1 Калі ж Іісус нарадзіўся ў Віфлеёме Іудзейскім у дні цара Ірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлі ў Іерусалім і кажуць:
2 дзе народжаны Цар Іудзейскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.
3 Пачўўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся, і ўвесь Іерусалім з ім.
4 І, сабраўшы ўсіх першасвяшчэннікаў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос?
5 Яны ж сказалі яму: у Віфлеёме Іудзейскім, так бо напісана прарокам:
6 «I ты, Віфлеёме, зямля Іўдава, нічым не мёншы сярод ваяводстваў Іўдавых; бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасвіць народ мой Ізраіля».
7 Тады Ірад, употай паклікаўшы мудрацоў, дакладна выведаў у іх час з’яўлёння зоркі.
8 I, паслаўшы іх у Віфлеём, ён сказаў: ідзіце, дакладна давёдайцеся пра Дзіця і, калі знойдзеце, павёдаміце мне, каб і я пайшоў і пакланіўся Яму.
9 Яны, выслухаўшы цара, пайшлі; і вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не стала над месцам, дзе было Дзіця.
10 Убачыўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасцю вельмі вялікаю.
11 I, увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, паўшы, пакланіліся Яму; і, адкрыўшы скарбніцы свае, прынёслі Яму дары: золата, ладан і смірну.
Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста - беларуская мова
пераклад з грэчаскай на сучасную беларускую мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы; адказны рэдактар перакладу протаіерэй Сергій Гардун
Мінск : Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора : Медыял, 2017. 544 с.
ISBN 978-985-6594-63-5 ISBN 978-985-6914-45-7
Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста - Змест
- Святое Дабравесце паводле Матфея
- Святое Дабравесце паводле Марка
- Святое Дабравесце паводле Лукі
- Святое Дабравесце паводле Іаана
- Дзеянні святых Апосталаў
- Саборнае Пасланне святога Апостала Іакава
- 1- е Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра
- 2- е Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра
- 1- е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана
- 2- е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана
- 3- е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана
- Саборнае Пасланне святога Апостала Іуды
- Да Рымлян Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Карынфян 2-е Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Галатаў Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Эфесян Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Філіпійцаў Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Калосян Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Фесаланікійцаў 1-е Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Фесаланікійцаў 2-е Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Цімафея 1-е Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Цімафея 2-е Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Ціта Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Філімона Пасланне святога Апостала Паўла
- Да Яўрэяў Пасланне святога Апостала Паўла
- Адкравенне святога Іаана Багаслова
Дадатак: Паслядоўнасць Евангельскіх падзей паводле чатырох Евангелляў
Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста - Адкравенне святога Іаана Багаслова - Раздел 22
1 I ён паказаў мне чыстую ракў вады жыцця, свётлую, як крышталь, яна выцякала ад прастола Бога і Агнца.
2 Пасярод вўліцы яго і паабапал ракі — дрэва жыцця, якое пладаносіць дванаццаць разоў, даё кожны мёсяц плод свой; і лісце дрэва — для ацалёння народаў.
3 I нічога ўжо не будзе праклятага; і прастол Бога і Агнца будзе ў ім, і рабы Яго будуць служыць Яму;
4 і ўбачаць яны аблічча Яго, і імя Яго будзе на чолах іх.
5 I ночы не будзе там, і не будуць яны мець патрэбы ні ў свяцільніку, ні ў святлё сонечным, таму што Гасподзь Бог асвятляе іх; і будуць царстваваць на вёкі вякоў.
6 I ён сказаў мне: гэтыя словы — вартыя вёры і ісцінныя; і Гасподзь, Бог святьіх прарокаў, паслаў Ангела Свайго паказаць рабам Сваім тое, што павінна адбыцца ў хўткім часе.
7 Вось, прыйдў хўтка: блажэнны, хто трымаецца слоў прароцтва кнігі гэтай.
8 I я, Іаан, бачыў і чуў гэта. Калі ж пачўў і ўбачыў, то ўпаў да ног Ангела, які мне паказваў гэта, каб пакланіцца яму.
9 Але ён сказаў мне: глядзі, не рабі гэтага\ я такі ж раб, як ты, і як браты твае прарокі, і як тыя, хто трымаецца прароцтва кнігі гэтай; Богу пакланіся.
10 I сказаў мне: не запячатвай слоў прароцтва кнігі гэтай; бо час блізкі.
11 Няправедны няхай яшчэ чыніць няпраўду, і паганы няхай яшчэ апаганьваецца, а праведнік няхай яшчэ здзяйсняе праўду, і святы няхай яшчэ асвячаецца.
12 Вось, прыйдў хўтка, і адплата Мая пры Мне, каб аддаць кожнаму паводле спраў яго.
13 Я — Альфа і Амёга, пачатак і канёц, пёршы і апошні.
14 Блажэнныя тыя, хто выконвае запаведзі Яго, каб мець ім права на дрэва жыцця і каб увайсці ў горад праз брамы.
15 Азвонку—сабакі, і чарадзёі, і блуднікі, і забойцы, і ідаласлужыцелі, і ўсе, хто любіць і чыніць падман.
16 Я, Іісус, паслаў Ангела Майго засвёдчыць вам гэта ў цэрквах. Я — корань і нашчадак Давідаў, зорка свётлая і ранішняя.
17 I Дух і нявёста кажуць: прыйдзі! I хто чўе, няхай скажа: прыйдзі! I хто хоча піць, няхай прыходзіць, і хто жадае, няхай бярэ вадў жыцця дарам.
18 I я таксама свёдчу кожнаму, хто чўе словы прароцтва кнігі гэтай: калі хто дадасць нешта да іх, то Бог дадасць ямў бёдстваў, пра якія напісана ў кнізе гэтай;
19 і калі хто адыме нёшта ад слоў кнігі прароцтва гэтага, то адыме ў яго Бог удзёл у кнізе жыцця і ў святым горадзе, пра якія напісана ў кнізе гэтай.
20 Той, Хто свёдчыць гэта, кажа: вось, прыйдў хўтка! Амінь. Так, прыйдзі, Госпадзі Іісусе!
21 Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста з усімі вамі. Амінь.
Категории:
Благодарю сайт за публикацию: