Евангельская Царква Беларусі - 600 год

Евангельская Царква Беларуси - гісторыя і сучаснасць - да 600-годцзя Евангельскай Царквы ў Беларусі
600-лет Реформации в Беларуси

У 2013 г. споўнілася 600 гадоў з часу пропаведзі чэскага рэфарматара Гераніма з Прагі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а менавіта ў гарадах Вільні, Віцебску і Полацку. 3 гэтай падзеі бярэ свой пачатак Эвангельская Царква Беларусі, 600-гадовы юбілей якой і стаў прычынай правядзеньня міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі "Эвангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасьць".
 
Чаму мы зьвяртаемся да гісторыі Царквы? Таму, што наша вера заснаваная на рэальных падзеях мінулага, на пэўных фактах, якія мелі месца ў гісторыі: пакліканьне Абрагама, дараваньне Дэкалёгу, будаўніцтва храма. А самае галоўнае - прыход у целе Хрыста, Яго сьмерць і ўваскрасеньне. Таму мы пастаянна зьвяртаемся да каранёў, успамінаем аб мінулым. Зьвяртаемся да вытокаў. Мы зьвяртаемся да гісторыі, каб узбагаціцца духоўным, багаслоўскім багацьцем двухтысячагадовай гісторыі хрысьціянства.
Вывучаючы гісторыю, мы бачым, як Бог дзейнічаў у мінулым, мы лепш пазнаем Бога, Яго сутнасьць, Яго міласьць, Яго провід. А спазнаньне Бога мяняе нас, нашы паводзіны, наша жыцьцё.
 
Акрамя таго, прыклад такіх прапаведнікаў Эвангельля як Геранім Праскі, Францыск Скарына, Мікалай Радзівіл Чорны, Лукаш Дзекуць-Малей, Станіслаў Нядзьведзкі і іншых узмацняе і натхняе нас. Гледзячы на сканчэньне жыцьця настаўнікаў нашых, мы пераймаем іх веру (Габр. 13:7).
 
I, нарэшце, мы вывучаем гісторыю Эвангельскай Царквы Беларусі, паколькі перакананыя, што ў ёй утрымліваецца патэнцыял для духоўнага і маральнага абнаўленьня сучаснага беларускага грамадзтва. Прыклад Рэфармацыі, хрысьціянскага прабуджэньня канца XIX - пачатку XX ст. і 1990-х гадоў паказвае, што Эвангельская Царква Беларусі заўсёды зьяўлялася важным фактарам у жыцьці народу.
 
Сёньня цяжка ўявіць беларускую гісторыю бяз Бібліі ў перакладзе Францыска Скарыны, без "Катэхізісу" Сымона Буднага і "Эвангельляў" Васіля Цяпінскага. Да гэтага часу існуюць на нашай зямлі эвангельскія зборы пабудаваныя ў XVI ст. па суседзтву са сьведкамі веры XX і XXI стст. - малітоўнымі храмамі сучаснай Эвангельскай Царквы. Шэсьць стагодзьдзяў веры не мінулі дарэмна, - Беларусь хрысьціянская краіна, і мы верым, што выданьне гэтага зборніка матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі "Эвангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасьць" паслужыць болыы глыбокаму разуменьню беларускай гісторыі і здолее адказаць на некаторыя пытаньні, якія стаяць перад беларускай гуманітарнай навукай і грамадзкай думкай.
 
Леанід Міховіч, рэктар Менскай багаслоўскай сэмінарыі Союзу эвангельскіх хрысьціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь
 

Евангельская Царква Беларуси - гісторыя і сучаснасць - да 600-годдзя Евангельскай Царквы ў Беларусі

 
Зборнік матэрыялаў Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 7 снеж. 2013 г.) / уклад.: А.Л. Бокун, А.У. Унучак, Ю.А. Бачышча; Рэдкал.: А.Л.Бокун [і інш.]
Мінск: «Пазітыў-цэнтр», 2014. - 344 с. : іл.
ISBN 978-985-6983-44-6
 

Евангельская Царква Беларуси - гісторыя і сучаснасць - да 600-годдзя Евангельскай Царквы ў Беларусі - Зьмест

 
Прадмова
  • Антоні Бокун. 600 год Эвангельскай Царкве ў Беларусі
  • Брус Андэрсан. Канцэпцыя "эвангельскай веры" Андрэя Воляна
  • Ігар Бортнік. Дзяржава і Царква ў сацыяльна-палітычнай думцы Рэчы Паспалітай ва ўмовах рокашу 1606- 1609 гт
  • Людміла Іванова. Са штодзённага жыцця кальвінскага пастара Вялікага Княства Літоўскага ў XVII ст
  • Антоні Бокун. Парадыгма Рэфармацыі
  • Раіса Зянюк. Адукацыйныя традыцыі Пратэстанцкай Царквы ў беларуска-літоўскіх губернях Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX ст.)
  • Юрый Снапкоўскі. Доктар Гіндэнбург і лес евангелічна-лютаранскай супольнасці губернскага Мінска ў XIX ст
  • Міхаіл Крывіцкі. Мадэрнізацыйныя працэсы ў традыцыйным беларускім грамадстве як фактар распаўсюджання баптызму (1905 - 1914 гг.)
  • Віктар Кахновіч. Дабрачыннасць XIX ст. як вынік уплыву хрысціянства на шматканфесійным Палессі
  • Павел Асененка. Кароткі погляд на гісторыю евангельскіх хрысціян баптыстаў Беларусі
  • Леанід Міховіч. Баптызм у другой палове XIX - XX ст.: адаптацыя заходніх формаў ва ўсходнеэўрапейскім кантэксьце
  • Таццяна Лісоўская. Пратэстанцкі рух Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг. як складовая частка еўрапейскага пратэстантызму
  • Андрусь Унучак. Цэнтар Аб'яднаньня Цэркваў Хрыстовых у Кобрыне (1929 - 1930 гг.)
  • Юрась Бачышча. Дзейнасьць царквы мэтадыстаў на ніве беларускага адраджэньня ў 20 - 30-я гг. XX ст
  • Аляксандар Фірысюк. Прэсьвітар Менскай царквы ЭХБ Антон Кецка (1907 - 1978)
  • Уладзімір Русецкі. Радашковіцкі япіскап пяцідзясятнікаў: кароткі нарыс біяграфіі Станіслава Нядзьведзкага (1890 - 1943(?))
  • Марыя Савіцка (Якаўцова). Гісторыя хрысціян веры евангельскай на тэрыторыі Заходняй Беларусі паводле архіўных дакументаў і паведамленняў жыхароў Вілейскага раёна Мінскай вобласці
  • Уладзімір Навіцкі, Сяргей Паднюк. Пратэстны рух евангельскіх хрысціян баптыстаў у гады "вялікага" пералому і тэрору (1929 - 1938 гт.)
  • Наталля Балтрушэвіч. Евангельскія хрысціяне баптысты ў БССР (1944 - 1985 гг.): да пытання царкоўна-дзяржаўных адносін
  • Таццяна Касашая. Інтэграцыйныя працэсы ў Саюзе евангельскіх хрысціян баптыстаў у БССР (1945 - 1950-я гг.)
  • Юрась Гецэвіч. Да пытаньня аб гісторыка-культурнай спадчыне Эвангельскай Царквы ў Беларусі
  • Алена Глагоўская. Лукаш Дзекуць-Малей у гістарычнай сьвядомасьці беларусаў
  • Таццяна Супранкова. Асаблівасці сучасных беларускіх перакладаў Першага Псальма
  • Сяргей Паднюк, Сучасны евангельскі рух у Беларусі: тэндэнцыі і перспектывы
Заключнае слова
Зьвесткі пра аўтараў
 

Евангельская Царква Беларуси - гісторыя і сучаснасць - да 600-годдзя Евангельскай Царквы ў Беларусі - Антоні БОКУН - 600 год Эвангельскай Царкве ў Беларусі

 
Эвангельскі рух у сучасным разуменьні гэтага слова пачынаецца ў Беларусі на пачатку XV ст., а болыы дакладна, у красавіку 1413 г., калі Геранім Праскі, сябра і паплечнік чэскага рэфарматара Яна Гуса, прапаведаваў пры двары вялікага князя Вітаўта, а таксама ў Віцебску, Вільні і, магчыма, Полацку.
 
Праз 150 гадоў, у эпоху Рэфармацыі, эвангельскія цэрквы вызначалі аблічча нашай краіны, спрычыніўшыся да культурнага, эканамічнага і палітычнага ўздыму Вялікага Княства Літоўскага. У наступныя стагодзьдзі, перажыўшы адступшщъа, заняпад і перасьлед, эвангельскае хрысьціянства адрадзілася з новай сілай.
 
Разглядаючы шэсьцьсотгадовую гісторыю Эвангельскай Царквы ў Бел ару сі, мы можам вылучыць шэсьць пэрыядаў, якія маюць свае характэрныя рысы і асаблівасьці.
1.                   Гусіцкі ўплыў (1413-1517 гг.).
2.                   Рэфармацыя (1517- 1600 гг.).
3.                   Контррэфармацыя і заняпад (1600 - 1860 гг.).
4.                   Адраджэньне (1860 - 1939 гг.).
5.                   Перасьлед (1929 - 1991 гг.).
6.                   Новы час (1991 г. - сёньняшні дзень)
 
1. Гусіцкіўплыў
 
Ідэі Джона Ўікліфа, названага пазьней "зараніцай Рэфармацыі", далі пачатак эвангельскаму руху ва Ўсходняй Эўропе дзякуючы прапаведзям Яна Гуса і Гераніма Праскага. У 1413 г. Геранім Праскі прыехаў у Вялікае Княства Літоўскае на запрашэньне вялікага князя Вітаўта і на працягу красавіка-траўня 1413 г. абвяшчаў эвангельскую вестку ў Віцебску.
 
У 1415 г. сабор у Канстанцы асудзіў вучэньне Гуса, Гераніма і Ўікліфа і вынес Яну Гусу і Гераніму Праскаму сьмяротны прысуд. Гэты прысуд выклікаў абурэньне ў чэскім грамадзтве. У хуткім часе да вялікага князя літоўскага Вітаўта прыбыла дэлегацыя чэскіх гусітаў з прапановай стаць каралём Чэхіі і падтрымаць патрабаваньні рэформы Царквы. Вітаўт пагадзіўся, і ў 1422 г. пяцітысячнае войска на чале з Жыгімонтам Карыбутавічам было пасланае на дапамогу чэхам. Калі праз сем год беларускія ваяры вярнуліся на Радзіму, яны былі добра знаёмыя з эвангельскім вучэньнем.
 
Эвангельскае вучэньне настолькі шырока распаўсюдзілася ў Вялікім Княстве Літоўскім, што ў 1436 г. для барацьбы з гусітамі была зробленая спроба ўвесьці інквізыцыю4. Але паколькі многія ўплывовыя асобы прыхільна ставіліся да эвангельскай пропаведзі, гэтае рашэньне так і засталося на паперы. Вядома, што Соф'я Галыыанская, маці вялікага князя літоўскага і караля польскага Казімера Ягайлавіча (1427 - 1492), была цесна зьвязаная з гусітамі5.
Асноўнымі інтэлектуальнымі цэнтрамі гусіцкага руху ў XV ст. былі ўнівэрсытэты ў Празе і Кракаве6. Таму не выпадкова выпускнік Кракаўскага ўнівэрсытэту Францішак Скарына з Полацку пачаў у 1517 г. друкаваць у Празе кнігі Старога Запавету ў перакладзе на беларускую мову.
 
Такім чынам, пачынаючы з дасьледваньняў В. Красінскага і Ю. Лукашэвіча пачаткі гісторыі Эвангельскай Царквы ў Беларусі зьвязваюць з гусіцкім рухам, але да сёньняшняга дня ў нашай гістарыяграфіі няма сур'ёзнай працы пра гусітаў увогуле і ў Беларусі ў прыватнасьці, калі не лічыць артыкулаў 3. Капыскага, В. Чапко і С. Падокшына. Таксама відавочна патрабуе больш грунтоўнага дасьледваньня пытаньне сувязі Францішка Скарыны з гусіцкім рухам, бо нягледзячы на тое, што ў 1622 г. Скарыну называлі гусітам11 і адной з крыніцаў ягонага перакладу лічыцца чэская гусіцкая Біблія, гэты аспект біяграфіі беларускага першадрукара ня мае грунтоўнай распрацоўкі.
 
2. Рэфармацыя
 
31 кастрычніка 1517 г. Марцін Лютар заявіў пра неабходнасьць прывесьці жыцьцё кожнага чалавека і грамадзтва ў цэлым у адпаведнасьць са Словам Божым. Гэта стала пачаткам руху Рэфармацыі, які ахапіў усю Эўропу і меў велізарны ўплыў на жыцьцё ўсяго сьвету. Рэфармацыя ня толькі спрычынілася да аднаўленьня хрысьціянскае дактрыны і абнаўленьня хрысьціянскай духоўнасьці, але зьмяніла само эўрапейскае грамадзтва13.
 
Пачаткі Рэфармацыі ў Беларусі цесна зьвязаныя з дзейнасьцю навучэнцаў розных унівэрсытэтаў, якія станавіліся яе першымі прапаведнікамі. Але сапраўдных посьпехаў эвангельскі рух у нашай краіне дасягнуў у 1553 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер Вялікага Княства Літоўскага, адкрыта прыняў ідэі Рэфармацыі і заснаваў эвангельскія цэрквы ў Берасьці, Вільні і Нясьвіжы.
Цягам некалькіх гадоў прыхільнікамі Рэфармацыі сталі Валовічы, Глябовічы, Сапегі, Вішнявецкія, Зяновічы, Агінскія і многія іншыя беларускія магнаты і шляхта. Гараджане ня менш масава прымалі біблійнае вучэньне. На працягу другой паловы XVI ст. у ВКЛ было заснавана каля 300 эвангельскіх цэркваў.
 
У 1553 г. Радзівіл Чорны пры царкве ў Берасыді заснаваў друкарню, у якой пабачыў сьвет спачатку катэхізіс эвангельскай веры, а затым яшчэ каля 40 кнігаў, у тым ліку першы друкаваны ў Беларусі нотны зборнік "Песьні хвал Боскіх" Яна Зарэмбы, "Кніга мучанікаў" Джона Фокса ў перакладзе Цыпрыяна Базыліка. У 1562 г. у Нясьвіжы быў надрукаваны "Катэхізіс" на беларускай мове і трактат "Аб апраўданьні грэшнага чалавека перад Богам". Выдатнае месца ў гісторыі кнігадрукаваньня належыць выданьню ў 1563 г. Берасьцейскай Бібліі "ўласным коштам" Радзівіла Чорнага, якая стала стандартным выданьнем для эвангельскіх хрысыдіянаў Беларусі на цэлае стагодзьдзе.
 
Багаслоўскія спрэчкі, якія разгарэліся ўнутры Эвангельскай Царквы пасьля сьмерці Мікалая Радзівіла Чорнага, прывялі да падзелу на збор - уласна кальвіністаў, і меншы збор - так званых арыянаў, ці антытрынітарыяў, якія самі сябе называлі літоўскімі братамі. Асноўнай прычынай падзелу сталі пытаньні пра Тройцу. Арыяне адмаўлялі роўнасыдь Ісуса Хрыста.
 
 

Евангельская церковь Беларуси - Сборник статейЕвангельская церковь Беларуси - Сборник статей

Редактор сборника П. Осененко. – Москва: «Библейская кафедра», 2022. – 210 с.
ISBN 978-5-74541718-4
 

Евангельская церковь Беларуси - Сборник статей – Содержание

Предисловие
  • Антоний Бокун. 600 лет Евангельской Церкви в Беларуси
  • Дмитрий Жук. Вклад Реформации в развитие законодательства Великого Княжества Литовского (вторая половина XVI в.).
  • Андрей Самусик. Деятельность лютеран и кальвинистов в сфере образования на территории Беларуси в середине XVI — первой половине XVII века.
  • Раиса Зенюк. Образовательные традиции Протестантской Церкви на территории белорусско-литовских губерний Российской империи в конце XVIII — начале XX в.
  • Елена Филатова. Протестантские церкви белорусско-литовских губерний Российской империи в 1772-1860 гг.: структура и деятельность.
  • Валентина Яновская. Евангельские деноминации Беларуси во второй половине XIX — начале XX в.
  • Павел Осененко. Начало евангельского пробуждения в Беларуси (конец XIX — начало XX века)
  • Леонид Михович. Баптизм во второй половине XIX-XX вв.: адаптация западных форм в восточноевропейском контексте
  • Антоний Бокун. Великое евангельское пробуждение в Беларуси
  • Татьяна Лисовская. Протестантское движение в Западной Беларуси 1921-1939 гг. как составная часть европейского протестантизма
  • Юрий Бачище. Начало церкви христиан веры евангельской в Западной Беларуси (1921-1939 гг.)
  • Андру съ У ну чек. Центр объединения Церквей Христовых в Кобрине (1929-1930 гг.).
  • Владимир Русецкий. Социальное служение церкви христиан веры евангельской в Западной Беларуси (20-30 гг. XX в.)
  • Сергей Поднюк. Основание и деятельность объединения христиан веры евангельской в Беларуси.
  • Александр Фирисюк. Пресвитер Минской церкви ЕХБ Антон Кецко (1907-1978).
Сведения об авторах
 
 

Категории: 

Благодарю сайт за публикацию: 

Ваша оценка: Нет Average: 10 (2 votes)
Аватар пользователя andwhale