Узорныя людзі, якія сваім рашэньнем дасягнуць чысьціні розуму і таксама талентам сваіх учынкаў і вялікай колькасьцю дабра і дабрачыннасьці ажыўляюць дух сыноў свайго народу, паказваюць ім стыль мудрасьці і накірунак мысленьня іх розуму, вядуць іх сьцежкамі справядлівасьці і на шляхах прамых трымаюць іх, гэткія людзі будуць жыць вечна і не спазнаюць сьмерць. Колькі існуюць нябёсы, столькі будзе трываць слава іх імёнаў, і іх памяць не сатрэцца10 пакуль існуе месяц11. Пакаленьне за пакаленьнем будуць перадаваць словы іх Торы і іх мудрасьці, і ад таты дзецям будуць перадавацца думкі іх разумных сэрцаў, і гэтыя іх словы будуць ажыўляць іх высахлыя косткі кожны дзень, кожны час і кожную гадзіну, і будуць выклікаць да размовы іх вусны з магілы. Бо ўсе гэтыя рэчы распавядалі нашы м{удрацы}, с{лава} і{х памяці}, у словах кароткіх і пераканаўчых, як уласьціва сьвятым рэчам, бо ці не ёсьць яны такімі? “Праведнікі ПАСЬЛЯ СЬМЕРЦІ называюцца ЖЫВЫМІ” (Брахот ст. 18). “Усе мудрацы Торы, чые словы вучэньня кажуць у гэ{тым} сьв{еце}, іх вусны выклікаюцца да размовы ў магіле” (Евамот ст. 97). “Не робяць “душы”12 праведнікам, бо іх словы ёсьць іх памяцьцю” (Ерусалімскі талмуд, Шкалім ст. 6). І іншыя падобныя выказваньні. І вось, паводле гэтых словаў, мы зьдзівімся нашым вачам, калі ўбачым, што ўсе суцэльныя13 з “мірных і верных {сыноў} Ізраіля” ад першых пакаленьняў да дзён гэтага апошняга пакаленьня зрабілі сабе пастанаўленьнем і законам усталёўваць надмагільлі на магілах імянітых людзей, знаўцаў Торы, якія здабылі сабе вечнае імя ў сваіх шаноўных кнігах, у якіх пакінулі пасьля сябе блаславеньне, і ва ўчынках сваёй дабрачыннасьці, якія яны рабілі сярод свайго народу. Ці іх СЛОВЫ і ЎЧЫНКІ не ёсьць вечнай памяцьцю іх імёнам і славе? І што дадуць і дададуць ім камні цішыні, і помнікі, і надмагільлі дзеля ўспаміну іх імёнаў? І таксама кнігі біяграфій мудрацоў Ізраіля сапраўды залішнія, пасколькі нават і без гэтых кніг тых мудрацоў з блаславеньнем узгадваюць вусны прамадушных, і іх памяць будзе існаваць вечна. Ці не падобныя гэтыя кнігі /ст. 6/ на “ДУШЫ”, НАДМАГІЛЬЛІ і ПОМНІКІ на магілах ПРАВЕДНІКАЎ? І ці маюць яны недахоп у гэтым? Аднак перад тым, як мы дадзем тлумачэньне на гэтае пытаньне, спачатку дадзем разгадку слову “ДУШЫ”, якое вучылі мудрацы мовай Мішны. Бо акрамя выказваньня: “не ставяць ДУШЫ праведнікам”, што мы ўзгадвалі тут, назва “ДУША” узгадваецца адносна магілы нябожчыка таксама ў мішне Шкалім (канец гл. 2): “калі нябожчык дазволіў, будуюць яму “ДУШУ” на яго магіле”, і ў трактаце Эйрувін (п. гл. 5): “масты і ДУШЫ”, і там жа: “ДУША, на якой маецца жытло”, і тлумачыць РаШ’’І14: “{жытло - } гэта БУДЫНАК на магіле”, і звычайна яны рабіліся, дзеля пражываньня вартаўніка магілы. І вось гаон, цудоўны дасьледчык, п{ершы} ў С{іёне}, Рапапорт15, б{лаславёна} п{амяць} п{раведніка}, напісаў (ў сваім каштоўным водгуке на кн. “Галь Эд”, Прага 561716г.) наступныя словы: “і нам зразумела, што гэтая назва для дома магілы - “ДУША”, гэта рэшткі сьвятой мовы, якой размаўлялі ў часы прарокаў, і так яно захавалася ў гэтай форме без зьмены на арамейскі, альбо грэцкі, альбо іншы {аналаг}, і гэта бачна ўжо з таго, што ані ў Ерусалімскім, ані ў Вавілонскім талмудзе не задаецца ўласьцівае ім пытаньне: што значыць “душа” ці “душы”. Атрымліваецца, яно было вядома ім з пакаленьня ў пакаленьне, і гэтае веданьне ніколі не перарывалася”. І хаця не цяжка зразумець тлумачэньне, што назва гэтая паходзіць ад “душы нябожчыка” альбо ад месца яго {вечнага} адпачынку, як у фразе “спыніўся і адпачываў”17 і праз стыль мовы Пісаньня: “СПАЧЫВАЕ на сваім ложы”18 (глядзі працу “Душы праведнікаў”19 ст. 96), і як мы разумеем, два гэтых значэньня аб’ядноўваюцца ў гэтай назве, бо назва “душа” ў значэньні нябожчыка прыводзіцца ў Пісаньні: “нечысты ад нябожчыка” (Ва-йікра 22:4), разам з тым распаўсюд гэтай назвы на адпачынак знаходзім таксама тут (Йешаягу 19:9): “усе, хто працуюць на запрудах, будуць засмучаныя і г.д.”, і як тлумачыць РаШ’’І, б{лаславенай} п{амяці}: засмучаныя20 - сажалкі спакою, аналагічна фразе “спыніўся і адпачываў”, назва вадаёмаў нерухомых, што стаяць на адным месцы (“Stillstehende Teiche”); аднак гэткае тлумачэньне трошкі незразумелае, бо адсутнічае непасрэдная адсылка да гэтай назвы, бо там не ўзгадваецца ані сам нябожчык, ані сам спакой, а толькі месца нябожчыка альбо спакою, і тады трэба было назваць яго “ПРЫТУЛАК ДУШЫ”, падобна таму як мы бачым з барайты21 /ст. 7/ Эйрувін, што там сядзеў вартаўнік магілы - і насамрэч часьцей за ўсё талмудзісты скарачаюць (ці часам наадварот дадаюць) слова “БЭЙТ”22, як напрыклад: БЭЙТ Гуврын і Гуврын23, БЭЙТ Харон і Харон24, БЭЙТ Німрын і Німрын25, і яшчэ шмат падобных - аднак, які толк нам ад таго, ці маецца ў Пісаньні менавіта поўнае напісаньне “ПРЫТУЛАК ДУШЫ” ў якасьці наўвы будынка побач з магілай, і тое самае ў словах прарока (Йешаягу 3:20) у месцы дзе пералічваюцца і ўзгадваюцца па асобку розныя жаночыя ўпрыгожваньні, якія Б-г забярэць, і сярод іх: “БАТЭЙ гаНЭФЭШ26 і гаЛАХАШЫМ27”, і тлумачыць РаШ’’І: “батэй ганэфэш” - вешаліся насупраць сэрца і г.д., аднак не атрымалася знайсьці ніводнага месца, дзе “нэфэш” указвала б на месца сэрца і г.д. Гезэніюс28 у сваіх “Каранях і тлумачэньнях” перакладае “батэй ганэфэш” як сасуды з араматным алеям і г.д. І кожны знаўца ТаНаХа29 ведае, што “бэйт” гэта не сасуд нават у пераносным сэньсе, а “нэфэш” гэта не водар альбо арамат і г.д. Аднак больш тлумачэньняў мы атрымалі (ад негабрэйскіх мудрацоў) да слова “ЛАХАШЫМ”, якое перакладаюць як амулеты, бо назва “ЛАХАШ” у Пісаньні выкарыстоўваецца толькі ў дачыненьні да тых аб’ектаў, дзе маецца ШЭПТ і асаблівыя здольнасьці рабіць нейкія рэчы, і пра гэта раней казаў Аўрагам Ібн Эзра30, б{лаславенай} п{амяці}.
Шыман-Эліэзар - Горад герояў
Вільня: выдавецтва р. Егуды-Лейба, 1879. – 67 с.
Шыман-Эліэзар - Горад герояў – Змест
- Да чытача
- Уступнае слова
- Гісторыя Горадні
- Вялікія {мудрацы} Горадні
- Астатнія вялікія {мудрацы} нашага гораду
- Заўвагі
Категории:
Благодарю сайт за публикацию: