Мала вас, мала было паміж намі;
Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас!
Вы, перамогшы усё, узняліся арламі,
Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і не згас.
Янка Купала «Зваяваным» (1909 г.)
Заходні край — гэтак называлі царскія ўлады Беларусь і Літву ў XIX стагоддзі, пазбавіўшы іх нават свайго спрадвечнага імя. Забраны край — гэтак называў сваю радзіму просты народ. «Пакуль Кацярынушка не забрала край — зімы былі карацей, а як забрала, — лета стала карацейшым». Гэтак вобразна вызначылі беларусы свае становішча пад царскай уладай. Бяспраўнае і вельмі цяжкае становішча!
Да паншчыны дадаўся крывавы падатак — рэкрутчына, калі народ павінен быў пасылаць сваіх сыноў у расійскую армію ваяваць за царскія інтарэсы. Сяляне гібелі ў паншчыне, шляхта маральна апускалася, а панства весялілася на балях разам з новым «начальствам» краю.
У края была адабрана свабода. Але «вясна народаў» абудзіла ў сэрцах маладых патрыётаў Беларусі і Літвы дух свабодалюбства і яны марылі аб свабодзе сваёй Радзімы. Яны прыйшлі заваяваць свабоду — гэтыя высакародныя юнакі, апошнія рыцары знікшага Вялікага Княства Літоўскага. I калі ў Польшчы 22 студзеня 1863 года пачалося паўстанне, яго падтрымалі і ў Літве, і ў Беларусі.
Супраць некалькіх тысяч паўстанцаў, неабстраляных, недасканалых у баявых дзеяннях, выйшла велізарнае расійскае войска — 123 тысячы салдат і афіцэраў, якія мелі 122 гарматы. на тэрыторыі Заходняга края адбыліся 237 баёў і сутычак, у якіх загінулі 5934 паўстанцы, яшчэ 1361 трапілі ў палон, а 128 былі пакараны смерцю (трэба адзначыць, што, паводле хвалебных рапартаў царскіх афіцэраў, загінулі каля 80 тысяч «польских бунтовщиков»).
Царскія ўлады жорстка пакаралі не толькі ўдзельнікаў паўстання, але і тых, хто падтрымліваў яго ці быў западозраны ў гэтым. На катаргу ў Сібір саслалі 853 чалавекі, 320 — аддалі на вайсковую службу простымі шарагоўцамі, яшчэ 767 — у арыштанцкія роты, 1329 саслалі ў глыб Расіі або ў Сібір з пазбаўленнем грамадзянскіх правоў, яшчэ 1529 адправілі на пасяленне ў Расію без пазбаўлення правоў, 7557 «простых людзей» саслалі на жыхарства на дзяржаўныя землі, 9229 чалавек былі пакараны адміністрацыйна і аддадзены пад паліцэйскі нагляд. Такім чынам, загінулі падчас паўстання 6062 чалавекі, трапілі пад рэпрэсіі 21584 чалавекі, з якіх 14975 «просталюдзінаў».
Не будзем казаць пра эканамічны бок, калі маёнткі пакараных былі забраны ў царскую казну, а мясцовае панства абкладзена вялікай кантрыбуцыяй у выглядзе працэнтнага збору з прыбыткаў, што падрывала эканамічнае становішча Беларусі. Больш цяжкія вынікі перажыў край у сваім культурным развіцці. Выкараняючы «польскі дух», царскія ўлады зачынялі каталіцкія касцёлы і кляштары. Колькі храмаў — сведкаў натай прыналежнасці да еўрапейскай культуры было зачынена, прыстасавана пад склады, каморы ці просто кінутыя на волю лёсу, колькі загінула цудоўных твораў беларускага мастацтва! Многія баракальныя храмы былі перабудаваны ў бязлікую псеўдарускасць. Быў разрабаваны і знішчаны музей братоў Тышкевічаў у Вільне, а разам з ім зніклі памяткі нашай мінуўшчыны. А колькі рэліквій нашай культуры з канфіскаваных маёнткаў было знішчана, разрабавана, расцярушана па свеце!
I галоўнае — Беларусь згубіла многіх сваіх адданых сыноў і дачок, якія маглі шмат зрабіць для яе, прысвяціць ёй свой талент і сваю працу, як напрыклад Зыгмунт Мінейка, Антон Трусаў, Валеры Урублеўскі, Іван Чэрскі, Бенедыкт Дыбоўскі і іншыя. У крае пачалася павальная русіфікацыя, накіраваная на вынішчэнне «польшчызны», а па сутнасці — польскай субкультуры Беларусі, прывядзенне саміх беларусаў да «расейшчыны», ператварэнне іх у «западнорусов», вынікі чаго мы адчуваем і дасюль.
Тым не менш, з крыві паўстання нарадзілася новая Беларусь! Беларусь, якую любілі тыя, хто ішлі змагацца за яе сва-боду пад штандартамі з «Пагоняй». «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь!» — «Так узаемна» — вось іх пароль-дэвіз. Хай іх было і не шмат, але яны былі. Менавіта яны сфармулявалі белару-скую нацыянальную ідэю: незалежнасць Беларусі і любоў да яе, сацыяльная роўнасць, дэмакратыя («...не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа»).
Гэтая ідэя вяла патрыётаў на змаганне! I яны першыя склалі свае галовы ў баях за Беларусь! Іх перамаглі, але не перамаглі іх ідэю. За гэту ідэю кінуў бомбу ў цара Аляксандра II духоўны на-шчадак паўстанцаў Ігнат Грынявіцкі, за яе выступал і беларускія нарадавольцы-гоманаўцы, яе насілі ў сэрцах нашы адраджэнцы пачатку XX стагоддзя, якія ў 1918 годзе ў архінеспрыяльных умовах стварылі Беларускую Народную Рэспубліку. Яна жывіла беларускі дух у горкія часы сталінскага ярма, калі на бажніцу Беларушчыны беларусы ахвяравалі тысячы жызняў сваіх лепшых сыноў і дачок.
Вітаўт Чаропка - Героі паўстання 1863 года
Мінск : Харвест, 2014. — 336 с, 97 мал.
ISBN 978-985-18-2945-9.
Вітаўт Чаропка - Героі паўстання 1863 года - Змест
Перамога пераможаных!
Канстанцін Каліноўскі (1838—1864)
- «Яська — гаспадар з-пад Вільні»
Людвік Нарбут (1832-1863)
- Dulce est pro patria mori
Баляслаў Калышка (1837—1863)
- Смерцю смерць растаптаў
Зыгмунт Серакоўскі (1826—1863)
- Шлях да бессмяротнасці
Людвіг Звяжвдоўскі (1829-1864)
- Сякеры пры корані дрэва
Валерый Урублеўскі (1836—1908)
- Рыцар свабоды
Рамуальд Траўгут (1826-1864)
- Апошні дыктатар паўстання
Антон Tрycaў (1835-1886)
- Выкананы абавязак
Зыгмунт Мінейка (1840-1925) і яго Адысея
Юзаф Каліноўскі (1835-1907)
- Шлях да Бога
Літаратура
Вітаўт Чаропка - Героі паўстання 1863 года - Канстанцін Каліноўскі (1838-1864) - «Яська — гаспадар з-пад Вільні»
Апостал беларускага Адраджэння, ідэі якога сталі праграмнымі ў нацыянальна-вызваленчым руху беларусаў, а імя — сімвалам гераізму. Сваё жыццё ён аддаў за свабоду роднага краю і народа. Сучаснікі пісалі пра Канстанціна Каліноўскага як пра выдатную асобу, мужнага і высакароднага чалавека, палымянага патрыёта. Такім ён застаўся ў па-мяці сяброў і знаёмых, такім ён застаўся ў нашай гісторыі.
21 студзеня (2 лютага)1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павета ў шляхецскай сям'і Сымона Каліноўскага і Веранікі Рыбінскай нарадзіўся сын Канстанцін Вікенцій. Бацька, каб пракарміць сям'ю, трымаў невялікую ткацкую мануфактуру а выхаваннем дзяцей займалася маці.
Сям'я была не маленькай, ажно 12 дзяцей. Каліноўскія не належалі да багатых родаў, ды і шляхецтва Сымон пацвердзіў толькі ў 1855 годзе, калі ў 1849 годзе набыў маёнтак Якушоўка каля мястэчка Свіслач у Ваўкавыскім павеце. Сваё прозвішча Каліноўскія атрымалі ад маёнтка Калінава пад Беластокам, якое купіў іх продак Амброзій. I хоць у 1822 годзе Беластоцкі дваранскі сход прызнаў Каліноўскіх шляхтай, але пасля паўстання 1830—1831 гадоў у Польшчы сенат Расійскай імперыі не зацвердзіў рашэнне аб дваранстве Каліноўскіх. Так што
дваранская годнасць можа і цешыла самалюбства старэйшага Каліноўскага, але матэрыяльных выгод сям'і не прыносіла. Ад беднасці ратавала фабрыка, дзе на 12 станках працавала 20 вольнанаёмных рабочых і якая давала каля дзвюх з паловай тысяч рублёў у год. Сума не надта ж вялікая, каб на яе жыць у раскошы. Таму рос Канстанцін, як і яго браты і сестры, калі не ў нястачы, то і не ў сытасці. Пэўна, не наракаў ён, бо іншыя людзі жылі куды горш за іх сям'ю, і перш за ўсё гаротныя сяляне.
Юны Канстанцін бачыў нялёгкае жыццё сялян, і ягоная чыстая душа была кранута народным горам. Можа быць, ужо тады, у дзіцячыя гады, у яго душы і нарадзілася лютая няна-вісць да прыгнятальнікаў народа. На светапогляд маладога Каліноўскага паўплывала і вучоба ў Свіслацкай гімназіі, вядомай вольналюбівымі настроямі вучняў. Пасля закан-чэння гімназіі ў 1852 годзе Канстанцін тры гады пражыў у Якушоўцы. А пасля, услед за старэйшым братам Віктарам, ён паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт. Але Канстанцін доўга там не правучыўся, бо яго выключылі з універсітэта за распаўсюджванне забароненай літаратуры. Прычым Канстанцін узяў на сябе чужую віну. Вельмі паказальны ўчынак.
Канстанцін ніколі не хаваўся за чужую спіну, не паводзіў сябе па-нягодніцку. Сярод студэнтаў ён карыстаўся павагай і любоўю, дзяліўся апошнім кавалкам хлеба, дапамагаў справай і словам. Сябры называлі яго апосталам дэмакра-тычных і патрыятычных поглядаў. Канстанцін ужо тады быў цэласнай асобай. Вялікая заслуга ў гэтым старэйшага брата. Магчыма, што менавіта Віктар, які добра ведаў гісторыю Беларусі, выказаў яму думку, што для нацыянальнага адраджэння беларускага народа патрэбна перш за ўсё нацыянальная незалежнасць, свая беларуская дзяржава. Віктар быў апантаны гісторыяй, быў гарачым патрыётам Літвы-Беларусі, і яго ўплыў на нацыянальную свядомасць Канстанціна відавочны. Малодшы брат браў прыклад з яго, і не толькі ён. Выдатны рускі і ўкраінскі гісторык Мікалай Кастамараў пісаў:
«Будучи знаёмы з гісторыяй сваёй бацькаўшчыны значна глыбей тых верхаглядных патрыётаў, якія, не вывучаючы грунтоўна мінулага, складалі сабе пра яго летуценныя вобразы, Каліноўскі ў асяроддзі сваіх суайчыннікаў выклікаў нават нездавальненне за тое, што смела гаварыў рэчы, якія тагачасным польскім патрыётам былі недаспадобы. Заўсёды ў зацяганым плашчы, харчуючыся нікчэмнаю ядою ў нейкай польскай кухмістаршы, Каліноўскі мала клапаціўся пра свой жыццёвы камфорт і, можна сказаць, ва ўсіх адносінах быў чалавек "не ад свету гэтага".
Увогуле паміж братамі былі сапраўды братэрскія адносіны. Абодва яны пакінулі Маскву і паступілі ў Пецярбургскі ўніверсітэт. Дзякуючы брату Канстанцін пазнаёміўся з рэвалюцыйнай арганізацыяй, якую ўзначальвалі Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Неўзабаве Канстанцін уваходзіць у раду зямляцтва «Агул», што аб'ядноўвала студэнтаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Сярод новых сяброў былі і будучыя паўстанцы Эдмунд Вярыга, Ігнат Здановіч, Фелікс Зянковіч, Юзаф Ямант. Яны складалі партию «чырвоных», якая выступала за сацыяльную рэвалюцыю. Лідарам гэтай партыі стаў Канстанцін Каліноўскі.
Категории:
Благодарю сайт за публикацию: