 г.
2.1.2. Справа хрышчэння Гедыміна
2.2 Ліцвінска-польскі саюз (1325 - 1331 г.)
2.3. Заходні кірунак пасля Віленскага міру
ГЛАВА 3. ЛІТВА I РУСЬ
3.1. Аб'яднанне беларускіх земляў
3.1.1. Палессе і Падляшша
3.1.2. Полацак, Віцебск, Смаленск
3.2. ВКЛ і Русь, залежная ад татараў
3.2.1. Адносіны з Ардой
3.2.2. Паўночна - Усходняя Русь. Вялікае Княства Уладзімірскае
3.2.3. Пачаткі літоўска-маскоускай канфрантацыі
3.2.4. Вялікі Ноўгарад і Пскоў
3.2.5. Галіцка-Валынская, Кіеўская і Чарнігаўская землі
ПАДСУМАВАННЕ: ГАСПАДАРСТВА ГЕДЫМІНА
Спіс скаротаў
Крыніцы
Бібліяграфія
Храналогія гісторыі ВКЛ да канца гаспадарання Гедыміна
Паказальнік імёнаў
Паказальнік геаграфічных назваў
Кніга 2 Дуумвірат Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў (1341 -1377 г.)
УСТУП
ГЛАВА 1. ЕЎРОПА ДАЛЬНЯЯ IБЛІЖНЯЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 14 ст.
1.1. Паглыбленне крызісу
1.1.1. "Чорная смерць". Наступствы атакі чумы
1.2. Жыццё працягваецца
1.3. Міжнародная сітуацыя
1.3.1. Суседзі Літвы на рубяжы 40-х гадоў
1.3.2. Пачатак змагання за галіцка-валынскую спадчыну (1340 -1341 г.)
ГЛАВА 2. СТАНАЎЛЕННЕ ДУУМВІРАТУ АЛЬГЕРД-КЕЙСТУТ (1341 -1352 г.)
2.1 Непрысутны вялікі князь Яўнут. 1341 -1344 г.
2.1.1. Альгерд і Кейстут на межах
Дапамога Пскову
2.2. Дзяржаўны пераварот канца 1344 г. і першыя поспехі дуумвіраў
2.2.1. Асобы дуумвіраў
2.2.2. Удалы пачатак
2.3. Параза ля ракі Стрэве і крызіс 1348 -1352 г.
2.3.1. Бітва каля ракі Стрэве ў Аўкштоце
2.3.2. Аднаўленне вайны за Галіцка-Валынскую Русь (1349 - 1352 г.)
Польская спроба хрышчэння Кейстута
Уяўны канфлікт паміж Альгердам і Кейстутам каля 1349 - 1350 г.
Ваенныя кампаніі 1349 - 1351 г. у Галіцка-Валынскай Русі
Венгерская спроба хрышчэння і прысяга Кейстута
2.3.3.Перамір'е 1352 г. Падзел галіцка-вальшскай спадчыны
ГЛАВА 3. "НЕ СПЫНІЦЬ, НЕ СТРЫМАЦЬ". ЛІТВА - СУПЕРДЗЯРЖАВА ЦЭНТРАЛЬНАЙ I УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ (1353 - 1377 г.)
3.1. Баі за Галічччыну і Валынь у 1353 -1356 г.
3.2. Дыпламатыя на захадзе і прарыў на усходзе (1356 - 1362 г.)
3.2.1. Дыпламатычныя гульні з Польшчай і Імперыяй у 1357 -1360 г.
3.2.2. Пералом на Русі і эскалацыя вайны з Ордэнам (1358 - 1362 г.)
3.3. Паўза на Русі і вайна з Ордэнам і Польшчай (1363 -1367 г.)
3.4. 3 баямі наперад (1367 - 1377 г.)
ГЛАВА 4. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ДЗЯРЖАВЫ АЛЬГЕРДА I КЕЙСТУТА
4.1. Сістэма дуумвірату
4.2. Рэлігійная палітыка
4.3. Знешнепалітычная дзейнасць
Падсумаванне
Спіс скаротаў
Крыніцы
Бібліяграфія
Храналогія гаспадарання дуумвіраў
Паказальнік імёнаў
Паказальнік геаграфічных назваў
Аляксандр Краўцэвіч - Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377 г. - Перыядызацыя гісторыі ВКЛ эпохі самастойнасці (1248 -1569 г.)
Далюблінскую гісторыю ВКЛ можна падзяліць, паводле крытэрыю значнасці пераменаў, на чатыры этапы:
- I этап: 1248 - 1315 г. Стварэнне і станаўленне ВКЛ. Працягваўся ад узнікнення дзяржавы пры Міндаўгу да канца гаспадарання Віценя.
Гаспадарства імкнулася выжыць ва ўмовах войнаў з Галіцка-Валынскім княствам і Інфлянцкім ордэнам; потым - унутранага крызісу, выкліканага забойствам Міндаўга; пазней - у супрацьстаянні з аб'яднаным Тэўтонскім ордэнам. Адносная стабілізацыя была дасягнутая пры Трайдэне, наступных за ім, невядомых па імёнах гаспадарах, потым пры Пукуверы і Віцені. 3 пачатковым ядром дзяржавы - гістарычнай Літвой, паступова "зліваліся" палітычна і адміністрацыйна Тураўская, Пінская і Берасцейская землі.
- II этап: 1316 -1422 г. Тэрытарыяльны і палітычны рост. Распачаўся ад гаспадарання Гедыміна, закончыўся з далучэннем Жамойці.
Кіраванне Гедыміна стала пераломным у гісторыі дзяржавы. Пры ім непасрэдная тэрьггорыя ВКЛ павялічылася болып чым утрая; яшчэ шырэй сягнула зона палітычнага ўплыву - на Пскоўскую, Смаленскую, Кіеўскую землі, Севершчыну, Вярхоўскія княствы. Пры дуумвіраце Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў тэрыторыя гаспадарствапавялічылася на Падолле і Валынь. Вітаўт Кейстутавіч далучыў Смаленскую зямлю і Жамойць, ажыццявіў цэнтралізацыю дзяржавы шляхам ліквідацыі буйных удзелаў князёў Гедымінавічаў; пры ім ВКЛ дасягнула зеніту палітычнай моцы, стаўшы гегемонам Усходняй Еўропы. Агульную тэндэнцыю ўздыму істотна не парушыў часовы падзел краіны Гедымінам між сынамі, гэтаксама, як змаганне за вярхоўную ўладу між Вітаўтам і Ягайлам (1380 -1392 г.) ды часовая унія з Польскім каралеўствам (Крэва -1385 -1392 г.).
- III этап: 1422 - 1492 г. Стабілізацыя і стагнацыя. Працягваўся ад далучэння Жамойці да першай вайны з Маскоўскай дзяржавай.
Пасля непрацяглых унутраных звадаў звязаных з барацьбой за ўладу паміж Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам, наступіў доўгі спакойны перыяд унутранай стабілізацыі і спаду актыўнасці ў міжнароднай палітыцы. Пры гаспадаранні Казіміра Ягайлавіча (1440 - 1492 г.) стабілізацыя перайшла ў стагнацыю, ВКЛ паступова страціла дамінуючую пазіцыю ва Усходняй Еўропе на карысць Масквы. Змену гегемона ў рэгіёне зацвердзілі вынікі першага буйнога маскоўска-ліцвінскага збройнага сутыкнення - вайны 1492 -1494 г., распачатай Маскоўскай дзяржавай.
- IV этап: 1492 -1569 (1582) г. Супрацьстаянне з Маскоўскім княствам. Пачаўся ад першай буйной вайны з Масквой, закончыўся Люблінскай уніяй з Польскім каралеўствам.
Таксама ў канцы 1560-х гадоў была дасягнутая раўнавага сілаў у Інфлянцкай вайне, якая закончылася ў 1582 г. паразай Масквы. Дамінантай палітычнага жыцця краіны стала арганізацыя абароны перад маскоўскай агрэсіяй. Серыя войнаў пры агульнай перавазе Масквы, прывяла да вымушанай уніі з Польскім каралеўствам, у выніку якой ВКЛ страціла Украіну і Падляшша, а таксама значную частку дзяржаўнага суверэнітэту.
* * *
Як звычайна бывае ў гісторыі, палітычная храналогія не тоесная перыядызацыі эканамічнага і культурнага жыцця. Напрыклад, у адрэзак часу паміж 1240 г. (напад манголаў на Русь) і 1385 г. (Крэўская унія) адбывалася пераарыентацыя земляў Украіны, Беларусі і Летувы з візантыйскай на заходнееўрапейскую цывілізацыю[1].
Найперш змены сталі заўважнымі ў матэрыяльнай культуры (будаўніцтва гатычных абарончых вежаў, з'яўленне новых еўрапейскіх катэгорый матэрыяльнай культуры: узораў узбраення, кафлі, дахоўкі, манеты - пражскага гроша), потым - у ідэалогіі (хрышчэнне ў каталіцтва першага гаспадара ВКЛ Міндаўга, дэкларацыя прыняцця каталіцтва Віценем, Гедымінам, Альгердам, урэшце - хрышчэнне і дзяржаўная пра-тэкцыя каталіцтву Ягайлы з 1387 г.).
V другой палове 14 - першай палове 15 ст. у Еўропе разгортваўся буйны дэмаграфічны крызіс (эпідэмія бубоннай чумы - "Чорная смерць", спад вытворчасці сельскай гаспадаркі), які не абмінуў і земляў ВКЛ. 3 матэрыялаў археалагічных даследаванняў вядома пра істотнае змяншэнне колькасці сельскіх паселішчаў (напрыклад, на Беларусі выяўлена вельмі мала селішчаў 14 ст.) і значна меншую інтэнсіўнасць гарадскога жыцця[2].
У 16 ст. на культурнае і мастацкае жыццё істотна паўплывалі Рэфармацыя і Контррэфармацыя (з канца стагодцзя), а на гаспадарку - аграрная рэформа - Валочная памера.
Важным рубяжом не толькі ў рэлігійным жыцці краіны, але і ў іншых сферах грамадскай дзейнасці стала Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
У першай палове 16 ст., калі дзяржава перажывала крызіс, звязаны з маскоўскімі войнамі, гаспадарка і культура знаходзіліся на стадыі ўздыму, што дазволіла сучасным даследчыкам назваць 16 ст. "залатым векам" Беларусі.
Толькі пазней, у сярэдзіне 17 ст., крызіс стаў усеагульным - ахапіў усе сферы грамадскага жыцця (знішчальныя войны з казакамі, Масквой, Швецыяй, Турцыяй; контррэфармацыя, дэградацыя палітычнай сістэмы "шляхецкай дэмакратыі" і фальварачна-паншчыннай гаспадаркі, узмоцненая ваеннымі спусташэннямі, паланізацыя сацыяльных вярхоў), працягнуўся праз усё 18 ст., давёўшы краіну да пагібелі.
[1] Кравцевич А., Смоленчук А., Токть С. Белорусы: нация Пограничья. Вильнюс: ЕГУ, 2011. С. 33 - 52.
[2] Соболь В.Е. О хронологии культурного слоя Минска позднефеодального периода [в:] Древнерусское государство и славяне. Мн.: Наука и техника, 1983. С. 75; Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14- 18 ст.: планіроўка, культурны слой. Мн.: Навука і тэхніка, 1991. С. 149.
ВКЛ пры Гедыміне
Категории:
Благодарю сайт за публикацию: