Біблія - Чарняўскі - 2012 - беларуская мова

Біблія - Чарняўскі - 2012 - беларуская мова
Переводы Библии на белорусский язык - Да Міжнароднага дня роднай мовы - 21 лютага

 

Біблія - Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў - на падставе рукапісаў Уладзіслава Чарняўскага

 
Зроблена на падставе рукапісаў Уладзіслава Чарняўскага.
Навуковае рэдагаванне пераклада - канд. філал. навук, заг. каф. факультэта міжнародных зносін БДУ Жана Некрашэвіч-Кароткая;
прафесар Оксфардскага універсітэта, эксперт у галіне старажытнагебрайскай і лацінскай моў Джон Элволд.
Рэцэнзіраванне на адпаведнасць арыгіналу - Таццяна Федасеева.
Літаратурная апрацоўка тэкста - Антоній Бокун.
 
Мінск:  МХРБ "Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь", 2012 г., 1120 стар.
ISBN 978-985-6183-14-6
 

Біблія - беларуская мова - Чарняўскі - белорусский язык - 2012

 
МХРБ "Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь", вул. Чыгладзе, 19, 220093. Мінск, тэл. 250-39-98
 

Біблія - Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў - на падставе рукапісаў Уладзіслава Чарняўскага - Прадмова

 
Біблейскае таварыства прапануе ўвазе чытачоў пераклад кнігі Бібліі на сучасную беларускую мову, які прэтэндуе на тое, каб задаволіць патрэбы ўсяго беларускага народа не дзелячы яго на групы па канфесійнаму прызнаку ці па тэрыторыі пражывання. Мы пастараліся пазбавіцца ўсяго, што зрабіла б кнігу вузкаканфесійнай ці такой, якой аддавала б перавагу толькі нейкая частка насельніцтва, бо гэта збядніла б прызначэнне перакладу.
 
У квадратных дужках уключаецца тэкст, які адсутнічае ў арыгінале пераклада гэта абазначае, што такога верша няма ў некаторых найболыц старажытных рукапісах грэцкага Новага Запавету. Але гэты тэкст прысутнічае ў тэкстах большасці, і мы палічылі патрэбным прадставіць яго ў новым выданні. У квадратных дужках іншым шрыфтам уключаюцца словы ці словазлучэнні, якія адсутнічаюць у арыгінальным тэксце, але патрэбны для звязвання слоў у сказе і праяснення зместу напісанага.
 
Пераклад забяспечаны паказальнікам паралельных месцаў, якія даюць магчымасць прасачыць асобныя тэмы ці падзеі па ўсіх кнігах Бібліі. Усе спасылкі на тэкст Старога Запавету ў Новым, як цэлыя сказы, так і асобныя словы, маюць шрыфтавое выдзяленне.
3 нагоды таго, што, магчыма, не ўсе словы пераклада ці жыццёвыя рэаліі таго часу вядомы сучаснаму чытачу, да Бібліі дадаецца невялікі слоўнічак, які дае агульнае абазначэнне асобных слоў, што скарыстаны ў перакладзе. Таксама да Бібліі дадаюцца мапы, якія павінны дапамагчы тым, хто чытае Божае Слова, арыентавацца ў матэрыяле, а таксама паказаць тэрыторыі. на якіх адбываліся тыя ці іншыя падзеі.
 
Назвы кніг і іх размяшчэнне падаюцца ў заходняй традыцыі. Нумарацыя псальмаў таксама падаецца ў заходняй традыцыі. Пачынаючы з 9-га псальма нумарацыя адрозніваецца ад нумарацыі Сінадальнага пераклада, і ў дужках побач з асноўным нумарам падаецца другі, які адпавядае нумарацыі ў Септуагінце і Сінадальным перакладзе. У псальмах. а таксама ў некаторых іншых кнігах зберажоны меўшыя месца перад некатарымі вершамі назвы гебрайскіх літар, напрыклад АЛЕФ, БЭТ, НУН і інш. (Калісьці яны выконвалі пэўную ролю пры спяванні псальмаў у гонар Бога.)
 
У кнігах Эстэр і прарока Даніэля даюцца дапаўненні згодна гебрайскаму арыгіналу. У тэксце Кнігі Даніэля адзначаецца, што дапаўненні адпавядаюць Тэадацыёнаву выданню. Тэадацыён - перакладчык на грэцкую мову Святога Пісання Старога Запавету. Яго пераклад датуецца перыядам паміж 40-мі і 60-мі гг. 2 ст. Ён ставіў сваёй мэтай выпраўленне перакладу LХХ (Септуагінты). У тых месцах, дзе гэты пераклад неясна перадаваў думку ці наогул прапускаў яе, Тэадацыён рабіў праўкі згодна гебрайскаму аўтэнтыку. Па сённяшні дзень у перакладзе Тэадацыёна ў грэцкай Бібліі застаюцца да 400 вершаў Кнігі Ёва. У нашай славянскай Бібліі Кніга прарока Даніэля таксама даецца згодна перакладу Тэадацыёна.
 
Біблейскае таварыства выказвае шчырую падзяку ўсім тым, хто прыняў удзел у падрыхтоуцы выдання і аказаў дапамогу заўвагамі, парадамі ці кансультацыямі. Мы запрашаем Вас прысылаць усе вашы заўвагі, пажаданні, прапановы.
 
Нашы каардынаты:
220093. Мінск, вул. Чыгладзе, 19 тэлефон (017) 250-39-98 факс (017) 250-22-84 Рэдакцыйны аддзел Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
 

Біблія - Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў - на падставе рукапісаў Уладзіслава Чарняўскага - КНІГА РОДУ

 
І
Спачатку стварыў Бог неба і зямлю. 2 Зямля была пустая і неабжытая; і цемра над абліччам бяздоння, і Дух Божы ўзносіўся над водамі.
3 I сказаў Бог: «Хай станецца святло!» I сталася святло.
4 I бачыў Бог, што святло было добрае, і раздзяліў Бог святло і цемру.
5 I назваў Бог святло днём, а цемру - ноччу. I мінуў вечар, і мінула раніца - дзень першы.
 
6 Потым сказаў Бог: «Хай станецца цвярдыня сярод водаў і хай аддзеліць воды ад водаў».
7 I зрабіў Бог цвярдыню, і аддзяліў воды, якія былі пад цвярдыняй, ад тых, якія былі над цвярдыняй. I сталася гэтак.
8 I назваў Бог цвярдыню небам. I мінуў вечар, і мінула раніца - дзень другі.
 
9 Сказаў зноў Бог: «Хай збяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і хай з'явіцца сухмень». I сталася гэтак.
10 I назваў Бог сухмень зямлёю, а сабранне водаў назваў марамі. I бачыў Бог, што гэта добра.
11 Дык сказаў Бог: «Хай родзіць зямля зелень, і траву, што дае насенне, і дрэва пладаноснае, што дае плод па гатунку сваім, насенне якога -у сабе [самім] на зямлі». I сталася гэтак.
12 I выдала зямля траву зялёную і траву, якая прыносіць насенне па гатунку сваім, і дрэвы, якія даюць плады і маюць у сабе насенне паводле гатунку свайго. I бачыў Бог, што гэта добра.
13 I мінуў вечар, і мінула раніца - дзень трэці.
 
14 Потым сказаў Бог: «Хай з'явяцца свяцілы на цвярдыні неба, каб аддзялялі дзень ад ночы, і хай будуць на знакі часоў, і дзён, і гадоў,
15 каб свяцілі на цвярдыні неба і асвятлялі зямлю». I сталася гэтак.
16 I стварыў Бог два свяцілы велізарныя: свяціла болынае, каб валадарыла над днём, і свяціла меншае, каб валадарыла над ноччу, і зоркі.
17 I размясціў іх Бог на цвярдыні неба каб свяцілі яны на зямлю,
18 і валадарылі над днём і ноччу, і аддзялялі святло ад цемры. I бачыў Бог, што гэта добра
19 I минуў вечар, і мінула раніца - дзень чацвёрты.
 
20 Сказаў таксама Бог: «Хай народзяць воды паўзуноў, жывыя істоты, і птушкі хай лётаюць над зямлёй пад цвярдыняй неба».
21 I стварыў Бог вялізных марскіх жывёл і ўсялякую істоту жывую і рухавую, якую нараджаюць воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсялякіх птушак паводле роду свайго. I бачыў Бог, што гэта добра.
22 I дабраславіў іх Бог, кажучы: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце воды мора, а птушкі хай размнажаюцца над зямлёю».
23 I мінуў вечар, і мінула раніца - дзень пяты.
 
24 Сказаў таксама Бог: «Хай выдасць зямля жывую істоту ў родзе сваім: жывёл, і паўзуноў, і звяроў зямных паводле гатункаў сваіх». I сталася гэтак.
25 I стварыў Бог звяроў зямных па гатунках сваіх, і жывёлу паводле гатункаў сваіх, і ўсякіх паўзуноў зямных у родзе сваім. I бачыў Бог, што гэта добра.
26 Дык сказаў Бог: «Учыньма чалавека на вобраз і падобнасць Нашу; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі, і звярамі, і над усёй зямлёй і над усякім паўзуном, які рухаецца па зямлі».
27 I стварыў Бог чалавека на вобраз Свой; на вобраз Бога стварыў яго: мужчынам і жанчынай стварыў іх.
28 I дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Расціце і размнажайцеся, і запаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і валадарце над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі, ды ўсім жывым, што рухаецца па зямлі».
 
 
 
 
19/02/2016
 
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (6 votes)
Аватар пользователя Tov