Новы Запавет - Пераклад - Анатоль Клышка

Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста - Пераклад з грэцкай мовы Анатоля Клышкі
Гэта пераклад з грэцкага тэксту Новага Запавету (паводле найаўтарытэтнейшага апошняга штутгарцкага выдання) на сучасную беларускую літаратурную мову, незалежны ад той ці іншай канфесіі.
 
Пераклад рабіўся з памяццю аб запавеце з амаль пяцісотгадовай даўніны нашага Францыска Скарыны — «з великою пильностию», з увагаю да кожнага верша, да кожнага слова як надзвычайнага дакумента.
 
Сучаснаму чытачу праз без мала два тысячагоддзі не заўсёды лёгка зразумець пэўныя звароты ці асаблівасці мовы або рэаліі быту, што выклікае патрэбу ў пэўных каментарыях, але пераклад Новага Запавету павінен быць асабліва дакладным.
 
У квадратных дужках падаюцца асобныя словы ці словазлучэнні, якія дададзены ў пазнейшых рукапісах грэцкага Новага Запавету, але якіх не было ў найстаражытнейшых. Курсівам выдзелены словы, ужытыя для больш звязнага злучэння тэксту.
 
Анатоль Клышка
 

Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста - Пераклад з грэцкай мовы Анатоля Клышкі

МІНСК, «Пазітыў-цэнтр», 2014, 602 с.
Пераклад з грэцкай мовы Анатоля Клышкі
ІSBN 978-985-6983-42-2
 

Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста - Пераклад з грэцкай мовы - Анатоль Клышка - Змест кніг Новага Запавету

Алфавітны спіс ужытых скарачэнняў
  • ПАВОДЛЕ МАТФЕЯ СВЯТОЕ ДАБРАВЕСЦЕ
  • ПАВОДЛЕ МАРКА СВЯТОЕ ДАБРАВЕСЦЕ
  • ПАВОДЛЕ ЛУКІ СВЯТОЕ ДАБРАВЕСЦЕ
  • ПАВОДЛЕІААНА СВЯТОЕ ДАБРАВЕСЦЕ
  • ДЗЕЯННІ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ
  • САБОРНЫ ЛІСТ СВЯТОГА АПОСТАЛА ІЯКАВА
  • ПЕРШЫ САБОРНЫ ЛІСТ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПЯТРА
  • ДРУГІСАБОРНЫ ЛІСТ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПЯТРА
  • ПЕРШЫ САБОРНЫ ЛІСТ СВЯТОГА АПОСТАЛА ІААНА БАГАСЛОВА
  • ДРУГІСАБОРНЫ ЛІСТ СВЯТОГА АПОСТАЛА ІААНА БАГАСЛОВА
  • ТРЭЦІСАБОРНЫ ЛІСТ СВЯТОГА АПОСТАЛА ІААНА БАГАСЛОВА
  • САБОРНЫ ЛІСТ СВЯТОГА АПОСТАЛА ІУДЫ
  • ЛІСТ ДА РЫМЛЯНАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ПЕРШЫ ЛІСТ ДА КАРЫНФЯНАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ДРУГІ ЛІСТ ДА КАРЫНФЯНАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ЛІСТ ДА ГАЛАТАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ЛІСТ ДА ЭФЕСЯНАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ЛІСТ ДА ФІЛІПІЙЦАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ЛІСТ ДА КАЛАСЯНАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ПЕРШЫ ЛІСТ ДА ФЕСАЛАНІКІЙЦАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ДРУГІЛІСТ ДА ФЕСАЛАНІКІЙЦАЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ПЕРШЫ ЛІСТ ДА ЦІМАФЕЯ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ДРУГІЛІСТ ДА ЦІМАФЕЯ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ЛІСТ ДА ЦІТА СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ЛІСТ ДА ФІЛІМОНА СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • ЛІСТ ДА ЯЎРЭЯЎ СВЯТОГА АПОСТАЛА ПАЎЛА
  • АДКРЫЦЦЁ СВЯТОГАІААНА БАГАСЛОВА

Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста - Пераклад з грэцкай мовы - Анатоль Клышка - Першы ліст да карынфянаў святога апостала Паўла - Першы ліст да карынфянаў святога апостала Паўла - Раздзел 14

 
1       Імкніцеся да любові, рупцеся пра дары духоўныя, але асабліва — каб вы прарочылі.
2       Бо хто гаворыць іншаю моваю, не людзям гаворыць, а Богу; бо ніхто не разумее, але ў сваім духу ён кажа таямніцы.
3      Той жа, хто прарочыць, людзям кажа на збудаванне, заахвочванне і суцяшэнне.
4      Той, хто гаворыць іншаю моваю, самога сябе будуе; а той, хто прарочыць, царкву будуе.
5      Я хачу, каб усе вы гаварылі мовамі, але лепей, каб вы прарочылі; бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба толькі ён будзе тлумачыць, каб царква атрымала збудаванне.
6      Але цяпер, браты, калі я прыйду да вас, гаворачы іншымі мовамі, якую прынясу вам карысць, калі не буду гаварыць да вас ці адкрыццём, ці веданнем, ці прароцтвам, ці навукаю?
7      Нават бяздушныя прадметы, якія выдаюць гукі, ці то флейта, ці то арфа, калі не дадуць адрознення ў тонах, як распазнаць тое, што іграецца на флейце ці на арфе?
8      Бо і труба — калі выдасць невыразны гук, хто будзе рыхтавацца да бою?
9      Гэтак і вы, калі не выдадзіце языком выразнага слова, як зразумець тое, што гаворыцца? Бо вы будзеце гаварыць на вецер.
10  Ёсць, магчыма, шмат рознага роду галасоў на свеце, і няма ніводнага [з іх] без сэнсу.
11  Таму калі я не ведаю значэння слоў, то я буду чужаземцам для таго, хто гаворыць, а хто гаворыць, будзе чужаземцам для мяне.
12  Так і вы, калі рупіцеся аб духоўным, старайцеся ўзбагацець ім для збудавання царквы.
13  Таму, хто гаворыць іншаю моваю, няхай моліцца, каб патлумачыць.
14  Бо калі я малюся на іншай мове, то дух мой моліцца, але мой розум бясплодны.
15  Дык што ж? Буду маліцца духам, але буду маліцца і розумам; буду спяваць духам, але спяваць і розумам.
Таму што, калі ты будзеш добраслаўляць у духу, то як жа той, хто займае месца недасведчанага ў мовах, скажа “амін” на тваё дзякаванне? Бо ён не разумее, што ты кажаш:
16  бо ты добра дзякуеш, але другі не навучаецца.
17   Дзякую [майму] Богу: я больш за ўсіх вас гавару мовамі;
18   але ў царкве хачу пяць слоў сказаць сваім розумам, каб і іншых навучыць, чым дзесяць тысяч слоў на іншай мове.
19   Браты, не будзьце дзецьмі розумам; але на ліхое будзьце немаўлятамі, а розумам будзьце сталымі.
20   У законе напісана: “Іншымі мовамі і іншымі вуснамі буду гаварыць гэтаму народу, і нават так не паслухаюць Мяне, — кажа Госпад”.
21   Так што мовы ёсць знак не для вернікаў, а для бязверных, прароцтва ж не для бязверных, а для вернікаў.
22    Калі ж уся царква збярэцца разам, і ўсе будуць гаварыць на іншых мовах, і ўвойдуць недасведчаныя ў мовах ці бязверныя, то ці не скажуць яны, што вы звар’яцелі?
23   Калі ж усе будуць прарочыць і ўвойдзе бязверны ці недасведчаны, то ён выкрываецца ўсімі, судзіцца ўсімі;
24   патаемнае яго сэрца выяўляецца; і тады, упаўшы ніцма, ён паклоніцца Богу, абвяшчаючы, што сапраўды Бог — між вас.
25   Дык што ж, браты? Калі вы збіраецеся, у кожнага ёсць псалом, ёсць вучэнне, ёсць адкрыццё, ёсць мова, ёсць тлумачэнне; няхай будзе ўсё для збудавання.
26   Калі хто гаворыць на іншай мове — няхай гавораць па двое ці, самае болынае, па трое, і па чарзе, а адзін няхай тлумачыць.
27   Калі ж не будзе тлумачальніка, няхай маўчыць у царкве і кажа сабе і Богу.
28   А прарокі няхай гавораць два ці тры, а астатнія няхай разважаюць.
 
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (5 votes)
Аватар пользователя Wizard